Адкрыць галоўнае меню

Друць

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Друць)

Друць — рака ў Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях Беларусі, правы прыток Дняпра.

Друць
Характарыстыка
Даўжыня 295 км
Плошча басейна 5020 км²
Басейн Дняпро
Басейн рэк Чорнае мора
Расход вады 31,6 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне за 1 км на захад ад вёскі Раздольная Талачынскага раёна
 · Каардынаты 54°29′21″ пн. ш. 29°33′29″ у. д.HGЯO
Вусце Дняпро
 · Месцазнаходжанне на паўднёвай ускраіне горада Рагачоў
 · Каардынаты 53°03′25″ пн. ш. 30°01′46″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,4 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць, Магілёўская вобласць, Гомельская вобласць
Друць (Беларусь)
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Друць на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 295 км. Плошча вадазбору 5020 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 31,6 м³/с. Агульнае падзенне ракі 105,2 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 .

Асноўныя прытокіПравіць

На рацэПравіць

Гарады: Талачын, Круглае, Бялынічы, Рагачоў. Вёскі: Друцк. Вадасховішчы: Талачынскае, Чыгірынскае, Цяцёрынскае. Зоны адпачынку: Чыгірынка, Маліна, Друць, Лужкі.

У 1948 годзе на рацэ Друць была пабудавана і пушчана ў эксплуатацыю малая гідраэлектрастанцыя калгаса «Перамога» Ляснянскага сельсавета, на цяперашні момант не існуе[1].

АгульнаеПравіць

Пачынаецца за 1 км на захад ад вёскі Раздольная Талачынскага раёна, вусце на паўднёвай ускраіне Рагачова. Агульная даўжыня рачной сістэмы Друці складае 2000 км, густата рачной сеткі — 0,39 км/км³. Вадазбор у вярхоўі — ў межах Аршанскага ўзвышша, на астатнім працягу — ва ўсходняй частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Суднаходная ніжэй плаціны Чыгірынскага вадасховішча (за 84 км ад вусця) у паўнаводны перыяд.

Асаблівасці рэжыму — вельмі выразнае веснавое разводдзе, на якое прыпадае 54 % гадавога сцёку. Веснавы пад'ём узроўню вады інтэнсіўны (7—10 сутак), найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанню 2,5—2,8 м. Веснавы ледаход доўжыцца каля 3 сутак. Рака прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Даліна Друці да ўпадзення ракі Крывая невыразная, ніжэй трапецападобная, шырынёй 1,5—2,5 км. Схілы парэзаныя, вышыня іх 8—30 м, да гарадскога пасёлка Бялынічы адкрытыя і пад ворывам, ніжэй па цячэнні пераважна пад лесам. Левы схіл больш спадзісты, правы ўмерана стромкі, нярэдка абрывісты. Пойма пераважна двухбаковая (на асобных участках у нізоўі левабярэжная, у верхнім цячэнні часткова затопленая Цяцёрынскім, у ніжнім — Чыгірынскім вадасховішчамі), адкрытая, лугавая. Паверхня поймы ў прырэчышчавай частцы роўная, месцамі ўзгорыстая, перасечаная старыцамі, асушальнымі канавамі, лагчынамі.

Рэчышча каналізаванае на 2 участках у вярхоўі: ад вёскі Навасёлкі да горада Талачын (7 км) і ад пункта за 0,4 км ніжэй моста на аўтамабільнай дарозе МінскМасква да аграгарадка Друцк (8,6 км). На астатнім працягу моцна-звілістае, свабодна меандруе, ніжэй упадзення ракі Вабіч разгалінаванае на пратокі і рукавы з шматлікімі старыцамі і залівамі. Шырыня ракі ў межань у вярхоўі 10—20 м, ніжэй — 30—50 м. Берагі пераважна стромкія, месцамі абрывістыя, вышынёй 1—2,5 м (на лукавінах 3—5 м), у вусцевай частцы спадзістыя, вышынёй да 1 м.

Зноскі

  1. Газета паведамляла... : па старонках Круглянскай раённай газеты «Ленінскі сцяг» // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Круглянскага р-на. – Мн., 1996. - С. 481.

ЛітаратураПравіць

  • Бычук С. Ф. Друць // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.