Адкрыць галоўнае меню

Ленінская вуліца (старыя назвы: XVIXIX стст. — Ветраная, з XIX ст. — Вялікая Садовая, Інжынерная[1]) — пешаходная вуліца ў гістарычным цэнтры Магілёва. Бярэ свой пачатак ад плошчы Славы да вул. Курако. Працягласць вуліцы 1490 м.

Ленінская вуліца
Магілёў
Фатаграфія
Плошча Зорак на Ленінскай вуліцы
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Горад Магілёў
Раён Ленінскі раён
Ранейшыя назвы Ветраная
Вялікая Садовая
Інжынерная
Назва ў гонар Уладзімір Ільіч Ленін
Commons-logo.svg Ленінская вуліца на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

У часы Вялікага Княства ЛітоўскагаПравіць

Вынікі археалагічных даследаванняў і пісьмовыя крыніцы дазваляюць рэканструяваць планіроўку горада на розных этапах яго развіцця. У XV ст. пачала складвацца планіроўка Старога горада. У цэнтры размяшчаўся Нагорны пасад, які складаўся з Астрожскай і Нагорскай соцен. Пасад меў невялікія кварталы і скучаную забудову. У той час паступова сталі вылучацца дзве галоўныя вуліцы — Шклоўская (сучасная Першамайская) і Ветраная (Ленінская), што перасякалі тэрыторыю тагачаснага горада з поўдня на поўнач. Менавіта на Ветранай была пабудавана першая драўляная ратуша пасля атрымання ў 1577 г. горадам Магдэбургскага права. Гэта была найбольш прэстыжная частка Магілёва. Тут размяшчаліся галоўныя культавыя збудаванні, ратуша, дом войта, сядзібы купецтва, магістрацкага і цэхавых вярхоў, майстэрні рамеснікаў[2].

У XVIXIX стст. называлася Ветраная. Канчаткова сфарміравалася ў канцы XVI-пачатку XVII стст. Яе архітэктурны ансамбль склаўся ў XVIII ст. Пачыналася вуліца ад Гандлёвай плошчы і цягнулася да абарончых збудаванняў — Бліжняга або Кругавога валу (XVI — пач. XIX стст.) У анцы яе знаходзілася Ветраная брама[2].

Менавіта на гэтай вуліцы знаходзіўся дом пякаркі, у якім у 1655 г. стала міраточыць ікона, якая сёння вядома як цудатворны абраз Магілёва-Брацкі, які шануецца як праваслаўнымі, так і католікамі[2].

Пад расійскай уладайПравіць

Пасля далучэння да Расійскай імперыі пачынаецца перапланіроўка горада. Аднак план забудовы Магілёва 1778 г. і наступныя 1779 г., 18041806 гг., 1830 г. пакінулі нязменнай сярэдневечную планіроўку ў межах Нагорскага пасада: прамую веерную сетку вуліц, тры поясы ўмацаванняў. Новай з’яўлялася прамавугольная планіроўка забудовы горада ў межах Шклоўскага і іншага пасадаў з прабіўкай восевай магістралі, паралельнай Шклоўскай вуліцы. Гэта быў працяг вуліцы Ветранай, які пазней атрымаў назву Вялікая Садовая. Такім чынам вуліцы ў 1823 г. яна набыла выгляд скразной дарогі і праходзіла праз увесь горад. Перакрыжоўвалася з Дваранскай, Паштовай вуліцамі, плошчай пад назвай Шклоўскі базар, Афіцэрскай вуліцай. Ад яе ішлі Спаскі, Семінарскі і Лютэранскі завулкі[2].

У канцы XVIII—XIX стст. ад пачатку Ветранай на ніжніх паверхах мураваных будынкаў (часткова захаваліся) размяшчаўся шэраг невялікіх крам, вёўся гандаль у асноўным галантарэйнымі і харчовымі таварамі. Крамы, што знаходзіліся бліжэй да Мураўёўскага сада (Тэатральны сквер), былі больш заможнымі і прывабнымі знешне. Сама вуліца з гэтага месца пашыралася і па сваёй чысціні, утульнасці, прыгажосці будынкаў магла лічыцца лепшай у горадзе[2].

Сярод збудаванняў, якія ўпрыгожвалі вуліцу, асабліва вылучаліся будынак гарадской управы, узведзены ў другой палове XIX ст. на падмурках гандлёвых радоў XVII ст., фасад якога і цяпер выходзіць на плошчу Славы, комплекс дамоў ансамбля Спаскага манастыра, на тэрыторыі якога з другой паловы XVIII ст. размяшчаўся архірэйскі падворак. У 1780-я гг. быў пабудаваны комплекс духоўнай семінарыі. Спаса-Праабражэнская царква была пабудавана ў XVIII ст. (драўляная існавала з XV ст.) у стылі барока. У ёй сярод іншых архірэяў быў пахаваны св. Георгій Каніскі. З комплексу будынкаў ансамбля Спаскага манастыра захаваліся архірэйскі дом (вул. Ленінская, 11а), пабудаваны ў 17621785 гг. паводле праекта архітэктара І. Глаўбіца па замове архіепіскапа Г.Каніскага (на доме ўсталявана памятная дошка ў яго гонар), дом № 11 — былы жылы корпус Спаскага манастыра; дамы № 13, 15 — былыя жылыя дамы архірэйскага падворку[2].

На левым баку вуліцы, насупраць комплексу Спаскага манастыра, знаходзіўся адзін з буйнейшых у той час Богаяўленскі манастыр, гісторыя якога пачынаецца з 1618 г. і звязана з дзейнасцю праваслаўнага Магілёўскага брацтва. У 1676 г. кароль Ян Сабескі даў брацтву прывілей на адкрыццё пры манастыры друкарні, у якой у XVII ст. працаваў і выдаваў свае кнігі Спірыдон Собаль, і выданне кніг на беларускай і польскай мовах. З дзейнасцю друкарні звязаны імёны вядомых гравёраў Максіма і Васіля Вашчанкаў, Ф. Ангілейкі ды інш[2].

Далей на левым баку вуліцы знаходзіўся пабудаваны ў 1604 г. па фундацыі караля Жыгімонта III Фарны касцёл Св. Казіміра, будынак якога часткова захаваўся да нашага часу і цяпер належыць аблтэлекаму[2].

За перакрыжаваннем вуліцы з Семінарскім завулкам (цяпер вул. Болдзіна) на месцы абарончага вала па ініцыятыве губернатара М. М. Мураўёва (18281831 гг.) быў створаны сад, які атрымаў назву Мураўёўскага (сучасная назва — сквер імя Герцэна). Далей, за вуліцай Дваранскай (Камсамольская), знаходзіўся Шклоўскі пасад[2].

У другой палове XIX ст. адбылася чарговая перапланіроўка забудовы вуліц, якая паступова стала двух-трохпавярховай і мураванай, змяніла гістарычную планіровачную структуру[2].

Пад савецкай уладайПравіць

У 1919 г. вуліца атрымала назву Ленінская. Сучаснае аблічча вуліцы стала складвацца ў 1930-я гады. Аднак планамерная забудова пачалася пасля Вялікай Айчыннай вайны, калі па генеральнаму плану Магілёва 1947—1950 гадоў. праводзілася рэканструкцыя і аднаўленне цэнтральнай часткі горада. Перапланіроўкі савецкага часу Значна паўплывалі на забудову старой часткі Магілёва, але вуліцу Ленінскую яны закранулі толькі часткова[2].

СучаснасцьПравіць

У 2004 г. вуліца Ленінская, якая захавала найбольшую колькасць дамоў XIX ст., стала пешаходнай вуліцай — зонай адпачынку гараджан.

ЗабудоваПравіць

Вялікую ролю ў фарміраванні вуліцы адыгрываюць помнікі гісторыі, жылой і грамадзянскай архітэктуры XVIII — пачатку XX стагоддзяў як.

Няцотны бокПравіць

 
Скрыжаванне з вуліцай Камсамольскай
 
Дом № 39

Цотныя бокПравіць

 
Дамы № 20 і 22
 
Дом № 34 да рэстаўрацыі
 
Дом № 40
 
Дом № 46
 
Будынак былой прыватнай жаночай гімназіі

Да вуліцы прымыкаюць скверы: Тэатральны, Лютэранскі, Камсамольскі, Міронава, 40-годдзя Перамогі.

На той частцы вуліцы, дзе дазволены аўтамабільны рух размешчаны магілёўскі аўтавакзал, швейная фабрыка «Вяснянка», Магілёўскі завод «Строммашына».

СлавутасціПравіць

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Могилёв: Энцикл. справ. / Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 472 с., ил.
  2. 2,00 2,01 2,02 2,03 2,04 2,05 2,06 2,07 2,08 2,09 2,10 Вуліцам гістарычныя назвы
  3. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. 13. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986.— 408 с., іл.

СпасылкіПравіць