Талакнянка звычайная

від раслін
(Пасля перасылкі з Мучанніца)

Талакнянка звычайная[3][4][5] (Arctostáphylos úva-úrsi) — куст сямейства Верасовыя (Ericaceae), тыпавы від роду Талакнянка[6].

Талакнянка звычайная

Агульны выгляд расліны з пладамі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Arctostaphylos uva-ursi (L.) Spreng., 1825

Сінонімы
Arbutus uva-ursi L.
і інш. гл. тэкст

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23530
NCBI  84009
EOL  583640
GRIN  t:3866
IPNI  1024084-2
TPL  kew-2647407

Навуковая родавая назва ўтворана ад стар.-грэч.: άρκτος — «мядзведзь» і стар.-грэч.: σταφυλή — «лаза»[7], відавы эпітэт uva-ursi — ад гэтых жа слоў, але лацінскіх (лац.: uva — вінаград і лац.: ursus — мядзведзь).

Беларускія народныя назвы талакнянкі звычайнай — мядзведжыя вушкі ці мядзведжая ягада, мучальнік, мучаннік[8][9][10], мучанніца, мучыннік, талачаннік[8][11][12], мучан, мучанічнік[13][14], талаконнік[15].

Фінскія назвы расліны — sianmarja (у даслоўным перакладзе — «свіная ягада») і sianpuolukka («свіныя брусніцы»)[16].

Біялагічнае апісанне

правіць
 

Шматгадовы вечназялёны моцна разгалінаваны куст або паўкуст[6], які сцелецца, вышынёй 5-30 см, з узыходзячымі галінкамі і чырвонабураю карой.

Сцёблы ляжачыя, галінастыя, укараняльныя і ўзыходзячыя[6]. Маладыя галінкі зялёныя, апушаныя, прасцёртыя.

Лісце даўгаватае, 10-25 мм даўжынёй, 4-9 мм шырынёй, даўгавата-зваротнаяйкападобнае, скурыстае, ля аснавання звужанае ў кароткі хвосцік, на верхавіне закругленае, знізу — светла-зялёнае, матавае, да светла-іржавага[6], зверху — цёмна-зялёнае, бліскучае, з добра адрознай сетачкай уціснутых жылак[6]. Край ліста суцэльны, не апушаны. Лістаразмяшчэнне чарговае[6], жылкаванне сеткаватае, лісце зімуе. Маладое лісце па краі пакрыта пушком.

Суквецце — кароткая верхавінная гронка, якая складаецца з некалькіх панікаючых правільных бела-ружовых кветак на кароткіх кветаножках[6]. Вяночак 5-6,5 мм даўжынёй, 2,5-4 мм шырынёй, гарлачыкавы з пяцізубцовым адгінам, унутры — з жорсткімі валасінкамі[6]. Калякветнік двайны. Пылавікі цёмна-чырвоныя, з прыдаткамі, выкрываюцца ў версе дзірачкамі. Песцік адзін, слупок адзін, трохі карацей вяночка, завязь верхняя. Тычынак дзесяць, яны карацей вяночка. Формула кветкі  (руск.):   [17]. Цвіце ў маі — ліпені[6].

Плод — ярка-чырвоная ягадападобная ценакарпная касцянка дыяметрам 6-8 мм, з сопкай мякаццю з пяццю костачкамі, шарападобная, мае 6-8 см у дыяметры. Плады спеюць у жніўні — верасні. Талакнянка падобная брусніцам, якія адрозніваюцца ад яе ніжняй завяззю і залозістымі кропкамі з ніжняга боку ліста.

 
 
 
 
Злева направа: лісце, кветкі, расліна з пладамі, плады

Распаўсюджанне і экалогія

правіць
 
Талакнянка звычайная ў нацыянальным парку Маўнт-Рэйнір  (руск.), ЗША
 
Талакнянка звычайная ў Каталоніі
 
Талакнянка звычайная ў Каталоніі

Шырока распаўсюджаная ў Паўночнай Амерыцы і на поўначы Еўразіі (у паўночнай палове еўрапейскай часткі Расіі, у Сібіры і на Далёкім Усходзе). Параўнальна рэдкі від у Сярэдняй Расіі  (руск.), сустракаецца пераважна ў нечарназёмнай  (руск.) паласе. Сустракаецца таксама на Каўказе. Распаўсюджана на Палессі. Ва Украіне раёны збору сканцэнтраваны ў Валынскай, Ровенскай, Жытомірскай, Кіеўскай, Чарнігаўскай абласцях.

Расце ў рэдкіх сухіх хваёвых і лісцяных лясах, на гарах і высечках, прыморскіх дзюнах і камяністых асыпках. Аддае перавагу адкрытым, добра асветленым сонцам месцам і не пераносіць канкурэнцыі іншых раслін. У межах свайго арэалу сустракаецца рассеяна, курцінамі. Цвіце ў маі-чэрвені. Плады спеюць у верасні.

Расліна мае патрэбу беражлівага выкарыстання, аховы і аднаўлення.

Хімічны склад

правіць

Лісце талакнянкі ўтрымлівае фенолагліказіды — арбуцін  (руск.) (8-16 %), метыл-арбуцін, эрыкалін  (руск.); свабодны гідрахінон, дубільныя рэчывы пірагалавай групы, урсолавую кіслату, флаваноіды, па структуры нагадваюць кверцэцін  (руск.)[6][18], фенолкарбонавыя кіслоты  (руск.) — галавую кіслату  (руск.), таксама нязначную колькасць эфірнага алею[6].

Збор, перапрацоўка і захоўванне

правіць

Лісце талакнянкі збіраюць да пачатку або ў пачатку цвіцення[6], зразаючы галінкі нажамі ці сярпамі. Пры правядзенні паўторных нарыхтовак на адным і тым жа масіве трэба збіраць не больш за 75 % раслін, перыядычнасць нарыхтовак — 4-6 гадоў. Пры зборы трэба адрозніваць талакнянку ад брусніц[6].

Сушаць галіны на адкрытым паветры ці пад навесамі. Пасля высушвання галіны абмалочваюць, выдаляюць сцёблы, а лісце пакуюць у мяшкі або цюкі вагой па 25, 50, 100 кг. Захоўваюць у сухіх, добра ветраных памяшканнях. Тэрмін захоўвання — пяць гадоў.

Узмоцненая нарыхтоўка лісця талакнянкі ва ўкраінскім Палессі прывяла да значнага збяднення яе запасаў, таму ўжо цяпер неабходна паклапаціцца пра ўзнаўленне зараснікаў. Развядзенне талакнянкі мэтазгодна на палянах, у звадкаваных хваёвых дрэвастоях, на высечках і гарах. Разводзіцца талакнянка як насенным, так і вегетатыўным спосабам, каранёвымі тронкамі. Падсяваннем насення ў маладыя культуры хвоі ў Літве створаны новыя масівы гэтай каштоўнай расліны.

Гаспадарчае значэнне і выкарыстанне

правіць

Расліна выкарыстоўваецца як дубільная[19], фарбавальная, лекавая і таніданосная расліна.

Медыцынскае прымяненне

правіць
 
Лісце талакнянкі

У якасці лекавай сыравіны  (руск.) выкарыстоўваюць лісце талакнянкі (лац.: Folium Uvae ursi)[6] і парасткі талакнянкі (Cormus Uvae ursi), якія нарыхтоўваюць вясной, да цвіцення, ці восенню, у перыяд поўнага паспявання пладоў. Парасткі абразаюць і сушаць пад падстрэшкамі або ў сушылках з добрай вентыляцыяй, лісце аддзяляюць ад сцеблаў ці цалкам выкарыстоўваюць маладыя парасткі.

Фармакалагічныя ўласцівасці абумоўлены утрыманнем у лісці талакнянкі звычайнай фенолагліказіда арбуціна  (руск.). Пры трапленні ў арганізм арбуцін гідралізуецца да гідрахінона і глюкозы[6], які раздражняе нырачную парэнхіму, тым самым выклікаючы дыўрэтычнае дзеянне. Дзякуючы дубільным рэчывам, якія ўтрымліваюцца ў лісці, аказвае звязальнае  (руск.) дзеянне на страўнікава-кішачны тракт.

Лісце талакнянкі прымяняецца ў выглядзе адвару  (руск.)[6] як мачагоны і дэзінфікавальны сродак пры мачакаменнай хваробе, цыстыце, урэтрытах. Уваходзіць у склад лекавых збораў  (руск.). Парашок лісця талакнянкі выкарыстоўваецца для вырабу таблетак. Прымяняецца лісце і ў гамеапатыі.

У народнай медыцыне

правіць

У народнай медыцыне лісце талакнянкі ўжываюць пры хваробах нырак, мачавога пузыра і іншых хваробах, выкліканых парушэннем абмену рэчываў. Рэкамендуецца таксама талакнянка пры нервовых хваробах[6], маткавых крывацёках, жаночых хваробах, рэўматызме, астме і да таго падобнае.

У ветэрынарыі

правіць

У ветэрынарыі адвар лісця талакнянкі выкарыстоўваюць як мачагонны сродак і пры крывавай мачы ў рагатай жывёлы.

Гарбарная і лёгкая прамысловасць

правіць

Талакнянка высока цэніцца ў гарбарнай прамысловасці, яе лісце і карані ўтрымліваюць да 35 % высакаякасных танідаў, прыдатных для дублення тонкіх шкур і афарбоўкі іх у цёмна-шэры і шэра-жоўты колеры.

Лісце прыдатнае і для афарбоўкі воўны ў цёмныя колеры.

Садова-паркавая гаспадарка

правіць

Талакнянка — дэкаратыўнае расліна, яе дэкаратыўнасць захоўваецца на працягу ўсяго вегетацыйнага перыяду. Рэкамендуецца для гадоўлі ў садах і лесапарках, для дэкарыравання каменных горак.

Маладыя галіны і лісце талакнянкі могуць служыць крыніцай гідрахінону, які выкарыстоўваецца ў фатаграфіі.

Плады служаць кормам для баравой дзічыны  (руск.).

Сістэматыка

правіць

Сінонімы

правіць

Спіс складзены на аснове базы дадзеных The Plant List (гл. картку расліны).

Падвіды

правіць
  • Arctostaphylos uva-ursi subsp. uva-ursi. Самы распаўсюджаны падвід, расце ў арктычных і субарктычны раёнах Еўразіі і Амерыкі, а таксама ў гарах больш паўднёвых рэгіёнаў.
  • Arctostaphylos uva-ursi subsp. adenotricha. Распаўсюджаны ў гарах Невады (ЗША).
  • Arctostaphylos uva-ursi subsp. coactilis. Распаўсюджаны ў прыбярэжных раёнах Паўночнай і Цэнтральнай Каліфорніі (ЗША).
  • Arctostaphylos uva-ursi subsp. cratericola. Гэты падвід эндэмічны для высакагорных раёнаў Гватэмалы, дзе расце на вышыні 3000-4000 м над узроўнем мора.

У культуры

правіць

У мастацтве

правіць

У 1954 годзе выява талакнянкі звычайнай была выкарыстана на паштовай марцы Балгарыі[20].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. БелЭн 2002.
  4. ЭПБ 1986.
  5. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 18. — 160 с. — 2 350 экз.
  6. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Толокнянка обыкновенная // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 104-105. — 200 с. — 130 000 экз.
  7. Арктостафилос // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  8. а б Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  9. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  10. Kraskoŭski A. Bielaruskija lekarskija ziolki. Wilnia, 1921
  11. Рытов М. В.  (руск.) Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918
  12. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  13. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  14. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  15. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
  16. Вахрос И., Щербаков А. Большой финско-русский словарь / Под ред. В. Оллыкайнен и И. Сало. — 6-е изд., стер. — М.: Живой язык, 2006. — 816 с. — 1 550 экз. — ISBN 5-8033-0372-0.
  17. Сербин А. Г. и др. Медицинская ботаника. Учебник для студентов вузов. — Харьков: Изд-во НФаУ: Золотые страницы, 2003. — С. 149. — 364 с. — ISBN 966-615-125-1.
  18. Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь : Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева. — М.: Высш. шк., 1990. — С. 247. — ISBN 5-06-000085-0. Архівавана 20 красавіка 2014.
  19. Дубильные материалы // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  20. https://нумизмания.рф/catalogue/8118/248240/(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць