Ружа майская[3], Ружа карычная[4], Шыпшына карычная[5] (Rosa majalis ці Rosa cinnamomea) — куст сямейства Ружавыя. Плады багатыя вітамінам C, выкарыстоўваюцца ў ежу, а таксама як лекавы сродак. Дзякуючы непераборлівасці і зімаўстойлівасці выкарыстоўваецца ў азеляненні гарадоў.

Ружа майская (карычная)
Rosa-majalis-habit.JPG
Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rosa majalis Herrm.

Сінонімы
Rosa cinnamomea sensu L. 1759, non 1753
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  504822
NCBI  57935
EOL  231454
GRIN  t:32088
IPNI  733218-1
TPL  tro-27802424

НазваПравіць

Ружа карысная, шыпоўнік, шыпшына[6], шыпшына-талачанка[7], ружа[8], рожа, талачанка, шыпціннік[9].

Батанічнае апісаннеПравіць

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовы лістападны куст да 2 м вышынёй з тонкімі дубцападобнымі галінамі, пакрытымі бліскучай карычнева-чырвонай карой[5]; старыя галіны буравата-карычневыя. Парасткі пасаджаны рэдкімі, серпападобна выгнутымі шыпамі з пашыраным аснаваннем, якія сядзяць звычайна парамі ля аснавання ліставых хвосцікаў, а таксама шматлікімі ігольчастымі шыпікамі; кветаносныя парасткі звычайна без шыпоў[5].

Лісце складанае, непарнаперыстае, з 5-7 парамі эліптычных, па краі зубчастых лісточкаў, агульнай даўжынёй да 7 см[5]. Хвосцікі апушаныя, нярэдка з залозкамі, утоенымі пад пухам. прылісткі ў лісця бясплодных парасткаў вузкія, з трубчатасыходнымі бакамі, у лісця кветаносных парасткаў — шырокія, плоскія, з вушкамі. Лісточкі тонкія, збліжаныя, даўжынёй 1,4-6 см, шырынёй 8-28 мм, яйкападобна-даўгаватыя, звужаныя да аснавання, завостраныя, з шырокімі зубцамі, ярка- ці шыза-зялёныя, апушаныя знізу[5].

Кветкі буйныя, адзіночныя або сабраны па 2-3, дыяметрам 3-7 см, з пяццю пялёсткамі і пяціраздзельнай чашачкай; кароткія кветаножкі, даўжынёй 5-17 мм, апранутыя ланцэтападобнымі прыкветкамі[5]. Чашалісцікі суцэльныя, вузкія, даўжынёй да 3 см, з ланцэтападобнымі прыдаткамі, накіраваныя ўверх; яны застаюцца пры плодзе пасля паспявання. Пялёсткі ад бледна-чырвоных да цёмна-чырвоных, шырока зваротнаяйкападобныя, на верхавіне трохі выемчатые. Тычынак і песцікаў многа[5]; слупкі ўтвараюць буйную, шарсцістую галоўку. Зеў гіпантыя шырокі, да 2 мм у дыяметры, дыск вузкі. Квітнее з мая па ліпень[5]. Галіны квітнеюць на другі год[10].

Плады пачынаюць спець ў жніўні. Яны шарападобныя, радзей яйкападобныя або эліптычныя, гладкія, аранжавыя або чырвоныя, мясістыя, увянчаныя чашалісткамі, якія застаюцца накіраванымі ўверх. Усярэдзіне гіпантыя знаходзяцца шматлікія валасістыя, цвёрдыя плодзікі-арэшкі, паміж якімі па ўнутраных сценак кветаложа размешчаны шматлікія вострыя шчаціністыя валасінкі. Плады шыпшынніка ўтвораны развітым кветаложам і завяззю і ставяцца да ілжывых пладоў[5][10]. Плады спеюць у жніўні — верасні.

Злева направа: кветка, плады, плады буйным планам, шыпы на ніжняй частцы парастка

АрэалПравіць

Шыпшына карычная — шырока распаўсюджаны від з еўрасібірскім тыпам арэалу. Сустракаецца ад Скандынавіі да Цэнтральнай Сібіры (даходзіць прыкладна да возера Байкал), нідзе не заходзячы ў Арктыку і толькі зрэдку спускаючыся да зоны стэпаў. Сустракаецца ў еўрапейскай часткі Расіі, Заходняй Сібіры, Усходняй Сібіры (басейн верхняга і сярэдняга цячэння Енісея, басейн Ангары, паўднёвым Прыбайкаллі, паўднёва-заходнім Забайкаллі; Казахстане (Тарбагатай)[11]. На Алтаі звычаны ў большасці раёнаў[12].

У Беларусі нярэдкі ў яе паўднёвай частцы[5].

ЭкалогіяПравіць

Шыпшына карычная расце адзінкава ці групамі ў падлеску разрэджаных лясоў, на узлесках, палянах і высечках, сярод зараснікаў кустоў і па ярам, часцей сустракаецца на лугах і ў пойменных лясах. Найбольш часта ўваходзіць у склад хмызняковых зараснікаў у поймах рэк і адыгрывае там дамінантную або полідамінантную ролю. Уваходзіць у хмызняковыя асацыяцыі разам з Rosa spinosissima, Lonicera tatarica і іншымі. У лесатундры сустракаецца сярод рэдкастойных бярэзнікаў. У лесастэпах засяляе бярозавыя, хваёвыя і дубовыя колкі(руск.) бел., а ў Заходняй Сібіры збольшага і раўнінны стэп. У горных абласцях займае пераважна даліны рэк. Сустракаецца таксама пад полагам рэдкіх драўняна-хмызняковых насаджэнняў пры нізкай паяднанасці крон. Аддае перавагу алювіяльным глебам.

Святлалюбны хмызняк, але выносіць зацяненне.

Насякомыя наведваюць кветкі шыпшыны дзеля пылка, арыентуючыся па іх моцным паху і яркай афарбоўцы. Прыстасаванняў для захоўвання нектару і самога нектару ў кветках шыпшынніка няма. Апыляльнікамі з’яўляюцца пчолы (Apiformes), жукі (Coleoptera), матылі (Lepidoptera), бронзаўкі (Cetoniinae) і вусачы (Cerambycidae)[10].

Яркія плады прыцягваюць такіх птушак, як рабчыкі (Bonasa), Corvus, каўкі (Corvus monedula), стрынаткі (Emberiza citrinella). Птушкі ядуць мякаць пладоў, а насенне разам з экскрэментамі трапляе на зямлю і такім чынам распаўсюджваецца на вялікія адлегласці[10].

Маладыя парасткі — смачная страва для траваедных жывёл. Шыпшыннік абараняецца ад іх шыпамі. На адзеравянелых парастках шыпоў менш, паколькі іх абараняе кара, але шыпы становяцца буйней і загінаюцца ўніз, што не дае магчымасці мышам прабрацца да пладоў[10].

Працягласць цвіцення расліны — 20, а асобных кветак — 2-5 дзён. У сярэднім адзін стволік (надземная вось) жыве 4-5, а карэнішча — ад 8 да 13 гадоў.

Размножваецца насеннем і вегетатыўна — адводкамі і зялёнымі тронкамі. Вегетатыўнае размнажэнне забяспечвае найбольш таннае і хуткае атрыманне ўраджаю пладоў шыпшыны, а таксама дазваляе праводзіць адбор яго высокапрадуктыўных формаў.

Гаспадарчае значэннеПравіць

Шыпшына карычная — найважнейшая вітамінавая расліна рускай флоры. Яе плады ўтрымліваюць у 10 разоў больш вітаміна C, чым скарынкі апельсіна і лімона[10]. У якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваюць плод шыпшыны (лац.: Fructus Rosae). Плады збіраюць у жніўні-кастрычніку, да замаразкаў, калі яны набываюць ярка-чырвоную або аранжавую афарбоўку, і хутка сушаць пры тэмпературы 80-90 °C[13].

Плады нарыхтоўваюць у прамысловых маштабах; з іх вырабляюць экстракты, сіропы, пілюлі, таблеткі, цукеркі, дражэ і іншыя медыцынскія прэпараты. З пладоў шыпшыны карычнай атрымліваецца наймоцны супрацьцынготны сродак[10].

Плады ўваходзяць у склад вітамінных і полівітамінных збораў і супрацьастматычнай мікстуры Траскова. Прэпараты выкарыстоўваюць як полівітамінны сродак пры гіпа- і авітамінозах (асабліва пры авітамінозе — С) і пры захворваннях, якія суправаджаюцца падвышанай патрэбай арганізма ў вітамінах. З пладоў, акрамя таго, атрымліваюць алей шыпшыны(руск.) бел., багаты вітамінам E і каратыноідамі, і караталін (які змяшчае караціноіды, вітамін Е і лінолевую кіслату), якія прымяняюцца як раназажыўляльны сродак[13].

Продак культурных сартоў ружы, «царыцы кветак». Ружа цэніцца за прыгажосць кветак, разнастайнасць іх афарбоўкі і выключны водар, які залежыць ад прысутнасці ў пялёстках эфірнага алею. Сарты руж атрыманы ў выніку стараннага адбору лепшых асобнікаў, стараннага дагляду і селекцыі, прычым часта культурныя сарты прышчапляюць на шыпшыннік[10].

Дзякуючы перапляценню галін і калючак утварае непраходныя зараснікі і рэкамендуецца для жывых платоў[10].

Адварам пладоў шыпшыны раней афарбоўвалі тканіны ў аранжавы колер.

З пялёсткаў вараць варэнне(руск.) бел., а таксама атрымліваюць ружовы воцат.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. БЭ ў 18 т. Т. 13. Мн., 2001. С. 433
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 112. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. 5,0 5,1 5,2 5,3 5,4 5,5 5,6 5,7 5,8 5,9 Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил.
  6. Kraskoŭski A. Bielaruskija lekarskija ziolki. Wilnia, 1921
  7. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  8. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  9. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
  10. 10,0 10,1 10,2 10,3 10,4 10,5 10,6 10,7 10,8 Нейштадт М. И. Определитель растений средней полосы европейской части СССР. Пособие для средней школы. — М., 1954. — С. 271—273. — 495 с.
  11. Соколов С. Я., Связева О. А., Кубли В. А. Том 2. Гречишные — Розоцветные // Ареалы деревьев и кустарников СССР. — Л.: Наука, 1980. — С. 94—95. — 144 с.
  12. Колл. авторов. Определитель растений Алтайского края. — Новосибирск: Изд-во СО РАН, филиал «Гео», 2003. — С. 248. — 634 с. — ISBN 5-7692-0477-X.
  13. 13,0 13,1 Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь : Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева. — м: Высш. шк., 1990. — С. 259—260. — ISBN 5-06-000085-0.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць

Шаблон:Ружа