Адкрыць галоўнае меню

Турку

горад у Фінляндыі
(Пасля перасылкі з Горад Турку)
Горад
Турку
фінск.: Turku
шведск.: Åbo
Сцяг Герб[d]
Сцяг Герб[d]
Turku postcard 2013.png
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
Плошча
306,4 км²
Вышыня цэнтра
0 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
177 342 чалавек (2010)
Шчыльнасць
721,8 чал./км²
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
20000-20960
Афіцыйны сайт
turku.fi
(фін.) (шведск.) (англ.) 
Турку на карце Фінляндыі
Турку (Фінляндыя)
Турку
Цэнтр Турку (Выгляд з абсерваторыі)

Турку (фінск.: Turku, шведск.: Åbo (да 1918 асноўная назва)) — горад і порт на Паўднёвым Захадзе Фінляндыі, адміністрацыйны цэнтр ляані Заходняя Фінляндыя. Горад знаходзіцца пры ўпадзенні ракі Аўраёкі ў Архіпелагавае мора.

Колькасць жыхароў на 31 жніўня 2013 года — 181 569 чалавек[2] — гэта пяты па насельніцтве горад у Фінляндыі, а з улікам прыгарадаў (на канец 2007 года) — трэцяя гарадская агламерацыя (303 492 чалавека) у краіне пасля Хельсінкі і Тамперэ[3].

Горад афіцыйна двухмоўны: фінскую мову ў якасці асноўнай выкарыстоўваюць 87,7 % насельніцтва; шведская мова з’яўляецца роднай для 5,3 % (2009). Турку лічыцца варотамі на Захад, а еўрапейская магістраль E18 злучае яго як з Санкт-Пецярбургам, так і са Стакгольмам. У горадзе знаходзіцца буйны порт, які здзяйсняе грузавое і пасажырскае паведамленне з Аландскімі астравамі і Швецыяй. Аэрапорт Турку з’яўляецца пятым па велічыні і другім па грузаперавозках у Фінляндыі.

Турку вядомы як навуковы і культурны цэнтр: з XIII стагоддзя тут ужо дзейнічалі дзве школы, а ў 1640 годзе заснаваны першы ўніверсітэт і першая ў Фінляндыі друкарня. У 1772 годзе ў Турку стала выдавацца першая ў Фінляндыі газета. Горад сумесна з Талінам быў абраны культурнай сталіцай Еўропы 2011 года[4].

У наш час у горадзе сканцэнтравана каля 50 % біятэхнічнай вытворчасці і амаль 60 % дыягнастычнай прамысловасці краіны.

Традыцыйна Турку лічыцца «калядным горадам»[5], дзе ўсталёўваецца галоўная калядная елка краіны[6] і штогод праходзіць вялікая колькасць культурных мерапрыемстваў.

Паводле апытанняў грамадскія думкі, у 2012 годзе Турку займаў другое месца па ўзроўню прывабнасці для пражывання сярод грамадзян Фінляндыі[7], а паводле апытанняў 2013 года, жыхары горада былі найбольш задаволены сваім месцам жыхарства сярод іншых гараджан краіны[8].

ГісторыяПравіць

ЭтымалогіяПравіць

Шведская назва горада Åbo ([ˈoːbu]) складаецца з двух слоў: å(шведск.) бел. («рака») і bo («жыць») і перакладаецца як тых, што жывуць уздоўж ракі[9]. Да 1917 года ўжываўся латынізаваны варыянт назвы горада Аба (ад лац.: Aboensis, упершыню ўжыты ў 1270 годзе ў дакументах біскупа Катылуса), а губерня адпаведна звалася Аба-Б’ёрнеборгскай.

Фінская назва Turku ([ˈturku]) этымалагічна звязана са старажытнарускім търгъ[10] (у наш час — торг). З той жа старажытнай індаеўрапейскай крыніцы ўтварыліся назвы гарадоў Германіі — Torgau, Італіі — Trieste, і шведскае слова torg. Апошняе выцесніла першапачатковае запазычанне і дала назву фінскаму tori. Усе прыведзеныя словы азначаюць месца гандлю, рынак[11][12].


Фізіка-геаграфічная характарыстыкаПравіць

Геаграфічнае становішчаПравіць

Турку знаходзіцца на паўднёва-заходнім ускрайку Фінляндыі, у вусці ракі Аўраёкі пры ўпадзенні яе ў Архіпелагавае мора. Агульная тэрыторыя горада на 2011 год складае 306,37 км² з якіх 245,67 км² займае суша, 57,24 км² — марская паверхня, а 3,46 км² — унутраныя вадаёмы.

Часавы поясПравіць

Горад Турку, як і ўся Фінляндыя, знаходзіцца ў часавым поясе, які пазначаецца па міжнародным стандарце як Eastern European Time (EET). Зрушэнне адносна UTC складае +2:00 (зімовы час) / +3:00 (летні час), з прычыны таго, што ў гэтым часавым поясе дзейнічае пераход на летні час.

КліматПравіць

Клімат Турку (1981-2010)
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 8,5 10,2 15,8 24,5 30,0 31,6 32,1 31,1 24,5 18,0 11,3 10,0 32,1
Сярэдні максімум, °C −1,7 −2,1 2,0 8,8 15,5 19,5 22,3 20,5 14,9 8,8 3,0 −0,1 9,3
Сярэдняя тэмпература, °C −4,4 −5,2 −1,6 4,0 10,2 14,5 17,5 16,0 10,9 5,9 0,8 −2,6 5,5
Сярэдні мінімум, °C −7,3 −8,3 −4,9 −0,2 4,8 9,3 12,6 11,6 7,2 3,2 −1,6 −5,3 1,8
Абсалютны мінімум, °C −34,8 −28 −23,7 −10,9 −5,8 −1,2 1,8 0,2 −5,2 −15 −19,8 −27,5 −34,8
Норма ападкаў, мм 61 42 43 32 39 59 79 80 64 78 76 70 723
Крыніца: Фінляндскі метэаралагічны інстытут

НасельніцтваПравіць

Паводле даных 1880 года, насельніцтва горада складалі: фіны — 53,6 %, шведы — 41,9 %. Агульнае насельніцтва горада ў канцы XIX стагоддзя каля 23,7 тыс. жыхароў.

У 2009 годзе фінскую мову ў якасці асноўнай выкарыстоўвалі 87,7 % жыхароў Турку, а шведская мова з’яўляецца роднай для 5,3 % насельніцтва. Іншыя нацыянальныя групы прадстаўлены рознымі саюзамі і таварыствамі: дзейнічае Рускі клуб, у 2009 годзе зарэгістравана Таварыства ўкраінцаў у Фінляндыі.

Колькасць насельніцтваПравіць

У XIX стагоддзі
Год 1805 1810 1840 1850 1860 1865 1870 1875 1880 1890
Насельніцтва 11 300 10 224 13 145 17 178 16 870 18 109 19 617 22 018 23 701 30 096
У XX стагоддзі
Год 1900 1910 1920 1930 1940 1950 1960 1980 1990
Насельніцтва 38 235 49 691 58 367 66 654 75 419 101 824 124 359 163 680 159 180
У XXI стагоддзі
Год 2000 2009 2010 2011[2] 2012[13] 2013[14]
Насельніцтва 172 561 176 087 177 342 178 670 180 314 181 569

Планіроўка горадаПравіць

 
Карта раёнаў Турку, 2012

год

Самая старая з захаваных карт Турку датавана 1634 годам і, верагодна, складзена інжынерам Улафам Гангіусам[fi].

Рака Аўраёкі, адна з найбуйнейшых у Фінляндыі, падзяляе горад на дзве часткі — паўночную і паўднёвую. Берагі злучаюць сем мастоў. У ніжнім цячэнні ракі, там дзе мост замінаў бы суднаходству, пешаходаў і веласіпедыстаў перапраўляе бясплатны паром Фёры (фінск.: Föri(фін.) бел.).

Горад падзяляецца на 9 акруг, якія складаюцца з драбнейшых тэрытарыяльных адзінак — раёнаў (агулам іх налічваецца 134).

ЭканомікаПравіць

У раёне Купіта працуе цэнтр высокіх тэхналогій — Тэхнапарк Турку. На захадзе горада знаходзіцца суднаверф канцэрна STX Europe, які будуе міжнародныя круізныя лайнеры. Насупраць суднаверфі размешчаны нафтаперапрацоўчы камбінат.

ТранспартПравіць

Турку — буйны транспартны вузел Фінляндыі. У горадзе перасякаюцца аўтамабільныя і чыгуначныя магістралі, маюцца буйныя марскі і рачны порты, а таксама аэрапорт.

АўтамабільныПравіць

Асновай дарожнай сеткі з’яўляецца аўтамагістраль E18, якая вядзе праз порт у Швецыю і Нарвегію, а ў Фінляндыі па маршруце: Турку — Хельсінкі — Котка (і далей на Санкт-Пецярбург). У 2013 годзе Еўрапейскім саюзам прыняты праект, які прадугледжвае фінансаванне развіцця камерцыйнай і прадпрымальніцкай дзейнасці ўздоўж трасы[15].

Іншая магістраль E63 злучае: Турку — Тамперэ — Ювяскюля — Куопіа. Яшчэ адзін маршрут E08 злучае: Турку — Раўма — Поры — Вааса — Кокала — Раахэ — Оўлу — Кемі — Торніа — Тромсё.

Старая Каралеўская дарога праходзіць па маршруце Турку — Хяменліна — Выбарг. З суседнімі раёнамі горад злучаюць кальцавая дарагая (40) і дарога Турку-Наанталі.

Будаўніцтва новых аўтамагістраляў стала часткай генплана Турку (2000). Часткова ўведзена ў эксплуатацыю Кальцавая дарога па Турку. Рэалізуецца план забудовы Хельсінгінкату, які дазволіць пабудаваць новы мост праз раку Аўру паміж Хямеентые і Анінкайстэнсілта. Пасля завяршэння будаўніцтва грузавы транспарт пойдзе ў абыход цэнтра.

ГарадскіПравіць

 
Аўтобусы на адной з цэнтральных вуліц горада — Аўракату

Гарадскі грамадскі транспарт Турку — аўтобус. Арганізацыяй маршрутаў і кіраванне гарадскім транспартам ажыццяўляецца Бюро грамадскага транспарту Турку (фінск.: Turun joukkoliikennetoimisto(фін.) бел.), размешчанае на Гандлёвай плошчы[16]. Аўтобусная сетка развітая, вадзіцелі пільна трымаюцца раскладу руху. Галоўная транспартная развязка ў горадзе — гандлёвая плошча (фінск.: kauppatori), куды прыходзяць практычна ўсе аўтобусы.

Квіток (фінск.: kertalippu) каштуе 2,50 еўра, ён дзейнічае на працягу 2 гадзін і дазваляе здзяйсняць паездкі на розных аўтобусных маршрутах. Кошт сутачнага праязнога квітка на 24 гадзіны (фінск.: matkailulippu) — 5,50 еўра. Існуе сістэма зніжак.

У будучыні прадугледжана таксама развіццё рэйкавага транспарту.

МарскіПравіць

З порта Турку (фінск.: Turun satama) штодня адпраўляюцца паромы ў Стакгольм, а таксама ў Марыехамн і Лонгнес (Аландскія астравы).

Пасажырскія перавозкі ажыццяўляюць паромы кампаній Silja Line (Baltic Princess адпраўленне ўвечар, M/S Galaxy — раніцай) і Viking Line (M/S Isabella — увечар, M/S Amorella — раніцай) і SeaWind Line. Адзначаецца рост пасажырскіх перавозак[17].

Новы генплан Турку (2000 год) адхіліў ідэю пераносу порта ў раён Пансіа, якая існавала раней, як нерацыянальную.

АэрапортПравіць

Аэрапорт Турку (фінск.: Turun lentoasema(фін.) бел.) знаходзіцца ў 8 км на поўнач ад цэнтральнай часткі горада. Да аэрапорта ад гандлёвай плошчы ходзіць аўтобус № 1. Акрамя ўнутраных рэйсаў, ажыццяўляюцца палёты ў Стакгольм, Капенгаген, Рыгу і Гданьск[18]. Для пашырэння будынка аэрапорта Кіраванне паветранага транспарту склала праект, які дае магчымасць павялічыць аб’ём новага будаўніцтва ў адпаведнасці з новым генпланам горада (2000).

Тэлекамунікацыі і СМІПравіць

ГазетыПравіць

Заснаваная ў 1904 годзе штодзённая газета на фінскай мове «Turun Sanomat» на канец 2011 года мела тыраж 103 314 асобнікаў[19]. Другім па значнасці выданнем з’яўляецца газета на шведскай мове — «Åbo Underrättelser».

СлавутасціПравіць

Культавыя будынкіПравіць

У старадаўнім лютэранскім Кафедральным саборы (фінск.: Tuomiokirkko; шведск.: Domkyrkan) хоры з напрастольным абразам шведскага жывапісца Вестына і фрэскамі Экмана, надмагільныя капэлы знакамітых дзеячаў з карцінамі на шкле Уладзіміра Свярчкова, а таксама створаны ў 1865 годзе цудоўны саркафаг шведскай каралевы Катарыны Монсдотэр (пам. 1612).

Невялікі, але арыгінальны па архітэктуры і аздоблены ўнутры праваслаўны Аляксандраўскі храм упрыгожаны абразмі працы фінскага мастака Бернта Гудэнйелма(фін.) бел..

         
Кафедральны сабор
(лютэранскі)
Міхайлаўскі сабор
(лютэранскі)
Царква Марціна
(лютэранскі)
Царква Кацярыны
(лютэранская)
Экуменічная капліца
         
Аляксандраўскі храм
(фінскі)
Успенская царква
(руская)
Касцёл
(каталіцкі)
Царква Бетэл
(адвентыстаў)
Сінагога

МузеіПравіць

У Турку і яго наваколлях знаходзяцца шэраг музеяў, якія маюць агульнанацыянальнае значэнне для Фінляндыі. У 2009 годзе найбольш вядомыя з іх наведала 707 624 чалавека:

Месца Славутасць Наведвальнікаў Месца Славутасць Наведвальнікаў
1.   Aboa Vetus & Ars Nova 167 751 7.   Музей Вяйнэ Аалтанена 18 443
2.   Кафедральны сабор Турку 159 451 8.   Ферма Курала 16 760
3.   Forum Marinum 119 511 9.   Батанічны сад 15 650
4.   Гістарычны музей 113 207 10.   Музей-аптэка і Асабняк Квенселаў 12 408
5.   Музей рамяства Луастарынмякі 35 596 11.   Біялагічны музей 10 024
6.   Мастацкі музей 30 311 12.   Музей музыкі 8512
         
Гістарычны музей Мастацкі музей Aboa Vetus & Ars Nova Музей рамёстваў Музей музыкі
         
Музей Вяйнэ Аалтанена Forum Marinum Суомен Ёўтсен Біялагічны музей Музей-аптэка
         
Батанічны сад Ферма Курала Музей мараплаўства Дом-музей Ett Hem Брынкала

АрхітэктураПравіць

Архітэктура Турку XVIII—XX стагоддзяў прадстаўлена класіцызмам, нацыянальным рамантызмам і фінскім функцыяналізмам.

ПлошчыПравіць

У генеральным плане Турку архітэктар Карл Энгель запланаваў будаўніцтва васьмі плошчаў, аднак, толькі толькі частка гэтага праекта была ажыццёўлена.

         
Старая плошча Гандлёвая плошча Дроўная плошча Малая плошча Суднаверфавая плошча

ТэатрыПравіць

Асобныя будынкіПравіць

ЗабавыПравіць

Мерапрыемствы, якія праводзяцца ў ТуркуПравіць

У 2003, 2009 і 2010 гадах горад праходзіла міжнародная рэгата парусных суднаў The Tall Ships' Race(англ.) бел.[20].

На востраве Руісала штогод улетку праводзіцца рок-фестываль Ruisrock. У 2010 годзе ён адзначыў сваё саракагоддзе.

Пабрацімскія сувязіПравіць

Вядомыя гараджанеПравіць

Зноскі

  1. http://www.visitturku.fi/en/visit-turku-en/turkuenvirons/city-turku Праверана 2 лютага 2017.
  2. 2,0 2,1 Колькасць насельніцтва гарадоў Фінляндыі 31.8.2013 (фін.) 
  3. [1] Kuntien asukasluvut kuukausittain aakkosjärjestyksessä 31.1.2010. Регистр населения. Выписка 25.2.2010.
  4. Turku 2011 — European Capital of Culture
  5. Турку — Калядны горад Фінляндыі
  6. "Міс Елка" мае ідэальныя стратэгічныя параметры // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 28 лістапада 2012.(Праверана 7 снежня 2019)
  7. Апытанне: Тамперэ – лепшы горад Фінляндыі для пражывання // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 4 красавіка 2012.(Праверана 7 снежня 2019)
  8. Жыхары Турку найбольш задаволены сваім месцам жыхарства // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 18 красавіка 2013.(Праверана 7 снежня 2019)
  9. Горад Турку, turku.fi
  10. Этымалагічны слоўнік рускай мовы Макса Фасмера
  11. Nykysuomen etymologinen sanakirja. Kaisa Häkkinen ja WSOY 2004.s.1362. ISBN 951-0-27108-X Этымалагічны слоўнік фінскай мовы
  12. Цэнтр даследавання айчынных моў. Этымалогія імёнаў гарадоў. Турку (фін.)
  13. Suomen asukasluvut kuukausittain — Kunnittain aakkosjärjestyksessä 31.12.2012. Väestörekisterikeskus(фін.) 
  14. Suomen asukasluvut kuukausittain — Kunnittain aakkosjärjestyksessä 31.8.2013. Väestörekisterikeskus(фін.) 
  15. На сродкі ЕС рабочыя месцы вакол трасы Е-18 // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 15 лютага 2013.(Праверана 6 снежня 2019)
  16. Jatka palveluun
  17. Талін прыцягвае фінскіх турыстаў // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 26 жніўня 2013.(Праверана 7 снежня 2019)
  18. Turku — Finavia
  19. Levikkihaku 1.8.2012.
  20. The Tall Ships' Races Baltic 2009
  21. Святкаванне 60-годдзя ўсталявання пабрацімскіх сувязяў паміж Санкт-Пецярбургам і Турку
  22. Пытанні эканомікі сталі галоўнай тэмай перамоў прэзідэнтаў Расіі і Фінляндыі // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 25 чэрвеня 2013.(Праверана 7 снежня 2019)

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць