Ленінская вуліца (Магілёў)
Ленінская вуліца (старыя назвы: XVI—XIX стст. — Ветраная, з XIX ст. — Вялікая Садовая, Інжынерная[1]) — пешаходная вуліца ў гістарычным цэнтры Магілёва. Бярэ свой пачатак ад плошчы Славы да вул. Курако. Працягласць вуліцы 1490 м.
Ленінская вуліца Магілёў | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Горад | Магілёў |
Раён | Ленінскі раён |
Ранейшыя назвы |
Ветраная Вялікая Садовая Інжынерная |
Назва ў гонар | Уладзімір Ільіч Ленін |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУ часы Вялікага Княства Літоўскага
правіцьВынікі археалагічных даследаванняў і пісьмовыя крыніцы дазваляюць рэканструяваць планіроўку горада на розных этапах яго развіцця. У XV ст. пачала складвацца планіроўка Старога горада. У цэнтры размяшчаўся Нагорны пасад, які складаўся з Астрожскай і Нагорскай соцен. Пасад меў невялікія кварталы і скучаную забудову. У той час паступова сталі вылучацца дзве галоўныя вуліцы — Шклоўская (сучасная Першамайская) і Ветраная (Ленінская), што перасякалі тэрыторыю тагачаснага горада з поўдня на поўнач. Менавіта на Ветранай была пабудавана першая драўляная ратуша пасля атрымання ў 1577 г. горадам Магдэбургскага права. Гэта была найбольш прэстыжная частка Магілёва. Тут размяшчаліся галоўныя культавыя збудаванні, ратуша, дом войта, сядзібы купецтва, магістрацкага і цэхавых вярхоў, майстэрні рамеснікаў[2].
У XVI—XIX стст. называлася Ветраная. Канчаткова сфарміравалася ў канцы XVI-пачатку XVII стст. Яе архітэктурны ансамбль склаўся ў XVIII ст. Пачыналася вуліца ад Гандлёвай плошчы і цягнулася да абарончых збудаванняў — Бліжняга або Кругавога валу (XVI — пач. XIX стст.) У анцы яе знаходзілася Ветраная брама[2].
Менавіта на гэтай вуліцы знаходзіўся дом пякаркі, у якім у 1655 г. стала міраточыць ікона, якая сёння вядома як цудатворны абраз Магілёва-Брацкі, які шануецца як праваслаўнымі, так і католікамі[2].
Пад расійскай уладай
правіцьПасля далучэння да Расійскай імперыі пачынаецца перапланіроўка горада. Аднак план забудовы Магілёва 1778 г. і наступныя 1779 г., 1804—1806 гг., 1830 г. пакінулі нязменнай сярэдневечную планіроўку ў межах Нагорскага пасада: прамую веерную сетку вуліц, тры поясы ўмацаванняў. Новай з’яўлялася прамавугольная планіроўка забудовы горада ў межах Шклоўскага і іншага пасадаў з прабіўкай восевай магістралі, паралельнай Шклоўскай вуліцы. Гэта быў працяг вуліцы Ветранай, які пазней атрымаў назву Вялікая Садовая. Такім чынам вуліцы ў 1823 г. яна набыла выгляд скразной дарогі і праходзіла праз увесь горад. Перакрыжоўвалася з Дваранскай, Паштовай вуліцамі, плошчай пад назвай Шклоўскі базар, Афіцэрскай вуліцай. Ад яе ішлі Спаскі, Семінарскі і Лютэранскі завулкі[2].
У канцы XVIII—XIX стст. ад пачатку Ветранай на ніжніх паверхах мураваных будынкаў (часткова захаваліся) размяшчаўся шэраг невялікіх крам, вёўся гандаль у асноўным галантарэйнымі і харчовымі таварамі. Крамы, што знаходзіліся бліжэй да Мураўёўскага сада (Тэатральны сквер), былі больш заможнымі і прывабнымі знешне. Сама вуліца з гэтага месца пашыралася і па сваёй чысціні, утульнасці, прыгажосці будынкаў магла лічыцца лепшай у горадзе[2].
Сярод збудаванняў, якія ўпрыгожвалі вуліцу, асабліва вылучаліся будынак гарадской управы, узведзены ў другой палове XIX ст. на падмурках гандлёвых радоў XVII ст., фасад якога і цяпер выходзіць на плошчу Славы, комплекс дамоў ансамбля Спаскага манастыра, на тэрыторыі якога з другой паловы XVIII ст. размяшчаўся архірэйскі падворак. У 1780-я гг. быў пабудаваны комплекс духоўнай семінарыі. Спаса-Праабражэнская царква была пабудавана ў XVIII ст. (драўляная існавала з XV ст.) у стылі барока. У ёй сярод іншых архірэяў быў пахаваны св. Георгій Каніскі. З комплексу будынкаў ансамбля Спаскага манастыра захаваліся архірэйскі дом (вул. Ленінская, 11а), пабудаваны ў 1762—1785 гг. паводле праекта архітэктара І. Глаўбіца па замове архіепіскапа Г.Каніскага (на доме ўсталявана памятная дошка ў яго гонар), дом № 11 — былы жылы корпус Спаскага манастыра; дамы № 13, 15 — былыя жылыя дамы архірэйскага падворку[2].
На левым баку вуліцы, насупраць комплексу Спаскага манастыра, знаходзіўся адзін з буйнейшых у той час Богаяўленскі манастыр, гісторыя якога пачынаецца з 1618 г. і звязана з дзейнасцю праваслаўнага Магілёўскага брацтва. У 1676 г. кароль Ян Сабескі даў брацтву прывілей на адкрыццё пры манастыры друкарні, у якой у XVII ст. працаваў і выдаваў свае кнігі Спірыдон Собаль, і выданне кніг на беларускай і польскай мовах. З дзейнасцю друкарні звязаны імёны вядомых гравёраў Максіма і Васіля Вашчанкаў, Ф. Ангілейкі ды інш[2].
Далей на левым баку вуліцы знаходзіўся пабудаваны ў 1604 г. па фундацыі караля Жыгімонта III Фарны касцёл Св. Казіміра, будынак якога часткова захаваўся да нашага часу і цяпер належыць аблтэлекаму[2].
За перакрыжаваннем вуліцы з Семінарскім завулкам (цяпер вул. Болдзіна) на месцы абарончага вала па ініцыятыве губернатара М. М. Мураўёва (1828—1831 гг.) быў створаны сад, які атрымаў назву Мураўёўскага (сучасная назва — сквер імя Герцэна). Далей, за вуліцай Дваранскай (Камсамольская), знаходзіўся Шклоўскі пасад[2].
У другой палове XIX ст. адбылася чарговая перапланіроўка забудовы вуліц, якая паступова стала двух-трохпавярховай і мураванай, змяніла гістарычную планіровачную структуру[2].
Пад савецкай уладай
правіцьУ 1919 г. вуліца атрымала назву Ленінская. Сучаснае аблічча вуліцы стала складвацца ў 1930-я гады. Аднак планамерная забудова пачалася пасля Вялікай Айчыннай вайны, калі па генеральнаму плану Магілёва 1947—1950 гадоў. праводзілася рэканструкцыя і аднаўленне цэнтральнай часткі горада. Перапланіроўкі савецкага часу Значна паўплывалі на забудову старой часткі Магілёва, але вуліцу Ленінскую яны закранулі толькі часткова[2].
Сучаснасць
правіцьУ 2004 г. вуліца Ленінская, якая захавала найбольшую колькасць дамоў XIX ст., стала пешаходнай вуліцай — зонай адпачынку гараджан.
Забудова
правіцьВялікую ролю ў фарміраванні вуліцы адыгрываюць помнікі гісторыі, жылой і грамадзянскай архітэктуры XVIII — пачатку XX стагоддзяў як.
Няцотны бок
правіць- № 1а — Магілёўская ратуша. У будынку размяшчаецца Музей гісторыі Магілёва.
- № 1 — будынак былой гарадской управы (XVII стагоддзе). Цяпер у будынку размяшчаецца Палац грамадзянскіх абрадаў. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Г000023
- № 3 — двухпавярховы будынак XIX стагоддзя — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 5/1 — двухпавярховы будынак XIX стагоддзя — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 5/2 — двухпавярховы будынак XIX стагоддзя — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 7 — двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак (1790) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Г000024
- № 11 — манастырскі корпус Магілёўскага Спаскага манастыра (1785) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 11а — былы архірэйскі палац (1772—1785) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 511Г000025
- № 13 — жылы дом архірэйскага двара (сярэдзіна 19 ст.) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 15 — дом купца Кітаева — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 19 — трохпавярховы дом Б. Ландау, гасцініца «Парыж»[3] Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 21 (вуліца Камсамольская, 3) — трохпавярховы дом А. Гурэвіча, гасцініца «Тульская»[4] (1867[3]) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 23 (вуліца Камсамольская, 12) — трохпавярховы дом Р. Брэслау, гасцініца «Брысталь»[4] — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 25 — палац каталіцкага архібіскупа С. І. Богуша-Сестранцэвіча. (1780-я) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 27 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 29 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 29а — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 31 (Пажарны завулак, 17) — двухпавярховы дом Сімховіча[4] — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 33 — інтэрнат № 2 МДУ імя Куляшова.
- № 35 — будынак настаўніцкага інстытута (1853). Цяпер корпус № 2 Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 37 — былы дом купца Анташкевіча (1698). У будынку размяшчаецца музей Бялыніцкага-Бірулі — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Г000026
- № 39 — інтэрнат № 1 МДУ імя Куляшова.
- № 41 — будынак Магілёўскай мужчынскай гімназіі (1809), у якой вучыліся будучыя выдаўцы шматтомнага энцыклапедычнага слоўніка браты Аляксандр і Ігнат Гранат, першы прэзідэнт сената Гавайскіх астравоў Мікалай Судзілоўскі, галоўнакамандуючы сербскай арміяй, Туркестанскі генерал-губернатар Міхаіл Чарняеў , матэматык, географ, геафізік, астраном, даследчык Поўначы Ота Шміт. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 47 — кінатэатр «Радзіма».
- № 53 — Магілёўскі дзяржаўны музычны каледж імя М. А. Рымскага-Корсакава.
- № 59 — двухпавярховы інтэрнат Будтрэста № 12 (1952). У пачатку 2014 года прызнаны аварыйным і непрыдатным для жыцця, жыхары пераселены ў іншы інтэрнат. Знесены ўлетку 2018 года, на яго месцы ўзводзіцца паціпавярховы дом з мансардай (арх. У. Чаховіч, А. Матвіцэўскіх).
- № 61 — будынак, які сладаецца з 6- і 3-павярховых аб’ёмаў. У будынку размешчаны Ліцэй БРУ і клуб-рэстаран «Форум».
- № 63 — 9-павярховы будынак Тэхналагічнага парку Магілёў (1985, архітэктар В. Кільчыцкі).
Цотныя бок
правіць- рэшткі Богаяўленскага манастыра (ХVІІ — ХІХ стагоддзі) у квартале, абмежаваным вуліцамі Першамайскай, Ленінскай, Болдзіна — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000008
- № 4 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 6 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 8 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 10 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 14 — чатырохпавярховы пасляваенны дом.
- № 14А — чатырохпавярховы пасляваенны дом.
Ад скрыжавання з Камсамольскай раней стаялі дамы Эдэльмана, Граната, Шафрая, К. Гофмана[4]. У вуглавым доме Эдэльмана знаходзілася вядомая крама братоў Л. і І. Берштэйнаў, да якіх любілі заходзіць, бываючы ў Магілёве, вялікія князёўны, дочкі імператара Мікалая II[5].
- № 16 — двухпавярховы дом Берштэйна[4] — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 18 — двухпавярховы дом Ландау[4] — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 20 — трохпавярховы дом А. Магітсана (1884), Ц. Сыркінай[4] — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 22 — трохпавярховы дом Махавера[4] — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 24 (Пажарны завулак, 15) — двухпавярховы дом Махавера[4]. Крыло дома, якое выходзіла на Ленінскую, разбурана ў час вайны. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 26 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 28 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 28а — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 30 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 32 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 34 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 36 (зав. Мігая, 13) — будынак былога крэдытнага таварыства (пачатак ХХ стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000584
- № 38 — трохпавярховы будынак — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 40 — двухпавярховы дом Відаровіча (1910-я) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 44 — трохпавярховы будынак.
- № 46 (вул. Лепяшынскага) — трохпавярховы будынак з цэглы — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 48а — будынак (пачатак ХХ стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000027
- № 50 — будынак банка (1904) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000028
- № 50б — будынак былога Маскоўскага міжнароднага банка (пачатак ХХ стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000029
- № 52 — будынак былога губернскага распарадчага камітэта (другая палова ХІХ стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000030
- № 54 — будынак (другая палова ХІХ стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000031
- № 56 — будынак былой прыватнай жаночай гімназіі (пачатак ХХ стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000032
- № 68а — адміністрацыйны будынак (пачатак ХХ стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000033
Да вуліцы прымыкаюць скверы: Тэатральны, Лютэранскі, Камсамольскі, Міронава, 40-годдзя Перамогі.
На той частцы вуліцы, дзе дазволены аўтамабільны рух размешчаны магілёўскі аўтавакзал, швейная фабрыка «Вяснянка», Магілёўскі завод «Строммашына».
Славутасці
правіць- У 1957 годзе на будынку былой гарадской управы (дом № 1) ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар II губернскага з’езда Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў[6].
Зноскі
- ↑ Могилёв: Энцикл. справ. / Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 472 с., ил.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к Вуліцам гістарычныя назвы
- ↑ а б Гісторыя Магілёўскага яўрэйства 2002, с. 171.
- ↑ а б в г д е ё ж з Гісторыя Магілёўскага яўрэйства 2002, с. 172.
- ↑ Гісторыя Магілёўскага яўрэйства 2002, с. 173.
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Літаратура
правіць- История Могилевского еврейства: Документы и люди: Науч.-популяр. очерки и жизнеописания. В 2-х кн. Кн. 1. / Сост. А. Литин. — Мн.: Юнипак, 2002. — 688 с. — ISBN 985-6418-49-6.
Спасылкі
правіцьЛенінская вуліца (Магілёў) на Вікісховішчы |