Барбарыс звычайны
Барбары́с звычайны[3], кіслец, кіслянка[4][5][6][7] (Berberis vulgaris) — кустарнік, від кветкавых раслін роду Барбарыс (Berberis) сямейства Барбарысавыя (Berberidaceae)[8].
Барбарыс звычайны | |||||||||||||||||||
Агульны выгляд расліны. | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Berberis vulgaris L. | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьБарбарыс звычайны — лістападны, высокі, моцна галінасты, калючы куст, вышынёй да 3 м, з паўзучымі, драўнянымі карэнішчамі[8]. Веерападобная крона складаецца са шматликих стволікаў, якія кампактна сабраны ля аснавання куста[8]. Парасткі рабрыстыя прамастойныя або дугападобныя, жаўтлявыя або жаўтлява-пурпурныя, пазней бялёса-шэрыя. Кара бура-шэрая[8].
Пупышкі даўжынёй да 1 мм, вострыя, голыя, акружаныя пашыранымі похвамі лісця. На скарочаных парастках развіваюцца нармальнае лісце, на падоўжаных замест лісця — калючкі. Лісце — чарговае тонкае, зваротна-яйкападобнае або эліптычнае, даўжынёй да 4 см, шырынёй 2 см, да аснавання клінавата звужанае, з закругленай, радзей некалькі завостранай верхавінай, дробна- і востра-зубчата-пільчатае, на кароткіх хвосціках. Калючкі у ліку 3-5, звычайна 3-, радзей 5-раздзельныя, даўжынёй 1-2 см[8].
Пэндзлі 15-25-кветкавыя, даўжынёй да 6 см, павіслыя. Кветкі — жоўтыя, духмяныя, дыяметрам 6-9 мм. Кожная кветка мае па шэсць зваротна-яйкападобных Чашалісцікаў і пялёсткаў. Ля аснавання кветкі — ярка-аранжавыя нектарнікі. Песцік адзін, тычынак мноства. Формула кветкі: [8][9].
Плод — ягада, даўгавата-эліптычная, ярка-чырвоная ці пурпурная, даўжынёй да 12 мм, мае кіслы смак. Плады сабраныя ў гронкі[8]. Вага аднаго плоду — да 0,35 г[8]. Семачкі даўжынёй 4-5 мм, некалькі пляскатыя і звужаныя ў верхняй частцы. У 1 кг 83300 семачак; вага 1 тысячы штук насення 11-13 г.
Цвіце ў красавіку — маі. Плады спеюць у верасні — кастрычніку.
Распаўсюджанне і экалогія
правіцьЗверху ўніз:
Лісце і бутоны. Лісце (ніжні бок). Кветкі (павялічана). Плады. |
Натуральны арэал віду — Пярэдняя Азія, Закаўказзе, Цэнтральная, Усходняя і Паўднёвая Еўропа.
У Расіі расце ў еўрапейскай часткі, пераважна ў лесастэпавай зоне, на Паўночным Каўказе.
Расце на ўзлесках, схілах, лужках; у гарах даходзіць да 2000 м. Аддае перавагу светлым і сухім участкам. Сустракаецца таксама на мелавых агаленнях і рачных галечніках.
Размнажаецца насеннем і вегетатыўна.
Адзіны дзікарослы від роду ў Беларусі, расце на схілах у далінах рэк, на ўзлесках, у светлых лясах і хмызняках).
Барбарыс звычайны (як і шэраг іншых відаў) з’яўляецца прамежкавым гаспадаром іржавага грыбка Puccinia graminis, які выклікае сцеблавую (лінейную) іржу збожжавых культур. У сувязі з гэтым вырошчванне барбарысу паблізу збажыны недапушчальна.
Хімічны склад
правіцьНародныя назвы кіслец, кіслянка — плады маюць вельмі кіслы смак. Багатыя вітамінамі C (до 53 мг%) і K, цукрамі (да 7 %), кіслотамі (яблычнай, лімоннай, вінна-кіслай — да 7,5 %). Таксама ўтрымліваюць флаваноіды, дубільныя рэчывы, пектыны, крыху алкалоідаў[8].
Усе часткі расліны ўтрымліваюць ізахіналінавыя алкалоіды, галоўны з якіх берберын, а лісце — вітаміны C, E, каратыноіды, арганічныя кіслоты[10] (яблычную, лімонную, віннакаменную), мінеральныя солі, а ў перыяд плоданашэння — эфірны алей[11].
Значэнне і прымяненне
правіцьШырока культывуецца ў садах і на дачных участках. Характэрны прыгожай круглявай формай кроны, масавым цвіценнем на працягу амаль трох тыдняў. Асабліва дэкаратыўны восенню, у пладах. Прыдатны для стварэння цяжкапраходных жывых загароджаў, у тым ліку стрыжаных.
Каштоўная харчовая расліна. У ежу ўжываюць спелыя плады. Сушаныя молатыя або стоўчаныя плады барбарысу выкарыстоўваюць як заправу для мясных страў і супоў з бабовых[12]. Для прамысловай перапрацоўкі выкарыстоўваюцца ў асноўным ягады безнасеннай разнавіднасці (Berberis vulgaris var. asperma). Маладое лісце выкарыстоўваюць замест шчаўя у зялёных шчах .
Раней барбарыс звычайны шырока выкарыстоўваўся ў беларускай шляхецкай кулінарыі. Яго сушылі, гатавалі варэнне (гронкамі ці асобнымі ягадамі) ў цукры і ў мёдзе, жэле. Салёны барбарыс нарыхтоўвалі позняй восенню і ўжывалі потым як гарнір, а таксама гатавалі з яго пікулі і салаты. У сусветнай кулінарыі найбольш вядомыя жэле, мармелады і джэмы з барбарысу (асабліва славутыя ў Францыі), кісялі, наліўкі і лікёры; выкарыстоўваецца таксама і лісце барбарысу, якое надаецца на салаты. На Каўказе з барбарысу гатуюць вострыя прыправы да мясных страў. У карэйскай і японскай кулінарыі папулярны блізкі сваяк барбарысу звычайнага, Berberis thunbergii.
Ягады даюць добрую фарбу для афарбоўвання скур і воўны ў лімонна-жоўты колер.
Драўніна цвёрдая, з шырокай ярка-жоўтай абалонаю, ужываецца для вырабу шавецкіх цвікоў і на такарныя вырабы.
Меданос. Мёд з барбарысу залаціста-жоўтага колеру, прыемнага водару і далікатнага салодкага смаку[13].
Лекавае прымяненне
правіцьЯк лекавая расліна вядомы са старажытных часоў, у Старажытным Вавілоне і Старажытнай Індыі[11].
Лекавай сыравінай з’яўляюцца лісце (лац.: Folium Berberidis) і корань (Radix Berberidis) барбарыса звычайнага[8]. Лісце нарыхтоўваюць у час бутанізацыі і цвіцення; корні — ранняй вясной да распускання пупышак або ўвосень пасля паспявання пладоў[10].
Настойка з лісця барбарыса валодае кровесупыняючым (павышае згусальнасць крыві) і жоўцегонным дзеянне[8] м. Прэпараты барбарыса стымулююць скарачэнне мускулатуры, звужваюць сасуды асобных органаў, выклікаюць паніжэнне тонусу жоўцевага пузыра, валодаюць болесуцішальным і супрацьзапаленчым дзеяннем. Берберын, які вылучаюць з барбарысу, ужываецца ў навуковай медыцынскай практыцы. Ён выкарыстоўваецца пры лячэнні захворванняў жоўцевага пузыра — халецыстыту і жоўцевакаменнай хваробы, а таксама некаторых злаякасных пухлін [11].
У народнай медыцыне і гамеапатыі барбарыс выкарыстоўваецца як кровесупыняючы сродак, а таксама пры захворваннях нырак, печані, мачавых шляхоў, а таксама як патагоннае. Экстракт з лісця барбарыса вядомы як кровесупыняючы сродак пры жаночых захворваннях[8][11].
Класіфікацыя
правіцьТаксанамія
правіцьВід Барбарыс звычайны ўваходзіць у род Барбарыс (Berberis) трыбы Berberideae падсямейства Berberidoideae сямейства Berberidaceae порядка Казяльцовакветныя (Ranunculales).
яшчэ 1 падсямейства (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ 11—14 родаў | |||||||||||||||
сямейства Барбарысавыя | трыба Berberideae | від Барбарыс звычайны | ||||||||||||||
парадак Казяльцовакветныя | падсямейства Berberidoideae | род Барбарыс | ||||||||||||||
яшчэ 9 сямействаў (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ 1 трыба (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ ад 450 да 600 відаў | ||||||||||||||
Прадстаўнікі
правіцьУ рамках віду існуе шэраг формаў[14]:
- Berberis vulgaris f. atropurpurea Regel — з цёмна-чырвона-фіялетавымі чашалісцікамі. Найбольш частая форма;
- Berberis vulgaris f. marginata Regel — лісце з белай аблямоўкай па краі;
- Berberis vulgaris f. aureo-marginata Regel — лісце залаціста-чырвонае. Рэдкая форма;
- Berberis vulgaris f. macrophylla hort. — лісце буйное;
- Berberis vulgaris f. macrocarpa hort. — плады больш буйныя, круглявыя;
- Berberis vulgaris f. rotundifolia hort. — лісце круглявае;
- Berberis vulgaris f. serrata С.К.Schneid. — лісце глыбока-зубчастае;
- Berberis vulgaris f. arborea hort. — ствол, разгалінаваны ў верхняй частцы;
- Berberis vulgaris f. lutea Regel — плады ярка-жоўтыя;
- Berberis vulgaris f. alba West. — плады белыя ці жоўтыя;
- Berberis vulgaris f. enuclea West. — плады без насення;
- Berberis vulgaris f. dulcis Loud. — плады слаба кіслыя, саладкаватыя;
- Berberis vulgaris f. sulcata K.Koch — парасткі моцна рабрыстыя.
Барбарыс у культуры
правіцьУ літаратуры
правіць
Можа, гонкі ён, як хвоя? |
Алена Церашкова. «Барбарыс».[15] |
Алена Церашкова напісала жартаўлівы дзіцячы верш пра барбарыс.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Назва згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 23. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Барбарис обыкновенный // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 24-26. — 200 с. — 130 000 экз.
- ↑ Экофлора Украины = Екофлора України (укр.) / Відпов. редактор Я.П. Дідух. — Київ: Фітосоціоцентр, 2004. — Т. 2. — 480 с..
- ↑ а б Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь: Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева. — М.: Высш. шк., 1990. — С. 170. — ISBN 5-06-000085-0.
- ↑ а б в г Белов Н. В. Календула, алтей, чистотел и другие народные лекарственные растения в большой энциклопедии траволечения. — М., Мн.: АСТ, Харвест, 2005. — С. 31—33. — 464 с. — ISBN 5-17-031-498-1.
- ↑ «Приправа из сушеных ягод барбариса (сумак)» — RussianFood.com
- ↑ «Барбарисовый мед» Архівавана 11 студзеня 2008. — «Пчеловодство. РУ»
- ↑ Паводле кнігі «Деревья и кустарники СССР» (гл. раздзел Літаратура).
- ↑ Алена Церашкова. «Барбарыс»
Літаратура
правіць- Анціпаў В. Р., Вынаеў Г. У. Барбарыс // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 235—236.
- Белы А. Барбарыс // Праект «Наша ежа»
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 620. Berberis vulgaris L. — Барбарис обыкновенный // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 235. — ISBN 9-87317-128-9.
- Род 3. Барбарис — Berberis L. // Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции. / Ред. тома С. Я. Соколов. — М.—Л.: Изд-во АН СССР, 1954. — Т. III. Покрытосеменные. Семейства Троходендроновые — Розоцветные. — С. 53—71. — 872 с. — 3 000 экз.
- Род 547. Барбарис — Berberis L. // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редактор тома Б. К. Шишкин. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1937. — Т. VII. — С. 553—560. — 792 + XXVI с. — 5 200 экз.
Спасылкі
правіць- Барбарыс звычайны на сайце USDA NRCS (англ.)
- Барбарис обыкновенный в Энциклопедии декоративных садовых растений (руск.)
- Барбарис обыкновенный — Berberis vulgaris: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Berberis vulgaris: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.)