Беразіно

горад у Беларусі
(Пасля перасылкі з Горад Беразіно)

Беразіно́[3] (трансліт.: Bierazino), таксама Бярэзынь[4] — горад у Беларусі, на рацэ Бярэзіна. Адміністрацыйны цэнтр Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Месціцца за 101 км ад Мінска, на аўтамабільнай дарозе Мінск—Магілёў.

Горад
Беразіно
Цэнтральная плошча
Цэнтральная плошча
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Горад з
Вышыня цэнтра
164 м[1]
Насельніцтва
  • 11 366 чал. (1 студзеня 2024)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1715
Паштовы індэкс
223310
Аўтамабільны код
5
СААТА
6204501000
Беразіно на карце Беларусі ±
Беразіно (Беларусь)
Беразіно
Беразіно (Мінская вобласць)
Беразіно

Гісторыя

правіць

Упершыню згадваецца ў 1501 годзе як мястэчка. Пасля адміністрацыйнай рэформы 1560-х гадоў у Менскім павеце Вялікага княства Літоўскага, называлася Ніжнім Беразіном, належала Сапегам; з 1671 года ім валодалі Тышкевічы, Патоцкія. З 1668 года меў прывілей на штотыднёвы торг і штогадовы кірмаш. У Паўночную вайну (1700—1721) каля Беразіна 16—17 ліпеня 1708 года цераз раку Бярэзіна перапраўляўся са сваімі войскамі шведскі кароль Карл XII.

З 1793 года мястэчка Ігуменскага павета. У 1905 годзе адбыліся выступленні працоўных.

З 17 ліпеня 1924 — цэнтр раёна ў Барысаўскай акрузе, 9 чэрвеня 1927 — цэнтр раёна ў Менскай акрузе (да 23 ліпеня 1928), са студзеня 1938 — цэнтр раёна ў Магілёўскай вобласці. З 27 верасня 1938 года — гарадскі пасёлак, з 20 верасня 1944 — цэнтр раёна ў Мінскай вобласці.

З 25 снежня 1962 — раён скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў Чэрвеньскі раён, 6 студзеня 1965 — раён адноўлены. З 7 сакавіка 1968 Беразіно — горад раённага падпарадкавання.

Гістарычная галерэя

правіць

Насельніцтва

правіць
  • 2006 год — 12,9 тыс. чал.;
  • 2007 год — 12,8 тыс. чал.;
  • 2012 год — 12,0 тыс. чал.;
  • 2016 год — 11832 чал.[5];
  • 2017 год — 11698 чал.[6]

Эканоміка

правіць

Прадпрыемствы харчовай, паліўнай, лёгкай прамысловасці. Гасцініца «Беразіно».

Славутасці

правіць

Вядомыя асобы

правіць

Гл. таксама

правіць

Зноскі

правіць
  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  4. Географія Беларусі (1922) — Вікікрыніцы . be.wikisource.org. Праверана 21 студзеня 2025.
  5. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  6. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць