Спаржа лекавая

(Пасля перасылкі з Шпараг)

Спаржа лекавая, шпараг[3][4][5] (Asparágus officinális) — шматгадовая травяністая расліна; тыпавы від роду Спаржа (Asparagus) сямейства Спаржавыя (Asparagaceae).

Спаржа лекавая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Asparagus officinalis L., 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  42784
NCBI  4686
EOL  988015
GRIN  t:300050
IPNI  531229-1
TPL  kew-275197

Распаўсюджанне і экалогія правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

У дзікім выглядзе расце ў раёнах з умераным кліматам па ўсім свеце — у Паўночнай Афрыцы, практычна на ўсёй тэрыторыі Еўропы (акрамя паўночных раёнаў), у Малой і Цэнтральнай Азіі, Паўночнай Амерыцы, Аўстраліі і Новай Зеландыі[6]. У Беларусі сустракаецца рэдка, на паўднёвым усходзе[5]. Культывуецца паўсюдна.

Расце на пойменных лугах, берагавых абрывах, травяністых месцах, у стэпах, сярод хмызнякаў, часам на палях.

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовая травяністая расліна з патоўшчаным кароткім карэнішчам[5].

Сцёблы вышынёй 30-150 см, голыя, гладкія, прамыя, з многімі коса і ўверх накіраванымі галінамі[5]. Кладодзіі тонкія, прамыя, ніткападобныя, 1-3 см даўжынёй, сядзяць па тры-шэсць, ідуць коса ўверх або больш-менш прыціснутыя да сцябла.

Лісце дробнае, лускаватае, са шпорцам пры аснаванні, у іх пазухах сядзяць пучкі мяккіх іголкападобных зялёных галінак[5].

Кветкі зеленавата-белыя, бялёса-жаўтлявыя, па 1-2 на больш-менш доўгіх, сучлененых ля сярэдзіны або некалькі ніжэй або вышэй ножках і размешчаныя як па галоўнай восі, так і на галінах[5]; калякветнікі званочкава-варонкападобныя, з даўгаватымі долямі. Мужчынскія кветкі каля 5 мм даўжынёй, з пылавікамі амаль роўнымі ніткам тычынак. Песцічныя кветкі ўдвая драбней. Квітнее ў маі — чэрвені.

Плод — шарападобная чырвона-цагляная ягада[5]. Цвіце ў чэрвені. Плады спеюць у жніўні — пачатку верасня[5].

Размнажаецца насеннем, аднаўляецца з карэнішча[5].

 
 
 
Злева направа: малады парастак, кветка, ягады

Таксанамія правіць

  яшчэ 24 сямействы
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ больш 300 відаў
       
  парадак Спаржакветныя     род Спаржа    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Спаржавыя     вид
Спаржа лекавая
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ 2 роды  
     

Хімічны склад правіць

Карэнішчы і карані спаржы ўтрымліваюць аспарагін, сапаніны, кумарыны, вугляводы, сляды эфірнага алею, караціноіды, амінакіслоты, вітамін C; у маладых парастках выяўленыя бялкі, аспарагін, лізін, аргінін і іншыя амінакіслоты, каратын, вялікая колькасць мінеральных соляў (асабліва калія), сапаніны; ў насенні маецца да 15 % тлустага алею, у спелых пладах — вугляводы, арганічныя кіслоты (яблычная і лімонная), сляды алкалоідаў[5].

Значэнне і ўжыванне правіць

Спаржа лекавая вырошчваецца на гародах як гародніна, а таксама для афармлення кветкавых букетаў. Яна вядомая чалавецтву больш за 2000 гадоў. Яшчэ ў Старажытным Егіпце яе вырошчвалі як агароднінную, лекавую і дэкаратыўную расліну. У Антычнай Грэцыі з яе плялі вянкі для маладых, а ў Сярэднявечча выкарыстоўвалі як узбуджальны сродак. У Расіі спаржу апрацоўвалі з XVIII стагоддзя.

Нарыхтоўкі магчымы толькі ў выпадку культывацыі[5].

Ужыванне ў кулінарыі правіць

 
Спаржа на гандлёвым прылаўку

Парасткі даўжынёй 18-20 см, якія яшчэ не выйшлі з зямлі і галоўка якіх яшчэ не распусцілася, ужываюць у ежу. Знаходзячыся ў пласце глебы, яны маюць белую афарбоўку, на паверхні глебы парасткі набываюць зялёна-фіялетавы колер і губляюць частку пажыўных рэчываў. Парасткі спаржы маюць выдатныя смакавыя якасці, з’яўляюцца хоць і невысока пажыўным прадуктам, але адрозніваюцца значным утрыманнем вітамінаў. Парасткі культурных формаў выкарыстоўваюць у вараным і кансерваваным выглядзе як дэлікатэс. Адвараныя парасткі па смаку нагадваюць зялёны гарошак.

 
Парасткі спаржы

Спаржу выкарыстоўваюць у дыетычным харчаванні. З яе гатуюць стравы ў выглядзе салатаў, супоў, якія рэкамендуюць пры захворваннях печані, нырак, пры падагры, цукровым дыябеце, ацёках і як сродак, які падвышае апетыт. Дзякуючы высокаму ўтрыманню аспарагіну парасткі спаржы аказваюць станоўчы ўплыў на працу сэрца і спрыяюць паляпшэнню дзейнасці нырак.

Ужыванне ў медыцыне правіць

Эксперыментальна ўстаноўлена, што ўвядзенне ў вену аспарагіну або экстракту спаржы зніжае артэрыяльны ціск, запавольвае рытм сардэчных скарачэнняў, пашырае перыферычныя сасуды, павялічвае дыурэз, здымае стомленасць[5]. Экстракт спаржы выклікае больш значнае і працяглае зніжэнне ціску, чым аспарагін[5]. Спаржа спрыяе выдаленню з арганізма хларыдаў, фасфатаў і мачавіны. Таму яе прэпараты могуць быць рэкамендаваныя пры хваробах нырак[5], сэрца[5], рэўматызме, падагры, вострым і хранічным нефрыце з дастатковай функцыяй нырак, пры захворваннях нырачных лаханак і мачавога пузыра, пры запаленні мочавыдзяляльных шляхоў[7].

Дыўрэтычнае дзеянне звязана са змяншэннем рэабсорбцыі ў канальцах, прычым фільтрацыя не парушаецца[8].

Эсэнцыю з свежых парасткаў выкарыстоўваюць у гамеапатыі.

У народнай медыцыне карані і надземную частку ўжывалі пры некаторых захворваннях сэрца[5], печані, пры цыстытах, мачакаменнай хваробы[5], ацёках, эпілепсіі, рэўматызме, як слабільнае, пры алергіі, вуграх; плады — пры імпатэнцыі, дызентэрыі.

Спаржа ў культуры правіць

 
«Нацюрморт з пучком спаржы». Франсуа Банвен
 
Помнік жанчыне, якая прадае спаржу ў Шветцынгене  (руск.)

Спаржа ў мастацтве правіць

Шматлікія мастакі малявалі спаржу на сваіх палотнах, у тым ліку Франсуа Банвен  (руск.), Андрыян Каорт  (руск.) (некалькі нацюрмортаў), Эдуард Манэ, Якапа да Эмпалі  (руск.), Вінчэнца Кампі  (укр.) і іншыя.

Было створана некалькі скульптурных прац, якія паказваюць гандляроў спаржай, а на іншых галоўным аб’ектам твору з’яўляецца сама спаржа.

Спаржа ў геральдыцы правіць

Спаржа намалявана на некаторых гербах.

 
 
 
 
 

Меры аховы правіць

Від занесены ў Чырвоную кнігу Свярдлоўскай вобласці[9], ахоўваецца ў нацыянальным парку «Прыпышмінскія бары».

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 20. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  5. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р Спаржа лекарственная // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 85-86. — 592 с. — 120 000 экз.
  6. Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны)
  7. Губергриц А. Я., Соломченко Н. И. Лекарственные растения Донбасса. — Донецк: «Наука и техника», 1968.
  8. Атлас лекарственных растений СССР / пад рэдакцыяй М. В. Цыцына  (руск.). — М.: Гос. изд-во мед. лит, 1962. — 703 с.
  9. Положение о Красной книге Свердловской области. Союз охраны птиц России. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 6 сакавіка 2011.

Літаратура правіць

  • Ильин М. М. Род 284. Спаржа — Asparagus // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор и редактор тома акад. В. Л. Комаров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1935. — Т. IV. — С. 439—440. — 760 + XXX с. — 5 175 экз.
  • Дудченко Л. Г., Козьяков А. С., Кривенко В. В. Пряно-ароматические и пряно-вкусовые растения: Справочник / Отв. ред. К. М. Сытник. — К.: Наукова думка, 1989. — 304 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-12-000483-0
  • Всё о лекарственных растениях на ваших грядках / Под ред. Раделова С. Ю.. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2010. — С. 189. — 224 с. — ISBN 978-5-9603-0124-4
  • Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 342. Asparagus officinalis L. — Спаржа лекарственная // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — С. 452. — ISBN 8-87317-091-6.

Спасылкі правіць