Леанард Віктаравіч Маскалевіч

(Пасля перасылкі з Леанард Маскалевіч)

Леанард Віктаравіч Маскалевіч (нар. 5 снежня 1936, в. Казлоўка, цяпер Светлагорскі раён — 7 сакавіка 2018) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1985). Прафесар Міжнароднай акадэміі архітэктуры, акадэмік Расійскай акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук[1].

Леанард Віктаравіч Маскалевіч
Дата нараджэння 5 снежня 1936(1936-12-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 сакавіка 2018(2018-03-07) (81 год)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Навуковае званне
Партыя
Член у
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Казлоўка Парыцкага раёна Палескай вобласці ў сям’і настаўнікаў. Маці Вольга Ігнацьеўна выкладала у пачатковых класах, а бацька Віктар Маркавіч вёў урокі беларускай мовы і літаратуры ў старэйшых класах. У 1954 годзе скончыў 10 класаў Парыцкай сярэдняй школы. У 19541955 гадах працаваў тэхнікам-будаўніком аддзела будаўніцтва Парыцкага раённага камітэта[2]. Паступіў у 1955 годзе на архітэктурнае аддзяленне Беларускага політэхнічнага інстытута. Пасля заканчэння БПІ у 1961 годзе ён быў накіраваны ў Брэст[3].

У 19611965 гадах працаваў у «Брэстграмадзянпраекце» старэйшым архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў, у 19651972 гадах у «Мінскпраекце» кіраўніком групы архітэктараў, галоўным архітэктарам праектаў[2][4]. Член КПСС з 1964 года. У 19721975 гадах інструктар аддзела будаўніцтва і гарадской гаспадаркі ЦК КП(б)Б[2]. У 1976 годзе скончыў Інстытут кіравання народнай гаспадаркай Дзяржаўнага Камітэта Савета Міністраў СССР па навуцы і тэхніцы[ru][2].

У 19751990 гадах намеснік старшыні Дзяржбуда Беларусі, адначасова ў 1972—1990 у «Мінскпраекце», «Белдзяржпраекце», мастацкім фондзе Беларусі. 3 1990 года кіраўнік творчых майстэрняў пры Саюзе архітэктараў Беларусі[4]. У 19931999 гг. — саветнік па архітэктуры і будаўніцтве Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце РБ[1]. З 1989 года дырэктар УП «Творчая майстэрня архітэктара Маскалевіча Л. В.»[2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1968 года. З 2003 года намеснік старшыні Беларускага саюза архітэктараў[2].

Творчасць правіць

 
Выставачны павільён «МінскЭкспа»
 
Будынак Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі
 
Будынак інстытута культуры.

Аўтар праектаў: праект планіроўкі і будаўніцтва вул. Маякоўскага ў Мінску (1960)[2], праект помнікаў савецкім воінам, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны пры вызваленні Брэсцкай крэпасці (1962); Дома палітасветы глядзельнай залай на 900 месцаў (1964)[1], комплексу Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута (1965, у сааўтарстве), памятнага знака ў гонар Айчыннай вайны 1812 года ў Брэсцкай крэпасці (1964; сумесна з архітэктарам А. Гарбачовым і мастаком У. Старчаковым), дзіцячага кафэ са станцыяй пракату (1962) і летняй эстрады (1965) у гарадскім парку Брэста; праект планіроўкі і будаўніцтва квартала «Б» па вул. Машэрава ў Брэсце (1965—1975), жылых 10-павярховых дамоў па пр. Машэрава ў Брэсце сумесна з архітэктарам (1965—1975; А. Суворавым); гасцініца Брэсцкага абкама КПБ (1967)[2], Палаца культуры ў калгасе «Савецкая Беларусь» Камянецкага раёна (1968); пансіяната Савета Міністраў Беларусі на Заслаўскім вадасховішчы (1968, у сааўтарстве); комплексу інстытутаў культуры па вул. Суражскай (1975; у сааўтарстве з Ю. Грыгор’евым і А. Беразоўскім) і павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў народнай гаспадаркі (1978, у сааўтарстве з Ю. Грыгор’евым і Г. Ласкавай), мікрараёна па вул. В. Харужай у Мінску (1975; у сааўтарстве з Ю. Грыгор’евым і Г. Ласкавай), 647-кватэрнага жылога дома з магазінам «Несцерка» па вул. Багдановіча (1974, у сааўтарстве з Г. Ласкавай), музычнага вучылішча імя М. I. Глінкі па вул. Грыбаедава (1976; у сааўтарстве з Г. Ласкавай), шэрага жылых 9-павярховых дамоў па вул. Караля (1970, у сааўтарстве з Г. Ласкавай), Сухой, Куйбышава (1970-я гады, у сааўтарстве), Усесаюзны завочны інстытут электрасувязі па Старабарысаўскім тракце ў г. Мінску (1967), рэстаран «Белавежская пушча» па вул. Сурганава (1970), рэканструкцыя будаўніцтва пасольства ФРГ па вул. Захарава ў Мінску (1971). выставачнага павільёна «Белэкспа» для правядзення замежных і міжнародных выстаў на праспекце Пераможцаў (1988, у сааўтарстве з Г. Ласкавай, В. Капыловым, інжынерамі Л. Валчэцкім і С. Майсеевай), Палаца рэспублікі (у сааўт.; 2001, М. Піраговым, В. Данілавым, Л. Зданевічам, В. Новікавым, М. Турлюком, В. Усімавым, А. Шабаліным)[4], забудовы квартала па пр. Дзяржынскага — вул. Алібегова — пр. Газеты «Праўда» (2000-я), комплекс жылых дамоў з убудаванымі памяшканнямі на рагу вуліц Някрасава — Л. Бяды[1][2] і інш. у Мінску, серыі тыпавых жылых дамоў і блок-секцый для малых гарадоў Беларусі (1984, у сааўт.; дыплом Саюза архітэктараў СССР за лепшы праект, 1984)[4], пасольства Германіі і пасольства Польшчы, гасцініца на 400 месцаў Акадэміі пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (1994), навучальна-лабараторны корпус Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (1994), міжнародны цэнтр адукацыі па вул. Караля ў Мінску (1995, сумесна з архітэктарам В. Усімавым), культурна-дзелавы цэнтр па вул. Дразда ў Мінску (1994), надмагільны помнік жонцы Святлане (1987, сумесна са скульптарам С. Гарбуновай), архітэктурны праект будаўніцтва квартала па пр. Дзяржынскага — вул. Алібегава — пр. Газеты Праўда (2005, аўтары Л. Маскалевіч, Ю. А. Камісараў, Г. Я. ПерлінаР. Э. Кнаўэр)[2].

Аўтар помнікаў М. Багдановічу ў Мінску (1981, сумесна са скульптарам С. Вакарам, архітэктарам Ю. Казаковым[2]), У. I. Леніну ў Оршы (1984)[4] і Каменцы[2].

За вялікі творчы ўнёсак у развіццё сучаснай архітэктуры ён быў абраны Акадэмічным Саветам прафесарам (1997), акадэмікам Аддзялення Міжнароднай акадэміі архітэктуры ў Маскве (2003), загадам № 1 Міжнароднай акадэміі архітэктуры ў Сафіі зацверджаны старшынёй Беларускага інтэрклуба архітэктараў Міжнароднай акадэміі архітэктуры (2000). Абраны акадэмікам Расійскай акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук (2003). З’яўляецца членам Камітэта па прысуджэнні дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь, членам архітэктурна-горадабудаўнічага Савета Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама[2].

Узнагароды правіць

Дзве ганаровыя граматы Прэзідыума Савета Міністраў БССР (1980); Ганаровая грамата Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь; Медаль «Ветэран працы» за творчую, дзяржаўную і грамадскую дзейнасць; Некалькі дыпламоў Саюза архітэктараў СССР, медаль «За поспехі ў дойлідстве», медаль ЗША за рэалізацыю праграмы СССР — ЗША «Будаўнічае праектаванне і тэхналогія будаўніцтва» (1988г), шматлікія архітэктурныя ўзнагароды рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Званне Заслужаны архітэктар БССР (1985)[3].

Заўвагі правіць

  1. а б в г Леонард Викторович Москалевич
  2. а б в г д е ё ж з і к л м Москалевич Леонард Викторович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  3. а б Жизнь, посвящённая архитектуре. Архитектура, посвящённая жизни.
  4. а б в г д Маскалевіч Леанард Віктаравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць