Зборная Ісландыі па футболе

Збо́рная Ісландыі па футбо́ле (ісл.: Íslenska karlalandsliðið í knattspyrnu) прадстаўляе Ісландыю на міжнародных матчах і турнірах па футболе з 1930 года. Кіруецца і кантралюецца Футбольнай асацыяцыяй Ісландыі, якая з’яўляецца адным з 55 членаў УЕФА (Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый) і ўваходзіць у ФІФА[4].

Сцяг Ісландыі Ісландыя
Мянушкі Strákarnir okkar (Нашыя хлопцы)
Канфедэрацыя УЕФА (Еўропа)
Федэрацыя Футбольная асацыяцыя Ісландыі
Галоўны трэнер
Капітан Аран Гунарсан
Найбольшая колькасць гульняў Біркір Б’ярнасан (113)
Найлепшы бамбардзір Эйдур Гудзьёнсен, Колбейн Сігтарсан (па 26)
Хатні стадыён Лаўгардалсвёлур
Код ФІФА ISL
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы 22 (7 чэрвеня 2018)
Найвышэйшы 18 (люты — сакавік 2018)
Найніжэйшы 131 (красавік — чэрвень 2012)
Рэйтынг Эла
Дзеючы 24 (12 чэрвеня 2018)
Найвышэйшы 19 (кастрычнік 2017)
Найніжэйшы 128 (жнівень 1973)
Першая гульня
Неафіцыйная:
Фарэрскія астравы Фарэрскія астравы 0:1 Ісландыя Ісландыя
(Фарэры; 29 ліпеня 1930)[1]
Афіцыйная:
Ісландыя Ісландыя 0:3 Данія Данія
(Рэйк’явік, Ісландыя; 17 ліпеня 1946)[2]
Самая буйная перамога
Неафіцыйная:
Ісландыя Ісландыя 9:0 Фарэрскія астравы Фарэрскія астравы
(Кеблавік, Ісландыя; 10 ліпеня 1985)
Афіцыйная:
Ісландыя Ісландыя 5:0 Мальта Мальта
(Рэйк’явік, Ісландыя; 27 ліпеня 2000)[3]
Самае буйное паражэнне
Данія Данія 14:2 Ісландыя Ісландыя
(Капенгаген, Данія; 23 жніўня 1967)
Чэмпіянат свету
Колькасць удзелаў 1 (Упершыню 2018)
Найлепшы вынік групавы этап (2018)
Чэмпіянат Еўропы
Колькасць удзелаў 1 (Упершыню 2016)
Найлепшы вынік 1/4 фінала (2016)

18 жніўня 2004 ісландцы здабылі сваю першую перамогу над моцнай «футбольнай» зборнай, адолеўшы ў таварыскім матчы зборную Італіі[5]. На гэтым матчы, які праходзіў у Лаўгардалсвёлуры, прысутнічалі 20204 гледачы (6% ад насельніцтва Ісландыі). 24 красавіка 1996 года ў Таліне падчас таварыскага матчу з Эстоніяй Эйдур Гудзьёнсен замяніў свайго бацьку Арнара. Гэта першы факт удзелу бацькі і сына ў адным міжнародным матчы.

Да чэмпіянату Еўропы 2016 найбольшым поспехам ісландцаў быў выхад у плей-оф кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2014. У групавым турніры кваліфікацыі на чэмпіянат Еўропы 2004 зборная Ісландыі з 4 перамогамі пэўны час займала першае месца, аднак у выніку фінішавала трэцяй пасля зборных Германіі і Шатландыі.

На чэмпіянаце Еўропы ісландцы дэбютавалі ў 2016 годзе і адразу дайшлі да чвэрцьфінала, дзе саступілі гаспадарам турніра Францыі з лікам 2:5. Поспех паўночнай зборнай падоўжыўся ў кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2018, дзе Ісландыя здолела заняць першае месца ў групе (з Харватыяй, Украінай і Турцыяй) і ўпершыню ў гісторыі выйшла ў фінальны этап сусветнага першынства.

Футбалісты правіць

Цяперашні склад правіць

Наступныя 23 футбалісты былі выкліканыя на ўдзел у асноўнай стадыі чэмпіянату свету 2018 года.

Статыстыка прыведзена станам на 7 чэрвеня 2018 года пасля матчу супраць Ганы.

# Паз Футбаліст Дата нараджэння Матчы Галы Клуб
1 Бр Ханес Тоўр Хальдаўрсан 27 красавіка 1984 (39 гадоў) 49 0   Ранерс
12 Бр Фрэдэрык Шрам 19 студзеня 1995 (29 гадоў) 4 0   Раскіле
13 Бр Рунар Рунарсан 18 лютага 1995 (29 гадоў) 3 0   Норшэлан
2 Аб Біркір Мар Севарсан 11 лістапада 1984 (39 гадоў) 79 1   Валюр
3 Аб Самуэль Фрыд’ёўнсан 22 лютага 1996 (28 гадоў) 4 0   Валерэнга
5 Аб Сверыр Інгасан 5 снежня 1993 (30 гадоў) 20 3   Растоў
6 Аб Рагнар Сігурдсан 19 чэрвеня 1986 (37 гадоў) 77 3   Растоў
14 Аб Кары Арнасан 13 кастрычніка 1982 (41 год) 67 5   Вікінгур
15 Аб Хольмар Эёльфсан 6 жніўня 1990 (33 гады) 10 1   Леўскі
18 Аб Хёрдур Б’ёгвін Магнусан 11 лютага 1993 (31 год) 16 2   Брысталь Сіці
23 Аб Ары Фрэйр Скуласан 14 мая 1987 (36 гадоў) 56 0   Локерэн
7 ПА Ёхан Берг Гудмундсан 27 кастрычніка 1990 (33 гады) 67 7   Бернлі
8 ПА Біркір Б’ярнасан 27 мая 1988 (35 гадоў) 67 9   Астан Віла
10 ПА Гільфі Тоўр Сігурдсан 8 верасня 1989 (34 гады) 57 19   Эвертан
16 ПА Алафур Скуласан 1 красавіка 1983 (41 год) 36 1   Фюлкір
17 ПА Аран Эйнар Гунарсан (капітан) 22 красавіка 1989 (35 гадоў) 77 2   Кардыф Сіці
19 ПА Рурык Гісласан 25 лютага 1988 (36 гадоў) 47 3   Зандгаўзен
20 ПА Эміль Хадльврэдсан 29 чэрвеня 1984 (39 гадоў) 64 1   Удзінезэ
21 ПА Арнар Інгві Траўстасан 30 красавіка 1994 (29 гадоў) 19 5   Мальмё
4 Нап Альберт Гюдмюндсан 15 чэрвеня 1997 (26 гадоў) 5 3   ПСВ Эйндхавен
9 Нап Б’ёрн Бергман Сігурдарсан 26 лютага 1991 (33 гады) 12 1   Растоў
11 Нап Альврэд Фінбагасан 1 лютага 1989 (35 гадоў) 47 13   Аўгсбург
22 Нап Ён Дадзі Бёдварсан 25 мая 1992 (31 год) 38 2   Рэдынг

Выступы на турнірах правіць

Чэмпіянат свету правіць

Чэмпіянат свету Найлепшы бамбардзір (галы) Галоўны трэнер Кваліфікацыя
Год Стадыя М ЗМ В Н П ЗГ ПГ ЗМ В Н П ЗГ ПГ
  1930 Не з'яўлялася чальцом ФІФА
  1934 Не з'яўлялася чальцом ФІФА
  1938 Не з'яўлялася чальцом ФІФА
  1950 Не прымала ўдзел
  1954 Не прымала ўдзел[чс 1]
  1958 Не прайшла кваліфікацыю 4 0 0 4 6 26
  1962 Не прымала ўдзел
  1966 Не прымала ўдзел
  1970 Не прымала ўдзел
  1974 Не прайшла кваліфікацыю 6 0 0 6 2 29
  1978 Не прайшла кваліфікацыю 6 1 0 5 2 12
  1982 Не прайшла кваліфікацыю 8 2 2 4 10 21
  1986 Не прайшла кваліфікацыю 6 1 0 5 4 10
  1990 Не прайшла кваліфікацыю 8 1 4 3 6 11
  1994 Не прайшла кваліфікацыю 8 3 2 3 7 6
  1998 Не прайшла кваліфікацыю 10 2 3 5 11 16
   2002 Не прайшла кваліфікацыю 10 4 1 5 14 20
  2006 Не прайшла кваліфікацыю 10 1 1 8 14 27
  2010 Не прайшла кваліфікацыю 8 1 2 5 7 13
  2014 Не прайшла кваліфікацыю 12 5 3 4 17 17
  2018 Групавы раўнд (топ-32) 28-е / 32 3 0 1 2 2 5   Хеймір Хадльгрымсан 10 7 1 2 16 7
  2022
      2026
Усяго Топ-32 (1) 1/21 3 0 1 2 2 5 106 28 19 59 116 215
  1. Зборная была гатовая прымаць удзел у кваліфікацыю да чэмпіянату, але не атрымала дазволу ад ФІФА.

Крыніцы правіць

  1. Courtney, Barrie. Faroe Islands – List of International Matches. RSSSF (16 мая 2008). Праверана 3 лістапада 2010.
  2. Nygård, Jostein. International matches of Iceland. RSSSF (16 мая 2008). Праверана 3 лістапада 2010.
  3. Nygård, Jostein. International matches of Iceland. RSSSF (16 мая 2008). Праверана 16 кастрычніка 2011.
  4. Iceland stars set up academy. Uefa.com (7 кастрычніка 2003). Праверана 15 лістапада 2013.
  5. Leikskýrsla (ісл.). Mótalisti. KSÍ. Праверана 13 кастрычніка 2014.

Спасылкі правіць