ФК Рэал Мадрыд

іспанскі футбольны клуб з Мадрыда

«Рэал Мадрыд» (ісп.: Real Madrid Club de Fútbol) — іспанскі футбольны клуб, названы ФІФА найлепшым футбольным клубам XX стагоддзя. Па дадзеных арганізацыі «Deloitte», «Рэал» з’яўляецца клубам з самым вялікім бюджэтам у свеце. 14 разоў перамагаў у Лізе чэмпіёнаў (у тым ліку 5 разоў запар у 1956—1960).

Рэал Мадрыд
Поўная назва Real Madrid Club de Fútbol
Мянушкі Los Galácticos (Галактыкас)
Los Merengues (Слівачныя)
Los Blancos (Белыя)
Кароткая назва Рэал
Заснаваны 6 сакавіка 1902
Горад Мадрыд
Стадыён Сант’яга Бернабеу
Умяшчальнасць: 81 044
Прэзідэнт Фларэнтына Перэс[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Ла Ліга
2022/23 2 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Гісторыя правіць

Заснаванне правіць

Клуб заснаваны 6 сакавіка 1902 года братамі Падрасам і Хуліянам Паласіясамі пад назвай Madrid Football Club. 29 чэрвеня 1920 года кароль Іспаніі прысвоіў клубу тытул Каралеўскі, што па-іспанску гучыць як Real. Адгэтуль сучасная назва клуба — Real Madrid.

З моманту заснавання клуб стаў прэтэндаваць на лідарства ў Іспанскім футболе: ужо ў 1903-м ён выйшаў у фінал Кубка краіны, аднак прайграў «Атлетыку» з Більбаа. Праз некалькі гадоў ганаровы трафей надоўга пераехаў у сталіцу: «Мадрыд» заваёўваў Кубак чатыры разы запар. Чэмпіянаты Іспаніі сталі праводзіцца толькі з сезона 1928/29, а да таго клубы вызначалі наймацнейшых па рэгіёнах. «Мадрыд» (а з 1920 года — «Рэал») за гэты час першынстваваў у сталічнай акрузе 16 раз.

Росквіт правіць

Да сярэдзіны 1950-х гадоў, калі ў Еўропе вырашылі стварыць кантынентальную федэрацыю, якая наладзіла бы рэгулярнае правядзенне спаборніцтваў як клубных, так і нацыянальных каманд, мадрыдскі «Рэал» не з’яўляўся галоўным аўтарытэтам у Іспаніі. Але так здарылася, што якраз у той момант «Рэал» ізноў выйграў першынство, дзякуючы чаму стаў першым іспанскім дэлегатам у Кубку чэмпіёнаў. З таго моманту «Рэал» зацвердзіўся на еўрапейскай вяршыні на пяць гадоў. Поспехам на міжнароднай арэне спадарожнічалі і перамогі ва ўнутраным чэмпіянаце, якіх у перыяд з 1954 па 1969 год набралася 12. Прычым на працягу паўтары дзясяткаў гадоў атрымлівалася так, што калі мадрыдцы дома і саступалі першынство, то абавязкова выйгравалі Кубак чэмпіёнаў. Такім чынам, яны стала ўдзельнічалі ў самім прэстыжным еўрапейскім турніры на працягу 15 гадоў, упершыню не патрапіўшы ў яго толькі ў 1970 годзе. У тую залатую эпоху ў «Рэале» бліскалі натуралізаваны аргенцінец Альфрэда Ды Стэфана (найлепшы футбаліст Еўропы 1957 і 1959 гадоў), француз Раймон Капа (уладальнік «Залатога мяча» 1958), венгр Ферэнц Пушкаш (другі футбаліст Еўропы 1960 года), Франсіска Хента — шасціразовы ўладальнік Кубка чэмпіёнаў. У сярэдзіне 1960-х кампанію «доўгажыхару» Хента складалі Хасэ Сантамарыя, Амансіё, Піры.

Але паступова, па меры сыходу ветэранаў, пераможныя традыцыі ў Еўропе былі згубленыя. Наступнага ўзлёту прыйшлося чакаць амаль дваццаць гадоў, калі прыйшло новае пакаленне на чале з Эміліа Бутрагенья, найблізкімі паплечнікамі якога былі Мічэл, Манола Санчыс, Марцін Васкес і Мігель Пардэса. Яны выйгралі два Кубка УЕФА і пяць чэмпіянатаў запар.

90-я гады правіць

Падмурак сёмага трыумфу ў Кубку чэмпіёнаў заклаў Фабіа Капэла, які запрасіў у каманду Раберта Карласа, Зеедорфа, Міятавіча, Шукера, Панучы. Яны нароўні з Раулем, Ера, Рэдонда, Каньісарэсам і прыйшэлым праз год Мар’ентэсам склалі касцяк каманды, якая выйграла пад кіраўніцтвам Юпа Хайнкеса Лігу чэмпіёнаў-1998. Праўда, ва ўнутраным першынстве фінішавалі толькі чацвёртымі, і Хайнкес саступіў месца галандцу Гусу Хідынку. Той заставаўся на пасту толькі да лютага 1999 года, пасля чаго прызначылі валійца Джона Тошака, якога звольнілі ў лістападзе. Каманду даверылі Вісентэ Дэль Боске, які правёў у клубе практычна ўсю кар’еру. Становішча ў чэмпіянаце ён кардынальна не выправіў («Рэал» з 8-га месца падняўся на 5-е), затое прывёў каманду да чарговага трыумфу ў Лізе чэмпіёнаў.

Прэзідэнцтва Перэса правіць

Як раз у той год у «Рэале» новым прэзідэнтам быў абраны амбіцыйны Фларэнтына Перэс, які вырашыў сабраць у «Рэале» усіх лепшых футбалістаў планеты. Сваю дзейнасць Перэс пачаў з нашумелай пакупкі партугальца Луіша Фігу ў «Барселоны» за рэкордныя 60 мільёнаў еўра. Праз год у шэрагі «Рэала» ўліўся Зінедзін Зідан, за якога заплацілі «Ювентусу» яшчэ больш — 76 мільёнаў. Яшчэ праз год з «Інтэра» прыбыў Раналду, улетку 2003-га — Бекхэм, 2004-га — Оўэн. Такім чынам, у сезоне 2004/05 разам гулялі чатыры футбалісты, якія ганараваліся «Залатога мяча»: Раналду (найлепшы футбаліст Еўропы ў 1997 і 2002 гадах), Зідан (найлепшы ў 1998 годзе), Фігу (найлепшы ў 2000 годзе), Оўэн (найлепшы ў 2001 годзе). Нядзіўна, што гэты збор зорак сталі зваць «Галактыкас». Але грандыёзныя намеры Фларэнтына Перэса так і не ажыццявіліся. За пяць з лішнім год кіравання Перэса (ён склаў паўнамоцтвы ў лютым 2006 года) «Рэал» толькі двойчы станавіўся чэмпіёнам і адзін раз выйграў Лігу чэмпіёнаў.

Прэзідэнцтва Кальдерона правіць

Пасля Фларэнтына Перэса прэзідэнтам Рэала быў абраны Рамон Кальдэрон, стыль кіраўніцтва якога адрозніваўся ад стылю папярэдніка. Кальдэрон не ставіў сваёй мэтай куплю лепшых ігракоў, хоць яго перадвыбарным абяцаннем была купля Крыштыяну Раналду, што ў яго так і не атрымалася. За час прэзідэнцтва Кальдэрона былі прададзеныя Бекхэм, Раберту Карлус, Рабінью, Раналду, гэта значыць уся «спадчына» Переса, хоць у часы кіравання Кальдерона былі зроблены ўдалыя куплі. У 2009 годзе з-за скандалу, з падтасоўкай галасоў на выбарах 2006 года, Рамон Кальдэрон падаў у адстаўку. За чатыры года кіравання Кальдэрона «Рэал» два разы запар станавіўся чэмпіёнам Іспаніі і адзін раз браў Суперкубак Іспаніі.

Вяртанне Перэса правіць

1 чэрвеня 2009 года Фларэнтына Перэс ізноў стаў прэзідэнтам «Рэала», прычым без галасавання, бо ўсе канкурэнты знялі свае кандыдатуры. Пасля свайго вяртання Перес пачаў узнаўляць цалкам новы «галактыкас». Для пачатку ў камандзе адбыліся змены ў кіраўніцтве: саветніка прэзідэнта стаў былы ігрок «Рэала» Зінедзін Зідан. 9 чэрвеня пасля доўгіх перамоў і розных чутак у «Рэал» перайшоў паўабаронца італьянскага «Мілана» і зборнай Бразіліі Кака за 68 млн еўра. Ён падпісаў шасцігадовы кантракт з клубам і стаў першым зорным пачаткоўцам пасля другога прыходу Перэса. Затым быў падпісаны кантракт з найлепшым гульцом свету 2008 года Крыштыяну Раналду, які даўно марыў надзець майку «сметанковых». За партугальца «Рэал» выклаў 80 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў (93,4 мільёна еўра). 25 чэрвеня «Рэал» падпісаў 23-гадовага Рауля Альбіёля з «Валенсіі», сума трансферу Альбіёля склала 15 мільёнаў еўра. 1 ліпеня 2009 года «Ліён» афіцыйна пацвердзіў пераход Карыма Бензема ў «Рэал». Сума трансферу склала 35 мільёнаў еўра. У склад «Рэала» вярнуліся хаўбэк Эстэбан Гранера і правы абаронца Альвара Арбелоа з «Ліверпула». Сума трансферу Арбелоа склала 4 млн еўра, кантракт падпісаны на 5 гадоў. Пару Арбелоа склаў Хабі Алонса, таксама які перайшоў з «Ліверпула» 5 жніўня. Алонса быў ацэнены ў 30 млн фунтаў стэрлінгаў.

Нягледзячы на самавітыя набыцці, камандзе так і не атрымалася заваяваць хоць які-небудзь трафей за сезон. У чэмпіянаце Іспаніі «Рэал» заняў выніковае другое месца, саступіўшы пальму першынства «Барселоне», пры гэтым прайграўшы ў абедзвюх асабістых сустрэчах. Клуб ізноў няўдала выступіў у Лізе чэмпіёнаў, у шосты раз запар не здолеўшы пераадолець стадыю 1/8 фіналу. А ў Кубку Іспаніі каманда выбыла з барацьбы ўжо на першым этапе ў супрацьстаянні з камандай з трэцяга іспанскага дывізіёна «Алькарконам». Па выніках сезона галоўны трэнер Мануэль Пелегрыні быў звольнены з пасады за незадавальняльныя вынікі. Пасля недоўгачасовых перамоў галоўным трэнерам «Рэала» быў прызначаны партугалец Жазэ Маўрынью, які толькі што аформіў з італьянскім «Інтэрам» пераможны хет-трык. З гэтым прызначэннем кіраўніцтва і заўзятары клуба ўскладалі вялікія надзеі ў плане вяртання мадрыдскага «Рэала» на лідыруючыя пазіцыі ў краіне і ў Еўропе. Пры Жазэ Маўрынью «Рэал» 3 разы запар выходзіў у паўфінал Лігі чэмпіёнаў. Але летам 2013 года трэнерам «Рэала» стаў Карла Анчэлоці.

Тытулы правіць

  • Ла Ліга: 35
    • 1932, 1933, 1954, 1955, 1957, 1958, 1961, 1962, 1963, 1964,
    • 1965, 1967, 1968, 1969, 1972, 1975, 1976, 1978, 1979, 1980,
    • 1986, 1987, 1988, 1989, 1990, 1995, 1997, 2001, 2003, 2007,
    • 2008, 2012, 2017, 2020, 2022
  • Кубак Іспаніі: 20
    • 1905, 1906, 1907, 1908, 1917, 1934, 1936, 1946, 1947, 1962,
    • 1970, 1974, 1975, 1980, 1982, 1989, 1993, 2011, 2014, 2023

Склад правіць

Станам на верасень 2023 года.

Паз. Імя Нар.
1   Бр Цібо Куртуа 1992
2   Аб Даніэль Карвахаль 1992
3   Аб Эдыр Мілітан 1998
4   Аб Давід Алаба 1992
5   ПА Джуд Белінгем 2003
6   Аб Нача Фернандэс (капітан) 1990
7   Нап Вінісіус Жуніяр 2000
8   ПА Тоні Кроас 1990
10   ПА Лука Модрыч 1985
11   Нап Радрыгу 2001
12   ПА Эдуарду Камавінга 2002
13   Бр Андрэй Лунін 1999
Паз. Імя Нар.
14   Нап Хаселу 1990
15   ПА Федэрыка Вальвердэ 1998
17   Нап Лукас Васкес 1991
18   ПА Арэльен Чуамені 2000
19   ПА Дані Себальяс 1996
20   Аб Фран Гарсія 1999
21   Нап Браім Дыяс 1999
22   Аб Антоніа Рудыгер 1993
23   Аб Ферлан Мендзі 1995
24   ПА Арда Гюлер 2005
25   Бр Кепа Арысабалага 1994

Крыніцы правіць

  1. Transfermarkt — 2000. Праверана 17 ліпеня 2023.

Спасылкі правіць