Кмен звычайны
Кмен звычайны[3][4] (Carum carvi) — двухгадовая травяністая расліна роду кмен (Carum) сямейства парасонавыя (Apiaceae)[5].
Кмен звычайны | |||||||||||||||||||
Кмен звычайны. Агульны выгляд квітнеючай расліны | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Carum carvi L., 1753 | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
Carum velenovskyi Rohlena
| |||||||||||||||||||
|
Назва
правіцьКмен звычайны, кмін[6], кмен, тмень, цьмен[3][7][8][9][10][11], каралёк[12][13][14].
Батанічнае апісанне
правіцьСцёблы адзінкавыя, прамыя, гладкія, полыя, у верхняй частцы моцна галінаваныя, вышынёй 30-80 см (да 1 м)[5]. Корань верацянопадобны або цыліндрычны, мясісты.
Лісце чарговае, даўгаватае, двойчы- і тройчырассечанае, яйкападобна-ланцэтападобнае, 6-20 см даўжынёй і 2-10 см шырынёй, з тонкалінейнымі, вострымі долямі[5]. Прыкаранёвае лісце на доўгіх хвосціках, верхняе — на кароткіх, якія пераходзяць у похву[5].
Суквецці - складаныя парасонікі без агульнай абгорткі або з 1-3-лінейнымі лісточкамі пры аснаванні на канцах галін і верхавіне сцябла, з 8-16 неаднолькавымі прамянямі, 4-8 см у дыяметры[5]. Кветкі дробныя, белыя або ружовыя[5]; пялёсткі зваротнаяйкападобныя, даўжынёй каля 1,5 мм. Цвіце ў маі-чэрвені[5].
Плод — сплюшчаны падоўжаны віслаплоднік, каля 3 мм даўжынёй і 2,5 мм шырынёй, карычневы, распадаецца на два серпападобна выгнутых паўплодзіка (мерыкарпія), якія нарыхтоўшчыкі называюць "насеннем"[5]. Плады выспяваюць у ліпені-жніўні[5].
Кмен лёгка пазнаецца па характэрнаму паху расцёртых паміж пальцамі пладоў.
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання
правіцьЗверху ўніз.
Лісце. Суквецце. Насенне |
У дзікім выглядзе расліна расце на ўсёй тэрыторыі Еўропы, ва ўмераным клімаце Азіі, заходзіць у субтрапічныя раёны Індыі і Пакістана. Культывуецца паўсюдна[5][15].
У Расіі натуральна расце ў лясной і лесастэпавай зонах еўрапейскай часткі, на Каўказе, у паўднёвай частцы лясной зоны Заходняй і Усходняй Сібіры, радзей на Далёкім Усходзе[16].
Расліна мала патрабавальная да цяпла. Добра расце на суглінках і супесках. Расце на мурожных і пойменных лугах, лясных палянах, каля дарог, на ўзлесках разрэджаных лясоў ва ўмовах добрага асвятлення і ўвільгатнення.
Хімічны склад
правіцьПлады ўтрымліваюць 3-7 % эфірнага алею[5][17], 12-16 % тлустага алею[5], а таксама флаваноіды кверцэцін і кемпферол, кумарыны , умбеліферон , скапалецін і іншыя. Акрамя таго, у іх выяўленыя бялковыя (10-20 %[5]) і дубільныя рэчывы арганічныя кіслоты (у тым ліку кафейная кіслата), азоцістыя рэчывы (20 %), цукры (3 %), крухмал (4 %), смолы і воскі.
Склад эфірнага алею і яго ўтрыманне ў значнай меры змяняюцца ў залежнасці ад стадыі вегетацыі. Асноўнай складовай часткай эфірнага масла з’яўляецца карвон — 40-50 %[5]. Акрамя таго, у алеі змяшчаецца D-ліманен[5] (да 30 %), прычым у эфірным алеі з няспелых пладоў значна больш ліманена , чым у алеі са спелых пладоў. У эфірным алеі прысутнічае карвакрол , які абумоўлівае спецыфічны пах кмена, а таксама ліналаол , цімол , пінен і іншыя спірты і іх эфіры.
У траве таксама выяўленыя флаваноіды кверцэцін, кемпферол і ізарамнецін. У каранях утрымліваюцца аскарбінавая кіслата (0,09—0,35 %) і вугляводы.
Біялогія і экалогія
правіцьГісторыя вырошчвання
правіцьКмен быў знойдзены падчас раскопак з ранняга каменнага века. Быў вядомы ўжо ў старажытным Егіпце, Грэцыі і Рыме як сродак для палягчэння пераварвання страў з бабовых. Паводле трактату «Аб кулінарным мастацтве» рымляне ўжывалі кмен не толькі ў якасці прыправы для бабоў і гароху, але і для соусаў і мяса. Кмен таксама шырока выкарыстоўваўся ў сярэднявечнай Еўропе.
Размнажэнне
правіцьКмен аддае перавагу цёплым, сонечным месцам і добра дрэнаваным глебам, багатым арганічнымі рэчывамі.
Размножваюць насеннем, якое высейваюць з разліку 100 г на 100 м², глыбіня пасеву 2-3 см. Кмен устойлівы да вымярзання. Пасеў варта выканаць у перыяд сакавік — красавік, можна і летам, але не пазней чым у чэрвені. Усходы з'яўляюцца праз 2-3 тыдні. Для паскарэння прарастання насенне замочваюць і вытрымліваюць 2-3 дня пры тэмпературы 18-20 °C, пасля чаго высушваюць і высейваюць.
Некаторыя расліны квітнеюць у першы год жыцця, большасць — на другі і наступныя гады. Разам з кменам можна высаджваць на ўраджай аднагадовыя спецыі (каляндру (Coriandrum sativum), чарнушку (Nigella sativa)) ці гарох (Pisum sativum), іх збор праводзіцца ў першы год. Збор кмена адбываецца на другім годзе, у першай палове ліпеня, калі плады пачынаюць мяняць колер з зялёнага на карычневы. Плады збіраюць спелыя — чырванавата-бурыя. Трэба ўлічваць, што насенне лёгка асыпаецца на зямлю. Ураджайнасць складае каля 2 т/га.
Фінляндыя вырабляе каля 28% (2011) сусветнай колькасці кмену[18]. Галоўныя экспарцёры: Нідэрланды, Венгрыя.
Развіццё
правіцьАсобнік кмену з ружовымі кветкамі
|
Двухгадовая расліна. У першы год развіваецца падвойная або патройная разетка лісця і тоўсты корань[5]. Расліна назапашвае ў корані пажыўныя рэчывы. Восенню, калі яна ўступае ў перыяд спакою, большасць лісця адмірае. Ранняй вясной другога года вырастае лісце на сцеблах, а затым кветканосы. Цвіце з мая да чэрвеня. Плады спеюць у першай палове ліпеня.
Экалогія
правіцьКмен звычайны апыляецца насякомымі, у тым ліку пчоламі.
У прыродзе расце на сухіх лугах, абочынах, межах і палянах. Гемікрыптафіт .У класіфікацыі раслінных супольнасцей з'яўляецца характэрным відам для парадку (O.) Arrhenathertalia[19].
Нарыхтоўка
правіцьНарыхтоўваюць насенне кмена ў сырыя дні або па расе, каб пазбегнуць масавага асыпання[5]. Надземную частку дзікарослага кмену зразаюць сярпамі. Культывіруемы кмен збіраюць жаткамі ці камбайнамі. Кмен, звязаны ў снопікі, прасушваюць у памяшканнях, абмалочваюць і чысцяць ад старонніх прымешак на веялках і сітах[5]. Насенне сушаць у добра ветраных памяшканнях або пад навесам без доступу прамых сонечных прамянёў[5].
Падобныя віды
правіцьКмен звычайны мае знешняе падабенства на вельмі атрутную цыкуту ядавітую (Cicuta virosa).
Класіфікацыя
правіцьТаксанамія
правіцьяшчэ 21 сямейства (згодна з Сістэмай APG II) |
яшчэ ад 20 да 30 відаў | ||||||||||||
парадак Парасонакветныя | род Кмен | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Парасонавыя | від Кмен звычайны | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (згодна з Сістэмай APG II) |
яшчэ 81 род | ||||||||||||
Значэнне і ўжыванне
правіцьКмен звычайны Харчовая каштоўнасць на 100 г прадукта | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Энергетычная каштоўнасць 333 ккал 1392 кДж | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Крыніца: USDA Nutrient database |
Харчовая, лекавая і меданосная расліна. Вырошчваецца ў культуры.
Ужыванне ў кулінарыі
правіцьХатні сыр з кменам
|
Свіны шніцаль з кменам
|
Белы шакалад «Laima » з кменам
|
У ежу ўжываюць плады кмену[5] і эфірны алей (у пладах да 7 %), які атрымліваюць з іх, а таксама лісце і маладыя парасткі (салаты, заправа да супоў, паштэтаў, сыроў). Плады і алей надаюць вырабам рэзкі востры смак, своеасаблівы рэзкі водар. Плады выкарыстоўваюць як вострыя прыправы для араматызацыі хлебапякарных вырабаў, асабліва чорнага хлеба, у кулінарыі і кандытарскай вытворчасці[5].
У хатняй гаспадарцы плады выкарыстоўваюць пры засолцы агуркоў, засолцы і квашанні капусты[20][21][22][23][24], падрыхтоўцы квасу. Кмен у якасці спецый могуць дадаваць да печаных яблыкаў, смажаных і вараных прадуктаў, якія змяшчаюць вялікую колькасць тлушчу: катлет, каш, амлетаў, супоў, запяканак, соусаў і мяса (асабліва бараніну).
Кмен шырока выкарыстоўваецца ў Еўрапейскай кухні. У Вялікабрытаніі прынамсі з XVI стагоддзя з кменам пякуць традыцыйны кекс[25]. У Сербіі кменам пасыпаюць самаробныя выпечаныя салёныя аладкі ці невялікія булачкі хлеба (pogačice s kimom).
Кмен дадаюць для араматызацыі сыроў, у тым ліку шведскага бандосту , нарвежскага пултосту , дацкага хаварці і цільзіцеру .
У Бліжнеўсходняй кухне з кменам робяць дэсерт, званы міглі , з'яўляецца папулярнай стравай падчас Рамадану. Яго таксама традыцыйна гатуюць і падаюць у краінах Леванту зімой і пры нараджэнні новага дзіцяці. Кмен таксама дадаюць для араматызацыі харысы , туніскай пасты з перцам чылі. У алепскай, сірыйскай кухні яго выкарыстоўваюць для прыгатавання салодкіх булачак, званых келеача.
Плады, карані, сцябло і лісце выкарыстоўваюцца ў якасці вострай прыправы.
Чаркесы гатуюць з пладоў муку для хлебапячэння[26].
Корань, утвораны ў першы год вегетацыі, з'яўляецца ядомым, яго можна патушыць ці запекчы падобна караням морквы ці пастарнаку.
Напоі з кменам
правіцьКмен таксама выкарыстоўваецца ў лікёра-гарэлачнай вытворчасці[5]. У Польшчы з ім вырабляюць настойкі з агульнай назвай «кменаўка», а ў Германіі — лікёр «алаш ». Кмен дадаюць у скандынаўскія акавіты, у тым ліку ў ісландскі брэнівін
Ужыванне ў медыцыне
правіцьУ якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваюць плод кмена звычайнага (лац.: Fructus Carvi)[16].
Плады кмена ўжываюць у афіцыйнай медыцыне Балгарыі, Румыніі, Швейцарыі, Аўстрыі, Швецыі, Фінляндыі, Нарвегіі, ЗША. Кмен узмацняе аддзяленне жоўці і дзейнасць стрававальных залоз, дэпрэсуе працэсы гніення і закісання ў кішэчніку, здымае спазмы яго гладкай мускулатуры і тым самым спрыяе нармалізацыі працэсу стрававання. Кмен рэкамендуюць пры атаніі , як мяккі слабільны сродак, пры метэарызме. Плады ўваходзяць у склад жоўцегонных збораў і выкарыстоўваюць пры жоўцева- і мачакаменнай хваробах, захворваннях мачавыдзяляльных шляхоў[5]. У камбінацыі з іншымі расліннымі сродкамі іх ужываюць пры гепатытах, як седатыўны сродак, для лячэння сардэчна-сасудзістых захворванняў і ўзмацнення лактацыі ў кормячых жанчын.
Кмен папулярны ў народнай медыцыне розных краін. Плады здаўна выкарыстоўвалі ў розных лекавых зборах (гарбатах): апетытным, слабільным, ветрагонным, заспакаяльным, страўнікавым (звязальным)[5]; іх давалі кормячым маці для ўзмацнення лактацыі. Настой пладоў ужывалі пры засмучэннях кішачніка, хваробах жоўцевага пузыра, бранхіце і запаленні лёгкіх, пры спазмах стрававальных органаў, пры галаўным болю.
У ветэрынарыі кмен даюць скату пры коліках, метэарызме. Яго рэкамендуюць падсяваць да канюшыны, прызначанай для скормлівання зялёнай масы скату ў свежым выглядзе. Для птушак кмен з'яўляецца моцным ядам.
Іншае
правіцьЗ кветак кмена звычайнага меданосныя пчолы бяруць пылок-абножку і нектар[27].
Кменавы алей выкарыстоўваюць у парфумернай вытворчасці для надання водару мылу, ласьёнам і духам і ў асвяжальніках дыхання[5].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 33. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Назва Кмен звычайны згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Тмин обыкновенный // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 102-104. — 200 с. — 130 000 экз.
- ↑ Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
- ↑ З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- ↑ Kraskoŭski A. Bielaruskija lekarskija ziolki. Wilnia, 1921
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Носович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ Рытов М. В. Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
- ↑ Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
- ↑ а б Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь : Справ. пособие. — М.: Высш. шк., 1990. — С. 246—247. — ISBN 5-06-000085-0.
- ↑ Aleksander Ożarowski, Antonina Rumińska, Krystyna Suchorska, Zenon Węglarz. Leksykon roślin leczniczych. — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Rolnicze i Leśne, 1990. — ISBN 83-09-01261-6.
- ↑ Finland a Global Leader in Caraway Exports(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы April 19, 2014. Праверана April 19, 2014.
- ↑ Matuszkiewicz Władysław. Przewodnik do oznaczania zbiorowisk roślinnych Polski. — Warszawa: Wyd. Naukowe PWN, 2006. — ISBN 83-01-14439-4.
- ↑ Recipe - German Sauerkraut Caraway . Cooks.com. Праверана 25 студзеня 2013.
- ↑ Sauerkraut With Caraway Recipe - Low-cholesterol.Food.com - 206206 . Recipezaar.com. Праверана 25 студзеня 2013.(недаступная спасылка)
- ↑ Fancified Sauerkraut Recipe : Emeril Lagasse : Recipes(недаступная спасылка). Food Network. Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2013. Праверана 25 студзеня 2013.
- ↑ 4+ hrs. Slow Cooker Kielbasa Stew Recipe(недаступная спасылка). Allrecipes.com. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2011. Праверана 25 студзеня 2013.
- ↑ Sauerkraut with Apple and Caraway Recipe at(недаступная спасылка). Epicurious.com. Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2013. Праверана 25 студзеня 2013.
- ↑ Matterer, James. Seed Cake . A Boke of Gode Cookery. Праверана April 4, 2012.
- ↑ Дикие съедобные растения / Под ред. акад. В. А. Келлера; АН СССР; Моск. ботан. сад и Ин-т истории матер. культуры им. Н. Я. Марра. — М.: б. и., 1941. — С. 17. — 40 с.
- ↑ Абрикосов Х. Н. и др. Тмин // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. Архівавана 7 студзеня 2012.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 46. — 599 с. — 10 000 экз.
- Дудченко Л. Г., Козьяков А. С., Кривенко В. В. Пряно-ароматические и пряно-вкусовые растения: Справочник / Отв. ред. К. М. Сытник. — К.: Наукова думка , 1989. — 304 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-12-000483-0.
- Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редактор тома Б. К. Шишкин. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1950. — Т. XVI. — 648 с. — 3 500 экз.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 956. Carum carvi L. — Тмин обыкновенный // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 619. — ISBN 9-87317-128-9.
Спасылкі
правіцьКмен звычайны на Вікісховішчы |
- КМИН ЗВИЧАЙНИЙ // Фармацевтична енциклопедія
- Euro+Med Plantbase (англ.)
- Carum carvi L. (Тмин обыкновенный) у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)