Рось

гарадскі пасёлак у Беларусі
(Пасля перасылкі з Гарадскі пасёлак Рось)

Рось[2] — гарадскі пасёлак у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, на рацэ Рось. Адміністрацыйны цэнтр Роскага сельсавета. Знаходзіцца за 15 км ад Ваўкавыска, за 85 км ад Гродна, на аўтамабільнай дарозе Ваўкавыск — Гродна. Чыгуначная станцыя на лініі Масты — Ваўкавыск. Насельніцтва 4 711 чал. (2017)[3].

Гарадскі пасёлак
Рось
Рось. Касцёл (01).jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Гарадскі пасёлак з
Вышыня цэнтра
124 м
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1512
Паштовы індэкс
231912
Паштовыя індэксы
4
Аўтамабільны код
4
СААТА
4208862906
Рось на карце Беларусі ±
Рось (Беларусь)
Рось
Рось (Гродзенская вобласць)
Рось

ГісторыяПравіць

Упершыню Рось згадваецца ў ХVІ ст., калі яна ўваходзіла ў склад Ваўкавыскага павета Новагародскага ваяводства. Побач нахадзіўся аднайменны маёнтак Хадкевічаў, таму Рось мела другую назву — Падрось. Першым уладальнікам быў ваявода новагародскі Аляксандр Хадкевіч, пазней — яго сын Рыгор. У канцы XVI ст. паселішча атрымала статус мястэчка. Да 1617 ім валодаў Геранім Хадкевіч. Яго сын Ян Геранім Хадкевіч з жонкай Кацярынай з Сапегаў прадалі ўладанне Рось Яну Ракоўскаму, а нашчадкі апошняга ў 1644 — Юрыю Каралю Глябовічу. Па іх смерці Рось паводле спадчыны жаночай лініяй перайшла да Агінскіх1674), пазней — уладанне Крысціны Сапега, Мікалая Браніцкага, Патоцкіх. Станам на 1690 тут было 25 двароў, 2 карчмы.

 
Сядзіба Патоцкіх. Н. Орда, XIX ст.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Рось апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, пазней Літоўскай губернях. З 1801 мястэчка як цэнтр воласці Ваўкавыскага павета ўвайшло ў склад Гродзенскай губерні. Станам на 1836 тут было 43 двары, касцёл, грэка-каталіцкая царква.

З пабудовай у 1886 Баранавіцка-Беластоцкай чыгункі ў Росі адкрылася чыгуначная станцыя. У кан. XIX ст. тут працавалі школа, 4 крамы, 2 шавецкія майстэрні, шкіпінарны завод, вадзяны млын, ваўначоска. У Першую сусветную вайну ў 1915 мястэчка занялі нямецкія войскі.

 
Старая царква, пач. XX ст.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Рось апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Ваўкавыскага павета.

У 1939 Рось увайшла ў БССР, у Ваўкавыскі раён Беластоцкай вобласці. 15 студзеня 1940 статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да 14 ліпеня 1944 Рось знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 30 красавіка 1958 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадскога тыпу[4][5].

НасельніцтваПравіць

  • XIX стагоддзе: 1830 — 265 муж., з іх шляхты 4, духоўнага саслоўя 2, мяшчан-іўдзеяў 179, мяшчан-хрысціян і сялян 80[6]; 1836 — 573 чал.; 1878 — 794 чал. (380 муж. і 414 жан.), у тым ліку 434 іўдзеі[7].
  • XX стагоддзе: 1995 — 6,1 тыс. чал.[8]; 1999 — 7,3 тыс. чал.[9]
  • XXI стагоддзе: 2004 — 7 тыс. чал.; 2006 — 6,2 тыс. чал.[10]; 2008 — 6,1 тыс. чал.; 2010 — 5,4 тыс. чал.; 2016 — 4 705 чал.[11]; 2017 — 4 711 чал.[3]

ЭканомікаПравіць

Прадпрыемствы вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці.

ІнфраструктураПравіць

У Росі працуюць 2 сярэднія школы, дзіцячая школа мастацтваў, дашкольная ўстанова, бальніца, паліклініка, бібліятэка, дом культуры.

СлавутасціПравіць

Страчаная спадчына

Вядомыя асобыПравіць

Гл. таксамаПравіць

ЗноскіПравіць

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Рось // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 122.
  5. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Рось, Ваўкавыскага раёна, Гродзенскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 30 красавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.
  6. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
  7. Roś // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 747.
  8. Беларусь, 1995
  9. Рось // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 121.
  10. Россь // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  11. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць