Тадэвуш Кандрусевіч

рымска-каталіцкі царкоўны дзеяч, які аднаўляў рымска-каталіцкія структуры ў Беларусі і Расіі
(Пасля перасылкі з Т. Кандрусевіч)

Яго Эксцэленцыя Тадэ́вуш Кандрусе́віч (нар. 3 студзеня 1946) — беларускі, расійскі і літоўскі рымска-каталіцкі царкоўны дзеяч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі (2007—2021).

Яго Эксцэленцыя

Тадэвуш Кандрусевіч
AbpTadeuszKondrusiewicz.jpg
Герб
Quis ut Deus
Хто ж як Бог
2-і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
21 верасня 2007 — 3 студзеня 2021
Інтранізацыя (інгрэс) 10 лістапада 2007
Царква Рымска-Каталіцкая Царква
Папярэднік Казімір Свёнтак
Пераемнік sede vacante[1]
3-і Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
3 чэрвеня 2015 — 3 студзеня 2021
Царква Каталіцкая Царква
Папярэднік Аляксандр Кашкевіч
Пераемнік sede vacante[2]
4-ы Апостальскі адміністратар sede vacante і ad nutum Sanctae Sedis Пінскай дыяцэзіі
30 чэрвеня 2011 — 16 чэрвеня 2012
Царква Рымска-Каталіцкая Царква
Папярэднік Казімір Свёнтак
2-і Апостальскі адміністратар[3] sede vacante і ad nutum Sanctae Sedis Мінскай дыяцэзіі
10 мая 1989 — 13 красавіка 1991
Царква Рымска-Каталіцкая Царква
Папярэднік Баляслаў Слосканс
29-ы Тытулярны біскуп Гіпон-Дыярыцкі
10 мая 1989 — 11 лютага 2002
Інтранізацыя 20 кастрычніка 1989
Царква Каталіцкая Царква
Папярэднік Франсішку Мануэл Віейра
Пераемнік Хасэ Паала Саласар OP
1-ы Мітрапаліт мітраполіі Маці Божай з цэнтрам у Маскве
11 лютага 2002 — 21 верасня 2007
Царква Рымска-Каталіцкая Царква
Пераемнік Паала Пецы
1-ы Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Расіі
2 сакавіка 1999 — 21 студзеня 2005
Царква Каталіцкая Царква
Пераемнік Іосіф Верт
Апостальскі адміністратар для каталікоў лацінскага абраду еўрапейскай часткі Расіі
13 красавіка 1991 — 11 лютага 2002
Царква Рымска-Каталіцкая Царква

Адукацыя
Навуковая ступень доктар багаслоўя[d]
Нараджэнне 3 студзеня 1946(1946-01-03) (75 гадоў)
Бацька Ігнат Кандрусевіч
Маці Ганна, народ. Шуста
Прэсвітарская хіратонія 31 мая 1981 ад Людаса Павілоніса MIC
Епіскапская хіратонія 20 кастрычніка 1989 ад Яна Паўла II (разам з Эдуардам Ідрысам Касідзі і Франчэска Каласуона)

Узнагароды
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

БіяграфіяПравіць

Сын Ігнацыя (1906—1985) і Ганны з Шустаў (1911—1999) Кандрусевічаў, меў сястру Марыю Бурыху (1949—1997). Бацькі будучага арцыбіскупа лічылі сябе палякамі, сам жа ён вызначае сваю нацыянальную і этнічную прыналежнасць як «хрысціянін»[4].

У 1962 годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута, адкуль праз год вымушаны быў сысці ў сувязі з абвінавачваннямі ў рэгулярным наведванні касцёла і ўдзеле ў набажэнствах. Адпрацаваўшы год у праектна-будаўнічай арганізацыі ў Гродна, у 1964 годзе паступіў на энергамашынабудаўнічы факультэт Ленінградскага політэхнічнага інстытута, які скончыў у 1970 на «выдатна», атрымаў дыплом інжынера-механіка па спецыяльнасці «гідраўлічныя машыны і сродкі аўтаматыкі». Працаваў інжынерам на Вільнюскім заводзе шліфавальных станкоў: напачатку ў зборачным цэху, потым — у канструктарскім бюро. У складзе групы інжынераў атрымаў аўтарскае пасведчанне на вынаходку «Прамысловы ўзор спецыяльнага высакаскораснага шліфавальнага станка для Волжскага аўтамабільнага завода».

Служба ў Літве і БеларусіПравіць

У 1976—1981 навучаўся ў Духоўнай семінарыі ў Каўнасе. 31 мая 1981 прыняў святарскае пасвячэнне з рук біскупа Людаса Павілоніса. У 1981—1986 быў вікарыем у віленскім касцёле Св. Тэрэзы пры Вострай Браме, у 1986—1987 — парафіі Маці Божай Шкаплернай у Друскеніках, у 1987—1988 — у віленскім касцёле Святога Духа. 13 лютага 1988 прызначаны пробашчам гарадзенскіх парафій Маці Божай Анёльскай і святога Францішка Ксаверыя (кафедра). У 1985 на тэалагічным факультэце ў Каўнасе атрымаў ступень ліцэнцыята тэалогіі, абараніўшы працу на тэму «Вучэнне Дагматычнай канстытуцыі II Ватыканскага Сабора Lumen Gentium пра Касцёл». У 1988 тамсама абараніў дысертацыю на тэму «Паглыбленне вучэння пра Касцёл у працах II Ватыканскага Сабору і ў яго дакументах» і атрымаў навуковую ступень доктара тэалогіі.

25 ліпеня 1989 года Папа Ян Павел II прызначыў яго тытулярным біскупам Гіпона-Зарыцкім і апостальскім адміністратарам Мінскай дыяцэзіі. Біскупскае пасвячэнне, якое адбылося 20 кастрычніка 1989 у базіліцы Святога Пятра ў Рыме, узначаліў Папа Ян Павел II. Біскупскі дэвіз Тадэвуша Кандрусевіча Quis ut Deus — «Хто ж як Бог». Падчас свайго біскупскага служэння ў Беларусі заснаваў Гродзенскую вышэйшую духоўную семінарыю, спрыяў вяртанню і адкрыццю каля 100 раней зачыненых касцёлаў і прычыніўся да выдання «Парадку Імшы» і «Катэхізіса» на беларускай мове, распачаўшы такім чынам справу адраджэння Касцёла ў Беларусі.

Служба ў РасііПравіць

13 красавіка 1991 названы архібіскупам і прызначаны Апостальскім адміністратарам для каталікоў лацінскага абраду Еўрапейскай часткі Расіі. У 1994—1999 — член Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў. За час яго біскупскага служэння ў Расіі ў Міністэрстве юстыцыі РФ была афіцыйна зарэгістраваная Апостальская Адміністратура для каталікоў лацінскага абраду, што дало ёй правы юрыдычнай асобы; была праведзена юрыдычная рэгістрацыя вялікай колькасці адноўленых парафій і іншых касцёльных структур. У 1991 у Маскве быў заснаваны Каледж каталіцкае тэалогіі імя святога Тамаша Аквінскага, 3 філіялы якога дзейнічаюць у іншых гарадах (выдаецца часопіс «Puncta…», раней — «Theologia»); у Санкт-Пецярбургу заснавана «Радыё Марыя»; у 1993 у Санкт-Пецярбургу адкрытая Вышэйшая духоўная семінарыя «Марыя — Каралева Апосталаў».

Пасля падзелу Адміністратуры 23 лістапада 1999 прызначаны Апостальскім Адміністратарам для каталікоў лацінскага абраду Поўначы Еўрапейскай часткі Расіі. У лютым 1999 абраны Старшынёй навастворанае Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Расійскай Федэрацыі. 11 лютага 2002 апостальская адміністратура была ўзведзена ў ранг архідыяцэзіі з назвай архідыяцэзія Маці Божай з цэнтрам у Маскве, і Тадэвуш Кандрусевіч стаў яе першым ардынарыем (і, адпаведна, мітрапалітам аднайменнай мітраполіі). Дзякуючы яго намаганням у Расіі распачала працу дабрачынная арганізацыя «Caritas», былі створаны інфармацыйна-выдавецкі цэнтр «Истина и жизнь», салезіянскі і францысканскі выдавецкія цэнтры, а таксама Духоўная бібліятэка (выдадзена больш за 600 найменняў тэалагічнай, рэлігійнай, філасофскай і літургічнай літаратуры), заснаваныя штотыднёвая каталіцкая газета «Свет Евангелия», Літургічная камісія, якая рыхтуе пераклады літургічных тэкстаў на рускую мову, Катэхетычная камісія і камісія па справах сям’і. У 1999 абраны сапраўдным сябрам (акадэмікам) Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі.

Архіпастырская служба ў БеларусіПравіць

21 верасня 2007 папа Бенедыкт XVI вызваліў архібіскупа Тадэвуша ад кіраўніцтва архідыяцэзіяй Маці Божай і прызначыў яго архібіскупам-мітрапалітам Мінска-Магілёўскім. 10 лістапада 2007 адбылося кананічнае ўступленне на пасаду. Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч уваходзіць у адмысловую раду па Еўропе пры Генеральным сакратарыяце Сінода Біскупаў, у Кангрэгацыю па справах духавенства, а таксама ў Папскую Раду «Справядлівасць і мір». З'яўляецца віцэ-прэзідэнтам Еўразійскага аддзялення Міжнароднай асацыяцыі рэлігійнай свабоды (МАРС). 25 кастрычніка 2009 у мінскай архікафедры быў урачыста прыняты ў Мальтыйскі ордэн. 30 чэрвеня 2011 года быў прызначаны Апостальскім Адміністратарам Пінскай дыяцэзіі. 3 чэрвеня 2015 года быў абраны старшыней Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.

Падчас свайго біскупскага служэння ў Беларусі іерарх заснаваў Гродзенскую вышэйшую духоўную семінарыю, спрыяў вяртанню і адкрыццю каля 100 раней зачыненых касцёлаў, прычыніўся да выдання літургічнай літаратуры[5]

Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, 14 жніўня архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся да беларускіх уладаў з заклікам распачаць канструктыўны дыялог з грамадствам, спыніць насілле і неадкладна вызваліць усіх затрыманых на мірных акцыях нявінных грамадзян[6]. 18 жніўня архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся да міністра ўнутранных спраў Юрыя Караева з просьбай дазволіць святарам наведваць людзей, затрыманых пасля прэзідэнцкіх выбараў, каб аказаць ім патрэбную дапамогу, перадусім духоўную, і прыняць яго, каб абмеркаваць цяперашнюю складаную сітуацыю з мэтай прадухілення насілля ў будучыні, а таксама заклікаў міністра неадкладна вызваліць затрыманых[7].

19 жніўня архібіскуп памаліўся пад сценамі ізалятараў на вуліцы Акрэсціна ў Мінску, якія сталі сімвалам катаванняў мірных грамадзян, нязгодных з фальсіфікацыямі на выбарах[8]. 21 жніўня ў МУС адбылася сустрэча міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева з мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам[9].

22 жніўня Аляксандр Лукашэнка на мітынгу ў сваю падтрымку ў Гродне заявіў, што яго здзіўляе пазіцыя канфесій, у храмы людзі павінны прыходзіць маліцца, а не для палітыкі, і заклікаў не ісці на павадзе ў «адшчапенцаў». У той жа дзень у Браславе падчас урачыстасцяў у гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў архібіскуп сказаў[10]:

  Згодна з духам Евангелля і сацыяльнага вучэння Касцёла, улада павінна служыць людзям і дбаць пра агульнае дабро ўсіх без выключэння грамадзянаў. У сучасным дэмакратычным грамадстве нармальнай справай павінна быць розніца поглядаў, а іншадумцаў ні ў якім выпадку нельга лічыць «адшчапенцамі» ці ворагамі — гэта шлях да канфрантацыі. Пры гэтым кожная палітычная і грамадская сіла павінна служыць не сваім вузкім інтарэсам і выгодам, а ўсяму народу.  

31 жніўня 2020 года, пасля вяртання з паездкі ў Польшчу, беларускія памежнікі на памежным пераходзе Кузніца Беластоцкая – Брузгі[pl] адмовілі мітрапаліту ва ўездзе ў краіну без тлумачэння прычыны[11]. Ніводнае з ведамства не пракаментавала сітуацыю[12]. У час знаходжання ў Польшчы Кандрусевіч заявіў аб наяўных падставах меркаваць, што прэзідэнцкія выбары 2020 года ў Беларусі праходзілі несумленна[13].

1 верасня Аляксандр Лукашэнка сказаў, што кіраўнік каталіцкай царквы выехаў з краіны для кансультацый у Варшаву і, атрымаўшы пэўныя задачы, вяртаўся ў Беларусь і трапіў у спіс неўязных[12].

  Нам не важна, хто ён – галоўны каталік, галоўны праваслаўны ці галоўны мусульманін. Павінен жыць па законе. А калі ты яшчэ і ў палітыку ўлез і пацягнуў за сабой вернікаў, каталікоў, якія цудоўныя людзі, тады двайная адказнасць[12].  

Пасля было заяўлена, што МУС Беларусі прызнала пашпарт Т. Кандрусевіча несапраўдным. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі часова пражываў у парафіі Святога Антонія ў польскай Саколцы, непадалёк ад беларускай мяжы[14].

18 снежня з візітам у Беларусь прыбыў пасланнік Папы Рымскага, Апостальскі нунцый у Вялікабрытаніі Клаўдзіа Гуджэроці, які прывёз ліст, адрасаваны кіраўніку краіны Аляксандру Лукашэнку. У ім выкладалася просьба, звязаная з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам[15]. Хутка стала вядома, што А. Лукашэнка даручыў знайсці вырашэнне сітуацыі. 22 снежня Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь атрымала інфармацыю аб адсутнасці перашкод для вяртання арцыбіскупа Т. Кандрусевіча на тэрыторыю краіны[16], а 24 снежня ён вярнуўся ў Беларусь[17].

3 студзеня 2021 года, у дзень 75-годдзя Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, Папа Рымскі Францыск прыняў яго адстаўку і адначасова прызначыў Апостальскім Адміністратарам sede vacante на згаданую мітрапаліцкую кафедру біскупа Казіміра Велікасельца[18].

АдукацыяПравіць

Валоданне моваміПравіць

  • Беларуская мова
  • Руская мова
  • Польская мова
  • Англійская мова
  • Італьянская мова
  • Літоўская мова

УзнагародыПравіць

  • Ганаровы канвентуальны каплан Вялікага крыжа Мальтыйскага ордэна — Cappellano Gran Croce Conventuale «ad honorem» (2009 год)
  • Медаль «У памяць 300-годдзя Санкт-Пецярбурга»
  • Нагрудны знак «200 гадоў МУС Расіі»
  • «Doctoratum in Sacra Teologia, honoris causa», St. Mary’s Seminary and University, Baltimore (USA), 02.03.1993.
  • «Doctor of Humane Letters, honoris causa», Catholic University of America, Washington (USA), 08.03.1993.
  • Ганаровы медаль імя святога брата Альберта (Варшава, Польшча, 2008 год) — за пастырскую, дабрачынную і экуменічную дзейнасць
  • Ганаровы доктар Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта (Польшча)

Зноскі

  1. З 3 студзеня 2020 года па цяперашні момант Мінска-Магілёўская архідыяцэзія кіруецца 2-ім Апостальскім адміністратарам біскупам Казімірам Велікасельцам OP.
  2. Да моманту выбару новага Старшыні яго абавязкі выконвае ранейшы намеснік — Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
  3. Для каталікоў рымскага абраду на ўсёй тэрыторыі Беларусі.
  4. Мітрапаліт Кандрусевіч сыходзіць у адстаўку — вялікая архіўная гутарка
  5. catholic.by
  6. Зварот арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча да дзяржаўных уладаў Рэспублікі Беларусь
  7. Арцыбіскуп Кандрусевіч звярнуўся да Караева: Патрабуе вызваліць затрыманых
  8. Арцыбіскуп Кандрусевіч памаліўся ля ізалятараў на Акрэсціна
  9. Караеў — Кандрусевічу: Акцыі пратэсту былі добра прадуманы і не былі мірнымі
  10. Арцыбіскуп Кандрусевіч: Іншадумцаў ні ў якім выпадку нельга лічыць «адшчапенцамі» ці ворагамі — гэта шлях да канфрантацыі
  11. Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча не ўпусцілі ў Беларусь. 31.08.2020
  12. 12,0 12,1 12,2 «Ты ў палітыку ўлез, уцягнуў каталікоў»: Лукашэнка сказаў, што Кандрусевіч аказаўся ў спісе неўязных
  13. Лібералізм не вядзе да духоўнага дабра. Архібіскуп Кандрусевіч выступіў на польскім хрысціянскім тэлеканале
  14. news.tut.by
  15. nn.by
  16. catholic.by
  17. interfax.by
  18. catholic.by

СпасылкіПравіць