Аку́т (лац.: acutus), о́ксія (стар.-грэч.: ὀξεῖα), востры націск[1] — дыякрытычны знак[en], /-падобная рыска над літарай. Выкарыстоўваецца ў грэчаскай, раманскіх, славянскіх і шматлікіх іншых мовах. У Юнікодзе прадстаўлены як U+0301. Прыблізна супадае па форме з друкарскім клавіятурным знакам — машынапісным апострафам.

Арфаграфія некаторых моў патрабуе абавязковай ці факультатыўнай расстаноўкі знакаў націску (акута або гравіса). Акут як знак націску выкарыстоўваецца ў некаторых сучасных еўрапейскіх мовах, якія маюць рухомы (нефіксаваны) націск.

У раманскіх мовах акут шырока выкарыстоўваецца для адрознівання адкрытых і закрытых галосных. У большасці арфаграфічных сістэм (за выключэннем партугальскай мовы) пазначае закрытую якасць галоснага.

У некаторых мовах выкарыстоўваецца для абазначэння даўгаты галосных (а таксама складаўтваральных зычных), тону, лагічнага вылучэння.

Папярэднікам акута быў, відаць, знак апексу, які ўжываўся ў лацінскай мове для пазначэння даўгаты галоснага.

У старажытнагрэчаскай політанічнай арфаграфіі знак вострага націску з’явіўся для пазначэння высокага тону. У сучаснай грэчаскай мове (дыматыка) музычны націск страчаны і знакам оксіі паслядоўна пазначаецца націск ва ўсіх шматскладовых словах.

У беларускай, рускай і ўкраінскай мовах знак вострага націску сістэматычна выкарыстоўваецца для пазначэння месца націску ў слоўніках, кнігах для малодшых школьнікаў і замежнікаў. У звычайных тэкстах у словах, якія адрозніваюцца толькі месцам націску (гл. Амографы), прастаўляецца факультатыўна: па́ра — пара́, пры́клад — прыкла́д і інш.

Таксама ў беларускім і ўкраінскім лацінскіх алфавітах для пазначэння мяккіх (палаталізаваных) зычных выкарыстоўваюцца літары ć, , ń, ś, ź.

  • У чэшскай і славацкай мовах акут (чарка, čárka — «коска») выкарыстоўваецца для пазначэння доўгіх галосных: á, é, í, ó, ú, ý, у славацкай таксама і складаўтваральных зычных: ŕ і ĺ.
  • Акут у польскай мове (akcent ostry, або крэска, kreska), па-першае, выкарыстоўваецца як знак палаталізацыя зычных (падобна да чэшскага гачака) над ć, ś, ź, ń: sześć /ʂɛɕʨ/ «шэсць». Па-другое, крэска над галосным ó змяняе яго якасць ([u]) і звязана з гістарычным чаргаваннем кароткага o і доўгага ó. У польскай тыпаграфіцы крэска звычайна больш вертыкальная за акут, і змяшчаецца трохі правей.[2]
  • У верхнелужыцкім і ніжнелужыцкім алфавітах выкарыстоўваюцца наступныя літары з акутам: ć, ń, ó, ŕ, ś, ź (у верхнелужыцкім толькі першыя тры і апошняя ў складзе дыграфа ).
  • У македонскай мове ўжываюцца літары Ѓ ѓ і Ќ ќ, якія пазначаюць спецыфічныя палатальныя або альвеа-палатальныя зычныя. Таксама акутам пазначаецца ў слоўніках націск, калі ён падае не на трэці ад канца склад у шматскладовых словах або не на першы ў двухскладовых.
  • У серба-харвацкай лацініцы (сербскай, харвацкай, баснійскай, чарнагорскай) акут (ostrivec) над літарай c: ć пазначае гук [ʨ] (вынік палаталізацыі t). Таксама акутам пазначаецца ў слоўніках доўга-ўзыходны націск.
  • У славенскай мове ў слоўніках і дапаможніках акут паказвае на даўгату галосных і (графічна) зычнага r у націскных складах, прычым, адначасова на закрытае вымаўленне e і o. У выпадку ўказання танальнага кампанента, акут пазначае доўга-ўзыходны націск (як і ў серба-харвацкай мове), пры гэтым закрытасць e і o пазначаецца кропкай пад імі. (Практычна ў слоўніках часта ўжываецца першая сістэма, а тон паказваецца за словам паўторам у дужках літары з адпаведным значком.)
  • У французскай мове акут (accent aigu) ставіцца толькі над літарай «e» (і толькі ў адкрытым складзе): é — і пазначае закрытае вымаўленне галоснага [e] (у адрозненне ад è, ê [ɛ] і e [ə]): clé [kle], armée [aʁme], élève [elεːv].
  • У іспанскай мове акут (acento agudo, або acento diacritico) над літарамі á, é, í, ó, ú выкарыстоўваецца ў двух асноўных выпадках.
1. Для пазначэння славеснага націску:
а) калі ў словах, якія заканчваюцца на любы галосны, а таксама зычныя -n і -s, яно падае не на перадапошні склад;
б) калі ў словах, якія заканчваюцца на любы зычны акрамя -n і -s, яно падае не на апошні склад.
2. Для адрознівання амонімаў, асабліва ў парах «пытальнае слова / адносны займеннік», дзе першае з’яўляецца ўдарным, а другое — клітыкай: cómo («як?») — como («як»), qué («што?») — que («што, які»), dónde — donde «дзе / куды?» і «дзе / куды». Таксама ў парах «ты» і tu «твой», él «ён» — el (артыкль мужчынскага роду).
  • У каталанскай і аксітанскай мовах акут (accent tancat) пазначае як месца націску, так і якасць галосных: é азначае [e] (у адрозненне ад è [ɛ]), ó — [o] (у адрозненне ад ò [ɔ]). У каталанскай мове націск пазначаецца ў выпадках, які галоўным чынам супадаюць з іспанскімі: é, í, ó, ú (над галоснымі верхняга ўздыму; над a ужываецца гравіс: à).
  • У аксітанскай арфаграфіі падобным чынам адрозніваюцца é [e] — è [ɛ], ó [u] — ò [ɔ], а таксама á [ɔ/e] — à [a]. Як знак націску выкарыстоўваецца над галоснымі á, é, í, ó, ú.
  • У партугальскай і галісійскай мовах правілы пастаноўкі націску таксама блізкія да іспанскіх, аднак у партугальскай ён не пазначаецца над ударнымі i і u на канцы. У адрозненне ад астатніх раманскіх моў, у партугальскай акут (acento agudo) маркіруе адкрытыя галосныя: á [a], é [ɛ], ó [ɔ].
  • У італьянскай мове знак акута (é і вельмі рэдка ó) абавязкова ўжываецца толькі ў аксітонах (словах з націскам на апошнім складзе) і ў некалькіх службовых аднаскладовых словах. Найбольш распаўсюджаны словы, якія заканчваюцца на -ché (perché «чаму/таму»), а таксама асноўная рэгулярная форма 3 асобы адзіночнага ліку дзеясловаў другой групы ў il passato remoto: poté «змог (змагла, -о, -і)». Прыклады аднаскладовых амонімаў: «ніякі» — ne (адносная часціца), «сам» — se «калі». ó факультатыўна выкарыстоўваецца для адрознівання квазіамофонаў (у гутарковай італьянскай мове слаба выяўлена проціпастаўленне [o] і [ɔ]): bótte «бочка» і bòtte «бойка».
  • У англійскай мове акут (acute accent), як і іншыя дыякрытычныя знакі, сустракаецца ў запазычаных словах, пераважна французскага паходжання: café «кафэ», fiancé «жаніх», fiancée «нявеста», sauté, touché і інш. Прычым многія з іх захоўваюць і арыгінальнае вымаўленне, з націскам на апошнім складзе. У некаторых французскіх запазычаннях захоўваецца толькі адзін дыякрытычны знак з некалькіх, напрыклад, resumé ад фр.: résumé. Часам акут ставіцца над -e на канцы нават у тых словах, дзе гэта не адпавядае арфаграфіі: latté ад італ.: latte. У апошніх двух выпадках функцыя вострага націску — паказаць на тое, што -e на канцы не нямое. Многія тэрміны, не цалкам засвоеныя мовай (варварызмы, якія звычайна пазначаюцца курсівам), цалкам захоўваюць дыякрытыку мовы-крыніцы: adiós, coup d'état, pièce de résistance, crème brûlée. У англійскай паэзіі акут (часам і гравіс) пазначае нестандартнае вымаўленне слоў: picked (звычайна [pɪkt]) — pickéd ['pɪkɪd].
  • У нідэрландскай мове выкарыстоўваецца для адрознівання слоў, якія адрозніваюцца толькі месцам націску (vóórkomen — voorkómen) або адкрытасцю / закрытасцю галоснага, калі гэта не адлюстравана ў напісанні іншым спосабам ( — ; één — een). Таксама для вылучэння (эмфазы) асобнага слова ў сказе: Het is ónze auto, niet die van jullie. — «Гэта наша машына, а не ваша».

У скандынаўскіх мовах акут пазначае ўдарны e на канцы, звычайна толькі пры наяўнасці амонімаў.

  • У шведскай мове існуе некалькі пар амонімаў, якія адрозніваюцца толькі акутам (akut accent): ide «бярлог» — idé «ідэя»; armé («армія») — arme («бедны, гаротны»); armen «рука» — armén «армія» (з азначальным артыклем) (у словах «бярлог» і «рука» націск на першым складзе, які амыслова не пазначаецца). З акутам пішуцца многія запазычанні, асабліва французскія, напрыклад, filé, kafé, resumé.
  • У дацкай мове: én «адзін» — en (назначальны артыкль); fór «пайшоў» — for «для»; véd «ведае» — ved (прыназоўнік з інструментальным значэннем); gǿr «брэша» — gør «робіць)»; dǿr «памірае» — dør «дзверы»; allé «алея» — alle «усе». Акрамя таго акут рэгулярна выкарыстоўваецца для адрознівання формаў загадныга ладу дзеясловаў, якія заканчваюцца на -ere, і множнага ліку назоўнікаў: analysér «(пра)аналізуй» — analyser «аналізы». У любым выпадку выкарыстанне акута не з’яўляецца абавязковым. Пры эмфазе слова, якое вылучаецца, атрымлівае акут; асабліва часта займеннік der («там»), які ўжываецца як у службовай функцыі, так і ў знамянальнай: Der kan ikke være mange mennesker dér. — «Там не можа быць шмат народа»; Dér skal vi hen. — «Мы пойдзем туды».
  • У нарвежскай, у адрозненне ад дацкай, акут (akutt aksent) не служыць для адрознівання імператываў і множнага ліку назоўнікаў: kontroller — «кантралюй» і «кантролі (мн. л.)». У нованарвежскай простае прошлае дзеяслова å fare «ездзіць» факультатыўна запісваецца як fór для адрознівання ад for (прыназоўнік «для»), fôr «корм» / «палатно» і fòr «разора» (ужыванне ўсіх дыякрытык неабавязкова[3]). Востры націск таксама захоўваецца ў словах французскага паходжання: allé, kafé, idé, komité, хоць у штодзённым ужытку акутам часта грэбуюць, часам замяняючы яго гравісам.
 
Узор тэксту на ісландскай мове, які змяшчае літары з вострым націскам.
  • У ісландскай мове выкарыстоўваюцца 6 літар з вострым націскам: á, é, í, ó, ú, ý (у фарэрскай 5 — няма é), якія лічацца самастойнымі літарамі і займаюць уласныя пазіцыі ў алфавіце. Любая з літар можа пазначаць як доўгі, так і кароткі гук. Этымалагічна яны ўзыходзяць да старажытнанарвежскіх доўгіх галосных, якія ў большасці выпадкаў ператварыліся ў дыфтонгі (акрамя é, якое ў фарэрскай мове стала æ).
á: [au(ː)]
é: доўгае чытанне [jeɛː], кароткае [jɛ]
í/ý: [i(ː)]
ó: [ou(ː)]
ú: [u(ː)].
á: доўгае чытанне [ɔa], кароткае [ɔ], перад [a]: [õ]
í/ý: доўгае [ʊiː], кароткае [ʊi]
ó: доўгае [ɔu], [ɛu] ці [œu], кароткае : [œ]; на востраве Суўры (Suðuroy): [ɔ]
Калі за ó ідзе спалучэнне -gv, ó вымаўляецца як [ɛ], на Суўры [ɔ].
ú: доўгае [ʉu], кароткае [ʏ]
Калі за ú ідзе спалучэнне -gv, ú вымаўляецца [ɪ].
  • У валійскай арфаграфіі акут над галоснымі á, é, í, ó, ú, , ý выкарыстоўваецца для пазначэння славеснага націску, калі ён падае не на перадапошні склад: casáu «ненавідзець», caniatáu «дазваляць».
  • У ірландскай мове літары з акутам (ірл.: síneadh fada [ˌʃiːnʲə ˈfadˠə]): á, é, í, ó, ú пазначаюць доўгія галосныя.
  • У венгерскай мове акут выкарыстоўваецца для пазначэння даўгаты галосных: á, é, í, ó, ú. Акрамя таго ён паказвае і на якасныя адрозненні: кароткі a — адкрыты задні агублены галосны [ɒ], у той час як доўгі á — адкрыты пярэдні неагублены [a]. Падобным чынам кароткі e — адкрыты пярэдне-цэнтральны [ɛ], а доўгі é — закрыты пярэдне-цэнтральны [e]. У венгерскай мове выкарыстоўваецца і падвойны акут.
  • У паўночнасаамскай мове акут ставіцца над Áá і Óó, а таксама часам над адпаведнымі літарамі лацінскага алфавіта, калі няма магчымасці выкарыстаць шрыфт, які мае спецыфічныя саамскія літары Čč, Đđ, Ŋŋ, Šš, Ŧŧ, Žž[4] (гл. Саамскае пісьмо).

Іншыя мовы

правіць
  • У слоўніках літоўскай мовы акут пазначае ўдарныя доўгія склады з сыходным тонам. У выпадку двухлітарнага пазначэння вяршыні склада ставіцца над першай літарай, таму што гэты від націску вылучае першую мору склада.
  • У латынізаваным туркменскім алфавіце літара Ýý пазначае гук [j] і адпавядае літары Й кірыліцы.
  • У в’етнамскай, кітайскай (гл. Піньінь), некаторых афрыканскіх мовах, якія выкарыстоўваюць пісьменнасці на лацінскай аснове, знакам вострага націску пазначаецца ўзыходны ці высокі тон. Напрыклад, у мове ёруба: apá «рука» .
  • У некаторых баскскіх тэкстах востры націск можа стаяць над літарамі r і l, але звычайна замяняецца падваеннем гэтых літар: ŕ (ці rr) пазначае гулкі шматнаціскны санант [r] у сярэдзіне слоў (у пачатку і на канцы слоў r заўсёды шматнаціскны). ĺ або ll пазначае палатальны [ʎ].
  • У штучнай мове сольрэсоль словы ў множным ліку вымаўляюцца з падаўжэннем апошняга зычнага, што на пісьме пазначаецца акутам: рэдо «брат», рэдō «сястра», рэдṓ «сёстры».
  • У штучнай мове квенья акутам пазначаюцца доўгія галосныя (пры транслітарацыі лацініцай).

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. А. І. ГРУША. БЕЛАРУСКАЯ КІРЫЛІЧНАЯ ПАЛЕАГРАФІЯ
  2. Polish Diacritics: Kreska: Not exactly acute
  3. Norwegian language council, Diacritics (in Norwegian)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2007. Праверана 13 ліпеня 2015.
  4. Svonni, E Mikael (1984). Sámegiel-ruoŧagiel skuvlasátnelistu. Sámiskuvlastivra. pp. III. ISBN 9177160088.