Радашковічы

гарадскі пасёлак у Беларусі
(Пасля перасылкі з Радашковіцкі пассавет)

Радашко́вічы[4] (трансліт.: Radaškovičy, руск.: Радошковичи) — гарадскі пасёлак у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці, у зліцця рэк Вязынка і Гуйка ў Рыбчанку, на Вілейска-Мінскай воднай сістэме. З’яўляецца цэнтрам Радашковіцкага сельсавета (не ўваходзіць у яго склад). За 32 км ад Маладзечна, 41 км ад Мінска, 10 км ад чыгуначнай станцыі Радашковічы; на аўтамабільнай дарозе Мінск — Маладзечна. Насельніцтва 5 807 чал. (2017)[5].

Гарадскі пасёлак
Радашковічы
Мясцовы краявід
Мясцовы краявід
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1447
Гарадскі пасёлак з
Плошча
  • 7,0152 км²[1]
Вышыня цэнтра
196 м[2]
Насельніцтва
  • 6 214 чал. (1 студзеня 2024)[3]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1773
Паштовы індэкс
222322
Аўтамабільны код
5
СААТА
6238557000
Радашковічы на карце Беларусі ±
Радашковічы (Беларусь)
Радашковічы
Радашковічы (Мінская вобласць)
Радашковічы

Назва правіць

Назва Радашковічаў адыменнага паходжання. Вядомае старажытнае балцка-прускае імя *Radašas (< Radasch), таго ж іменнага паходжання і сучаснае літоўскае прозвішча Radašauskas (< Radašas)[6].

Аснова Rad- таксама ў балцка-літоўскіх антрапонімах тыпу Rad-min'as, Rad-vin'as, Nau-rad'as, Skau-rad'as[7]. Гэтую аснову звязваюць з літоўскім rasti «знаходзіць, адшукваць», rado «знайшоў» з шырокімі індаеўрапейскімі паралелямі[8]. Сваім значэннем яна сінанімічная аснове Gaud- (як у імені Каргаўд, ад якога тапонім Каргаўды), што звязаная з літоўскім gauti «атрымліваць, здабываць». Аснова Rad- і ў адыменным прозвішчы Радзівіл.

Антрапанімічны пашыральнік -- / -uš- таксама ў антрапонімах тыпу Milašis, Tribušis, Narušis, (вядомыя сярод сучасных літоўскіх прозвішчаў), ад якіх тапонімы Мілашы, Трыбушкі, Нарушышкі. Так жа сама, як радашковіцкая назва, утвораная і назва Рабушкі ў гэтым рэгіёне (ад вядомага ў літоўскай антрапаніміі прозвішча Rabušis).

У непасрэднай блізкасці ад Радашковічаў адыменныя тапонімы Дзякшняны, Мігаўка, Мідраўшчына (< Dekšnys, Migis, Mitras).

Гісторыя правіць

Першы пісьмовы ўспамін пра Радашковічы датуецца 1447 годам, калі кашталян віленскі Пётр Гедыгольдавіч заснаваў тут касцёл Найсв. Тройцы. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Вярэйскага, Гаштольдаў, каралевы Боны, Глябовічаў, Агінскіх, Радзівілаў. З 1539 года да сярэдзіны XIX ст. тут рэгулярна праводзіліся кірмашы.

 
Гарадскі герб з прывілею 1792 года

У 1549 годзе Радашковічы атрымалі статус горада, у якім было 130 двароў, 8 корчмаў, майстэрні. Прыкладна ў гэты ж час тут збудавалі драўляны замак. У Інфлянцкую вайну ў 1567 годзе вялікі князь Жыгімонт Аўгуст пастанавіў склікаць пад Радашковічамі збройную дэманстрацыю, разлічваючы на далучэнне да яе незадаволеных маскоўскай уладай князёў і баяраў. На попіс сабралося 47 тыс. салдат, у тым ліку 30 тыс. паспалітага рушання і 2400 салдат, дасланых з Каралеўства Польскага, зброі налічвалася каля 100 адзінак[9]. У 1569 годзе Жыгімонт Аўгуст надаў паселішчу Магдэбургскае права. 23 лютага 1792 года кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Радашковічам гарадскі герб: «у срэбным полі паясная выява святога Стэфана, пабітага камянямі»[10].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Радашковічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі заштатным горадам Вілейскага павета. У час вайны 1812 года пры наступленні французскіх войскаў на Мінск тут на тры дні спыняўся Напалеон Банапарт. Падчасі вызваленчага паўстання (1830—1831) паселішча на пэўны час вызвалілі з-пад расійскай улады. У 1842 годзе Радашковічы сталі цэнтрам воласці Віленскай губерні. Станам на 1859 год тут было 222 будынкі (на 1866 год — 225 будынкаў[11]). У 1882 годзе ў мясцовым касцёле ахрысцілі Яна Луцэвіча (Янку Купалу).

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Радашковічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Віленскім ваяводстве. Цягам 1922—1928 гадоў у месце працавала Радашковіцкая беларуская гімназія імя Ф. Скарыны.

У 1939 годзе Радашковічы ўвайшлі ў БССР. У 1940 годзе афіцыйны статус паселішча панізілі да гарадскога пасёлка, які стаў цэнтрам раёна (у 1960 годзе Радашковіцкі раён ліквідавалі). У Другую сусветную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года гарадскі пасёлак знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У 2004 годзе ў склад Радашковічаў увайшла вёска Сярэбранка. У падпарадкаванні Радашковіцкага пасялковага Савета знаходзілася вёска Удранка, якая 29 снежня 2009 года ўвайшла ў склад Радашковіцкага сельсавета [12].

Насельніцтва правіць

  • XIX стагоддзе: 1859 год — 1223 чал.; 1866 год — 1225 чал.; 1897 год — 2615 чал.[13], з 44,4 % пісьменных[14].
  • XX стагоддзе: 1995 год — 6,2 тыс. чал.[13]; 1999 год — 6099 чал.
  • XXI стагоддзе: 2006 год — 5,7 тыс. чал.; 2008 год — 5,6 тыс. чал.; 2016 год — 5789 чал.[15]; 2017 год — 5807 чал.[5]

Эканоміка правіць

Прадпрыемствы па вытворчасці керамічных вырабаў, харчовай і лёгкай прамысловасці. Санаторый «Хваёвы Бор», санаторый-прафілакторый «Зорны», дзіцячы аздараўленчы комплекс «Маяк». Цэнтр ганчарнага рамяства[16].

Культура правіць

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры, кінатэатр.

Адукацыя правіць

У Радашковічах працуюць сярэдняя і мастацтваў школы, школа-інтэрнат.

Медыцына правіць

Медыцынскія паслугі падаюць пасялковая бальніца і паліклініка.

Славутасці правіць

Страчаная спадчына правіць

Галерэя правіць

Вядомыя асобы правіць

Зноскі правіць

  1. а б http://www.pravo.by/document/?guid=12551&p0=D918n0088781
  2. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  3. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  4. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  5. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  6. D. Ivoška. Litauische historische Personennamen in dem Marienburger Tresslerbuch der Jahre 1399–1409 // Acta Linguistica Lithuanica LXXXI, 2019. С. 105.
  7. Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 127.
  8. Топоров В. Н. Ведийское rad- (значение, этимология, связи) // В. Н. Топоров. Исследования по этимологии и семантике. Т. 3. Индийские и иранские языки. Кн. 2. Москва, 2010. С. 83-95.
  9. K. Piwarski. Niedoszła wyprawa radoszkowicka Zygmunta Augusta na Moskwę (rok 1567—1568) // «Ateneum Wileńskie». T. IV. — Wilno, 1927. S. 256—286.
  10. Радашковічы // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  11. Radoszkowicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. S. 439.
  12. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 декабря 2009 г. № 246 Об изменении административно-территориального устройства Минской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2021. Праверана 31 сакавіка 2019.
  13. а б Беларусь 1995.
  14. Генадзь Каханоўскі. Радашковічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 51.
  15. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  16. Радошковичи // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9

Літаратура правіць

Спасылкі правіць