Мікалай Іванавіч Каспяровіч

краязнавец, лексікограф, мастацтвазнавец, літаратуразнавец
(Пасля перасылкі з Мікалай Каспяровіч)

Мікалай Іванавіч Каспяровіч (9 (22) мая 1900, в. Ізабалёва Ігуменскага павета, цяпер Пухавіцкі раён — 26 снежня 1937, Новасібірск, НКУС) — беларускі этнограф, краязнавец, лексікаграф, мастацтвазнавец і літаратуразнавец.

Мікалай Іванавіч Каспяровіч
Дата нараджэння 9 (22) мая 1900
Месца нараджэння
Дата смерці 26 снежня 1937(1937-12-26) (37 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, гісторык, лексікограф, краязнавец, мастацтвазнавец, перакладчык
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць
 
Віцебскі краёвы слоўнік
 
Экслібрыс М. Каспяровіча мастака Я. Мініна

Нарадзіўся ў сям’і арандатара. У 1912 скончыў Багушэвіцкую аднакласную царкоўнапрыходскую школу.

У 1915—1917 гадах быў у бежанстве ў Кастрамской губерні, вучыўся ў Кастрамской мужчынскай гімназіі. У 1917 скончыў Ігуменскае пачатковае вучылішча.

У 1917—1921 гадах настаўнічаў у Ігуменскім павеце і адначасова вучыўся ў Мінскім настаўніцкім інстытуце (скончыў у 1921). У 1919—1920 гадах быў інструктарам Часовага беларускага нацыянальнага камітэта і Цэнтральнай беларускай школьнай рады, арганізаваў і быў першым старшынёй Ігуменскіх павятовых беларускага нацыянальнага камітэта і школьнай рады, удзельнічаў у антыпольскім падполлі.

Член арганізацыі «Маладая Беларусь», Мінскага таварыства гісторыі і старажытнасцей пры Мінскім настаўніцкім інстытуце. Член партыі БПС-Р у 1918—1924 гадах.

3 1921 года інструктар Наркамасветы БССР, з 1922 года інспектар Слуцкага, з 1924 года — Віцебскага аддзелаў народнай асветы. 3 1926 года навуковы сакратар Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інбелкульце, сакратар краязнаўчага часопіса «Наш край». Аўтар «Беларуска-расійскага слоўнічка» (1925), «Віцебскага краёвага слоўніка» і «Слоўнічка уласных найменняў» (1927). Пісаў пра гісторыю краязнаўчай працы на Беларусі, яе задачы і методыку, даследаваў гісторыю беларускага выяўленчага мастацтва, архітэктуру, сучасную графіку (арт. «Беларускае малярства ў Польшчы (XIV—XVI стст.)», «Асноўныя моманты гісторыі беларускага дойлідства», «Мінск у графіцы А. М. Тычыны» і інш.). Цікавіўся гісторыяй тэатра, навукі (нарысы «Уладзіслаў Галубок», «Беларускі тэатр у Гродна», «Беларуская навука да Кастрычніка і пасля яго», «Беларуская культура: Да дзесяцігоддзя абвяшчэння БССР»). Склаў бібліяграфію твораў К. Каганца, даследаваў асобныя праблемы развіцця беларускай літаратуры (нарыс «Карусь Каганец», арт. «Матывы барацьбы ў творчасці М. Багдановіча», «Беларуская літаратура ў Латвіі»). Укладальнік першага беларускага дапаможніка па тэорыі літаратуры «Узоры для літаратурных гурткоў пры „Маладняку“ і гурткоў селькораў» (1927).

 
Дом, меркавана па вул. Рыгораўскай, 14, дзе жыў Мікалай Каспяровіч

Арыштаваны ДПУ БССР 29 чэрвеня 1930 года па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Па пастанове АДПУ СССР ад 10 красавіка 1931 года зняволены ў лагерах тэрмінам на 5 гадоў (Асінкі Кемераўскай вобласці). Пасля вызвалення ў 1935 годзе жыў у Новасібірску, выкладаў рускую мову і літаратуру ў тэхнікуме сувязі. Паўторна арыштаваны 28 жніўня 1937 года; па пастанове пазасудовага органа ад 17 снежня 1937 года прыгавораны да расстрэлу. Па першым прыгаворы рэабілітаваны 19 верасня 1960 года, па другім — 14 лютага 1958 года.

Памяць

правіць

21 мая 2013 года ў Віцебску на доме № 4 па вуліцы Крылова ўсталявана мемарыяльная дошка[1].

Бібліяграфія

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць