Уладзімір Сцяпанавіч Дземідовіч

(Пасля перасылкі з У. Дземідовіч)

Уладзімір Сцяпанавіч Дземідовіч (нар. 21 красавіка 1937, ст. Негарэлае, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.

Уладзімір Сцяпанавіч Дземідовіч
Дата нараджэння 21 красавіка 1937(1937-04-21) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія

правіць

Скончыў у 1955 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум. У 19551956 гадах працаваў майстрам-будаўніком. У 19561959 гадах служыў у радах Савецкай Арміі. У 19591965 гадах вучыўся ў БПІ па спецыяльнасці «Архітэктура». Пасля заканчэння інстытута ў 19651969 гадах — раённы архітэктар Мінскага раёна. У 19691983 гадах працаваў у праектным інстытуце «Мінскграмадзянпраект», старэйшы архітэктар, кіраўнік групы, брыгадзір, галоўны архітэктар праектаў. У 19831990 гадах[1] у праектным інстытуце БелНДІПгорадабудаўніцтва[2], кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў; у 19901992 гадах у праектным інстытуце «БелНДІдзіпрасельбуд», галоўны архітэктар праектаў; у 19931997 гадах намеснік дырэктара па рэстаўрацыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. З 1997 года на пенсіі[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывае ў г. Мінску[2].

Творчасць

правіць
 
Праект гандлёва-грамадскага цэнтра па вул. Гагарына ў Барысаве. Макет

Аўтар праектаў жылых комплексаў на Прывакзальнай плошчы і па вул. Суворава ў Гродне[1]; жылыя комплексы ў мікрараёнах № 1 (1974-79), № 5 (1979-83), комплекс інтэрнатаў па вул. Гагарына (19741983) ў Барысаве[2], па праспекце імя Леніна ў Маладзечне[1]; праектаў Дома прыёмаў, Дома для прыезджых, жылых дамоў у п. Дразды (19731976), жылыя дамы і пансіянат у Атоліне (1980); Спортманеж; будынак для ручных гульняў, спальны корпус, клуб-сталовая ў спартыўным лагеры Стайкі Мінскага раёна (1972—1974, 1983); будынак УТО-2[удакладніць] у Мінску (1979)[2], спартзала Упраўлення грамадзянскай авіяцыі[d] па вул. Аэрадромнай у г. Мінску; школа для дзяцей з саслабленым слыхам у п. Гарадзея Мінскай вобласці (1983); шырокафарматны двухзальны кінатэатр «Кастрычнік» на 600 і 200 месцаў па вул. Гагарына ў Барысаве; комплекс блокаў абслугоўвання ў мікрараёне № 2 па вул. Гагарына ў Барысаве; база адпачынку на 100 месцаў з пашырэннем да 400 месцаў для бацькоў з дзецьмі ў зоне адпачынку Чыгірынка Магілёўскай вобласці; 46-кватэрны жылы дом па вул. 1 мая ў Нясвіжы Мінскай вобласці; службовы будынкі аддзялення Дзяржбанка ў Нясвіжы; інтэрнаты і жылыя дамы ў Жодзіне; Дом адпачынку на 100 месцаў у раёне г.п. Радашковічы Мінскай вобласці; грамадска-гандлёвы цэнтр у мікрараёне № 10 у Салігорску (1981); комплекс жылых дамоў з блокамі абслугоўвання ў мікрараёне «Лугі» у Пінску; рэканструкцыя піянерлагера на 240 месцаў у раёне вёскі Волма Мінскай вобласці; будынак пракуратуры ў Дзяржынску; Дом груднога дзіцяці ў Барысаве; навучальны корпус СПТВ-15 у Бабруйску; піянерлагер — база адпачынку на 320 месцаў вытворчага аб’яднання «Захадтрансгаз» у в. Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці; 96-кватэрны жылы дом з дзіцячай паліклінікай Заходняй экспедыцыі глыбокага свідравання ў Маладзечне; Дом для ваенных у мікрараёне № 4 у Барысаве; 150-кватэрны жылы дом з убудаваным ЖЭК і прадпрыемствамі бытавога абслугоўвання ў мікрараёне № 6 у Жодзіне; спецыяльны дашкольны дзіцячы дом на 280 месцаў у в. Патрэба Мінскага раёна; прафілакторый на 200 месцаў АН БССР у раёне п. Ракаў; жылы пасёлак з дзіцячым садом-яслямі і гандлёвым цэнтрам калгаса «Дружба» ў в. Плісе Смалевіцкага раёна Мінскай вобласці і шэраг інш[1].

Узнагароды

правіць

На Усесаюзным конкурсе дыпломных праектаў у горадзе Маскве атрымаў дыплом першай ступені (1965)[1]. Узнагароджаны дыпломам I ступені СА СССР за праект гасцініцы і грамадскага цэнтра ў Барысаве (1968)[2]. На працягу працоўнай дзейнасці ў праектных інстытутах неаднаразова ўзнагароджваўся Ганаровымі граматамі і грашовымі прэміямі[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё Демидович Владимир Степанович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  2. а б в г д Демидович Владимир Степанович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура

правіць
  • Демидович Владимир Степанович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Демидович Владимир Степанович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)