Ляхавічы

горад у Беларусі
(Пасля перасылкі з Горад Ляхавічы)

Ля́хавічы[2] (трансліт.: Liachavičy) — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Ляхавіцкага раёна, на рацэ Ведзьма. За 225 км ад Брэста. Чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы — Лунінец. Праз горад праходзіць дарога Брэст — Русінавічы. Насельніцтва 10 919 чалавек (2017)[3].

Горад
Ляхавічы
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
180 ± 1 м
Насельніцтва
  • 10 613 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1633
Паштовыя індэксы
225372
Аўтамабільны код
1
СААТА
1250501000
Афіцыйны сайт
Ляхавічы на карце Беларусі ±
Ляхавічы (Беларусь)
Ляхавічы
Ляхавічы (Брэсцкая вобласць)
Ляхавічы

Назва правіць

Тапоніма «Ляхавічы» пайшоў ад этноніма «ляхі» (ранейшая назва палякаў).

У наваколлі Ляхавічаў асаблівая канцэнтрацыя тапонімаў, што паходзяць ад этнонімаў: Ятвезь, Лотва, Мазуркі, Русінавічы, Русіны, Жамойдзь, Літоўка, Літва, Дайнякі.

Не адкідваецца і звязак з прозвішчамі Лях або Ляхаў. Увогуле, тапонімы з асновай «ляхі» сустракаюцца на ўсёй тэрыторыі Беларусі[4].

Назва «ляхаў» звязаная з племем ляхітаў, продкаў цяперашніх палякаў. Паводле іншай, больш экзатычнай версіі, мянушка «лях/ляхі» з’явілася (з даследаванняў М. Турыянскага) у VIIIX ст. з міграцыяй у Польшчу яўрэяў з Заходняй Еўропы, разам са словам «ляхем-панем» у гаворцы яўрэяў з Іспаніі.

Гісторыя правіць

Упершыню ўзгадваецца (XV ст.) ва «Устаўной грамаце аб заснаванні Тураўскай епіскапіі» як цэнтр воласці (маёнтку)[5][6]. У 1-й пал. XVI ст. мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Гаштольдаў, з 1551 г. — вялікага князя Жыгімонта Аўгуста.

З 1572 г. Ляхавічамі валодалі Я. Хадкевіч і яго нашчадкі, якія з канца XVI ст. пачалі звацца «графамі на Ляхавічах». У канцы XVI ст. тут збудавалі мураваны замак. У XVII ст. Ляхавічы атрымалі статус мястэчка[7], уваходзілі ў Наваградскі павет. Узімку 15951596 гг. казацкія загоны С. Налівайкі і М. Шавулы беспаспяхова штурмавалі фартыфікацыю[5]. У 1635 г. праз дынастычны шлюб паселішча перайшло да Сапегаў. Станам на 1635 г. тут было 215 дымоў[5].

У часы Трынаццацігадовай вайны (16541667) у 1660 маскоўскі ваявода Хаванскі 6 месяцаў трымаў у аблозе Ляхавіцкі замак, аднак не здолеў яго захапіць. У XVIII ст. мястэчка перайшло ў валоданне Масальскіх. У 1775 сойм Рэчы Паспалітай перавёў Ляхавічы ў дзяржаўны скарб. У 1791 места ўвайшло ў Случарэцкі павет.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Ляхавічы апынуліся ў Расійскай імперыі, дзе з 1795 сталі цэнтрам воласці Слуцкага павета Мінскай губерні.

Будова лініі Палескіх чыгунак (Сарны — Вільня) у 1880-я дала штуршок эканамічнаму развіццю Ляхавічаў. Станам на кан. XIX ст. у мястэчку было 155 двароў, царква, сінагога, 6 яўрэйскіх малітоўных дамоў, школа, бальніца, гаршковы завод, 30 крамаў, 3 карчмы, 3 кірмашы, праводзіліся штотыднёвыя таргі[8]. На 1900 — мелася паштовая станцыя, працавала 91 дробнае прамысловае прадпрыемства.

У Першую сусветную вайну Ляхавічы знаходзіліся ў прыфрантавой паласе. 18 лютага 1918 мястэчка занялі нямецкія войскі, увосень таго ж года — бальшавікі, 17 красавіка 1919 — польскія войскі, у ліпені 1920 — зноў бальшавікі.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Ляхавічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. 27 чэрвеня 1931 паселішча зноў атрымала статус горад, адначасна да яго далучылі населеныя пункты з аднайменнай гміны — вёску Малая Лотва і чыгуначнаю станцыю Ведзма[9].

У 1939 Ляхавічы ўвайшлі ў БССР. У Другую сусветную вайну з 24 чэрвеня 1941 да 6 ліпеня 1944 места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

Клімат правіць

Клімат Ляхавічаў
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C −3,2 −1,7 3,0 11,7 18,6 21,9 22,9 22,4 17,4 11,0 4,0 −0,5 10,6
Сярэдняя тэмпература, °C −6,2 −4,9 −0,7 6,9 13,0 16,6 17,7 17,1 12,6 7,2 1,6 −3 6,5
Сярэдні мінімум, °C −9,1 −8,1 −4,4 2,1 7,5 11,3 12,6 11,8 7,9 3,5 −0,7 −5,5 2,4
Норма ападкаў, мм 36 27 34 41 57 84 81 68 57 47 47 42 621
Крыніца: Climate-Data.org

Насельніцтва правіць

Год Колькасць
1897 5 000
1939 5 100
1959 4 500
1995 12 000
Год Колькасць
2006 11 600
2008 11 700
2009 10 997
2016 10 902 [10]
Год Колькасць
2017 10 919 [11]
2019 10 701
2020 10 700 [12]
2021 10 607 [13]
Год Колькасць
2022 10 584 [14]
2023 10 613 [1]

Эканоміка правіць

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай (ДЛГУ «Ляхавіцкі лясгас»), харчовай (ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод», ПГУП «Ляхавіцкі кааппрам», СААТ «Ляхавіцкі малочны завод»), будаўнічых матэрыялаў прамысловасці, ААТ «Ляхавіцкі льнозавод». Чатыры будаўнічыя арганізацыі. Гасцініца.

Адукацыя і культура правіць

3 сярэднія школы, 4 дзіцячыя дашкольныя ўстановы, 5 культурна-асветніцкіх арганізацый, 12 аб’ектаў гісторыка-культурнага прызначэння. Свята-Крыжаўзвіжанская царква (1992). Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж.

Турыстычная інфармацыя правіць

Спыніцца можна ў гарадскай гасцініцы[15].

Славутасці правіць

Страчаная спадчына правіць

  • Гаспадарчы двор Тызенгаўзаў-Патоцкіх (XVIII—XX ст.)
  • Замак (XV—XVIII стст.)
  • Капліца Св. Ганны (XVI—XX ст.)
  • Касцёл Св. Войцеха (XV ст.)
  • Касцёл Узвышэння Св. Крыжа[17] (XVII ст.)
  • Лецішча Патоцкіх «Рэпіхава» (XIX ст.)
  • Мячэць (1815)
  • Сінагога «Вялікая» (XVI—XX ст.)
  • Сядзіба «Гажэвічы»
  • Сядзіба Касакоўскіх (XVIII ст.)
  • Сядзіба Бохвіцаў (XVIII ст.)
  • Сядзіба Масальскіх (XIX ст.)
  • Палац Сапегаў-Ябланоўскіх (XVIII ст.)
  • Факторыя «Голдавічы» (XV—XX ст.)

Вядомыя асобы правіць

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. а б Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 218.
  5. а б в Ляхавічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 239. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  6. Щапов, Я. И. Туровские уставы XIV в. о десятине // Археографический ежегодник за 1964 год / АН СССР, Отд-ние истории, Археографическая комиссия. — М.: Наука, 1965. — 393, [1] с. — С. 271—272.
  7. Ляхавічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 430.
  8. Ляховичи // Ляхавічы // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  9. Rozporządzenie Rady Ministrów z dnia 12 czerwca 1931 r. o zaliczeniu osady (miasteczka) Lachowicze w powiecie baranowickim, województwie nowogródzkiem w poczet miast i włączeniu do nowoutworzonego miasta niektórych osiedli, Dz. U. Nr 56, poz. 448 (польск.)
  10. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпуНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2016.
  11. Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2017.
  12. Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
  13. Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.
  14. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  15. Ляховичи // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  16. к // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 207.
  17. к // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 433.

Літаратура правіць

  • Ляхавічы // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 446. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі правіць