Рось (рака)
Рось, Рос, Роса[1] — рака ў Свіслацкім, Ваўкавыскім і Мастоўскім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Нёман.
Рось | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 99 км |
Басейн | 1 250 км² |
Расход вады | 6,8 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 52°53′23″ пн. ш. 24°21′33″ у. д.HGЯO |
Вусце | Нёман |
• Каардынаты | 53°25′17″ пн. ш. 24°23′58″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,8 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Нёман → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 99 км. Плошча вадазбору 1250 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.
Асноўныя прытокі
правіцьСправа: Харужаўка, Ясенавіца, Ваўкавыя, Плішча. Злева: Свянціца, Нятупа, Вехатнянка, Ваўпянка.
На рацэ
правіцьГарады: Ваўкавыск. Гарадскія пасёлкі: Поразава, Краснасельскі, Рось. Вадасховішчы: Воўпаўскае.
Агульнае
правіцьПачынаецца ў забалочанай мясцовасці за 2 км на захад ад вёскі Лозы Свіслацкага раёна, цячэ ў межах Ваўкавыскага ўзвышша. Упадае ў Нёман за 1,8 км на паўднёвы усход ад вёскі Дубна Мастоўскага раёна. Каля вёскі Лічыцы і гарадскога пасёлка Краснасельскі падзяляецца на 2 рукавы, якія ўтвараюць астравы (даўжынёй 1,5 км і 3,5 км). Замярзае ў пачатку снежня, крыгалом у пачатку сакавіка.
Даліна трапецападобная (шырыня 1 км у вярхоўі да 2,5 км у ніжнім цячэнні), перасечаная глыбокаўрэзанымі далінамі прытокаў і ярамі. Пойма паміж вёскамі Зарачаны і Падрось Ваўкавыскага раёна адсутнічае, на астатнім працягу двухбаковая, забалочаная, парасла хмызняком, у вусцевай частцы высокая, сухая (шырыня 400—600 м).
Рэчышча на працягу 3 км ад вытоку каналізаванае, ніжэй звілістае.
Зноскі
Літаратура
правіць- Макарэвіч А. А. Рось, Рос, Роса // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 409—410. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
Спасылкі
правіць- Общая характеристика речной сети Гродненской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 23 верасня 2015. (руск.)
- Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Гродненской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»(недаступная спасылка) (руск.)