Каардынацыйная рада (Беларусь)
Каардынацыйная Рада па арганізацыі працэсу пераадолення крызісу — недзяржаўны палітычны і грамадзянскі орган на тэрыторыі Беларусі. Рада створаная з даручэння Святланы Ціханоўскай з мэтай прыняцця захадаў па стабілізацыі сітуацыі ў краіне, забеспячэння трансферу ўлады і абароны суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь.[2]
Каардынацыйная рада | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Тып арганізацыі | палітычная арганізацыя[d][1], калегіяльнасць[d] і прадстаўнічая дэмакратыя[d] |
Афіцыйныя мовы | беларуская, руская мова і англійская |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 18 жніўня 2020 |
Узнагароды | |
rada.vision/by | |
![]() |
СкладПравіць
У склад Рады першапачаткова ўвайшлі каля 70 чалавек. 19 жніўня абраны Прэзідыум з сямі чалавек:
- Святлана Алексіевіч (нобелеўская лаўрэатка па літаратуры)
- Сяргей Дылеўскі (лідар стачкама Мінскага трактарнага завода)
- Максім Знак (юрыст штаба Віктара Бабарыкі, пазней юрыст Аб’яднанага штаба)
- Вольга Кавалькова (давераная асоба Святланы Ціханоўскай)
- Марыя Калеснікава (кіраўнік штаба Віктара Бабарыкі)
- Павел Латушка (экс-міністр культуры, дыпламат)
- Лілія Уласава (юрыст, медыятар)
Асноўны склад:
- Наталля Абрашына-Жадаева — доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар БДУ
- Святлана Алексіевіч — пісьменнік, Нобелеўская лаўрэатка па літаратуры
- Максім Баграцоў — віцэ-прэзідэнт кампаніі EPAM Systems
- Андрэй Бастунец — журналіст, старшыня ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»
- Павел Белавус — заснавальнік і ўладальнік кампаніі «Symbal.by(бел. (тар.)) бел.»
- Алесь Бяляцкі — праваабаронца, старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна»
- Таццяна Вадалажская — беларускі метадолаг і сацыёлаг, сузаснавальніца і каардынатар «Лятучага ўніверсітэта»
- Віталь Валянюк — дырэктар Probusiness
- Алана Гебрэмарыям — актывістка Моладзевага блока
- Юрась Губарэвіч — палітык, старшыня Руху «За Свабоду»
- Аляксандр Дабравольскі — палітык, сябра Палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі
- Алесь Дуко — прадстаўнік адміністрацыі парку «Вялікі Камень»
- Уладзімір Дунаеў — прафесар, эксперт Грамадскага Балонскага камітэта
- Максім Знак — юрыст
- Вольга Кавалькова — давераная асоба Святланы Ціханоўскай
- Мікалай Казлоў — давераная асоба Святланы Ціханоўскай
- Марыя Калеснікава — каардынатарка штабу Віктара Бабарыка
- Святлана Калінкіна — журналістка
- Дзмітрый Крук — эканаміст
- Ігар Кубашкоў — прадстаўнік студэнцкай супольнасці
- Андрэй Курэйчык — кінасцэнарыст, драматург, рэжысёр, публіцыст
- Яўген Лівянт — педагог, кіраўнік рэпетытарскага цэнтра «100 балаў»
- Сяргей Макейкаў — дэлегат Беларускага металургічнага завода
- Таццяна Марыніч — заснавальніца групы кампаній BELBIZ
- Уладзімір Пугач — музыка, група «J:морс», юрыст
- Віталь Рымашэўскі — сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі « Беларуская хрысціянская дэмакратыя»
- Ганна Севярынец — настаўніца, пісьменніца, літаратуразнаўца
- Андрэй Стрыжак — актывіст кампаніі BY-COVID
- Лілія Уласава — юрыст, міжнародны медыятар
- Юрый Хашчавацкі — кінарэжысёр
- Уладзімір Цэслер — мастак
- Сяргей Чалы — незалежны аналітык, эканаміст
- Юлія Чарняўская — культуролаг, прафесар
- Аляксей Шчурко — бізнэсмэн GURTAM
- Андрэй Ягораў — палітолаг, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі
Інфармацыя аб тым, што ў склад увайшоў Старшыня Назіральнага савета групы кампаній «А-100» Аляксандр Цэнтэр, была абвергнута на сайце кампаніі.Группа кампаній А-100. Против насилия(руск.) (17 жніўня 2020).
Народнае антыкрызіснае кіраўніцтваПравіць
26 кастрычніка 2020 года Каардынацыйная рада ўхваліла прынцыпы дзейнасці Народнага антыкрыіснага кіраўніцтва, якое ўзначаліў Павел Латушка. Вызнааныя мэты: забяспечыць мірнае завяршэнне выканання функцый нелегітымнымі органамі ўлады, стабілізацыя сістэмы кіравання краінай пасля пераходу ўлады да народа[3].
ПераследПравіць
З моманту стварэння Каардынацыйнай рады і абрання Прэзідыума іх сябры падвяргаюцца жорсткаму ціску з боку ўладаў Беларусі. Генеральнай пракуратурай па факце стварэння і дзейнасці КР была ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 361 КК (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), у рамках якой адбываліся актыўныя выклікі на допыты як членаў Прэзідыума, так і іншых членаў рады.
У снежні 2020 года Генеральная пракуратура распачала крымінальныя справы ў дачыненні Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай, Максіма Знака, Паўла Латушкі, Вольгі Кавальковай і іншых асоб па факце стварэння экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім, г. зн. здзяйснення злачынства, прадугледжанага ч. 1 ст. 361-1 Крымінальнага кодэксу.
АцэнкіПравіць
У кастрычніку 2020 года Еўрапейскі парламент узнагародзіў беларускую апазіцыю, прадстаўленую Каардынацыйный радай, прэміяй «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава[4]. У спісе лаўрэатаў: Марыя Калеснікава, Святлана Ціханоўская, Святлана Алексіевіч, Вольга Кавалькова, Вераніка Цапкала, Сяргей Ціханоўскі, Алесь Бяляцкі, Сяргей Дылеўскі, Сцяпан Пуціла, Мікалай Статкевіч[5].
Зноскі
- ↑ https://archive.today/nFNAq
- ↑ Координационный совет белорусской оппозиции объявил свою цель — новые выборы и мирная передача власти(руск.) . Meduza (18:57, 18 августа 2020). Праверана 18 жніўня 2020.
- ↑ belarus-nau.org
- ↑ 2011 - 2020 | Preisträger | Sacharow-Preis | Europäisches Parlament(нявызн.) .
- ↑ Премія Європарламенту імені Сахарова присуджена опозиції Білорусі . Украінская праўда (22 кастрычніка 2020). Праверана 23 кастрычніка 2020.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каардынацыйная рада (Беларусь)
- rada.vision/by — афіцыйны сайт Каардынацыйнай рады