9 ліпеня
(Пасля перасылкі з 9.7)
9 ліпеня — сто дзевяносты (сто дзевяноста першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← ліпень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 | ||||
2024 |
Падзеі
правіць- 1357: У Празе закладзены Карлаў мост.
- 1540: Генрых VII Цюдор ануляваў свой чацвёрты шлюб з Ганнай Клеўскай.
- 1762: Гвардыяй скінуты расійскі імператар Пётр III, змову падтрымала яго жонка, будучая імператрыца Кацярына II.
- 1807: Тыльзіцкі мірны дагавор паміж Францыяй, Прусіяй і Расіяй. Перадача Беластока і навакольных тэрыторый, населеных пераважна беларусамі, у склад Расіі.
- 1810: Напалеон анексіраваў Нідэрланды.
- 1810: Брытанія часова акупавала Рэюньён.
- 1815: Талейран стаў першым прэм’ер-міністрам Францыі.
- 1816: Аргенціна абвясціла незалежнасць ад Іспаніі.
- 1829: Расійская армія на чале з І. Ф. Паскевічам ўзяла турэцкую крэпасць Эрзерум.
- 1868: 14-ая папраўка ў Кастытуцыю ЗША, якая гарантавала негрыцянскаму насельніцтву поўныя грамадзянскія правы.
- 1877: Пачатак першага Уімблданскага турніру
- 1906: У вёсцы Мікалаеўшчына адбыўся нелегальны настаўніцкі з’езд, разагнаны паліцыяй. За ўдзел у ім звольнілі 13 настаўнікаў, сярод іх К. Міцкевіча (Якуба Коласа), А. Сянкевіча, І. Фёдарава (Янку Маўра).
- 1917: Па ініцыятыве настаўнікаў-дэлегатаў З’езда беларускіх арганізацый і партый утвораны Беларускі вучыцельскі хаўрус.
- 1920: Польскія войскі пакінулі Шацілкі (зараз г. Светлагорск).
- 1921: Кангрэс ЗША зацвердзіў закон аб стварэнні хоўмлендаў для гавайцаў (англ. Hawaiian Homes Commission Act).
- 1944: Заканчэнне бітвы за Сайпан перамогай арміі і флоту ЗША над ваеннымі фарміраваннямі Японіі.
- 1955: Адкрыта Мінская дзіцячая чыгунка.
- 1975: Прэзідэнт ЗША Джэральд Рудальф Форд сустрэўся з Аляксандрам Салжаніцыным.
- 1986: Легалізацыя гомасексуальнасці ў Новай Зеландыі.
- 1992: Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Вялікім Герцагствам Люксембург.
- 1997: Украіна падпісала дагавор аб супрацоўніцтве з НАТА.
- 2011: Паўднёвы Судан атрымаў незалежнасць ад Судана.
- 2017: Абвешчана пра вызваленне іракскага Масула ад баевікоў «Ісламскай дзяржавы».
Нарадзіліся
правіць- 1563: Арацыа Джэнтылескі, італьянскі мастак
- 1770: Джузэпэ Радзі, італьянскі батанік і ўрач
- 1834: Ян Неруда, чэшскі пісьменнік
- 1850: Іван Вазаў, балгарскі пісьменнік (пам. 22.9.1921)
- 1858: Франц Боас, нямецка-амерыканскі этнограф, антраполаг, лінгвіст (пам. 21.12.1942)
- 1883: Аляксандр Дубах, беларускі навуковец у галіне меліярацыі і гідралогіі (пам. 1942)
- 1894: Пётр Капіца, савецкі фізік, акадэмік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1978)
- 1901: Барбара Картленд, англійская пісьменніца, аўтар шматлікіх любоўных раманаў (пам. 21.5.2000)
- 1933: Элем Клімаў, савецкі кінарэжысёр
- 1937: Дэвід Хокні, англійскі мастак
- 1946: Уладзімір Някляеў, беларускі паэт, празаік, эсэіст
- 1946: Бон Скот, вакаліст «AC/DC»
- 1950: Віктар Януковіч, дзяржаўны дзеяч Украіны
- 1956: Том Хэнкс, амерыканскі акцёр і прадзюсар
- 1966: Амелі Натомб, бельгійская пісьменніца
- 1997: Таццяна Сміт, паўднёваафрыканская плыўчыха, алімпійская медалістка
Памерлі
правіць- 1441: Ян ван Эйк, нідэрландскі мастак (нар. ~1390)
- 1702: П'ер Лемойн, французскі салдат, даследчык
- 1852: Томас Мак-Кенан, 2-і міністр унутраных спраў ЗША
- 1856: Амедэо Авагадра, італьянскі фізік і хімік
- 1947: Люцыян Жалігоўскі, польскі генерал, дзяржаўны і ваенны дзеяч
- 1962: Жорж Батай, французскі філосаф і пісьменнік
- 1985: Шарлота, вялікая герцагіня Люксембургская
- 1987: Іван Цішчанка, беларускі хімік
- 1996: Сяргей Курохін, расійскі музыкант-авангардыст, кампазітар
- 2012: Аляксей Гусак, беларускі матэматык
- 2024: Ежы Штур, польскі акцёр