Мюнхен

горад у Германіі, сталіца Баварыі
(Пасля перасылкі з Горад Мюнхен)

Мю́нхен (ням.: München [ˈmʏnçən], бав.: Minga) — горад на поўдні Германіі. Адміністрацыйны цэнтр і буйнейшы горад федэральнай зямлі Баварыя. Трэці, пасля Берліна і Гамбурга горад Германіі паводле колькасці насельніцтва (1.364.920 тыс. чалавек — 2010). Плошча — 310,43 км².

Горад
Мюнхен
ням.: München
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Зямля
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1158[1]
Першая згадка
14 чэрвеня 1158[2][3]
Плошча
310,43 км²
Вышыня цэнтра
519 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 1 512 491 чал. (31 снежня 2022)[4]
Шчыльнасць
4.668 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
089
Паштовыя індэксы
80331-81929
Аўтамабільны код
M
Афіцыйны сайт
muenchen.de
(ням.)(англ.)(фр.)(італ.)(ар.)
Мюнхен на карце Германіі ±
Мюнхен (Германія)
Мюнхен
Мюнхен (Баварыя)
Мюнхен

Гісторыя правіць

Сярэднявечча правіць

Дакладная дата заснавання Мюнхена не вызначана. Упершыню горад упамінаецца ў дакументах 1158 года як Villa Munichen. У 1175 годзе атрымалівае статус горада.

У 1180 годзе Мюнхен быў перададзены біскупу Фрайзінгу, а ў 1240 годзе перайшоў у валоданне роду Вітэльсбахаў і пасля раздзелу Баварыі ў 1255 годзе з’яўляўся іх рэзідэнцыяй у Павярхоўнай Баварыі да 1918 года.

Герцаг Людовік IV, ураджэнец Мюнхена, быў абраны нямецкім каралём у 1314 годзе і каранаваны як імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі ў 1328 годзе. Ён умацаваў пазіцыі горада, надзяліўшы яго манаполіяй на соль і забяспечыўшы яму тым самым дадатковы прыбытак.

Сталіца аб’яднанай Баварыі правіць

Пасля аб’яднання Баварыі ў 1506 годзе Мюнхен стаў яе сталіцай. Падчас 16 стагоддзя Мюнхен быў цэнтрам нямецкай контррэфармацыі. У 1583 годзе герцаг Вільгельм V заснаваў тут Езуіцкую царкву Святога Міхаіла. У 1609 годзе, напярэдадні трыццацігадовай вайны, у Мюнхене было створана аб’яднанне каталіцкіх княстваў Германіі (Каталіцкая ліга).

У 1623 годзе, падчас Трыццацігадовай вайны, Мюнхен стаў рэзідэнцыяй выбаршчыкаў, калі Максіміліян I, герцаг Баварыі, быў надзелены выбарчай годнасцю, але ў 1632 годзе горад быў заняты Густавам II Адольфам шведскім.

У 1806 годзе Мюнхен стаў сталіцай новага каралеўства Баварыя, у горадзе былі ўтвораны парламент (Ландтаг) і архіепіскапія Мюнхена і Фрайзінгу.

У 1826 годзе загадам караля Людвіга І Ландсхуцкі ўніверсітэт (зараз Мюнхенскі універсітэт Людвіга-Максіміліяна) быў пераведзены ў Мюнхен.

Веймарская рэспубліка правіць

6 красавіка 1919 года, пасля забойства першага рэспубліканскага прэм’ер-міністра Баварыі Курта Эйснера, у Мюнхене была абвешчана Баварская Савецкая Рэспубліка. Лідарам першага ўраду стаў 25-гадовы Эрнст Толер (з 6 па 12 красавіка). Другі ўрад пад кіраўніцтвам Яўгенія Левінэ існаваў з 13 красавіка па 3 мая. У гэты перыяд быў уведзены рабочы кантроль на прадпрыемствах, праведзена нацыяналізацыя банкаў, сфармавана Чырвоная армія і Надзвыайная камісія па барацьбе з контррэвалюцыяй. 1 мая 1919 года германская армія і атрады фрайкора ўвайшлі ў Мюнхен. 3 мая адбылося апошняе пасяджэнне ўрада БСР, пасля чаго яна была далучана да Веймарскай рэспублікі.

У 1923 годзе Адольфам Гітлерам і яго прыхільнікамі здзейснілі спробу дзяржаўнага перавароту, празваная «Піўным путчам». 9 лістапада адбылося шэсце да плошчы Марыенплац, на якой калону нацыстаў сустрэлі ўзброеныя атрады паліцыі. Не атрымаўшы шырокай падтрымкі ні сярод насельніцтва горада, ні сярод арміі, путч быў падаўлены. Сёння аб гэтых падзеях сведчыць мемарыяльная шыльда, усталяваная на плошчы Адэонсплац.

Перыяд Трэцяга Рэйха правіць

У 1938 годзе ў Мюнхене было падпісана пагадненне паміж Германіяй, Італіяй, Францыяй і Велікабрытаніяй, у выніку якога Судэцкая вобласць Чэхаславакіі была далучана да Германіі, а дэ-факта Гітлер атрымаў кантроль і над усёй астатняй тэрыторыяй Чэхаславакіі.

Падчас Другой Сусветнай вайны Мюнхен 71 раз падвяргаўся бамбаванням. 60 % будынкаў былі разбураны, гістрычны цэнтр быў амаль цалкам знішчаны. За гады вайны амаль чацвёртая частка насельніцтва загінула, а ў яе канцы ў горадзе засталася крыху больш за палову даваеннага насельніцтва.

Пасляваенны перыяд правіць

З 1945 года Мюнхен цалкам адбудаваны, захаваў, у адрозненні ад некаторых іншых гарадоў Заходняй Германіі, даваенную сетку вуліц. У 1957 годзе насельніцтва Мюнхена перавысіла 1 мільён чалавек.

У 1972 годзе Мюнхен стаў месцам правядзення XX Летніх Алімпійскіх гульняў, перад пачаткам якіх у добраўпарадкаванне горада былі ўкладзеныя значныя сродкі — пабудавалі метро, практычна цалкам рэканструявалі цэнтр горада, была зноўку створана сістэма пад’язных дарог, пабудаваны новы комплекс спартыўных збудаванняў, які складаўся з алімпійскай вёскі на 10-15 тысяч жыхароў, Алімпійскага стадыёна на 80 тысяч месцаў, Палацу спорту на 15 тысяч месцаў, басейна на 10 тысяч месцаў, велатрэку на 13 тысяч месцаў і іншых спартыўных залаў і пляцовак.

Падчас Алімпіяды палесцінская тэрарыстычная групоўка «Чорны верасень» арганізавала тэракт, ахвярамі якога сталі 11 атлетаў зборнай Ізраіля і 1 паліцэйскі.

Прамысловасць правіць

У Мюнхене найбольшая ў Германіі колькасць высокакваліфікаванага насельніцтва з вышэйшай адукацыяй, што абумоўлівае існаванне навукаёмістых прадпрыемстваў. Горад мае развітую электратэхнічную, радыёэлектронную, оптыка-механічную прамысловасць, агульнае і транспартнае машынабудаванне, ваенную, хімічную, паліграфічную, трыкатажную, харчовую прамысловасць. Адна з найбольш вядомых галін — піваварэнне. Дзякуючы высокай канцэнтрацыі ІТ-прадпрыемств Мюнхен атрымаў парадыйную назву «Isar Valley» (Ізарская Даліна).

Тут знаходзяцца штаб-кватэры вядомейшых і буйнейшых прадпрыемстваў Германіі:

  • BMW
  • Siemens AG
  • MANN AG
  • Flixmobility
  • Allianz SE

Навука правіць

Мюнхенскі ўніверсітэт, Мюнхенскі тэхнічны ўніверсітэт. Баварская АН і Акадэмія выяўленчых мастацтваў. Дзяржаўная вышэйшая музычная школа, кансерваторыя. Баварскія дзяржаўныя зборы карцін, Старая пінакатэка, Баварскі нацыянальны музей, Нямецкі музей, этнаграфічны музей, Гліптатэка і інш.

Адукацыя правіць

Пачатковая і сярэдняя адукацыя правіць

У горадзе знаходзяцца 132 пачатковыя школы, 44 сярэднія школы, 23 рэальныя школы (20 з іх з гарадскім фінансаваннем) і 38 гімназій (14 з гарадскім фінансаваннем).

Вышэйшая адукацыя правіць

На сённяшні дзень Мюнхен з’яўляецца галоўным навуковым і даследчым цэнтрам Германіі. У горадзе знаходзяцца два з трох нямецкіх універсітэтаў, якія атрымалі тытул элітны ўніверсітэт: Мюнхенскі тэхнічны ўніверсітэт (TUM) і Мюнхенскі ўніверсітэт Людвіга-Максіміліяна (LMU). Акрамя найбольш вядомага ўніверсітэцкага квартала ў Марксфорштат, падобны квартал існуе ў раёне Гросхадэрн, дзе вывучаюцца біялогія, хімія і медыцына.

Яшчэ адным універсітэтам, які, як і TUM, дае тэхнічную адукацыю, з’яўляецца Мюнхенскі ўніверсітэт прыкладных навук (die Hochschule für angewandte Wissenschaften München). Створаны у 1971 годзе шляхам аб’яднання сямі інжэнерных і вышэйшых тэхнічных школ.

Побач з паўднёвай мяжой горада дзейнічае Мюнхенскі ўніверсітэт Бундэсвера, створаны для падрыхтоўкі афіцэрскага саставу. Грамадзянскія студэнты могуць вывучацца там толькі ў кантэксце галіновых сувязяў альбо праз універсітэцкае партнёрства.

Акадэміі правіць

Баварская акадэмія навук — галоўны навукова-даследчы цэнтр Баварыі. З’яўляецца членам Саюза нямецкіх акадэмій навук. Мае ў сваім складзе чатыры навуковыя супольнасці:

  • Гуманітарных навук і культуралогіі
  • Права, сацыяльных і эканамічных навук
  • Прыродазнаўчых, матэматычных і тэхнічных навук
  • Натуральных навук, навукі аб жыцці, медыцыны

Кожная супольнасць мае пастаянных членаў і членаў-карэспандэнтаў. Іх колькасць — 197 і 121 чалавек адпаведна.

Нямецкая акадэмія тэхнічных навук (Acatech) выконвае незалежную кансультацыю па тэхнічных і тэхналагічных пытаннях. Члены акадэміі — выдатныя навукоўцы інжынерных і прыродазнаўчых навук, медыцыны, гуманітарных і грамадскіх навук. Сенатары — вядомыя асобы з тэхналагічных кампаній і аб’яднанняў, буйных навуковых арганізацый.

Рэлігійная акадэмічная адукацыя прадстаўлена Баварскай Каталіцкай акадэміяй, якая была заснавана ў 1957 годзе як «Царкоўны фонд публічнага права». Стварэнне ініцыіраваў кардынал Ёзэф Вэндэль. Паводле свайго статута, мэта акадэміі — «тлумачыць і садзейнічаць адносінам паміж царквой і сусветам».

Прафесійную адукацыю можна атрымаць у наступных акадэміях:

  • Баварскай акадэміі рэкламы і маркетынгу (BAW)
  • Баварскай акадэміі знешняй эканомікі (BAA)
  • Баварскай акадэміі кіравання (BVS)
  • Акадэміі нямецкіх СМІ (Akademie der deutschen Medien)
  • Акадэміі дызайну (Akademie für Gestaltung und Design)

Інстытуты правіць

У Мюнхене знаходзіцца кіраванне Таварыства Макса Планка (Max-Planck-Gesellschaft). У яго склад уваходзяць інстытут права і сацыяльнай палітыкі, інстытут падатковага права і фінансаў, інстытут інавацый і канкурэнцыі, інстытут фізікі, інстытут псіхіатрыі, інстытут астрафізікі і інстытут нейрабіялогіі.

Таксама ў горадзе размешчана штаб-кватэра Таварства Фраунгофера і некаторыя з яго інстытутаў: інстытут убудаваных сістэм і тэхнікі сувязі (ESK), інстытут мікрасістэм і цвердацельных тэхналогій (EMFT).

Бундэсвер валодае трыма інстытутамі, размешчанымі ў Мюнхене: інстытутам мікрабіялогіі, інстытутам фармакалогіі і таксікалогіі, інстытутам радыябіялогіі.

Бібліятэкі і архівы правіць

Баварская дзяржаўная бібліятэка, галоўная бібліятэка федератыўнай зямлі Баварыя і адна з важнейшых еўрапейскіх бібліятэк, мае фонд, які скаладаецца з амаль 10,5 мільёнаў экзэмпляраў.

Больш за трыццаць гарадскіх бібліятэк складаюць адзіную сістэму Münchner Stadtbibliotek, агульны фонд якой складаецца з каля трох мільёнаў кніг, газет і іншых сродкаў.

У Мюнхене знаходзяцца адны з буйнейшых нямецкіх і агульнаеўрапейскіх архіваў: Баварскі галоўны дзяржаўны архіў, Мюнхенскі дзяржаўны архіў і Мюнхенскі гарадскі архіў.

Культура правіць

Музеі правіць

У цэнтры горада знаходзіцца «Мастацкі раён» (ням.: Kunstareal) — квартал музеяў, у які ўваходзяць адныя з важнейшых і вядомейшых мастацкіх музеяў Мюнхена: Старая пінакатэка, Новая пінакатэка, Пінакатэка сучаснасці, музей Брандхорста, Гліптатэка, Дзяржаўная антычная калекцыя, Дзяржаўная калекцыя егіпецкага мастацтва і іншыя музеі.

Старая пінакатэка была заснавана на культурным наследыі рода Вітэльсбахаў, сабраным у перыяд з 14 па 18 стагоддзі. Новая пінакатэка — калекцыя мастацтва 19 — 20 стагоддзяў, Пінакатэка сучаснасці трымае творы жывапісу і культуры 20 — 21 стагоддзяў.

Гліптатэка і Дзяржаўная антычная калецыя прадстаўляюць мастацтва старажытнагрэчаскай и старажытнарымскай культур.

На адным з востраваў ракі Ізар знаходзіцца Нямецкі музей (ням. Deutsches Museum), адзін з буйнейшых навуковых музеяў сусвету. Тут, на плошчы ў 25000 м², прадстаўлены экспазіцыі з больш за пяцідзесяці галін навукі. Каб абысці ўсе аб’екты спатрэбіцца прайсці амаль 9 кіламетраў.

Мюнхенскі гарадскі музей (ням. Münchner Stadtmuseum) — музей гісторыі Мюнхена, на трох паверхах якога знаходзяцца больш за 400 аб’ектаў. Выстаўка ставіць тры пытанні: што тыпова для Мюнхена, з якога моманту і ўвогуле чаму? Усё гэта паказана праз экспанаты графікі, плакатаў і карцін, мэблі, скульптуры, рамёстваў, моды, гарадской культуры, фатаграфіі, кіно, музыкі.

Музей BMW прадстаўляе экспазіцыю аўтамабіляў, выпушчаных за ўсю гісторыю кампаніі, а таксама некаторыя канцэптуальныя мадэлі.

У 16 кіламетрах ад цэнтра знаходзіцца мемарыяльны комплекс канцэнтрацыйнага лагера і музей Дахаў. На тэрыторыі размешчаны адміністрацыйныя пабудовы, турма, баракі для вязняў, крэматорыі і месцы растрэлаў былога лагера, якія захоўваюць памяць пра злачынствы нацысцкага рэжыму.

Музыка правіць

У Мюнхене нарадзілася шмат сусветна вядомых кампазітараў мінуўшчыны: Вольфганг Амадэй Моцарт, Карл Марыя фон Вебер, Вільгельм Рыхард Вагнер, Рыхард Штраус, Карл Орф і іншыя. Таму нядзіўна, што і зараз Мюнхен з’яўдяецца буйным цэнтрам класічнай музыкі. Мюнхенскі філарманічны аркестр, сімфанічны аркестр Баварскага радыё і Баварскі Дзяржаўны аркестр з’яўляюцца аднымі з самых бачных нямецкіх аркестраў і рэгулярна супрацоўнічаюць з сусветна вядомымі дырыжорамі. Акрамя вышэйназваных, вельмі добрай славай карыстаюцца Мюнхенскі сімфанічны аркестр і Мюнхенскі камерны аркестр.

Буйнейшымі пляцоўкамі для аркестраў з’яўляюцца Філармонія ў Гаштайгу і Тэатр Прынца-Рэгента. З 2019 года вядзецца пабудова Мюнхенскай канцэртнай залы, якая будзе ўзведзена ў раёне Ўсходняга вакзала.

Фестывалі правіць

Актоберфэст правіць

Буйнейшы піўны фестываль у свеце. Праводзіцца з канца верасня па сярэдзіну кастрычніка (16-18 дзён) на Лузе Тэрэзы (нем. Theresienweise). Першапачаткова з’яўляўся святкаваннем вяселля Баварскага Кронпрынца Людвіга з Прынцэсай Тэрэзай Саксонскай-Хільдбургхаўзскай, якое адбылося 12 кастрычніка 1810 года.

Кожны год фестываль наведваюць каля 6 мільёнаў чалавек. На пляцоўцы размяшчаюцца 14 піўных тэнтаў, якія могуць адначасова прымаць 119 тысяч гасцей. Тут падаюць піва ад шасці галоўных мясцовых бровараў: Augustiner, Hacker-Pschorr, Löwenbräu, Paulaner, Spaten і Staatliches Hofbräuhaus. Таксама падчас мерапрыемстваў на пляцоўцы знаходзяцца больш за сто атракцыёнаў, у тым ліку поўнапамерныя амерыканскія горкі.

Аўрскі кірмаш правіць

Праходзіць у маі (Maidult), жніўні (Jakobidult) і кастрычніку (Kirchweihdult) на Марыяхільфплац з 1905 года. Аўрскі кірмаш (нем. Auer Dult) з’яўляецца буйнейшым распродажам, падчас якога дзейнічаюць больш за 300 пляцовак гандлю. Як і на іншых гарадскіх фествалях, акрамя гандлю на мерапрыемствы можна наведаць атракцыёны ці паспрабаваць мясцовай ежы, у тым ліку піва ці фруктовыя сокі з традыцыйнымі баварскімі закускамі: рыбай на палачцы, смажанымі сасіскамі ці курыцай.

Tollwood правіць

Праводзіцца ў ліпені і ў снежні. Традыцыйныя пляцоўкі — Алімпійскі парк (нем. Olympiapark) і Луг Тэрэзы (нем. Theresienweise). Першы летні фестываль праведзены ў 1988 годзе, зімні — у 1992. Сваёй галоўнай мэтай арганізатары ставяць адлюстраванне мультыкультурнасці грамадства, асабліва такія яго рысы, як талерантнасць, інтэрнацыянальнасць і адкрытасць.

Транспарт правіць

Грамадскі транспарт правіць

Мюнхенская транспартная сістэма мае дыферэнцыраваную сістэму аплаты і падзелена на чатыры тарыфныя зоны, кожная з каторых мае ў сваім складзе чатыры кольцы. Яе аснова — сетка высокахуткасных паяздоў: метрапалітэн (U-Bahn) і гарадская электрычка (S-Bahn). Наземны транспарт прадстаўлены трамваямі і аўтобусамі. Сістэма кантралюецца прадпрыемствам MVV (Мюнхенскае транспартнае і тарыфнае аб’яднанне). Самы стары від грамадскага транспарту — трамвай, быў адкрыты ў 1876 годзе.

Аэрапорт правіць

За 30 км ад цэнтра знаходзіцца Міжнародны аэрапорт Мюнхен імя Франца-Ёзефа Штраўса (MUC). На сённяшні дзень ён з’яўляецца другім буйнейшым аэрапортам Германіі і сёмым у сусвеце. Прапускная здольнасць аэрапорту — 50 мільёнаў пасажыраў у год або 90 узлётаў/пасадак у гадзіну. Да яго можна даехаць пры дапамозе маршрутаў хуткаснай электрычкі S1 (з захаду горада) і S8 (з усходу), пры дапамозе аўтобусаў Lufthansa Express Bus (адыходзяць ад галоўнага вакзалу), а таксама па аўтабану A92.

Планіроўка і архітэктура правіць

Стары горад са шчыльнай забудовай уздоўж ракі Ізар. Гарадскі цэнтр, падзелены на 4 кварталы вуліцамі, перакрыжаванымі на Марыенплац, у XIII ст. быў абнесены сценамі (захаваліся вароты XIV ст.). 3 1791 года гарадскія ўмацаванні знесены і ў XVIII—XIX ст. пабудаваны рэгулярныя прыгарады з шырокімі вуліцамі, барочнымі і класіцыстычнымі будынкамі. Пасля 1871 года выраслі новыя кварталы і прамысловыя раёны.

Мюнхен моцна пашкоджаны ў Другую сусветную вайну. Сучаснае аблічча вызначаецца суседствам рознастылявых пабудоў з будынкамі з бетону і шкла. Захаваліся архітэктурныя помнікі XIII—XX ст.

Славутасці правіць

 
Баварскі нацыянальны музей

Беларусы ў Мюнхене правіць

 
Магіла святара Уладзіміра Салаўя ў Мюнхене

Дзейнасць дыяспары правіць

На пачатку ХХ ст. у каталіцкім універсітэце ў Мюнхене вучыліся будучыя беларускія святары і ў 1940-я гады тут створаны Беларускі камітэт.[5] Мюнхен з канца 1940-х гадоў стаў цэнтрам беларускай прысутнасці ў Германіі. У горадзе выдавалася газета «Бацькаўшчына», дзейнічала беларуская служба Радыё «Свабода», а таксама працаваў Інстытут вывучэння СССР.

Пасля 2020 года ў Мюнхене дзейнічае прадстаўніцтва агульнанямецкай Беларускай суполкі RAZAM і адбываюцца культурніцкія мерапрыемствы. У верасні 2022 года ў Мюнхене прайшоў фестываль беларускай культуры «Minsk x Minga», другі фестываль запланаваны на верасень 2023 года[6].

Пахаваныя правіць

Амаль на ўсіх могілках Мюнхена ёсць беларусы.

На могілках Перлахер Форст (Perlacher Forst) быў пахаваны журналіст Леанід Карась, але магілы ўжо няма. Таксама тут быў пахаваны журналіст Алесь Марговіч на чыёй магіле была скульптура Мадонны, яго магілы даўно няма, але скульптуру Мадонны перанеслі ў цэнтр могілак. Таксама тут былі пахаваны журналіст Уладзімір Бортнік і пісьменнік Пётр Сыч.[7][8]

На могілках Вестфрыдгоф (Westfriedhof) пахаваны спявачка Барбара Вержбаловіч, гісторык Сымон Кандыбовіч, мастак Зміцер Чайкоўскі і журналіст Уладзімір Цвірка.[7]

На могілках Остфрыдгоф (Ostfriedhof) пахаваны кіраўніца СБМ Надзея Абрамава (магілу ўжо забралі) і Ніканор Ляўковіч, брат Ніны Абрамчык.[7]

Журналіст Радыё Свабода Юрка Сянькоўскі пахаваны у Фельдмохінгу (Feldmoching), дзе жыло некалькі беларусаў.[7] Таксама тут быў пахаваны палітычны і нацыянальны дзеяч Юрый Сабалеўскі.[9]

На могілках Вальдфрыдгоф (Waldfriedhof) пахаваны святар Уладзімір Салавей.[10]

На могілках Рым (Riem) пахаваны гісторык Павал Урбан.[11]

Невядома дзе знаходзіцца магіла мастацтвазнаўцы Юліяны Вітан-Дубейкаўская.[12]

Вядомыя асобы, якія жылі ў Мюнхене правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Burkhart M. Stadtgründung München: Brannte die Brücke? / Hrsg.: Bayerischer Rundfunk — 2012. Праверана 9 студзеня 2020.
  2. München in Zahlen Праверана 9 студзеня 2020.
  3. Augsburger Schied
  4. Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2022DESTATIS, 2023. Праверана 7 кастрычніка 2023.
  5. Алег Гардзіенка «Беларускі Мюнхен» Архівавана 19 сакавіка 2017.
  6. Minsk x Minga: фолк, рок, літаратура і шмат чаго яшчэ ў Мюнхене — эфір — Еўрарадыё, 14/08/2023
  7. а б в г Галіна Руднік: першае спатканне і апошняе інтэрв’ю Архівавана 23 мая 2020.
  8. Гардзіенка, Наталля. PK50.Памінальная картка Пётры Сыча. Беларускія эміграцыйныя калекцыі. Беларускі інстытут навукі і мастацтва. Праверана 1 сакавіка 2018.
  9. slounik.org
  10. Беларускія магілы ў Нямеччыне Архівавана 14 жніўня 2016.
  11. Neuer Teil Friedhof München-Riem
  12. НАШЫЯ МОГІЛКІ (Альбом)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2017. Праверана 25 лютага 2017.

Літаратура правіць