Паўночныя крыжовыя паходы: Розніца паміж версіямі
крыніца — be-x-old:Паўночныя крыжовыя паходы |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 23:29, 17 жніўня 2013
Паўночныя крыжовыя паходы (Балтыйскія крыжовыя паходы) — войны (1198—1411) нямецкіх, дацкіх і швецкіх рыцараў супраць фінскіх плямёнаў (фінаў, ліваў, эстаў), славян (бодрычаў, памаран, люцічаў), балтыйскіх народаў (прусаў, літоўцаў, куршаў, земгалаў і жамойтаў) з мэтай распаўсюджванню каталіцтва і выкаранення паганства, а часам і саміх паганаў. Часам да Паўночных крыжовых паходаў адносяць ваенныя кампаніі швецкіх і нямецкіх рыцараў супраць праваслаўных рускіх княстваў. Паўночны крыжовы паход афіцыйна пачаўся ў 1193 годзе, калі Папа Рымскі Цэлестын III заклікаў да хрысціянізацыі паганаў Паўночнай Еўропы, хоць яшчэ да гэтага скандынаўскія каралеўствы і Свяшчэнная Рымская імперыя ўжо вялі ваенныя дзеянні супраць паўночных народаў Усходняй Еўропы.
Паўночныя крыжовыя паходы | |
---|---|
Асноўны канфлікт: Крыжовыя паходы | |
Дата | 1198 — 1411 |
Месца | Прыбалтыка, паўночны захад Русі |
Вынік | разгром і гвалтоўная хрысціянізацыя прусаў і палабскіх славян, захоп крыжакамі прыбалтыйскіх земляў да межаў Русі, Польшчы і Літвы. Правал спроб далейшых захопаў. |
Праціўнікі | |
Захопленыя землі ў славянскім Памор'і, Прусіі, Паўднёва-Заходняй Фінляндыі, Заходняй Карэліі актыўна каланізаваліся, на іх утвараліся новыя дзяржаўныя структуры, як, напрыклад, нямецкія герцагства Мекленбургскае, маркграфства Брандэнбургскае, валодання Тэўтонскага і Лівонскага духоўна-рыцарскіх ордэнаў, актыўна якія ўдзельнічалі ў заваёвах. Карэннае насельніцтва падвяргалася гвалтоўнай хрысціянізацыі і нярэдка прамому знішчэнню. На заваяваных крыжакамі тэрыторыях, часам на месцы ранейшых паселішчаў, узнікалі новыя гарады і ўмацаванні: Рыга, Берлін, заснаваныя немцамі, Рэвель — датчанамі, Выбарг — шведамі і інш. Некаторыя з іх, як, напрыклад, Рыга, былі важнымі фарпостамі каталіцкай царквы, рэзідэнцыямі архібіскупаў.
Ня ўсіх сваіх мэтаў крыжакі дасягнулі: Вялікае Княства Літоўскае і Жамойць змаглі абараніць сваю незалежнасць.
Далёка не ўсе ваенныя падзеі Паўночных крыжовых паходаў лічыліся крыжовымі паходамі ў Сярэднявеччы, некаторыя з іх былі названы крыжовымі паходамі толькі ў XIX стагоддзі нацыянальнымі гісторыкамі на хвалі нацыянал-рамантызму.
Вендскі крыжовы паход
Ваенная кампанія супраць палабскіх славян (якіх немцы звалі вендамі), якія засялялі паўночныя і ўсходнія часткі сучаснай Германіі, пачалася ў 1147 годзе, і працягвалася, фактычна, да XVI стагоддзя.
Лівонскі крыжовы паход
У XII стагоддзі землі сучасных Эстоніі, Латвіі і Літвы былі паганскім клінам паміж тэрыторыямі, на якіх панавала хрысціянства. У 1192 годзе Папа Цэлестын III абвясціў крыжовы паход супраць балтыйскіх паганаў. У выніку на ўсходніх берагах Балтыйскага мора з'явіліся дзяржавы рыцарскіх ордэнаў.
Лівы, якія засялялі Прыбалтыку, плацілі даніну Полацкаму княству, эсты — наўгародцам, і з'яўленне крыжакоў на гэтых землях пагражала ўплыву рускіх князёў. У 1203 годзе пачаліся ваенныя сутыкненні паміж Нямецкім Ордэнам і Полацкам, у 1217 — паміж Ордэнам і Ноўгарадам. Рускім войскам не атрымоўвалася браць нямецкія крэпасці, а крыжакі паступова авалодалі рускімі Кукейнос, Герсікам, Вільядзі і Юр'евым. У 1232 Папа Рымскі Рыгор IX заклікаў крыжакоў да наступу на наўгародскія землі ў мэтах перашкаджэння каланізацыі наўгародцамі Фінляндыі. У адказ на нямецкія набегі Яраслаў Усеваладавіч Наўгародскі ўварваўся ў землі ордэна і разбіў яго ў бітве на Амоўжы (1234).
Прускі крыжовы паход
У 1217 годзе Папам Рымскім Ганорыем III быў абвешчаны крыжовы паход супраць прускіх паганцаў, на землі якіх прэтэндаваў Конрад I Мазавецкі. У 1225 годзе князь папытаў дапамогі ў тэўтонскіх рыцараў, пабяцаўшы ім валоданне гарадамі Кульм і Добрынь, а таксама захаванне за імі захопленых тэрыторый. У выніку на паўднёвым узбярэжжы Балтыйскага мора зацвердзіўся Тэўтонскі ордэн.
Крыжовы паход на Літву (другі балтыйскі паход)
19 лютага 1236 годзе Папа абвясціў другі крыжовы паход супраць Літвы. У Лівонію прыбыло магутнае падмацаванне — 2000 саксонскіх рыцараў і 200 дружыннікаў з Пскова. Паход скончыўся разгромам пры Сауле.
Лівонскі паход на Русь
Пасля аб'яднання мечнікаў з Тэўтонскім ордэнам (1237) і паслаблення Уладзіміра-Суздальскага княства падчас мангольскага нашэсця (1238—1239) быў прадпрыняты паход Андрэаса фон Вельвена, Дзітрыха фон Грунынгена, Германа фон Буксгеўдэна і іншых военачальнікаў ордэна на Ноўгарад і Пскоў. Рыцары захапілі Ізборск і Пскоў і пацярпелі паражэнне ў 1242 годзе на лёдзе Чудскага возера ад князя Аляксандра Яраславіча.
Вялікая вайна
6 жніўня 1409 года вялікі магістр ордэна Ульрых фон Юнгінгэн абвясціў вайну Польскаму Каралеўству і Вялікаму Княству Літоўскаму. Да пачатку 1410 года ордэнскія войскі налічвалі 51 харугву, польская армія налічвала 42 польскіх харугвы, 7 рускіх і 2 харугвы наймітаў, літоўская — 40 харугваў. 15 ліпеня 1410 года адбылася вырашальная бітва Вялікай вайны — Грунвальдская бітва, якая рашыла зыход вайны на карысць саюзнікаўў. У лютым 1411 года ў горадзе Торунь Польшча і Вялікае Княства Літоўскае склалі з Тэўтонскім ордэнам мірны дагавор, паводле якой ордэн вяртаў усе занятыя раней у Польшчы і Літвы тэрыторыі і выплачваў кантрыбуцыю.
Гл. таксама
- X—XIV стагоддзе — Швецка-наўгародскія войны
- 1217 — Бітва пры Вільяндзі
- 1234 — Бітва на Амоўжы
- 1236 — Саўлеская бітва, 1236
- 1242 — Лёдавае пабоішча (Лівонскі паход на Русь)
- 1245 — Бітва ля Цэсіса
- 1259 — Бітва пры Скудах
- 1260 — Бітва пры Дурбэ
- 1268 — Ракаворская бітва
- 1270 — Бітва пры Карусэ
- 1279 — Бітва пры Ашэрадах
- 1298 — Трэдэрская бітва
- 1298 — Бітва пад Ноермулен
- 1300 — Ляндскрона
- 1311 — Бітва пад Ваплаўкен
- 1315 — Бітва пры Хрыстмемеле
- 1320 — Бітва пад Меднікамі
- 1331 — Акменская бітва
- 1341 — Аблога Брандэнбурга
- 1348 — Бітва на Стрэве
- 1370 — Бітва пры Рудау
- 1377 — Літоўскі паход Альбрэхта III Аўстрыскага.
- 1398 — Салінскі дагавор
- 1410 — Грунвальдская бітва
- Добрынскі ордэн
Спасылкі
- Неабходна задаць archiveurl= і archivedate= для шаблона {{cite web}}. Урбан В.. Гістарычны агляд крыжовага паходу ў Лівонію . [ Архівавана] з першакрыніцы 6 жніўня 2012. Праверана 14 ліпеня 2012.