Нараджэнне Хрыстова
Бо́жае Нараджэ́нне, Нараджэ́нне Хрысто́ва, Нараджэ́нне Па́на, Раство́, Каля́ды — адно з галоўных хрысціянскіх свят, калі адзначаецца нараджэнне Ісуса Хрыста Дзевай Марыяй.
Раство Хрыстова | |
---|---|
«Раство Хрыстова», Латыгаўскі майстар, 1746. | |
Тып | рэлігійнае свята |
Значэнне | адно з галоўных хрысціянскіх свят |
Устаноўлена | у гонар нараджэння Ісуса Хрыста Багародзіцай |
Дата | Праваслаўе — 25 снежня па Новаюліянскім календары або 25 снежня (7 студзеня) па Юліянскім[1];
|
У праваслаўі адно з дванадзясятых свят, яму папярэднічае 40-дзённы Піліпаўскі пост.
- Руская (у тым ліку і Беларускі экзархат), Іерусалімская, Сербская, Грузінская, Польская, стараверы і старастыльныя цэрквы святкуюць 25 снежня (7 студзеня) па Юліянскім календары[1].
- Канстанцінопальская (акрамя Афона), Антыяхійская, Александрыйская, Кіпрская, Балгарская, Румынская, Грэцкая, Албанская, Украінская праваслаўныя цэрквы, Праваслаўная царква Чэхіі і Славакіі, а таксама Украінская грэка-каталіцкая царква, святкуюць 25 снежня па Новаюліянскім календары.
- Каталіцкая царква — 25 снежня па Грыгарыянскім календары.
- Армянская Апостальская Царква — 6 студзеня па Грыгарыянскім календары, а па Юліянскім календары — 6 (19) снежня
Свята Нараджэння Хрыстова
правіцьГісторыя з’яўлення свята
правіцьУ хрысціянскай царкве з канца II і да IV стагоддзя падзеі Нараджэння Хрыстова ўспаміналіся ў дзень Багаяўлення, 6 студзеня. Каля 200 года Клімент Александрыйскі згадвае пра такую практыку. Першыя паведамленні пра з’яўленне асобнага свята Нараджэння Хрыстова і святкавання яго 25 снежня адносяцца да сярэдзіны IV стагоддзя.[2] Імаверна, было абумоўлена імкненнем хрысціянскай царквы выцесніць шырокараспаўсюджаны ў Рымскай імперыі культ Непераможнага Сонца, чыё нараджэнне адзначалі 25 снежня[3].
Даты святкавання ў розных цэрквах
правіцьРымска-каталіцкая царква, большасць усходнекаталіцкіх і пратэстанцкіх цэркваў святкуюць 25 снежня па сучасным Грыгарыянскім календары.
Канстанцінопальская (акрамя Афона), Антыяхійская, Александрыйская, Кіпрская, Балгарская, Румынская, Грэцкая, Албанская, Украінская праваслаўныя цэрквы і Праваслаўная Царква Чэхіі і Славакіі святкуюць 25 снежня па Новаюліянскім календары, які супадае з сучасным Грыгарыянскім календаром (акрамя Вялікадня), гэта значыць адначасова з іншымі хрысціянскімі канфесіямі, якія адзначаюць Нараджэнне Хрыстова па «новым стылі».
Руская, Іерусалімская, Сербская, Грузінская, Польская і Македонская праваслаўныя цэрквы, а таксама старажытнаўсходнія, святкуюць 25 снежня па Юліянскім календары (т. зв. «старым стылі»), што адпавядае 7 студзеня сучаснага Грыгарыянскага календара ў XX і XXI стагоддзях (у XXII ст. будзе адпавядаць ужо 8 студзеня).
У Армянскай царкве Раство, як у старажытнай Царкве, святкуюць 6 студзеня ў адзін дзень з Хрышчэннем Гасподнім пад агульным імем Багаяўлення па сучасным Грыгарыянскім календары, і яе Іерусалімскі патрыярхат у Ізраілі — 6 (19) студзеня па Юліянскім календары.
Падзеі Раства Хрыстова
правіцьКананічныя тэксты
правіцьПадрабязнае апавяданне пра нараджэнне Ісуса Хрыста прыводзіцца толькі ў евангелістаў Лукі і Матфея (Евангелле паводле Матфея, 1-я глава):
Пайшоў таксама і Іосіф з Галілеі, з горада Назарэта, у Іўдзею, у горад Давідаў, называны Віфлеемам, бо ён быў з дому і роду Давідавага, запісацца з Марыяю, заручанаю яму жонкай, якая была цяжарная. Калі ж былі яны там, настаў час нарадзіць Ёй; і нарадзіла Сына Свайго першынца, і спавіла Яго, і паклала Яго ў яслі, бо не было ім месца ў гасцініцы. |
Марыя і Іосіф пайшлі ў Віфлеем з прычыны перапісу насельніцтва ў Рымскай імперыі, які праходзіў пры імператары Аўгусце[4]. Тым часам Сірыяй кіраваў Квірыній (Лк. 2:1-2)[5][6]. Паводле ўказу імператара, для палягчэння вядзення перапісу кожны жыхар імперыі павінен быў прыйсці «ў свой горад». Іосіф з Марыяй былі нашчадкамі Давіда, таму яны накіраваліся ў Віфлеем.
Пасля нараджэння Ісуса першымі з людзей яму прыйшлі пакланіцца пастухі, якія даведаліся пра гэту падзею ад анёла. Паводле евангеліста Матфею, на небе была цудоўная зорка, якая прывяла да немаўля Ісуса вешчуноў. Яны паднеслі дары — золата, ладан і смірну; не як немаўлю, а як Цару (Мф. 2:1-3). Да таго часу Святая сям’я ўжо знайшла прытулак «у доме» (Мф. 2:1-11).
Даведаўшыся пра нараджэнні Месіі і жадаючы Яго знішчыць, цар Іўдзеі Ірад загадаў забіць усіх немаўлят ва ўзросце да 2 гадоў. Аднак Хрыстос быў цудоўна выратаваны ад смерці, таму што анёл загадаў Іосіфу бегчы ў Егіпет разам з сям’ёй, дзе яны і жылі да смерці Ірада (Мф. 2:16).
Відаць, спачатку, на 8-ы дзень пасля нараджэння Ісуса, адбылося Яго абразанне (Лк. 2:21), а на 40-ы дзень ахвярапрынашэнне ў Іерусалімскім храме (Лк. 2:22—38), а толькі потым ужо пакланенне вешчуноў, уцёкі ў Егіпет і забіццё немаўлят.
Апакрыфічныя крыніцы
правіцьАпавяданне пра падрабязнасці нараджэння Ісуса Хрыста прысутнічае ў дзвюх апакрыфічных крыніцах: «Протаевангеллі Якава» і «Евангеллі Псеўда-Матфея». Паводле гэтых крыніц, не было месца ў гасцініцы і Іосіф з Марыяй вымушаны былі начаваць у пячоры (гл. Пячора Раства), што звычайна служыла хлявом для скаціны.
Саламея-павітуха, якая згадваецца ў апокрыфах, засведчыла цуд захавання цноты Марыяй, і яе выява ўвайшла ў іканаграфію Раства Хрыстова і ў народныя звычаі, звязаныя з родамі.
Іканаграфія
правіцьСамыя раннія (IV ст.), з захаваных да цяперашняга часу, сцэны «Нараджэння» на саркафагах вельмі простыя -- у яслях пад навесам ляжыць спавітае Дзіця, над якім схіліліся вол і асёл, тут жа — Марыя і Іосіф, зрэдку — пастухі. Часам паказана зорка і тры каралі. З VI—VII стагоддзяў вядомыя выявы нараджэння Хрыста ў пячоры, пашыраныя ў візантыйскім мастацтве[7].
У алтарным і манументальным жывапісе заходнехрысціянскага свету падзея Нараджэння Хрыста найчасцей адлюстроўваецца як пакланенне Каралёў. У візантыйскім жа мастацтве (як і ў старажытнарускім), як правіла, паказваецца «Нараджэнне Хрыста». Таксама ў праваслаўі «Нараджэнне Хрыста» абавязкова ўваходзіла ў склад святочнага іканастасу[7].
Дзяржавы, у якіх Раство Хрыстова — выхадны дзень
правіцьАдзіны выхадны дзень
правіць- Арменія — 6 студзеня
- Егіпет — 7 студзеня
- Грузія — 7 студзеня
- ЗША — 25 снежня
- Казахстан — 7 студзеня
- Кыргызстан — 7 студзеня
- Партугалія — 25 снежня
- Паўднёвая Карэя — 25 снежня
- Расія — 7 студзеня (непрацоўны дзень з 1991 года[8])
- Сербія — 7 студзеня
- Украіна — 25 снежня
- Францыя — 25 снежня
Два выхадныя дні
правіць- Аўстралія — 25 снежня, 26 снежня
- Беларусь — 25 снежня, 7 студзеня
- Вялікабрытанія — 25 снежня, 26 снежня (як Дзень падарункаў)
- Венгрыя — 25 снежня, 26 снежня
- Германія — 25 снежня, 26 снежня
- Грэцыя — 25 снежня, 26 снежня
- Ірландыя — 25 снежня, 26 снежня
- Іспанія — 25 снежня, 26 снежня
- Італія — 25 снежня, 26 снежня
- Канада — 25 снежня, 26 снежня
- Люксембург — 25 снежня, 26 снежня
- Малдова — 25 снежня, 7 студзеня
- Нідэрланды — 25 снежня, 26 снежня
- Нарвегія —25 снежня, 26 снежня
- Польшча — 25 снежня, 26 снежня
- Румынія — 25 снежня, 26 снежня
- Фінляндыя — 25 снежня, 26 снежня
- Харватыя — 25 снежня, 26 снежня
- Швецыя — 25 снежня, 26 снежня
Тры выхадныя дні
правіцьГл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ а б Частка памесных праваслаўных цэркваў, уключаючы Рускую, для літургічных мэт працягваюць ужываць Юліянскі каляндар; у XX—XXI стст. 25 снежня па Юліянскім календары адпавядае 7 студзеня па Грыгарыянскім.
- ↑ Гісторыя свята Нараджэння Хрыстова Архівавана 15 снежня 2012.
- ↑ Каталіцкі свет святкуе Раство
- ↑ Перапіс быў пачаты эдыктам імператара Аўгуста ў 746 годзе ад заснавання Рыма (7 год да н.э. паводле ab urbe condita)
- ↑ Публій Квірыній стаў кіраўніком Сірыі ў 759 годзе ад заснавання Рыма (6 год н.э. паводле ab urbe condita)
- ↑ Перапіс у Іўдзеі пры Квірынію згадвае Іосіф Флавій (Іўдзейскія старажытнасці. XVIII, 1)
- ↑ а б Аляксандр ЯРАШЭВІЧ. «І НАРАДЗІЛА СЫНА СВАЙГО…». Сюжэты Божага Нараджэння ў старабеларускім мастацтве
- ↑ Пастанова Вярхоўнага Савета РСФСР ад 27.12.1990 N 2981-I «Пра аб’яву 7 студзеня (Раства Хрыстова) непрацоўным днём»
- ↑ Гл. працоўны кодэкс Балгарыі «Кодэкс працы» — http://www.mlsp.government.bg/bg/law/law/KT.doc Архівавана 31 студзеня 2012. (балг.)
- ↑ Гл. закон Латвійскай Рэспублікі «Пра святочныя і памятныя дні» — http://www.likumi.lv/doc.php?id=72608 (лат.)
- ↑ У пярэдадне Раства Літва будзе адпачываць
Літаратура
правіць- Шаўчэнка, М. М. Рэлігійная лексіка ў беларускай мове. — Мазыр, 2005.
- Рэлігія і царква на Беларусі : энцыкл. давед. — Мн., 2001. — С. 141.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нараджэнне Хрыстова