Неапазнаны лятаючы аб’ект

(Пасля перасылкі з НЛА)

Неапазнаны лятаючы аб’ект — НЛА (англ.: unindified flying objekt, UFO). Найбольш дакладнае азначэнне НЛА даў даследчык непазнанага Джозэф Ален Хайнэк: «успрыяцце аб’екта ці святла, бачнага ў небе ці космасе, альбо над зямной паверхняй; феномен, выгляд, траекторыя і характар свячэння якога не знаходзяць лагічнага, агульнапрынятага тлумачэння, з’яўляецца таямніцай не толькі для сведак, але і застаецца нявытлумачаным нават пасля пільнага вывучэння ўсіх даступных сведчанняў спецыялістамі, здольнымі, калі гэта магчыма, ідэнтыфікаваць з’яву з кропкі гледжання здаровага сэнсу»[1].

НЛА, які нібыта назіралі ў Нью-Джэрсі, ў 1952 годзе (даказаная падробка). З архіваў ЦРУ.

Інакш кажучы, калі з’яўляецца паведамленне аб назіранні над зямлёй якой-небудзь незвычайнай з’явы, і выпадак не быў атаясамлены ні з якой вядомай навуцы метэаралагічнай ці астранамічнай з’явай, а таксама не было ўстанаўлення доказаў фальсіфікацыі, то кажуць, што гаворка ідзе аб неапазнаным лятаючым аб’екце, аб НЛА. Калі ж тлумачэнне з’яве знойдзена, то кажуць аб апазнаных лятаючых аб’ектах (АЛА). Большасць жа лятаючых аб’ектаў усе ж знаходзіць тлумачэнне і становяцца АЛА. З усіх паведамленняў аб незразумелых лятаючых аб’ектах неапазнанымі застаюцца толькі 5-10 %[2]. Асобныя аб’екты застаюцца неапазнанымі толькі з-за недахопу інфармацыі аб іх.

Паколькі з ліку задакументаваных назіранняў лятаючых аб’ектаў асобныя апазнаць не атрымалася, найбольшы скептыцызм звычайна выклікае не паведамленне аб назіранні чаго-небудзь неапазнанага, а сцверджанні аб іншапланетным паходжанні аб’ектаў.

У розных краінах існуе шмат грамадскіх ініцыятыўных арганізацый і энтузіястаў, якія займаюцца рэгістрацыяй і аналітыкай з’яўленняў НЛА.

У шматлікіх краінах (у тым ліку ЗША і СССР), выпадкі назірання НЛА фіксаваліся ўпаўнаважанымі ваеннымі і грамадзянскімі дзяржаўнымі структурамі, у тым ліку ў рамках дзеяння засакрэчаных спецыяльных праграм (Праект «Сіняя кніга» і ААЯ).

У той час, як прыхільнікамі іншапланетнага паходжання назіраных НЛА з’яўляецца толькі невялікая колькасць навукоўцаў, афіцыйнае навуковае грамадства свету мае шырокую праграму пошуку пазаземнага розуму SETI, якая дапускае магчымасць выяўлення дзейнасці пазаземнага розуму ў межах даследаванняў праяўленняў гэтага тэхнічнымі сродкамі ў далёкім космасе. З развіццём камп’ютарных тэхналогій і інтэрнэту ў праграме стала весціся размеркаваная апрацоўка інфармацыі на тысячах простых карыстальніцкіх камп’ютараў.

У масавай культуры пад НЛА часцей за ўсё маецца на ўвазе неапазнаны лятаючы аб’ект, з’яўленне якога асацыюецца з візітам на Зямлю разумных істот[3]. Шмат хто з людзей, у тым ліку афіцыйныя асобы і навукоўцы, скептычна ставяцца да магчымасці такіх візітаў і ўпэўненыя (ці, згодна з меркаваннем уфолагаў, робяць выгляд, што ўпэўненыя) у тым, што з’яўленне НЛА з’яўляецца анамальнай прыроднай з’явай. Наадварот, асобныя былыя афіцыйныя асобы, ваенныя і касманаўты (у тым ліку лунны астанаўт Эдгар Мітчэл), захапіўшыйся потым парапсіхалогіяй[4], пасля сыхода са службы робяцца публічнымі прыхільнікамі іншапланетнага паходжання НЛА.

Відавочцы і рассакрэчванне НЛА правіць

Шматлікія паведамленні аб назіранні НЛА звычайна недакладныя: ў іх можа не зазначацца дакладнай даты, месца, характарыстык аб’ектаў. Атрымаць у сведкі максімальна дакладную інфармацыю аб падзеі — задача уфолага. Часта відавочцы падчас апісанняў могуць сыходзіць з іх асабістых уяўленняў аб прыродзе НЛА. (Уфолаг Джэні Рэндэлс [анг. Jenny Randles] прыводзіць фразу відавочцы, якая на пытанне: «Магчыма, гэта было воблака?» адказала: «Так, я ведаю, што яно выглядала так, але я лічу, што гэта быў НЛА, замаскіраваны пад воблака»[5].) Менавіта таму уфолагамі менш за ўсё цэняцца сведчанні адзіночных відавочцаў, не падмацаваныя ані сведчаннямі іншых відавочцаў, ані фатаграфіямі. Уфолагі раяць у выпадку назірання НЛА, калі ёсць такая магчымасць, перш за ўсё, прыцягнуць увагу да НЛА іншых людзей і сфатаграфаць яго, запомніць яго месцазнаходжанне. Найбольш надзейнымі лічацца сведчанні лётчыкаў і навукоўцаў. Асобныя сведкі гэтай з’явы сцвярджаюць, што мелі непасрэдны кантакт з пазаземным розумам у выглядзе асабістай сустрэчы з НЛАнаўтамі (у тым ліку выкраданне імі) ці мысленныя размовы з імі (так званыя кантакцёры).

Падчас кантактаў з НЛА і пасля іх асобныя людзі прад’яўлялі апёкі, яны могуць пакутаваць ад млоснасці, галаўнога болю. Падчас асабліва блізкіх кантактаў (глядзіце «Класіфікацыю кантактаў з НЛА») у сведак паводле іх слоў з’яўлялася дэпрэсія, парушалася арыентацыя ў прасторы, узнікала павышаная ўзбуджанасць[6].

24 чэрвеня 1947 года амерыканскі бізнесмен Кенет Арнальд заўважыў дзевяць ляцячых аб’ектаў, падобных да талерак. Гэта быў першы выпадак сустрэчы чалавека з НЛА[7].

Найбольшую вядомасць у грамадстве атрымалі (у тым ліку ў мностве кніг і фільмаў) такія з’явы НЛА, як:

У сярэдзіне мая 2008 года ўрад Вялікабрытаніі адкрыў доступ да сакрэтных матэрыялаў аб «кантактах з іншапланетнікамі» з 1978 па 1987[8]. Дакументы змяшчаюць апавяданні відавочцаў аб «кантактах з іншапланетнікамі», але дакладных пацвержанняў гэтым сведчанням няма. Акрамя таго, самыя цікавыя часткі гэтых дакументаў практычна заўсёды заштрыхаваныя, часта пад штрыхамі знаходзяцца цэлыя абзацы і зразумець, што знаходзіцца пад замаляваным тэкстам непадрыхтаванаму чалавеку даволі складана. Неўзабаве былі часткова рассакрэчаны новыя партыі дакументаў[9], у тым ліку выпадак баявога кантакту[10].

У Францыі нацыянальнае касмічнае агенцтва апублікавала на сваім сайце аналагічныя матэрыялы. Сярод іх паліцэйскія справаздачы, фатаграфіі, сведчанні відавочцаў, пры дапамозе якіх навукоўцы спрабуюць растлумачыць узнікненне загадкавых аб’ектаў у небе[11].

Закрыты раней Кітай, які збіраў і апрацоўваў інфармацыю ваеннымі і навуковымі структурамі, упершыню афіцыйна апублікаваў відэаздымку НЛА 1987 года ў снежні 2008 года[12].

Матэрыялы аб НЛА раскрыла ў 2010 годзе Бразілія[13] і Новая Зеландыя[14]/

У пачатку красавіка 2011 года ФБР рассакрэціла дакументы па так званаму Розуэльскаму інцыдэнту[15][16]. Згодна з інфармацыяй, апублікаванай на сайце ФБР, у 1947 годзе ў Нью-Мексіка былі знойдзены тры так званыя лятаючыя талеркі. Яны былі акруглай формы з прыпаднятым цэнтрам, каля 15,25 м у дыяметры. У кожнай з іх былі знойдзены тры целы ў вышыню каля 90 см. Згодна з асобнымі звесткамі, гэты дакумент — шырока вядомая фальшыўка[17].

Хоць упершыню матэрыялы аб НЛА ў афіцыйным савецкім друку з’явіліся ў 1977—1978 гадах, шырока публікаваць гэтага кшталту інфармацыю было дазволена толькі з часоў галоснасці. У апошні час стала з’яўляцца ўсё больш сведчанняў таго, што ваенныя актыўна вывучалі і збіралі інфармацыю аб НЛА. Напрыклад, ў 70-ых гадах мінулага стагоддзя па ваенным часткам была разаслана сакрэтная дырэктыва Генеральнага Штаба аб зборы сведчанняў пры з’яўленні НЛА[18].

З навуковага пункту гледжання, да гэтага часу няма ніводнага пацверджанага доказу таго, што НЛА нейкім чынам звязана з іншапланетным жыццём, першы афіцыйны кантакт пакуль застаецца доляй фантастыкі і будучыні.

Класіфікацыя кантактаў з НЛА правіць

Ніжэй даецца варыянт класіфікацыі паведамленняў аб кантактах з НЛА, прапанаваны уфолагам Джозэфам Аланам Хайнэкам.

Кантакты на вялікіх адлегласцях правіць

Так называюць назіранні, калі відавочца і НЛА падзяляюць «сотні метраў і кіламетры»[2]. Сярод іх выдзяляюць[2]:

  1. «Начныя агні. Добра бачныя, выразна абрысаваныя агні невядомай прыроды, звычайна чырвонага, аранжавага ці белага колеру. Да гэтай групы адносіцца значная частка назіранняў НЛА на вялікіх адлегласцях»
  2. «Дзённыя дыскі. Гэта назіраныя ў дзённы час аб’екты, звычайна авальныя ці дыскавідныя, з выгляду металічныя. Іх фіксуюць высока ў небе і часта бачаць у стане нерухомага завісання. Дзённыя дыскі могуць хутка набіраць вялікую хуткасць»
  3. «Радыёлакацыйныя „ўсплёскі“ на экране радыёлакатараў, звычайна супадаючыя з візуальным назіраннем за НЛА, лічацца вельмі каштоўнымі сведчаннямі рэальнасці назіраных аб’ектаў».

Блізкія катакты правіць

Блізкімі кантактамі (англ.: CE - Close Enconters) называюць кантакты з НЛА «не далей за 200 метраў»[2]. Да іх адносяцца[2]:

  1. «Кантакты першага тыпу (англ.: CE-1). НЛА назіраюцца ў паветры і згодна з уражаннем, не ўзаемадзейнічаюць з навакольным асяроддзем, жывёламі і відавочцамі».
  2. «Кантакты другога тыпу (англ.: CE-2). У гэтых выпадках рэгіструецца ўзаемадзеянне НЛА з навакольным асяроддзем у выглядзе перашкод у працы радыёэлектронных прыстасаванняў, выключэння сістэм запальвання аўтамабіляў, з’яўлення адбіткаў на зямлі ці абпаленых агнём слядоў». Адзначана, што часта СЕ-2 адбываюцца пасярод буйных аўтамагістраляў[6].
  3. «Кантакты трэцяга тыпу (англ.: CE-3). У гэтай падгрупе паведамленняў прысутнічаюць прабывальнікі НЛА — больш ці менш чалавекападобныя істоты, якіх цяпер называюць гуманоідамі, эНЛАнаўтамі ці проста прышэльцамі… Звычайна яны не ўваходзяць у прамы кантакт ці перамовы з відавочцамі, але ў апошнія гады невытлумачальна пачасціліся паведамленні аб часовым затрыманні энланаўтамі зазяваўшыхся сведак з мэтай „медыцынскага“ агляду»
  4. «Кантакты чацвёртага тыпа (англ.: CE-4) Выкраданне»

Абсурднасць апісанняў НЛА правіць

Асобныя элементы кантактаў з НЛА могуць выглядаць абсурднымі для відавочцаў ці даследчыкаў. Напрыклад, уфолаг Джон Кіль апісвае выпадак, калі жанчына заяўляла, што бачыла НЛА, на якім было напісана НЛА[19], вядомы выпадак, калі на НЛА была выява, падобная да стылізаванага малюнку маланкі на фоне круга; Кіль апісвае яшчэ «аўтамабілі без колаў, якія ездзяць па пустынных месцах на вышыні некалькіх цаляў над зямлёй», згадваў «аб гіганцкіх гандолападобных машынах са шматлікімі радамі ілюмінатараў, якія луналі над гарамі Кайтаціні на поўначы Нью-Джэрсі». Яшчэ ў паведамленнях аб «паветраных караблях» гаварылася, што з НЛА скідвалі недаабабраную бульбу, ці НЛА мог зачапіцца за што-небудзь «металічным якарам на канаце», які свісаў з яго, так, што хтосьці быў вымушаны спускацца з НЛА, каб той «канат» перарэзаць…[20] Таксама ёсць не менш недарэчныя паведамленні аб прызямленні неапазнаных лятаючых аб’ектаў і аб з’яўленні каля іх чалавекападобных істот (энланаўтаў), якія ўступалі ў кантакт з відавочцамі, збіралі расліны ці глебу, паводле слоў відавочцаў, «гулялі» ці «шпацыралі» каля НЛА. У асобных выпадках відавочцы адзначалі нейкую «дураслівасць» у паводзінах энланаўтаў, ёсць сведчанні аб іх пазбаўленых, як здавалася, сэнсу паводзінах.

Асобныя аўтарытэтныя уфолагі, накшталт Алена Хайнэка ці Дональда Кіха, рэдка займаюцца расследаваннямі падобных выпадкаў. Але, згодна з меркаваннем Корала і Джыма Лорэнзэнаў (англ.: Lorenzen), кіраўнікі уфалагічнай арганізацыі АПРА, дадзеныя аспекты кантактаў з НЛА таксама патрабуюць такога ж, калі не большага, ўсебаковага вывучэння, паколькі з’яўляюцца неад’емнымі складнікамі феномена «лятаючых талерак» і могуць праліць святло на іх прыроду. Уфолаг Жак Вале вядомы тым, што збіраў, даследаваў і апісваў падобныя «абсурдныя» з’явы. У кнізе Passport to Magonia (1959 год) Вале супастаўляе падобныя выпадкі кантактаў з НЛА з фальклорнымі паведамленнямі аб кантактах з міфічнымі істотамі. Згодна з меркаваннем Д. Кіля, абсурдныя праяўленні феномена НЛА з’яўляюцца невыпадковымі і закліканы падарваць давер да паведамленняў відавочцаў. А ў кнізе «Паралельны свет»[21] Вале развівае ідэю аб тым, што абсурдныя выпадкі з НЛА фарміруюць новы міф, а мэта невядомых творцаў «лятаючых талерак» заключаецца ў тым, каб пры дапамозе гэтага міфу на працягу тысячагоддзяў уздзейнічаць на падсвядомасць і ўводзіць чалавецтву рэфлексы і нейкі спосаб мыслення. Гэтую гіпотэзу Вале пацвярджае падабенствам рэплік энланаўтаў з псіхалагічнымі прыёмамі М. Эрыксана, падабенствам схемы выкрадання з абрадам пасвячэння ў патаемнае таварыства. Таксама, абсурднасць у паводзінах НЛА набліжае яго да іншых паранарамальных з’яў, у прыватнасці, да палтаргейсту.

Разнавіднасці НЛА правіць

«Цвёрдыя» аб’екты правіць

«Цвёрдымі» аб’ектамі (англ.: «hard objeсt») заходнія уфолагі часта называюць НЛА, якія маюць выгляд цвёрдых цел, гэта значыць тыя, якія выглядаюць, як матэрыяльныя аб’ёкты. Асобныя з гэтых аб’ектаў могуць нават выглядаць як металічныя. Згодна з меркаваннем Дж. Кіля, выразна «цвёрдыя» аб’екты («траянскія коні») не з’яўляюцца сапраўднай формай НЛА, але існуюць выключна дзеля таго, каб адцягнуць увагу людзей ад дзеянняў «мяккіх» аб’ектаў.

Ніжэй прыведзены найбольш часта згадваемыя разнавіднасці «цвёрдых» неапазнаных лятаючых аб’ектаў. Усё ж магчымыя формы і віды апісаных у прэсе НЛА, вядома, імі не абмяжоўваюцца.

1. Дыскавідныя аб’екты. Дыскавідныя аб’екты могуць мець разнастайныя памеры. На дысках могуць быць падабенствы антэн, стабілізатараў ці ілюмінатараў. Дыскі могуць свяціцца, могуць блішчаць, як метал. У асобных выпадках дыскавідныя НЛА могуць выглядаць, як зробленыя з «металічных пласцін». Найбольш распаўсюджаныя віды:

  • «талерка Адамскі» — НЛА, якое нібыта назіраў Дж. Адамскі;
  • плоскі дыск з сегментам сферы (так званым «купалам») зверху, змешчаным так, што ўвесь аб’ект з’яўляецца радыяльна-сіметрычным, а радыус плоскага дыску перавышае радыус максімальнага сячэння сегмента, які мае выгляд акружнасці;
  • «талерка» ў форме Сатурну, складаецца з шара і плоскага дыску так, што плоскі дыск ляжыць разам з вялікім кругам гэтага шара ў адной плоскасці (радыус дыска значна больш за радыус вялікага круга шара; у цэлым аб’ект радыяльна-сіметрычны);
  • дыск з усечаным конусам зверху альбо зверху і знізу, так, што ў конуса гэтага радыусу большай асновы, будучы меншым за радыус дыска, знаходзіцца з ім у адной плоскасці і саступае яму па велічыні — радыяльна-сіметрычны (у выпадку з двума конусамі яшчэ і сіметрычны адносна дыска) аб’ект з радыусам меншай аснова значна перавышаючым вышыню ўсяго аб’екта;
  • «грыбападобныя» аб’екты — патанчальны да нізу «талеркі» з адносна доўгім тлустым цыліндрам ці ўсечаным конусам з утваральнай, амаль роўнай вышыні, у ніжняй частцы, прычым захоўваецца радыяльная сіметрыя.

2. Трохвугольныя аб’екты. Найбольш вядомымі трохвугольнымі НЛА з’яўляюцца так званыя «Бяльгійскія трохвугольнікі» — аб’екты, якія здольныя рэзка змяняць хуткасць і кірунак палёту, якія назіраліся ў Бельгіі ў 19891990 гадах і назіранне трохвугольных і бумерангападобных аб’ектаў з агнямі над аўтастрадамі і над АЭС у Хадсан-Вэлі (штата Нью-Ёрк) (выказваліся меркаванні, што НЛА тлумачацца містыфікацыяй, зладжанай лётчыкамі з стромфілдскага аэрадрому, які знаходзіцца ў тым жа штаце)[6]. Добра задакументаваным выпадкам назірання бумерангападобнага аб’екта таксама сталі так званыя Агні Фенікса

3. Верацёнападобныя аб’екты. — НЛА ў выглядзе двух конусаў з агульнай асновай. Такія аб’екты лёталі з воссю сіметрыі перпендыкулярна да зямлі, а зверху іншы раз адзначалася наяўнасць нейкіх «правадоў»[6].

4. Яйкападобныя аб’екты Гл., напрыклад, «Выпадак у Сокара».

5. Лятальныя апараты. У асобных выпадках паведамляецца аб назіранні неапазнаных «лятальных апаратаў», накшталт самалётаў (напрыклад самалёты-прывіды), чорных верталётаў (гл. «Выпадак з Кэш і Пэндрумамі»), дырыжабляў (паветраныя караблі), ракетракеты-прывіды»), якія альбо не маюць апазнавальных знакаў, альбо маюць уласцівасці нехарактэрныя для вядомых навуцы лятальных апаратаў. Напрыклад, раніцай 28 лютага 1942 года над Лос-Анджэлесам з’явіліся невядомыя «самалёты», па якім супрацьпаветраная абарона ЗША пачала агонь з зенітных установак, выпусціўшы ў іх каля 1430 снарадаў. Адзін з аб’ектаў, паводле слоў відавочцаў, нерухома завіс, нягледзячы на тое, што снарады разрываліся каля яго, потым, паляцеў уздоўж узбярэжжа паміж Санта-Монікай і Лонг-Бічам з хуткасцю каля 6 міль у гадзіну. Пры гэтым загінулі трое чалавек, не лічачы ахвяр сардэчных прыступаў[6].

6. Шнэкі (ад англійскага «shank»), хоць англійская назва з’явы «Flying rod» стрыжняпадобныя аб’екты ад некалькіх сантыметраў да некалькіх дзясяткаў метраў. Рухаюцца, звычайна, ўздоўж лініі сваёй восі бязгучна і з вялікай хуткасцю — з-за чаго недаступныя для ўспрыяцця чалавекам, але дастаткова лёгка фіксуюцца фота- і відэаапаратурай. У шматлікіх выпадках шнэкі вакол стрыжня маюць утварэнне, падобнае на лопасці, накшталт корбы. Часта за шнэкі прымаюць палёт асобных відаў лятаючых насякомых, птушак, ракет, аптычныя эфекты і інш. Моднай з’яўляецца тэорыя аб тым, што шнэкі — гэта невядомыя навуцы біялагічныя віды.

«Мяккія» аб’екты правіць

«Мяккімі» аб’ектамі называюць НЛА, якія не робяць уражання зробленых з цвёрдага рэчыва, ў прыватнасці, таямнічае свячэнне, туман з незвычайнымі ўласцівасцямі, агеньчыкі. У кнізе «НЛА: аперацыя Траянскі конь» (англ.: «UFO: operation 'Troyan horse'») Джон Кіль робіць выснову, што неапазнаныя лятаючыя аб’екты маюць электрамагнітную прыроду, а з’яўленне іх у выглядзе згусткаў святла, найбольш адпавядае іх сапраўднаму выгляду. Сілуэты і аб’екты, якія свецяцца, набліжаюць НЛА і іх «абітальнікаў» да анёлаў і матэрыялізавальных падчас спірытычных сеансаў прывідамі, а кантакты з НЛА — з рэлігійнымі ўяўленнямі і медыумічным трансам.

Месцы назіранняў НЛА правіць

На Зямлі правіць

Нягледзячы на тое, што НЛА назіраюцца паўсюль, існуюць раёны, дзе іх назіраюць асабліва часта — так званыя «вокны». Паняцце аб іх увёў французскі уфолаг Эме Мішель. Такія «вокны» знаходзяцца ў ЗША (Тэхас, Фларыда, паўночны захад ціхаакіянскага ўзбярэжжа, даліна Гудзона), у Аўстраліі (Кэрнс у Квінслэндзе, Кэмпсі ў Новым Паўднёвым Уэльсе, раўніна Налабор, Басаў праліў), Японіі (Хакайда), Францыі, Вялікабрытаніі (Лотіян, заліў Лус (Шатландыя), Пенінскія горы, Уормінстэр (Уілтшыр)) і ў Бразіліі, Аргенціне, Італіі, Іспаніі, Нарвегіі, Малайзіі, Пуэрта-Рыка і на Канарскіх астравах[6]. У Афрыцы «вокан» не зафіксавана. Таксама, ў некаторыя перыяды паведамленні аб НЛА прыходзяць часцей (англ.: flaps)), чым у іншыя. Так, у ЗША «вокны» дзейнічалі ў 1947, 1950, 1952, 1965, 1967 і ў 1973 г., у Японіі — у 1958 г., у СССР — у 1962 і ў 1977-1979 гг. і г.д.[22] Адзначаецца залежнасць: у маланаселеных раёнах НЛА назіраецца часцей[6].

Няма адзінага меркавання аб «вокнах». Асобныя даследчыкі схільны разглядаць у якасці падставы для «хваль» паведамленняў аб НЛА павышаную яркасць таго ці іншага астранамічнага аб’екта ў дадзены перыяд, напрыклад, Марса. Ёсць меркаванні аб тым, што «хвалі» такіх паведамленняў узнікаюць у дзяржавах, якія перажываюць тыя ці іншыя цяжкасці. (Напрыклад, усплёск паведамленняў аб «лятаючых талерках» у канцы 1940-ых гадоў можна патлумачыць халоднай вайной). Нехта лічыць, што захапленне насельніцтва новымі навукова-фантастычнымі творамі (напрыклад кінафільмамі) стымулюе з’яўленне апавяданняў аб назіранні НЛА.

«Хвалі» назіранняў НЛА ў другой палове XX стагоддзя
1946 Скандынавіяракеты-прывіды»)
чэрвен-ліпень 1947 захад ЗША
жнівень 1952 усход ЗША
кастрычнік 1954 Францыя
лістапад 1957 сярэдні захад і паўднёвы захад ЗША і Паўднёвая Амерыка
чэрвень-жнівень 1959 Аўстралія, захад Ціхага акіяна
май-жнівень 1962 Аргенціна
лета 1965 — вясна 1966 спачатку на сярэднім захадзе ЗША, потым усходней
восень 1977 усходняе ўзбярэжжа ЗША
восень 1985 Мехіка, Мексіка

Тасама, шмат разоў прыводзіліся паведамленні, што, мяркуючы па частаце з’яўлення, НЛА праяўляюць павышаны інтарэс да ваенных баз, у першую чаргу да ракетных[23]

У космасе правіць

Іншы раз згадвалася аб назіранні астраномамі з Зямлі неатаясамленых на сённяшні дзень аб’ектаў у космасе. У артыкулах «Зацямнённае сонца» і «Прадцечы „чорнага воблака“» (Аляксей Архіпаў), якія друкаваліся ў часопісе «Тэхніка - моладзі» за 1983 год (№ 12) дзе былі падабраныя такога кшталту выпадкі.

«Энюол рэджыста» за 1766 год, том 9, утрымлівае «Справаздачу аб вельмі незвычайнай з’яве, бачанай на дыске Сонца»:

9 жніўня 1762 года де Растан, … вымяраючы вышыню Сонца квадрантам у Лазане… заўважыў, што яно дае слабае і бледнае святло… Накіраваўшы чатырнаццаціфутавы тэлескоп, абсталяваны мікраметрам на Сонца, ён здзівіўся, заўважыўшы, што яго ўсходні край закрыты… туманнасцю, якая акружала нейкае цёмнае цела. Прыблізна праз дзве з паловай гадзіны паўднёвая частка вышэйзгаданага цела аддзялілася ад лімба Сонца, але паўночны край цела, якое мела форму верацяна шырынёй каля трох сонечных пальцаў і дзевяць у даўжыню, не вызваліла сонечны лімб. Гэтае верацяно захоўвала сваю форму, рухаючыся ўздоўж дыска Сонца з усходу на захад з хуткасцю, роўнай не больш за палову руха звычайных сонечных плям, да таго часу, пакуль не знікла 7 верасня пасля дасягнення заходняга лімба свяціла. Растан вёў назіранні амаль кожны дзень на працягу месяца, пры дапамозе камеры-абскуры вызначаючы форму і памеры цела…

Падобная з’ява на Сонцы назіралася і ў Базэльскім епіскапстве… Кастэ, сябар де Растана, скарыстаўшыся адзінаццаціфутавым тэлескопам, знайшоў у цела вераценападобную форму, як і де Растан, але не такую шырокую, што, верагодна, магло быць вынікам павелічэння і павароту цела каля мяжы яго бачнасці. Больш прыкметна тая абставіна, што выгляд цела на Сонцы не адпавядаў назіранаму з Лазаны: цела, такім чынам, мела значны паралакс… Гэта не пляма: яго рух быў значна больш павольным; аб’ект таксама не быў планетай ці каметай: яго форма даказвае супрацьлеглае[24].

28 ліпеня 1878 два астраномы: Льюіс Свіфт, дырэктар абсерваторыі Уорнэр, і Джэймс Ватсан, дырэктар абсерваторыі Мічыганскага ўніверсітэта, — вялі ў ЗША на адлегласці 185 міль адзін ад аднаго назіранне за поўным сонечным зацьменнем. Падчас назірання яны заўважылі паблізу ад Сонца два невядомых аб’екты чырвонага колеру, памерам трохі меншымі за Меркурый, астраномы дапусцілі, што заўважылі новыя планеты ў Сонечнай сістэме. Нейкі доктар Пітэрс абвяргаў магчымасць адкрыцця новых планет, абвясціўшы, што, Свіфт і Ватсан альбо назіралі зоркі, альбо нічога не назіралі. Астраном Джэсап Морыс (англ.: Jessup Morris) паўтарыўшы аналіз Пітэрса, прыйшоў да высновы, што аб’екты знаходзіліся на адлегласці 2000-20000 міль ад Зямлі, што большы і больш аддаленныx з аб’ектаў дасягаў у дыяметры больш за 1,5 міль, а меншы — на 90 % менш за яго[6]

Сярод астранамічнага грамадства шырока вядомыя шматлікія выпадкі назірання ў тэлескопы неапазнаных аб’ектаў, якія рухаюцца па траекторыям, невытлумачаных для звычайных некіраваных нябесных цел, у калязямным космасе, каля Месяца і яго паверхні, якія атрымалі агульную назву кароткажывучыя анамальныя з’явы.

Таксама былі паведамленні аб назіранні НЛА ў адкрытым космасе ці аб здымках НЛА, якія здзяйсняліся штучнымі спадарожнікамі. Так у чэрвені 1965 года са здяйсняўшага 20-ы віток на каляземнай арбіце карабля «Джэміні-4» астранаўт Джэймс Макдзівіт назіраў нявызначаны аб’ект з якога «тырчалі доўгія рукі». Макдзівіт сфатаграфаў яго, але пасля праяўлення не здолеў знайсці гэты здымак.

Канспіралагічная контртэорыя луннай змовы гаворыць, што падчас экспедыцый па праграме «Апалон» ЗША выявіла на Месяцы базы і гарады НЛА, і потым пачалі ўтойваць гэта, спадзяючыяся на манапольнае валоданне інфармацыяй.

У апошнія гады існавання СССР, у эпоху галоснасці, як неапазнаныя НЛА, грамадскасці былі прадэманстраваны ў відэаздымкі з борта арбітальных станцый «Салют» і «Мір» вялізных шароў у атмасферы Зямлі, а таксама ў фотаздымкі з борта міжпланетнай станцыі «Фобас-2» ценяў на Марсе, падобных да інверсійнага следу ўзлятаючай ракеты.

Пасля з’яўлення блізкага да праграмы SETI інтэрнэт-рэсурса агляду Сусвету WikiSky, пошукі НЛА і іншых праяўленняў пазаземнага розуму ў космасе сталі мажлівымі не толькі астраномам і ўдзельнікам праграмы SETI, але і шырокаму грамадству. У канцы 2010 г. у СМІ і сярод сусветнага грамадства ўзнікла шырокае абмеркаванне знаходкі ў WikiSky падазроных артэфактаў, якія сталі называць магчымымі ляцячымі да зямлі іншапланетымі караблямі[25]. Даступныя для пастаяннага ўсеагульнага назірання, гэтыя аб’екты маюць двухкорпусную, цыліндрычную, круглую і стрыжнявую форму.

НЛА і навука правіць

Вядома, што сярод даследчыкаў НЛА былі таксама і навукоўцы, нават з навуковымі ступенямі: напрыклад, Ален Хайнэк і Дональд Мензэл былі прафесарамі астраноміі (Хайнэк з універсітэта Агайа, Мензэл — з Гарвардскага ўніверсітэта). У Савецкім Саюзе праблемай НЛА на вельмі сур’ёзным узроўні займаўся матэматык і астраном, дацэнт МАІ Фелікс Зігель.

Але большасць навукоўцаў усё ж не прызнае верагоднасць існавання лятаючых аб’ектаў невядомай пакуль прыроды — НЛА. А. Хайнэк у кнізе «НЛА: спроба навуковага падыходу» прыводзіць выпадак: «Аднойчы летнім вечарам 1968 года ў Вікторыі (Брытанская Калумбія) адбываўся прыём з нагоды астранамічнага сімпозіума. У вялікім рэстаране сабралася шмат астраномаў з розных краін. Нечакана ў зал увайшоў чалавек, які паведаміў, што ў небе з’явіліся неапазнаныя лятаючыя аб’екты. З боку сталоў пачуўся лёгкі смех, які неўзабаве змоўк, і людзі вярнуліся да сваіх размоў. Ніводны з вучоных не выйшаў на вуліцу, каб сваімі вачамі ўбачыць загадкавы феномен прыроды!»[26].

Хайнэк працягвае:

Існуюць два тыпы навукоўцаў, якія адмаўляюць існаванне НЛА. Да першага тыпа належаць насмешнікі, якія нават не спрабуюць разабрацца з нейкім пэўным выпадкам назірання феномена. Да другога тыпа належаць навукоўцы, схільныя пасля праверкі прызнаваць рэальнасць НЛА, але толькі ў якасці псіхічнай з’явы.

Меркаванне другой групы навукоўцаў яшчэ заслугоўвае ўвагу, паколькі яны маюць матэрыялы для абмеркавання. Погляды першай групы, наадварот, не стымулююць дыскусій, бо, згодна з іх меркаваннем, калі няма феномена, то і няма самой тэмы для спрэчкі![26]

Сярод магчымых прычын, з-за якіх навука не займаецца даследаваннем неапазнаных лятаючых аб’ектаў, магчыма назваць:

  • немагчымасць загадзя прадказаць месца з’яўлення НЛА, што ўскладняе яго вывучэнне;
  • малая колькасць якаснай уфалагічнай літаратуры разам з вялікай колькасцю масавай і акультнай літаратуры па гэтым пытанні, шматлікасць наўмысных містыфікацый, якія на жаль магчыма сустрэць і ў якасна складзенай літаратуры;
  • неразуменне навукоўцамі розніцы паміж НЛА і АЛА;
  • распаўсюджанасць псеўданавуковых гіпотэз, спрабуючых растлумачыць паходжанне НЛА;
  • цікаўнасць да уфалогіі з боку рэлігійных фанатыкаў і асоб з псіхічнымі захворваннямі.

Гіпотэзы паходжання НЛА правіць

Існуюць наступныя гіпотэзы аб паходжанні НЛА:

  • Пазазямная гіпотэза паходжання НЛА (англ.: The Extraterrestrial hyporhsis - ETH) — найбольш распаўсюджаная гіпотэза, абвяшчае НЛА касмічнымі караблямі іншапланетнікаў. Большасць з уфолагаў разглядае толькі гэтую гіпотэзу.
  • Гіпотэзы аб натуральным паходжанні НЛА (англ.: The Natural Expanation Hypotesis) ці Null hyporesis заснаваныя на тым, што ўсе нявытлумачаныя выпадкі, паведамленні аб НЛА, калі не з’яўляюцца містыфікацыямі, то ўзнікаюць у выніку назірання за з’явамі, ўжо вядомымі, апісанымі і вывучанымі сучаснай навукай: метэорамі, ляцячымі птушкамі, падпаленым балотным газам. Уфолагаў, якія прытрымліваюцца дадзенага пункту гледжання, зрэдку называюць «скептыкамі». Найбольш вядомымі уфолагамі-«скептыкамі» з’яўляюцца Эдвард Кондан, Філіп Клас і Дональд Мензэл. Таксама ёсць меркаванне асобных навукоўцаў, што многія НЛА — гэта шаравая маланка.
  • Псіхасацыяльныя гіпотэзы паходжання НЛА — вядома, што яшчэ К. Г. Юнг разглядаў паведамленні аб НЛА як сучасны міф, ён адзначаў магчымую сувязь паміж дыскавіднай формай «лятаючай талеркі» і «мандалай» — акультным сімвалам у індуізме і буддызме, які ўвасабляе цэласнасць, завершанасць[27]. Вялікую зацікаўленасць да НЛА ў другой палове XX стагоддзя Юнг тлумачыў імкненнем чалавека да гармоніі ў неспакойны час. У савецкай літаратуры падобнае да гэтага тлумачэнне феномена НЛА карысталася пэўнай папулярнасцю.
  • Версія антрапагеннага паходжання НЛА — меркаванне аб тым, што НЛА з’яўляюцца лятальнымі апаратамі, якія створаны чалавекам, існаванне якіх утойваецца групамі, што валодаюць імі (ваеннымі, урадам, прыватнымі карпарацыямі), альбо самі групы з’яўляюцца тайнымі.
  • Ультразямныя гіпотэзы паходжання НЛА — так званыя Ultraterrestrial hypothesis прапануюць зямное паходжанне НЛА (уфолаг Джон Кіль заклікаў «разглядаць НЛА ў зямных ці калязямных рамках, гэта значыць думаць аб іх, як аб бліжэйшых суседзях, ад якіх вас падзяляе толькі плот»[28]); асобныя уфолагі развіваюць ідэі, што «лятаючыя талеркі» запускаюць цывілізацыі, якія жывуць на Зямлі паралельна чалавечай, ці што НЛА з’яўляюцца… невядомымі істотамі, якія таксама жывуць на Зямлі.
  • Версія жывых НЛА
  • Гіпотэзы ўзнікнення НЛА ў паралельным свеце
  • Гіпотэзы аб падарожжах НЛА ў часе
  • Звышнатуральныя (містычныя) гіпотэзы паходжання НЛА — былі распаўсюджаны на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва, але ў XX стагоддзі мелі значна меншую папулярнасць, у адрозненні, напрыклад, ад версіі аб пазаземным паходжанні НЛА; але з 1970-ых назіраецца пэўны іх росквіт.
  • Гіпотэзы аб паходжанні НЛА з пункту гледжання праваслаўнай галіны хрысціянскай рэлігіі — у сваім звароце(недаступная спасылка) Патрыярх Кірыл гаворыць, што сутнасць прыроды НЛА — падкопы д’ябла і НЛА з’яўляецца нічым іншым, як д’ябламі, якіх чалавек бачыць у такім выглядзе як шары, дыскі і інш. Пацвярджае сваё меркаванне аргументам аб тым, што ў сярэднявеччы людзі бачылі д’яблаў у адным выглядзе, а з ростам тэхналогій і развіццём навукі д’яблы і чэрці спрабуюць прыняць выгляд, найбольш зразумелую чалавеку і «лагічна вытлумачальную» з тэхнічнай пункту гледжання.

Тлумачэнне вядомых выпадкаў назірання НЛА правіць

 
Запусканне метэаралагічных зондаў перад ядзернымі выпрабаваннямі, ЗША, Невада
 
Ленцікулярнае воблака магчыма прыняць за НЛА
 
Разнавіднасці электрычных атмасферных разрадаў

Асобным выпадкам назірання НЛА атрымліваецца даць больш ці менш праўдападобнае тлумачэнне. У такіх выпадках гавораць аб назіранні апазнанага лятаючага аб’екта. Вядомыя выпадкі, калі чуткі вакол НЛА былі вынікам дэзынфармацыі[29] ці звычайнага жарту[30].

Пры ўсім скептыцызме, з якім большасць навукоўцаў і абывацелі адносяцца да НЛА, у арміі ЗША і арміі Савецкага Саюза з’явіліся адмысловыя правілы дзеянняў падчас знаходжання ААЗ (анамальных атмасферных з’яў — менавіта так называюцца НЛА ў ваенных дакументах). У 1978 годзе ў СССР пачала ажыццяўляцца дзяржаўная праграма вывучэння феномена НЛА[31]. У выніку выканання праграмы за 13 гадоў было атрымана каля трох тысяч паведамленняў аб назіраннях незвычайных з’яў, з якіх большую частку назіраных з’яў тлумачылі палёты высотных балонаў і пускі ракет. Адным з самых важных вынікаў даследавання з’яўлялася тое, што не было атрымана[32]

  • ніводнага паведамлення аб пасадцы «НЛА»
  • ніводнага паведамлення аб кантактах з «пілотамі НЛА»
  • ніводнага паведамлення аб выкраданнях людзей «НЛА».

Нашумелы ў сувязі з масавым назіраннем у СССР так званы Петразаводскі феномен (Петразаводскі цуд) 1977 года афіцыйнымі арганізацыямі спачатку быў патлумачаны як нявывучаная прыродная анамальная з’ява, а потым — дзейнасцю ваеннага і асабліва засакрэчанага ў той час касмадрома Плясецк, але, прывязка да гэтай з’явы названага запуску ракеты мае шэраг несутыковак.

Масавае з’яўленне НЛА ў 1978 г. над Вашынгтонам, стала каталізатарам рэзкага павышэння грамадскай цікаўнасці да такіх з’яў, аж да пэўнага абмеркавання пытання з прэзідэнтам Картэрам і пастаноўкі пытання ў ААН, але ў датычнасці да гэтай з’явы ніякіх афіцыйных ці навуковых пазіцый, акрамя канстатацыі нявысветленнай атмасфернай з’явы, выказана не было.

Неўзабаве пасля сканчэння інаўгурацыі 44-га прэзідэнта ЗША Барака Абамы ў небе над Вашынгтонам быў заўважаны НЛА. Яго зафіксавала камера амерыканскага тэлеканала. Згодна з каментарыямі відавочцаў, аб’ект не быў падобны да птушкі, бо візуальа ён быў плоскі і без крылаў. Але, верагодна гэта быў верталёт[33].

Згодна з меркаваннем даследчыкаў, людзі, якія сцвяржаюць, што бачылі НЛА, маглі прыняць за лятаючую талерку сістэму спрайтаў.

Меркаванне спецыялістаў правіць

Згодна з меркаваннем брытанскай ваеннай разведкі, ўсе «лятаючыя талеркі» пападаюць пад адно з чатырох магчымых тлумачэнняў, а менавіта[34]:

  • астранамічны ці метэаралагічны феномен;
  • памылковая ідэнтыфікацыя сучаснага лятальнага апарата;
  • аптычная ілюзія ці псіхалагічная галюцынацыя;
  • наўмыснае махлярства.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Необъявленный визит: как вести себя при встрече с НЛО Архівавана 12 лістапада 2010.
  2. а б в г д Хайнек А. «НЛО: попытка научного подхода» // НЛО. — 2000. — № 42. Архівавана 4 сакавіка 2016.
  3. «НЛО» в энциклопедии «Кругосвет»(недаступная спасылка)
  4. Престарелый американский астронават упорствует: инопланетяне есть, а власти всё скрывают. NEWSru (21 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2013. Праверана 4 кастрычніка 2014.
  5. Санаров В. И. НЛО и энлонавты в свете фольклористики // Советская этнография. — 1979. — № 2. — С. 145—154.
  6. а б в г д е ё ж Риччи Д. Энциклопедия НЛО и пришельцев / Пер. с английского Вибе Д. З., Коптелов А. А., Филимонов С. М.: вече, 1998. — 448 с., ил. (Энциклопедии, Справочники, Неумирающие книги)
  7. Русский репортёр. 2010. № 23. С. 88.
  8. Великобританія открывает доступ к «секретным материалам»: в них указаны «рандеву» британцев с НЛО. NEWSru (14 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2013.
  9. Опубликована новая порция «секретных материалов» о встречах британцев с НЛО. NEWSru (17 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2013. Праверана 12 кастрычніка 2014.
  10. Рассекречен уникальный случай 50-летней давности, когда военный пилот получил приказ стрелять по НЛО. NEWSru (20 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2013. Праверана 12 кастрычніка 2014.
  11. Франция раскрыла данные об НЛО
  12. Рассекречена архивная съемка пилота китайских ВВС: на ВИДЕО заснят НЛО. NEWSru. Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2013. Праверана 12 кастрычніка 2014.
  13. рассекретила данные о встречах с инопланетянами — Непознаное — Правда. Ру
  14. Инопланетян интересуют военные. Или наоборот? — Уфология — Правда. Ру
  15. FBI Records — The vault: Rosvell UFO Part 1 of 1
  16. FBI Records — The vault: Guy Hottel Part 1 of 1(недаступная спасылка)
  17. FBI «Hottel Memo» Reveals UFO Hoax — International Business Times
  18. - Пришельцы. История военной тайны. Телестудия Роскосмоса
  19. Цебаковский С. Я. Уравнение с НЛО. — М.: Современник, 1997. — 381 с, ил.. — (Антология тайн, чудес и загадок). — С. 363—364.
  20. Джон Киль НЛО: операция «Троянский конь». СПб, 1992.
  21. Кніга Вале [1] «Паралельны свет»
  22. Уайлдинг-Уайт Т., Гэтланд К. НЛО // Монстры, привидения, НЛО / Ред. Аксенова Е. С.. Пер. с. англ. Комиссаров Е. В.. — М.: Росмэн, 1995. — 97 с, илл..
  23. [2]
  24. Архипов А. Предтечи «черного облака» // Тэхніка — моладзі. — 1983. — № 12. — с. 58-59.
  25. [3]
  26. а б Хайнек А. НЛО: попытка научного подхода // НЛО. — 2000. — № 41 Архівавана 4 сакавіка 2016.
  27. К. Юнг, Один современный миф. «Наука», 1993. ISBN 978-5-02-008214-4
  28. Джон Киль «НЛО: Операція „Троянский конь“»
  29. гл. «„Я запускал в небо НЛО“. Признания ветерана ЦРУ»(недаступная спасылка)
  30. Космонавт Георгий Гречко: Мои «летающие тарелки»
  31. Платов Ю. В., Соколов Б. А. «Изучение неопознаных летающих объектов в СССР» // Веснік Расійскай акадэміі навук, 2000. Том 70. № 6. — С. 507—515.
  32. Платов Ю. В., Соколов Б. А. «История государственных исследований НЛО в СССР». Архівавана 28 верасня 2011.
  33. На инаугурацию Обамы прилетел НЛО. Дни.ру
  34. БіБіСі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

Публікацыі ў СМІ правіць

Іншае правіць