Фізіка ў Беларусі
Фізіка ў Беларусі сістэматычна развіваецца ў інстытутах НАН Беларусі — фізікі, малекулярнай і атамнай фізікі, прыкладной фізікі, фізіка-тэхнічным, фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў, цепла- і масаабмену, электронікі, праблем энергетыкі; таксама ў ВНУ краіны — БДУ, Гомельскім і Гродзенскім дзяржаўных універсітэтах і інш.
Асноўныя кірункі даследаванняў у 2000-х гг. — лазерная фізіка, мікраэлектроніка, нелінейная оптыка, спектраскапія, фізіка высокіх ціскаў, фізіка высокіх энергій, фізіка дыэлектрыкаў, фізіка паўправаднікоў, фізіка плазмы, фізіка цвёрдага цела, фізіка элементарных часціц, ядзерная фізіка.
Выдаюцца часопісы «Весці Нацыянальнай АН Беларусі. Серыя фізіка-матэматычных і фізіка-тэхнічных навук» (з 1965); «Веснік БДУ. Серыя 1. Фізіка. Матэматыка. Інфарматыка» (з 1969); «Журнал прикладной спектроскопии» (з 1964); «Инжерно-физический журнал» (з 1958). Дзейнічае Беларускае фізічнае таварыства (з 1990).
Фізіка ў Беларусі развіваецца з 1920-х гг., калі ў БССР пачаліся даследаванні (БДУ); з 1950-х гг. аб'ём даследаванняў быў павялічаны. Найбольш значны ўклад у развіццё і арганізацыю фізічных даследаванняў у Беларусі зрабілі: М. А. Барысевіч, М. А. Ельяшэвіч, А. Н. Сеўчанка, М. М. Сірата[1], Б. І. Сцяпанаў, Ф. І. Фёдараў[2].
Таксама значны[2] ўклад прызнаецца за наступнымі навукоўцамі: М. С. Акулаў, М. М. Аляхновіч[3], П. А. Апанасевіч, В. А. Арловіч, У. Р. Барышэўскі, А. А. Богуш, М. А. Безбародаў, Б. Б. Бойка, Б. В. Бокуць, В. С. Буракоў, А. П. Вайтовіч, Л. В. Валадзько, У. Г. Вафіядзі[4], А. М. Ганчарэнка, В. П. Грыбкоўскі, Г. П. Гурыновіч, А. П. Дастанка[5], М. І. Дзямчук[6], А. П. Іваноў[7], А. А. Кавалёў[8], Ф. Ф. Камароў[9], Л. І. Кісялеўскі, Ф. П. Коршунаў[10], П. Д. Кухарчык[11], Я. М. Лабанаў[12], У. А. Лабуноў[13], А. В. Лыкаў[14], І. Р. Некрашэвіч[15], У. П. Радзько, А. С. Рубанаў, А. М. Рубінаў, Р. І. Салавухін, К. М. Салаўёў, А. М. Сердзюкоў, Л. М. Тамільчык, В. А. Таўкачоў, В. Д. Ткачоў[16], А. Ф. Чарняўскі, С. С. Шушкевіч, Л. Л. Васільеў, У. У. Сыцько.
Зноскі
- ↑ Мікалай Мікалаевіч Сірата
- ↑ а б П. А. Апанасевіч, А. І. Болсун. Фізіка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16). С.372.
- ↑ Акадэмік АЛЯХНОВІЧ Мікалай Міхайлавіч
- ↑ Уладзімір Гаўрылавіч Вафіядзі
- ↑ Анатолій Паўлавіч Дастанка
- ↑ Член-карэспандэнт ДЗЯМЧУК Міхаіл Іванавіч
- ↑ Аркадзь Пятровіч Іваноў
- ↑ Анатолій Анатольевіч Кавалёў
- ↑ Фадзей Фадзеевіч Камароў
- ↑ Фёдар Паўлавіч Коршунаў
- ↑ Пётр Дзмітрыевіч Кухарчык
- ↑ Яўгеній Міхайлавіч Лабанаў
- ↑ Уладзімір Архіпавіч Лабуноў
- ↑ Аляксей Васільевіч Лыкаў
- ↑ Ілля Рыгоравіч Некрашэвіч(недаступная спасылка)
- ↑ Валянцін Дзмітрыевіч Ткачоў
Літаратура
правіць- Апанасевіч П. А., Болсун А. І. Фізіка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 372. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).