Адкрыць галоўнае меню

Дзівін

Кобрынскі раён
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Дзівін)
Аграгарадок
Дзівін
Дзівін. Царква Раства Прасв. Багародзіцы.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Вышыня цэнтра
147 м
Насельніцтва
3 532 чалавекі (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1642
Паштовы індэкс
225876
Аўтамабільны код
1
Дзівін на карце Беларусі ±
Дзівін (Беларусь)
Дзівін
Дзівін (Брэсцкая вобласць)
Дзівін

Дзі́він, сустракаюцца таксама варыянты Дыві́н, Дывы́н, Дывэ́н[1] (трансліт.: Dzivin, руск.: Дивин) — аграгарадок у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, каля возера Любань. Адміністрацыйны цэнтр Дзівінскага сельсавета. Насельніцтва 3532 чал. (2005).

Знаходзіцца за 33 км на паўднёвы ўсход ад Кобрына, за 78 км ад Брэста. Аўтамабільныя дарогі на Брэст і Драгічын.

НазваПравіць

На думку географа В. Жучкевіча, тапонім «Дзівін» утварыўся ад асноваў «дзівіцца», «дзіва» ў значэнні цуд[2]. Цяперашняя афіцыйная назва паселішча — Дзі́він[3], аднак мясцовыя жыхары ўжываюць традыцыйнаую назву Дывы́н.

ГісторыяПравіць

Вялікае Княства ЛітоўскаеПравіць

Першы пісьмовы ўспамін пра Дзівін датуецца 1466 годам. Пад 1546 ён згадваецца як мястэчка, цэнтр воласці Берасцейскага павета. З 1566 — цэнтр Дзівінскага войтаўства і Палескай воласці. Паводле рэестра ў гэты час у мястэчку было 184 двары, рынак (квадратны ў плане) і 5 вуліц: Павіцкая (на в. Павіцце), Кобрынская, Берасцейская, Ратненская, Крывая[4]. На Кобрынскай вуліцы існавала Пятніцкая царква.

У 1642 кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Дзівіну Магдэбургскае права. Станам на 1682 у мястэчку існавалі 2 грэка-каталіцкія царквы, касцёл, ратуша, 2 млыны, карчма. У 1776 кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі скасаваў самакіраванне (у межах рэформ у Рэчы Паспалітай). Пад 1789 Дзівін згадваецца як горад, цэнтр ключа ў складзе Берасцейскай эканоміі. У гэты час існавала рыначная плошча, 4 вуліцы, 194 гаспадаркі (з іх 173 хрысціянскія).

Пад уладай Расійскай імперыіПравіць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Дзівін апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні1801). У 1797 царскія ўлады падаравалі мястэчка разам з яго жыхарамі П. Румянцаву-Задунайскаму.

У 1819 сяляне і местачкоўцы (больш за 200 двароў, 1000 жыхароў) адмовіліся выконваць павіннасці на карысць уладальніка да канчатковага разгляду справы аб іх вольнасці. 20 жніўня 1819 у Дзівін прыбыло 300 узброеных расійскіх салдат. Жыхары мястэчка вызвалілі арыштаваных. Улад вымусілі дазволіць местачкоўцам выбраць 10 прадстаўнікоў для перамоў. Асэсар Гродзенскага губернскага кіравання і кобрынскі земскі аканом у прысутнасці салдат зачыталі сялянам Указ губернскага кіравання, у якім яны прасілі ваеннай дапамогі ў губернатара і адзначалі, што духавенства падтрымлівае сялянскі пратэст. У 1862 годзе ў Дзівіне было адкрыта народнае вучылішча. Станам на 1878 тут існавалі 2 царквы, сінагога, праводзіліся 2 кірмашы. На 1886 — валасная ўправа, 3 царквы, сінагога, школа, 5 крам, заезны двор, 2 карчмы, праводзіліся 3 кірмашы. Каля мястэчка знаходзіўся маёнтак пана А. Ягміна, вятрак. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 3 цэрквы, сінагога, яўрэйскі малітоўны дом, народнае вучылішча, бальніца, валасная ўправа, пошта, 2 хлебазапасныя магазіны, 15 крам, алейня, 14 млыноў, карчма; 6 аднадзённых кірмашоў на год.

Найноўшы часПравіць

4 сакавіка 1918 урад Украінскай Народнай Рэспублікі абвясціў Дзівін сваёй часткай, адначасна ад 25 сакавіка мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай Народнай Рэспублікі. Тэрыторыя Палесся зрабілася прадметам перагавораў паміж БНР і УНР[5]. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі Дзівін увайшоў у склад Беларускай ССР, у Кобрынскі павет («падраён») Брэсцкага раёна[6]. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Кобрынскага павета Палескага ваяводства. Па стане на 1931 дзейнічалі яўрэйская бібліятэка, тэатральны і харавы гурткі.

У 1939 Дзівін увайшоў у БССР, дзе з 15 студзеня 1940 да 8 жніўня 1959 быў цэнтрам раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1940 працавалі пошта, 7-гадовая школа (400 вучняў), аптэка, бальніца з амбулаторыяй, ветэрынарны пункт, народны дом, 20 прыватных крам, хлебная крама і кнігарня, 2 маторныя млыны, 3 пякарні, бойня, рэстарацыя, шавецкая і кавальская арцелі, завод ахаладжальных напояў, маслазавод. У Другую сусветную вайну з 24 чэрвеня 1941 да 21 ліпеня 1944 Дзівін знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У 1942 годзе ў гэтай вёсцы ўзнік першы атрад УПА[7]. Па стане на 1971 у вёсцы было 1407 будынкаў, на 2005 — 1460 двароў.

НасельніцтваПравіць

 
  • 1789 — 872 чал.
  • 1886 — 1644 чал.
  • 1878 — 2490 чал. (1201 мужчына і 1289 жанчын), у тым ліку 998 яўрэяў[8]
  • 1888 — 2516 чал.
  • 1897 — 3796 чал.
  • 1905 — 3967 чал.
  • 1921 — 2299 чал.
  • 1940 — 4187 чал.
  • 1959 — 3489 чал.
  • 1970 — 4677 чал.
  • 1999 — 4293 чал.
  • 2005 — 3532 чал.

ІнфраструктураПравіць

У Дзівіне дзейнічаюць дом культуры, клуб, 3 бібліятэкі, школа-інтэрнат, музычная, спартыўная і сярэдняя школы, 2 дзіцячыя сады, камбінат побытавага абслугоўвання, кавярня, 11 крам, бальніца, аптэка, ветэрынарная лячэбніца, пошта.

ЭканомікаПравіць

У вёсцы працуюць маслазавод, пякарня, філіял Кобрынскай мэблевай фабрыкі, аддзяленне «Сельгастэхнікі», 2 лясніцтвы

Турыстычная інфармацыяПравіць

СлавутасціПравіць

 
Сувораўскі дуб

Страчаная спадчынаПравіць

  • Сінагога (XIX ст.)

Вядомыя выхадцыПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Дыві́н, Дывы́н, Дывэ́н
  2. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 99.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  4. Дзівін // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Кобрынскага раёна / рэд. Пашкоў Г.П. — Мн: БЕЛТА, 2002. — 624 с. ISBN 985-6302-44-7
  5. Валянціна Лебедзева. Дыпламатычная місія БНР у перамовах з Украінай (1918 г.) // Беларускі Гістарычны Зборнік — Białoruskie Zeszyty Historyczne nr 15.
  6. У якіх межах былі абвешчаны Беларуская Народная Рэспубліка і БССР? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  7. Ці заслугоўваюць помніка тыя, хто змагаўся супраць савецкай улады?
  8. Dywin // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 258—259

ЛітаратураПравіць

  • Дзівін // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Кобрынскага раёна / рэд. Пашкоў Г.П. — Мн: БЕЛТА, 2002. — 624 с. ISBN 985-6302-44-7
  • Dywin // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 258—259
  • Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VIII — Województwo Poleskie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924

СпасылкіПравіць