Гімназія-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Мінску. Размешчана ў Мінску па адрасе вуліца Макаёнка, 14. Здзяйсняе прафесійную (музычную, мастацкую) і агульнаадукацыйную падрыхтоўку вучняў 1-12 класаў.

Гімназія-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка
Выява лагатыпа
Дата заснавання 1962
Тып гімназія і каледж
Дырэктар Міхаіл Аляксандравіч Пазднікаў
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Мінск
Адрас 220114, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Макаёнка, 14
gki.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Будынак каледжа
Будынак каледжа

Гісторыя

правіць

Створаны ў 1962 годзе як Рэспубліканская школа-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве пры непасрэдным удзеле вядомых дзеячаў музыкі і мастацтва пад кіраўніцтвам Рыгора Шырмы[1]. У 1972 годзе школе нададзена імя Народнага мастака Беларусі Івана Восіпавіча Ахрэмчыка. Таксама школа вядома пад мянушкай Парнат. З 1990 года — Беларускі ліцэй мастацтваў, з 1997 — Беларускі рэспубліканскі навучальны комплекс гімназія-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка, з 2005 — дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка».

Вядомыя выпускнікі

правіць

У тым ліку паводле: [1]

Вядомыя выкладчыкі

правіць

Зноскі

  1. а б Белорусский лицей искусств Архівавана 11 кастрычніка 2017.. АРТРУ.ИНФО
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 263.

Спасылкі

правіць