Мікалай Віктаравіч Статкевіч

беларускі грамадска-палітычны дзеяч
(Пасля перасылкі з Мікола Статкевіч)

Мікалай Віктаравіч Статкевіч, таксама Мікола Статкевіч (нар. 12 жніўня 1956, в. Лядна, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык, лідар партыі Народная Грамада. Адзін са стваральнікаў грамадскага аб’яднання «Беларускае згуртаванне вайскоўцаў».

Мікалай Статкевіч
Старшыня партыі Народная Грамада
з 25 лістапада 2007
Нараджэнне 12 жніўня 1956(1956-08-12) (68 гадоў)
Жонка Марына Адамовіч[d]
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Ваенная служба
Прыналежнасць СССР
Званне
Падпалкоўнік
Падпалкоўнік
Узнагароды
Сайт statkevich.org (бел.)(руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 12 жніўня 1956 года ў вёсцы Лядна Слуцкага раёна ў сям’і настаўнікаў. Паходзіць са старажытнага праваслаўнага шляхецкага роду герба Касцеша. Продкі маці паходзяць са шляхецкага роду Валадковічаў[1][2]. Дзед палітыка, Павал Статкевіч, быў расстраляны ў 1944 годзе за сувязь з партызанамі. Дзед па кудзелі, Сымон Гарабец, быў сябрам КПЗБ, расстраляны ў часе сталінскіх рэпрэсій[3].

У 1973 годзе паступіў у Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча (МВІЗРВ), якое скончыў у 1978 годзе па спецыяльнасці «ваенны інжынер па радыёэлектроніцы». Па размеркаванні быў накіраваны ў Мурманскую вобласць, дзе служыў 4 гады. Меў вышэйшую баявую класіфікацыю — «Майстар». У 1982 годзе вярнуўся ў Мінск, паступіў у МВІЗРВ ў ад’юнктуру. Абараніў кандыдацкую дысертацыю, стаў кандыдатам тэхнічных навук. Выкладаў у МВІЗРВ. Паступіў у дактарантуру. Напісаў больш за 60 навуковых прац у галіне кіравання, эканомікі і сацыяльнай псіхалогіі.

У пачатку 1991 года ў знак пратэсту супраць падаўлення танкамі дэманстрантаў у Вільнюсе выйшаў з КПСС. 20 жніўня 1991 года публічна выступіў супраць путчу ў Маскве. Кандыдат тэхнічных навук, падпалкоўнік запасу.

Беларускае аб’яднанне вайскоўцаў

правіць

У 1991 годзе абвясціў аб стварэнні Беларускага згуртавання вайскоўцаў (БЗВ), якое ставіла за мэту «стварэнне беларускай арміі, абарону незалежнасці і гісторыка-патрыятычнае выхаванне грамадства». Адной з першых акцый БЗВ стала прыняцце грамадзянскай прысягі на вернасць Беларусі 8 верасня 1992 года, у гадавіну Аршанскай бітвы, Дзень беларускай вайсковай славы.

У 1993 годзе выступіў супраць Дамовы аб калектыўнай бяспецы з ваюючымі краінамі (Арменія, Таджыкістан і інш.), паводле ўмоў якой Беларусь павінна была адпраўляць сваіх салдат на чужыя войны. За гэта звольнены з войска за месяц да планаванай абароны доктарскай дысертацыі. Пасля шырокай грамадскай кампаніі ў падтрымку Міколы Статкевіча беларускі парламент падпісаў гэты дагавор з умовай не адпраўляць беларускіх салдат у «гарачыя кропкі».

16 лютага 1994 года Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь забараніў дзейнасць БЗВ за ўдзел яго членаў у ахове забастоўкі рабочых у Мінску ад дзеянняў міліцыі. 16 лютага 1994 года быў створаны арганізацыйны камітэт патрыятычнага руху БЗВ. 10 сакавіка 1995 года БЗВ быў зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі як «непалітычны грамадска-патрыятычны рух». Асноўныя мэты: «абарона незалежнасці, дэмакратыі; патрыятычнае выхаванне ў грамадстве і арміі; недапушчэнне выкарыстання арміі супраць народа; садзейнічанне стварэнню беларускага войска». Пастаянны ціск улады на БЗВ прывёў Статкевіча да прыняцця рашэння ісці ў палітыку. У 1995 годзе Статкевіч сышоў з пасады старшыні БЗВ, а сама арганізацыя канчаткова спыніла сваё існаванне праз пяць гадоў, не здолеўшы прайсці перарэгістрацыю[4].

Палітычная дзейнасць

правіць

З 1995 года старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Народная Грамада. У лістападзе 1996 года ў часе давыбараў у Вярхоўны Савет на адной з акруг Мінска выйшаў у другі тур, аднак выбары былі скасаваныя праз прыняцце новай рэдакцыі Канстытуцыі[5]. З 1999 года старшыня Усходнееўрапейскага сацыял-дэмакратычнага форуму. Адзін з арганізатараў пратэстнай акцыі «Марш свабоды» ў 1999 годзе[6].

У 2000 годзе балатаваўся ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, але абраны не быў. З 2003 года член «Еўрапейскай кааліцыі». Удзельнік парламенцкіх выбараў 2004 года[7]. У 2005 годзе асуджаны да 3 гадоў абмежавання волі за арганізацыю ў кастрычніку 2004 года ў Мінску вулічнай акцыі супраць афіцыйных вынікаў парламенцкіх выбараў і рэферэндуму. У 2006 годзе міжнародная арганізацыя Amnesty International прызнала Мікалая Статкевіча вязнем сумлення[8].

У 2008 годзе напярэдадні парламенцкіх выбараў нягледзячы на судзімасць была зарэгістраваная ягоная ініцыятыўная група, аднак подпісы былі прызнаныя несапраўднымі, і сам Статкевіч не атрымаў статус кандыдата ў дэпутаты[9].

У 2009 годзе кангрэсам «Еўрапейскай кааліцыі» вылучаны кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2010 года. Паводле афіцыйных даных, заняў 7 месца з 10, набраўшы 1,05 % галасоў[10]. 19 снежня 2010 годзе браў удзел у акцыі на плошчы Незалежнасці супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Затрыманы неўзабаве пасля разгону акцыі. 26 траўня 2011 года асуджаны да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Amnesty International прызнала Статкевіча вязнем сумлення.

Напярэдадні парламенцкіх выбараў 2012 года ініцыятыўная група Мікалая Статкевіча не была зарэгістраваная праз знаходжанне Статкевіча ў турме[11]. 22 жніўня 2015 года Статкевіч быў датэрмінова вызвалены паводле амністыі Аляксандра Лукашэнкі.

У часе знаходжання Статкевіча ў турме была сфармаваная ініцыятыўная група па яго вылучэнні ў кандыдаты ў Прэзідэнты на выбарах 2015 года. У ініцыятыўную групу ўвайшлі Лявон Вольскі, Зінаіда Бандарэнка, Сяргей Законнікаў[12], Радзім Гарэцкі, Алесь Пушкін.[13] Быў адным з арганізатараў мітынгу 10 кастрычніка 2015 года перад прэзідэнцкімі выбарамі[14]. Таксама арганізаваў акцыю пратэсту 12 верасня 2016 года пасля парламенцкіх выбараў[15]. Падтрымліваў пратэсты індывідуальных прадпрымальнікаў 2016 года[16]. Напярэдадні парламенцкіх выбараў 2016 года ініцыятыўная група Мікалая Статкевіча не была зарэгістраваная праз яго судзімасць[17].

Адзін з арганізатараў акцый пратэсту ў Беларусі 2017 года. У студзені 2019 года Беларускім нацыянальным кангрэсам высунуты ў якасці кандыдата ў Прэзідэнты[18]. Не быў зарэгістраваны ў якасці прэтэндэнта на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года праз няскончаную судзімасць. Затрыманы 31 траўня 2020 года па дарозе на перадвыбарчы пікет Святланы Ціханоўскай, асуджаны на 15 сутак, а пасля яшчэ на 15 сутак. 30 чэрвеня было аб’яўлена, што Мікалай Статкевіч надалей застанецца пад вартай, яму прад’яўлена абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя ці ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»)[19].

14 снежня 2021 года на закрытым судзе ў будынку СІЗА Гомеля Мікалай Статкевіч быў асуджаны паводле ч. 1 арт. 293 крымінальнага кодэкса (арганізацыя масавых беспарадкаў) да 14 гадоў пазбаўлення волі асаблівага рэжыму (суддзя Мікалай Іванавіч Доля). Разам са Статкевічам на розныя тэрміны былі асуджаныя Сяргей Ціханоўскі, Ігар Лосік, Дзмітрый Папоў, Арцём Сакаў, Уладзімір Цыгановіч, ім таксама прысуджаная кампенсацыя на карысць дзяржавы ў памеры 3,078 мільёнаў рублёў[20].

Сям’я

правіць

У 2011 годзе пабраўся шлюбам з Марынай Адамовіч[21], мае дзвюх дачок ад першага шлюбу, якія жывуць у Германіі[22].

Узнагароды

правіць

Ацэнкі

правіць

У адказ на крытыку старшыні ЦВК Беларусі Лідзіі Ярмошынай кандыдата ў прэзідэнты 2010 года Мікалая Статкевіча былы палітвязень і палітолаг Сяргей Марцалеў заявіў: «Ярмошына хвалюецца, бо Статкевіч прадэманстраваў рэжыму, што ён з’яўляецца паслядоўным і, галоўнае, эфектыўным палітыкам».

Зноскі

  1. ИНТЕРВЬЮ. Николай Статкевич: Лукашенко бы струсил сразиться по-мужски (руск.). charter97.org. Праверана 21 студзеня 2024.
  2. [1] Архівавана 20 кастрычніка 2019.
  3. Грузьдзіловіч, Алег. Радавод Статкевіча: аднаго дзеда забіў НКВД, другога расстралялі фашысты . Радыё Свабода (5 ліпеня 2014). Праверана 21 студзеня 2024.
  4. [https://nashaniva.com/131147 Найноўшая гісторыя Беларусі: як ствараўся «Белы легіён» ФОТЫ, ВІДЭА https://nashaniva.com/131147website=Наша Ніва] . Праверана 21 студзеня 2024.
  5. Свабода. — 1996. — № 90 — с.1
  6. 90s.by (англ.). 90s.by. Праверана 21 студзеня 2024.
  7. [2](недаступная спасылка)
  8. https://amnesty.org.ru/node/885/ Архівавана 18 красавіка 2017. Беларусь: наказаны воспользовавшиеся своим правом на свободу слова
  9. [3] Архівавана 14 кастрычніка 2020.
  10. [4] Архівавана 12 кастрычніка 2016.
  11. [5]
  12. [6]
  13. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2022. Праверана 9 лютага 2022.
  14. http://korrespondent.net/world/3574749-v-mynske-proshly-massovye-aktsyy-protyv-lukashenko В Минске прошли массовые акции против Лукашенко
  15. https://news.tut.by/politics/511819.html Архівавана 22 ліпеня 2017. Оппозиция в Минске потребовала от властей новые выборы
  16. http://naviny.by/rubrics/economic/2016/03/14/ic_articles_113_191185 Предприниматели провели в Минске новую акцию протеста
  17. [7] Архівавана 29 лістапада 2020.
  18. [8]
  19. Спіс палітычных вязняў. spring96.org. Архівавана з першакрыніцы 3-7-2020. Праверана 3-7-2020.
  20. Ад 14 да 18 гадоў калоніі. Вынесены прысуды па «справе Ціханоўскага» . spring96.org (14 снежня 2021).
  21. [9] Архівавана 9 студзеня 2012.
  22. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2022. Праверана 9 лютага 2022.
  23. http://www.nv-online.info/by/339/politics/55526/(недаступная спасылка) Николай Статкевич награжден премией Вилли Брандта
  24. https://charter97.org/ru/news/2012/2/24/48491/ Николай Статкевич награжден премией «С открытым забралом»
  25. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100

Літаратура

правіць
  • Palitviazni.info — 2013. — С. 251—252
  • Тамковіч А. Супраць плыні. — 2011. — С. 41—52
  • Адзін дзень палітвязня 2009—2011. — 2011. — С. 200—211 — ISBN 978-0-929849-42-3 

Спасылкі

правіць
 
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Мікалай Статкевіч