Адкрыць галоўнае меню
Вёска
Дудзічы
Carkva, Dudzičy.JPG
Царква Святой Ганны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Колькасць двароў
97
Насельніцтва
259 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Дудзічы на карце Беларусі ±
Дудзічы (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Дудзічы (Пухавіцкі раён)
Дудзічы (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Дудзічы (Пухавіцкі раён)

Ду́дзічы[1] (трансліт.: Dudzičy, руск.: Дудичи) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Насельніцтва 259 чал. (2010). Знаходзяцца за 54 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск, на рацэ Пціч.

Дудзічы — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.

ГісторыяПравіць

Полацкае і Тураўскае княствыПравіць

 
Усяслаў Чарадзей, пры якім Полацкае княства дасягнула найвялікшага росквіту і атрымала выхад да Балтыйскага мора

Распаўсюджана меркаванне, што Дудзічы, пад назвай «Дудуткі», упершыню ўпамінаюцца ў летапісах у XI стагоддзі[2]. Меркавана ў гэтых месцах праходзіла сухапутная дарога, што вядзе да Полацка, па якой на думку даследчыкаў і паводле «Слова аб палку Ігараве», полацкі князь Усяслаў Чарадзей праскакаў «ваўком да Нямігі з Дудутак, даведаўшыся пра аблогу старажытнага Менска…»[3][4][5]

Вялікае Княства ЛітоўскаеПравіць

Упершыню Дудзічы ўпамінаюцца ў 1600 годзе[6], як мястэчка ў Менскім павеце ВКЛ. У пач. XVII ст. мясцовасцю валодалі Адахоўскія. У 1621 Р. Адахоўскі прадаў маёнтак Я. Быхаўцу.

3 канца XVII ст. Дудзічы знаходзіліся ў закладзе Заранкаў-Горбаўцаў, якія пабудавалі тут уніяцкі касцёл. 3 1748 імі валодала дачка К. Заранкі — Аляксандра. У 1766 мястэчка атрымала прывілей на правядзенне 3 рэгулярных кірмашоў і адзін раз на тыдзень таржкоў. У 1767 па замужжы Аляксандры Дудзічамі валодалі Прозары. У 1769 Ю. Прозар збудаваў тут палац і парк, у 1780 паводле тэстаменту жонкі — грэка-каталіцкую Пакроўскую царкву на месцы старой. Пры касцёле была адкрытая пачатковая школа. 3 1785, калі дачка Прозара Ружа выйшла замуж, мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Ельскіх. Станіслаў Ельскі запрасіў сюды 20 замежных рамеснікаў, якія абучалі сялян розным рамесным навукам.

Паводле данных тапаграфічнага апісання Мінскай губерні (1800 года) у Дудзічах быў гарбарны завод палкоўніка С. Ельскага.

Пад уладай Расійскай імперыіПравіць

 
Мемарыяльны знак «Аляксандру II ад удзячных сялян» побач з цакрвой

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Дудзічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Станам на 1800 тут была драўляная грэка-каталіцкая царква, млын, 3 карчмы, фруктовы і батанічны сад, аранжарэя, невялікі гарбарны завод. У Вайну 1812 года праз Дудзічы праходзілі напалеонаўскія войскі. У 1839 годзе ўніяцкі касцёл быў пераўтвораны ў праваслаўную прыходскую царкву. Паводле інвентару 1844 існавалі аднайменныя мястэчка (12 двароў рамеснікаў) і вёска (30 двароў сялян)[7]. 3 1857 Дудзічамі валодаў М. Ельскі. На 1859 у мястэчку было 5 двароў[8].

У 1863 адкрытае народнае вучылішча. У 1879 прыход налічваў каля 1,8 тыс. вернікаў, пры царкве было папячыцельства. У 1886 дзейнічала народнае вучылішча, валасное праўленне, праваслаўная царква, капліца, бальніца, крама. У 1886 годзе ў вучылішчы налічвалася 55 вучняў, з іх 3 дзяўчынкі. Іх вучыў Макар Гладкі. Школа ўтрымлівалася на сродкі сялян і дзяржаўнага казначэйства.

Паводле перапісу 1897 года працавалі валасное праўленне, хлебазапасны магазін, народнае вучылішча, 2 пітныя ўстановы, у кожную наваквадравую надзелю адбываўся кірмаш.

У 1900 годзе ў народным вучылішчы займаліся 69 хлопчыкаў і 9 дзяўчынак. Настаўнікам працаваў Д. Пыжэвіч.

У 1905—1907 гг. і вясной 1917 у Дудзічах і населеных пунктах Дудзіцкай воласці адбыліся масавыя сялянскія хваляванні.

Найноўшы часПравіць

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дудзічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Народнае вучылішча пераўтворана ў працоўную школу 1-й ступені, дзе ў 1922 годзе налічваецца каля 70 вучняў. З 20 жніўня 1924 па 16 ліпеня 1954 з’яўляліся цэнтрам сельсавета Самахвалавіцкага раёна (з 18 студзеня 1931 у Мінскім раёне).

У пачатку 1930-ых гадоў створаны калгас «Камвуз Беларусі», працаваў вадзяны млын, цыркулярка, кузня.

Афіцыйны статус паселішча панізілі да вёскі ў 1938 годзе.

З канца чэрвеня 1941 па 4 ліпеня 1944 акупавана нямецкімі захопнікамі. У чэрвені 1942 нацысты спалілі вёску, загубілі 17 жыхароў. У наваколлі дзейнічалі партызаны брыгады «Беларусь». Пасля вайны вёска адноўлена[9].

З 16 ліпеня 1954 г. ва Узлянскім сельсавеце. У 1960 г. у Навапольскім сельсавеце.

НасельніцтваПравіць

Дэмаграфічныя дадзеныяПравіць

 
  • XIX стагоддзе:
    • 1800 — 30 двароў, 300 чал. у сяле Дудзічы і 49 чал. шляхты пры двары Дудзічы
    • 1870 — 284 чал., з іх 128 аднадворцаў і 13 грамадзян
    • 1886 — 65 двароў, 409 жыхароў.
    • 1897 — 125 двароў, 303 душы мужчынскага полу, 299 душ жаночнага полу
  • XX стагоддзе:
    • 1901 — 108 двароў, 676 чал. у Дудзічах і 1 двор, 20 чал. пры маёнтку
    • 1917 — у мястэчку 15 двароў, 104 чал., у сяле 106 двароў, 651 чал., у маёнтку 1 двор, 78 чал.
    • 1940 — 80 двароў, 258 жыхароў.
    • 1993 — 108 двароў, 280 чал.[10]
    • 1999 — 263 чал.
    • 1 студзеня 2002 — 97 двароў, 249 чал.
    • 2010 — 259 чал.

РэлігіяПравіць

 
Пакроўская царква, 1909 год.

У канцы XVII ст. была пабудаваны ўніяцкі касцёл. У 1780 Ю. Прозар паводле тэстаменту жонкі збудаваў грэка-каталіцкую Пакроўскую царкву на месцы старой. Пры касцёле была адкрыта пачатковая школа. Станам на 1800 год тут была драўляная грэка-каталіцкая царква.

У 1839 годзе ўніяцкі касцёл быў пераўтвораны ў праваслаўную прыходскую царкву. У 1879 прыход налічваў каля 1,8 тыс. вернікаў, пры царкве было папячыцельства.

У часы Другой сусветнай вайны Дудзіцкая Пакроўская царква ў апошні раз паслужыла людзям. У час баявых дзеянняў савецкія артылерыйскія назіральнікі занялі ўзвышша над мясцовасцю — царкоўную званіцу і адтуль карэкціравалі агонь артылерыі. Каб перашкодзіць гэтаму, нямецкія войскі сканцэнтравалі ўвесь агонь на царкве. Храм згарэў, а разам з ім знік і цудатворны абраз[Крыніца?].

У 1998 годзе Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Высокаправялебнейшым Філарэтам было прынята пастанова пра адраджэнне прыходу. Поруч з помнікам загінулым ваярам была пабудавана невялікая мураваная царква ў гонар Святой Ганны[11].

ЭканомікаПравіць

У 2002 г. цэнтр калгаса Світанак. У 2013 н. — на тэрыторыі СВК «Агра-Абярэг»[9].

  • Механічныя майстэрні
  • Крама

Сувязь і камунікацыіПравіць

У вёске працуе адзяленне сувязі, паслугі электрасувязі забяспечвае Пухавіцкі вузел электрасувязі. На сённяшні дзень прадпрыемства падае больш 70 відаў паслуг, асноўнымі з якіх з’яўляюцца: тэлефанія, Інтэрнэт, тэлебачанне.

Турыстычная інфармацыяПравіць

 
«Помнік землякам»
 
Гарадзішча

Славутасці:

  • Мемарыяльны знак «Аляксандру II ад удзячных сялян» 
  • Помнік землякам
  • Вятрак
  • Могілкамі Ельскіх, знаходзяцца на гарадзішчы.
  • Гарадзішча — гарадзішча ранняга жалезнага веку, знаходзіцца за 0,2 км да поўдня ад Дудзічаў, на правым беразе Пцічы, ва ўрочышчы Кобань, у полі.

Страчаная спадчына:

Могілкі

 
Сямейнае пахаванне Ельскіх

На гарадзішчы ва ўрочышчы Кобонь месцяцца старыя каталіцкія могілкі з сямейнымі пахаваннямі Ельскіх[12]. На пагорках — іншыя пахаванні. Могілкі знаходзяцца ў запусценні, акрамя пахаванняў Ельскіх[12]. Паводле звычаяў таго часу, старэйшыя пахаванні (Караля і Станіславы) паўляжаць на зямлі і вялікія памерам, а пазнейшыя, паводле традыцый канца XIX — пач. XX ст. стаяць вертыкальна і меншыя памерам. Надпісы на помніках зроблены па-польску, агароджаў няма[12].

Культура і грамадстваПравіць

МузеіПравіць

Дудуткі. Побач з вёскай знаходзіцца музей матэрыяльнай культуры «Дудуткі» які быў створаны у 1994 г. Заснавальнікам музея з’яўляецца Яўген Дамінікавіч Будзінас (1944—2007), які зусім не падазраваў аб старажытнай гісторыі вёскі Дудзічы і дудзіцкай шляхецкай сядзібы, ствараючы з пачатку 1990-х гг. музей «Дудуткі» паблізу былой шляхецкай сядзібы Дудзічы.

Музей ільну. У Дзяржаўнай установе адукацыі «Дудзіцкая сярэдняя школа» па ініцыятыве былога дырэктара школы Гайкевіча Сцяпана Васільевіча ў жніўні 2010 года быў створаны этнаграфічны куток ільну, які з цягам часу плануецца пераўтварыць у музей. У этнаграфічным кутку сабраны наступныя экспанаты: доўгае валакно; ільняное семя; кудзеля — кароткае валакно; кастрыца; брыкет з кастры; канат; пліта прасованая; пража беленая; узоры дэкаратыўнай, мэблевай тканіны, тканіны для жывапісу, для занавесак (прадукцыя Аршанскага льнокамбінату, з якім школа наладзіла сувязь); мужчынская сарочка; жаночая сарочка; абрусы саматканыя; набожнік; сукала; пранік; ткацкі станок; самапрадка; верацяно; кніга Івана Вярбіцкага «Ручніком дарожка»; часопісы «Белорусское сельское хозяйство» з матэрыяламі аб вырошчванні і вытворчасці льну; кніга «Беларускі лён» з фотаздымкамі прадукцыі Аршанскага льнокамбіната; папка «Лён усродках масавай інфармацыі»; папка «Лён у фальклоры».[13]

БібліятэкіПравіць

У паселішчы ёсць вясковая бібліятэка.

Сацыяльная сфераПравіць

АдукацыяПравіць

У 1863 была адкрыта народнае вучылішча. У 1886 годзе ў вучылішча налічвалася 55 вучняў, з іх 3 дзяўчынкі. Іх вучыў Макар Гладкі. Школа ўтрымлівалася на сродкі сялян і дзяржаўнага казначэйства. У 1900 годзе ў народнай вучылішча займаліся 69 хлопчыкаў і 9 дзяўчынак. Настаўнікам працаваў Д. Пыжэвіч.

Народнае вучылішча пераўтворанае ў працоўную школу 1-й ступені, дзе ў 1922 годзе налічваецца каля 70 вучняў.

Зараз у вёске працуе агульная сярэдняя школа. У 2017/2018 навучальным году ў школе вучылася 135 навучэнцаў, працавала 24 настаўніка і 2 выхавальніка. [14]

Ахова здароўяПравіць

  • Медыцынскі пункт
  • Ветэрынарны ўчастак

Вядомыя ўраджэнцыПравіць

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. История музея // «Дудутки».
  3. http://www.dudutki.by/history/
  4. Барсов Е. В. "Слово о полку Игореве" как художественный памятник Киевской дружинной Руси // Чтения в Императорском Обществе Истории и Древностей Российских при Московском Университете. 1889 год. Книга вторая. С. 222.
  5. Dudzicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 209—210.
  6. Дудзічы (Пухавіцкі раён) // Беларуская энцыклапедыя. Т. 6. С. 524.
  7. Ільініч Наталля. Дудзічы ў 1844 годзе. Музей «Дудуткі» (13 сакавіка 2012).
  8. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 58.
  9. 9,0 9,1 Дудзічы // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 136—137. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  10. Вячаслаў Насевіч. Дудзічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 312.
  11. http://borisoveparhia.by/novosti-blagochiniy/7-avgusta-preosvyashhenneyshiy-veniamin-e.html
  12. 12,0 12,1 12,2 Дудзіцкія могілкі. Сайт «Некропалі Беларусі»
  13. https://dudichi.schools.by/pages/myzei
  14. https://dudichi.schools.by/

ЛітаратураПравіць

  • Дудзічы (Пухавіцкі раён) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. С. 254.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
  • Dudzicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 209—210.
  • Дзеля блізкіх і прышласці : матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф. «Універсітэты Ельскіх» (да 165-годдзя з дня нараджэння Ельскіх), Мінск, 7 кастр. 1999 г. / Бел. ун-т культуры; рэдкал.: (адк. рэд.) А. У. Пазнякоў [і інш.]. — Мінск: Бел. ун-т культуры; рэкламна-выдав. фірма «Ковчег», 1999. — 156 с.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пухавіцкага раёна / Укл. А. А. Прановіч. — Мн., 2003.— 749 с.: іл.

СпасылкіПравіць