Віталь Канстанцінавіч Цвірка
Віталь Канстанцінавіч Цвірка (1 (14) лютага 1913, в. Радзеева — 11 чэрвеня 1993) — беларускі жывапісец і педагог, Народны мастак БССР (1963).
Віталь Канстанцінавіч Цвірка | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1 лютага (14 лютага) 1913 |
Месца нараджэння | в. Радзеева Рудзянецкая воласць Гомельскі павет цяпер (Буда-Кашалёўскі раён Гомельская вобласць) |
Дата смерці | 11 чэрвеня 1993 (80 гадоў) |
Месца смерці |
Мінск ![]() |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() ![]() ![]() |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | пейзаж, нацюрморт |
Вучоба | Віцебскі мастацкі тэхнікум, Маскоўскі мастацкі інстытут[ru] |
Мастацкі кірунак | рэалізм |
Уплыў | Міхаіл Станюта, Анатоль Тычына, Іван Ахрэмчык, Iгар Грабар, Сяргей Герасімаў |
Уплыў на | Шчамялёў Л. Д., Аракчэеў Б. У., Грамыка В. А., Паплаўскі Г. Г., Казакевіч М. К. |
Узнагароды |
![]() Народны мастак БССР (1963) Дзяржаўная прэмія БССР (1967) |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 1(14) лютага 1913 года ў вёсцы Радзеева, Гомельскі павет, Магілёўская губерня (цяпер Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць) у сям'і настаўнікаў. У 1929—1932 гадах вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме на аддзяленні жывапісу. Сярод выкладчыкаў І. Ахрэмчык, В. Руцай, У. Хрусталёў, Л. Лейтман, М. Эндэ, Ф. Фогт. Пасля заканчэння выкладаў малюнак педагагічным вучылішчы і 25-й агульнаадукацыйнай школе ў Мінску. У 1935 годзе паступіў у Маскоўскі мастацкі інстытут[ru] (скончыў у 1942), дзе студыяваў у С. Герасімава, П. Пакаржэўскага, Г. Ражскага, Б. Іагансона, А. Дайнэкі, І. Грабара.
З пачаткам вайны, у 1941 годзе — эвакуацыя разам з інстытутам у г. Самарканд (Узбекістан). У Мінск вярнуўся ў 1944 годзе пасля вызвалення. У 1946 годзе ўступіў у Саюз савецкіх мастакоў БССР. З 1947 года выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы, а з 1953 па 1963 год у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (зараз Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). З 1956 па 1963 год — загадчык кафедры жывапісу, а ў перыяд з 1958 па 1960 год займаў пасаду рэктара.
У 1961—1967 г.г. быў сакратаром праўлення Саюза мастакоў СССР, выконваў абавязкі старшыні Саюза мастакоў БССР ў 1962—1963.
Дзяржаўныя узнагароды СССР: ордэн «Працоўнага Чырвонага Сцяга» (1971), ордэн «Дружбы народаў»(1983), медаль «За працоўную адзнаку» (1949).
Узнагароджаны Граматамі Вярхоўнага Савета БССР ў 1973, 1975, 1988.
Памер у Мінску 11 чэрвеня 1993 года. Пахаваны на Усходніх могілках.
ТворчасцьПравіць
Удзельнічаў у выстаўках з 1935 г.
Першае пасляваеннае дзесяцігоддзе мастак займаўся пейзажам і «тэматычным жывапісам»: гістарычным і побытавым. Пачатак творчага уздыму адбываецца з 1954 года («Ля млына»). Шматлікія падарожжы па Беларусі становяцца неабходнасцю як пошук тэм для будучых краявідаў, якія амаль цалкам выціснулі астатнія жанры жывапісу з яго творчасці. Толькі ў апошняе дзесяцігоддзе жыцця ён звяртаецца да нацюрморта. Пачынаючы з 70-х, разам з алейным жывапісам працуе ў акварэлі. Большасць твораў захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.
ТворыПравіць
- Партрэты камандзіра партызанскага атрада М. П. Скаромкіна (1944)
- Партрэт камісара партызанскай брыгады А. М. Захаравай (1948)
- «Палонных вядуць» (1945)
- «Разліў у Мінску» (1945)
- «Нескароныя» (1947)
- «Сакавік» (1947)
- «Беларускі пейзаж» (1951, 1955, 1956)
- «Цішыня» (1954)
- «У млына» (1954)
- «Поўдзень» (1956)
- «Хата рыбака» (1956)
- «Возера Нарач» (1956)
- «Паўстанне рыбакоў на возеры Нарач» (1957)
- «Вясна» (1958)
- сюіта «Поры года» (1958)
- «Вечар у вёсцы» (1959)
- трыпціх «На зямлі беларускай» (1952)
- «Нёман» (1952)
- «Пачатак сакавіка» (1952)
- «Пескі» (1966)
- «Беларускі матыў» (1967)
- «Мінуўшчына» (1971)
- «Нарач» (1971)
- «Блакітны дзень», (1980)
Галерэя твораў на марках i канвертахПравіць
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Заславская О. Виталий Константинович Цвирко. — М.: Советский художник, 1960. — 87 с.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (Т. 17)
- Віталь Канстанцінавіч Цвірка (Альбом). / уклад.: В. У. Вайцэхоўская, В. С. Каваленка, В. А.Архіпава і інш. — Мн.,: Беларусь, 2003. — 63 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-01-0488-0.
СпасылкіПравіць
Віталь Канстанцінавіч Цвірка на Вікісховішчы |
- Выбітныя мастакі, выхадцы Буда—Кашалёўшчыны Буда—Кашалёўскі раённы выканаўчы камітэт. Афіцыйны сайт (руск.) . Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2012. Праверана 20 ліпеня 2011.
- Белтэлерадыёкампанія У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзіць чацвёрты Міжнародны фестываль пейзажу імя Віталя Цвірка (руск.) (21 студзеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2012. Праверана 20 ліпеня 2011.