Гісторыя Вялікабрытаніі

Актам аб уніі 1707 года Англія і Шатландыя зліліся ў Каралеўства Вялікабрытанія (англ.: Kingdom of Great Britain), з агульным заканадаўчым сходам. У 1801 Вялікабрытанія пераўтварылася ў Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі, якое ўтварылася ў выніку аб’яднання Вялікабрытаніі з Ірландыяй. У 1922 шэсць ірландскіх правінцый аддзяліліся і ўтварылі незалежную дзяржаву Ірландыя, і ў 1927 Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі пераўтварылася ў сучаснае Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.

Перыяды англійскай гісторыі
Цюдораўскі перыяд Family of Henry VIII, an Allegory of the Tudor Succession.png (1485–1558)
Елізавецінская эпоха Elizabeth I (Armada Portrait).jpg (1558—1603)
Якавіянская эпоха James I of England by Daniel Mytens.jpg (1603—1625)
Каралінская эпоха Carolus I.jpg (1625—1642)
Грамадзянскія войны, рэспубліка і Пратэктарат Oliver Cromwell by Robert Walker.jpg (1642—1660)
Рэстаўрацыя Сцюартаў і Славутая рэвалюцыя Charles II of England in Coronation robes.jpg (1660—1688)
Утварэнне Вялікабрытаніі Queen Anne.jpg (1688—1714)
Геаргіянская эпоха The.circus.bath.arp.jpg (1714—1811)
Рэгенцтва George IV bust1.jpg (1811—1830)
Віктарыянская эпоха Queen Victoria 1887.jpg (1837—1901)
Эдвардзіянская эпоха Edward vii england.jpg (1901–1910)

Першабытная гісторыяПравіць

Засяленне Брытанскіх астравоў людзьмі сучаснага тыпу (краманьёнцамі) пачалося каля 30 000 гадоў назад і адбывалася хвалямі[1]. Лічыцца, што ў канцы дагістарычнага перыяду насельніцтва належала пераважна да культуры астраўных кельтаў (брытаў на востраве Брытанія і гэлаў на востраве Ірландыя)[2].

СтаражытнасцьПравіць

 
Стоўнхендж у Уілтшыры пачаў будавацца каля 2500 гадоў да н. э.

Рымскае заваяванне Брытаніі пачалося ў 43 годзе да н. э. і правяло да 400-гадовага рымскага кіравання амаль на ўсім востраве (акрамя Шатландыі). Пасля заняпаду Рымскай Імперыі амаль увесь востраў (акрамя Шатландыі і Уэльса) занялі англы, саксы і юты — плямёны германскай моўна-культурнай групы. Яны асіміляваліся з кельтамі[3].

СярэдневякоўеПравіць

У X стагоддзі дробныя англа-саксонскія каралеўствы аб’ядналіся, утварыўшы Каралеўства Англія[4], у той час калі гэлы, якія, меркавана, мігрыравалі з паўночна-заходняй Ірландыі ў V стагоддзі[5][6], аб’ядналіся з піктамі і ўтварылі ў IX ст. Шатландскае каралеўства[7].

У 1066 годзе нармандцы ўварваліся ў Англію на чале з герцагам Вільгельмам, падпарадкавалі сабе ўсю краіну, а затым Уэльс, а пазней і пераважную частку Ірландыі. Яны прынеслі на астравы феадалізм паўночна-французскага ўзору і нарманда-французскую культуру[8].

Наступныя каралі Англіі няўдала спрабавалі анексаваць Шатландыю. Вольналюбівая Шатландыя сцякала крывёю, але захоўвала сваю незалежнасць. Наследаванне значных французскіх тэрыторый і прэтэнзіі на французскі трон бясконца ўцягвалі англійскіх манархаў у канфлікты з Францыяй, найбольш значным з якіх стала Стагадовая вайна[9].

Новы час (да 1707 года)Правіць

 
Генрых VIII, кароль Англіі ў 1509—1547 гг. Ініцыяваў пачатак Рэфармацыі і стварэнне Англіканскай царквы
 
Лізавета I, каралева Англіі ў 1558—1603 гг. Яе кіраванне называюць «залатым векам Англіі». Пры ёй англійскі флот разграміў іспанскую Непераможную армаду, пачалася каланізацыя заморскіх зямель, квітнела культура.

У 1536 годзе парламент Англіі у аднабаковым парадку анексаваў Уэльс [10], а Ірландыя з 1542 года апынулася ў асабовай уніі з Англійскай каронай[11]. На тэрыторыях, якія пазней сталі Паўночнай Ірландыяй, землі каталіцкага гэльскага дваранства былі канфіскаваныя і перайшлі да пратэстанцкіх каланістаў з Англіі і Шатландыі[12].

У XVI стагоддзі ў краінах, якія сёння складаюць Вялікабрытанію, адбыліся працэсы Рэфармацыі, што прывяло да ўтварэння пратэстанцкіх дзяржаўных рэлігій у кожнай з іх[13], у прыватнасці, у Англіі (Рэфармацыя ў Англіі) і Шатландыі (Рэфармацыя ў Шатландыі).

У 1603 годзе каралеўствы Англіі, Шатландыі і Ірландыі былі аб’яднаныя ў парадку асабовай уніі, калі кароль Шатландыі Якаў VI атрымаў у спадчыну кароны Англіі і Ірландыі і перавёў свой двор з Эдынбурга ў Лондан. Тым не менш, кожная краіна захавала сваю палітычную ідэнтычнасць і свае палітычныя інстытуты[14][15].

У сярэдзіне XVII стагоддзя ўсе тры каралеўствы былі ўцягнутыя ў серыю ваенных канфліктаў (уключаючы грамадзянскую вайну), якія прывялі да звяржэння манархіі ў 1649 годзе і кароткатэрміновага ўсталявання ўнітарнай Англійскай рэспублікі[16][17]. Хаця манархія была адноўлена ў 1660 годзе, у выніку Славутай рэвалюцыі 1688 года стала зразумелым, што, у адрозненне ад астатняй Еўропы, абсалютная манархія не мае будучыні. Палітычнае ўладкаванне склалася на базе канстытуцыйнай манархіі і парламенцкай сістэмы[18]. У гэты перыяд, асабліва ў Англіі, развіццё флоту прывяло да ператварэння краіны ў магутную марскую дзяржаву і каланіяльную імперыю[19][20].

Пасля Акта аб Уніі (1707—1921)Правіць

 
Дамова аб Уніі, якая абвяшчала стварэнне аб’яднанага каралеўства Вялікабрытаніі

1 мая 1707 года з’явілася Каралеўства Вялікабрытанія, створанае палітычнай уніяй каралеўстваў Англіі і Шатландыі у адпаведнасці з Дамовай аб Уніі 1706 года, якая была ўзгоднена ў папярэднім годзе ды ратыфікавана Англійскім і Шатландскім парламентамі [21][22][23].

У XVIII стагоддзі краіна выконвала важную ролю ў развіцці перадавых ідэй парламентарызму, а таксама зрабіла ўнёсак у літаратуру, мастацтва і навуку[24]. Прамысловая рэвалюцыя, якая пачалася ў Брытаніі, змяніла краіну, забяспечыла рост Брытанскай Імперыі і паскорыла каланіяльнае развіццё, уключаючы гандаль рабамі (хаця пасля прыняцця Акта аб Гандлі Рабамі ў 1807 годзе Злучанае Каралеўства заняла галоўную ролю ў барацьбе з ім)[25]. Брытанія была ў першую чаргу засяроджана на калоніях у Паўночнай Амерыцы. Пасля іх страты ў выніку вайны за незалежнасць ЗША, імперскія амбіцыі былі накіраваныя ў іншыя рэгіёны планеты, у прыватнасці на Аўстралію, Індыю і Афрыку[26].

У 1800 годзе парламенты Вялікабрытаніі і Ірландыі прынялі Акт аб уніі, аб’яднаўшы два каралеўствы і стварыўшы Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі, якое з’явілася 1 студзеня 1801 года[27].

Пасля паразы Францыі ў рэвалюцыйных і напалеонаўскіх войнах (1792—1815) Вялікабрытанія аказалася галоўнай марской і эканамічнай дзяржавай у свеце (з Лонданам — найбуйнейшым горадам на планеце прыкладна ў 1830-х па 1930-я гады)[28] і заставалася звышдзяржавай прыкладна да сярэдзіны XX стагоддзя[29]. Не маючы канкурэнцыі на моры, Брытанія прыняла на сябе ролю сусветнага арбітра, становішча, пазней вядомае як «Pax Britannica»[30]. Гэта быў таксама перыяд хуткага эканамічнага, каланіяльнага, прамысловага росту. Англія метафарычна звала сябе «майстэрняй свету»[31]. Брытанская Імперыя далучыла да сябе Індыю, Аўстралію і Новую Зеландыю, стварыла цэлы ланцужок калоній у Афрыцы (Егіпет, землі сучасных Судана, Кеніі, Танзаніі, Батсваны, ПАР), заняла іншыя тэрыторыі па ўсім свеце. Апрэч фармальнага кантролю над калоніямі, дамінаванне Брытаніі ў сусветным гандлі азначала і фактычны эканамічны кантроль над многімі краінамі, такімі як Кітай, Аргенціна, Тайланд[32][33].

 
Пяхота Каралеўскіх ірландскіх стралкоў у час Бітвы на Соме. Болей за &&&&&&&&&0885000.&&&&&0885 000 брытанскіх салдат загінулі ў бітвах Першай Сусветнай вайны

На ўнутраным рынку адбыўся пераход да палітыкі вольнага гандлю, laissez-faire і значнага пашырэння гандлю. У краіне назіраўся хуткі эканамічны рост, які суправаджаўся хуткай урбанізацыяй, што прывяло да значных сацыяльных трансфармацый, у тым ліку шокавых[34]. У канцы ХІХ стагоддзя іншыя краіны сталі складаць канкурэнцыю Брытаніі ў індустрыяльным дамінаванні[35].

Брытанія, разам з Расіяй, Францыяй і ЗША (з 1917 года), была адной з краін, якія вялі барацьбу супраць Германскай імперыі і яе саюзнікаў у Першай сусветнай вайне (1914—1918)[36]. У Брытаніі было мабілізавана каля 5 мільёнаў людзей[37], якіх сабралі па ўсёй імперыі і з некаторых рэгіёнаў Еўропы. Нацыя атрымала каля 2,5 мільёнаў параненых і скончыла вайну з вялізным суверэнным доўгам[37]. Пасля вайны Вялікабрытанія атрымала мандат Лігі нацый на былыя германскія і асманскія калоніі, дзякуючы чаму разраслася да найвялікшых памераў, пакрыўшы адну пятую частку сушы, дзе жыло каля чвэрці сусветнага насельніцтва[38]. Аднак рост ірландскага нацыяналізму і спрэчкі ўнутры Ірландыі адносна умоў Гамруля прывялі да фактычнага падзелення вострава ў 1921 годзе[39] на незалежную Ірландскую вольную дзяржаву і Паўночную Ірландыю, якая засталася ў складзе Вялікабрытаніі[40].

Пачатак XX стагоддзяПравіць

У Першай сусветнай вайне на баку Саюзных дзяржаў (гл. Антанта). Гл. таксама: Ірландскае паўстанне 1916.

Пасля 1-й сусветнай вайны ўзмацніліся рухі за незалежнасць у калоніях. Ірландыя абвясціла незалежанасць (1921), але Паўночная Ірландыя засталася ў Аб’яднаным каралеўстве.

Другая сусветная вайнаПравіць

 
Брытанскія салдаты высаджваюцца ў Нармандыі. Вялікабрытанія згубіла ў Другой сусветнай вайне каля &&&&&&&&&0450000.&&&&&0450 000 чалавек

Брытанія, разам з Францыяй і сваімі калоніямі, абвясціла вайну Германіі 3 верасня 1939 года, што ператварала ранейшы польска-германскі канфлікт у глабальную вайну; была адным з трох галоўных саюзнікаў у Другой сусветнай вайне супраць краін «восі». Пасля паразы сваіх еўрапейскіх саюзнікаў Вялікабрытанія працягвала барацьбу з Германіяй, у прыватнасці, у Бітве за Брытанію і Бітве за Атлынтыку. У час вайны і пасля перамогі над Трэцім Рэйхам Злучанае каралеўства было адной з трох дзяржаў, якія ўдзельнічалі ў серыі канферэнцый па пасляваенным ўладкаванні свету: Тэгеранская канферэнцыя (1943), Ялцінская канферэнцыя (люты, 1945), Патсдамская канферэнцыя (лета 1945). Вайна пакінула краіну ў цяжкім фінансавым становішчы і з вялікім доўгам перад ЗША, якія з 1948 года пачалі праграму па дапамозе Еўропе, вядомую як план Маршала. Брытанія выплаціла апошнюю суму ваеннага доўгу ЗША толькі ў 2006 годзе[41].

Пасляваенны часПравіць

Пасля Другой сусветнай вайны страціла ролю лідара сярод вялікіх дзяржаў. Ва ўнутранай палітыцы ўзмацніўся ўплыў лейбарыстаў.

У 1949 годзе Злучанае Каралеўства стала адным з заснавальнікаў НАТА і з таго часу з’яўляецца галоўным еўрапейскім стратэгічным саюзнікам ЗША. У 1982 годзе Вялікабрытанія перамагла Аргенціну ў Фалклендскай вайне, што аднавіла ваенны аўтарытэт колішняй «уладаркі мораў». У 1973 годзе Вялікабрытанія ўступіла ў ЕС.

Тунэль пад дном Ла-Маншу злучыў Вялікабрытанію з кантынентам (6.5.1994).

Незадаволенасць міграцыйнай палітыкай арганізацыі і іншыя непаразуменні прывялі да рэферэндуму. 23 чэрвеня 2016 года адбыўся рэферэндум адносна членства Вялікабрытаніі ў Еўрапейскім Саюзе, на якім 51,9 % выбаршчыкаў выказалі жаданне пакінуць ЕС. Пасля гэтага прэм’ер-міністр Дэвід Кэмеран сышоў у адстаўку, а новым кіраўніком урада стала Тэрэза Мэй, якая запусціла працэс «брэксіту». У чэрвені 2017 года прайшлі датэрміновыя выбары, у выніку якіх Мэй захавала за сабой пасаду. Аднак з-за праблем з «брэксітам» яна таксама сышла ў адстаўку ў маі 2019. А ў ліпені новым лідарам кансерватыўнай партыі быў абраны Борыс Джонсан, які таксама заняў пасаду прэм’ер-міністра. Пазачарговыя парламенцкія выбары ў Вялікабрытаніі ў снежні 2019 завяршыліся перамогай кансерватараў. 31 студзеня 2020 Вялікабрытанія афіцыйна выйшла з Еўрапейскага Саюза.

Зноскі

  1. Ancient skeleton was 'even older' («Древний скелет был «даже старше»») (англ.) . BBC News (30 кастрычніка 2007). Праверана 28 жніўня 2014.
  2. Koch, John T. (2006). Celtic culture: A historical encyclopedia (Кельтская культура: Историческая энциклопедия). Santa Barbara, CA: ABC-CLIO. p. 973. ISBN 9781851094400. 
  3. Davies, John; Jenkins, Nigel, eds (2008). Энциклопедия Уэльса Уэльсской Академии. Cardiff: University of Wales Press. p. 915. ISBN 9780708319536. 
  4. Short Athelstan biography (Краткая биография Этельстана) (англ.) . BBC History. Праверана 28 жніўня 2014.
  5. Mackie, J.D. (1991). История Шотландии. Лондон: Penguin. pp. 18–19. ISBN 9780140136494. https://archive.org/details/historyofscotlan00mack_0/page/18. 
  6. Campbell, Ewan (1999). Saints and Sea-kings: The First Kingdom of the Scots (Святые и Короли морей: Первое королевство Скотов). Edinburgh: Canongate. pp. 8–15. ISBN 0-86241-874-7. 
  7. Haigh, Christopher (1990). Кембриджская Историческая Энциклопедия Великобритании и Ирландии. Cambridge University Press. p. 30. ISBN 9780521395526. 
  8. Ganshof, F.L. (1996). Feudalism (Феодализм). University of Toronto. p. 165. ISBN 9780802071583. 
  9. Keen, Maurice. The Hundred Years War («Столетняя Война»). BBC History.(англ.) 
  10. Dr John Davies Wales under the Tudors (англ.) . BBC History (5 лістапада 2009). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 18 ноября 2016.
  11. Nicholls, Mark (1999). История современных Британских островов, 1529–1603: Два королевства. Оксфорд: Blackwell. pp. 171–172. ISBN 9780631193340. 
  12. Canny, Nicholas P. (2003). Делая Ирландию Британской, 1580–1650. Oxford University Press. pp. 189–200. ISBN 9780199259052. 
  13. Реформация в Англии и Шотландии і Ирландия периода Реформации: Период Реформации и Ирландия при Елизавете I, Encyclopedia Britannica онлайн.(англ.) 
  14. Ross, D. (2002). «Хронология Шотландской Истории». Глазго: Geddes & Grosset. с. 56. ISBN 1-85534-380-0
  15. Hearn, J. (2002). Требуя Шотландию: Национальная сущность и либеральная культура. Edinburgh University Press. с. 104. ISBN 1-902930-16-9(англ.) 
  16. Английские Гражданские Войны. Encyclopedia Britannica Онлайн(англ.) 
  17. Шотландия и Содружество: 1651–1660 (англ.) . Archontology.org (14 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 20 апреля 2010.
  18. Lodge, Richard (2007) [1910]. История Англии – От Реставрации до смерти Вильяма III (1660–1702). Read Books. p. 8. ISBN 9781406708974. http://books.google.co.uk/books?id=EBSpvBxGyqcC. 
  19. Тюдорский Период и Рождение Регулярного Флота (англ.) . Royal Navy History. Institute of Naval History. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 24 декабря 2010.
  20. Canny, Nicholas (1998). Истоки Империи, Оксфордская История Британской Империи Том I. Oxford University Press. ISBN 0-19-924676-9. http://books.google.com/?id=eQHSivGzEEMC. Retrieved on 1 мая 2011. 
  21. Статьи Унии с Шотландией 1707 (англ.) . UK Parliament. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 19 октября 2008.
  22. Акты Унии 1707 (англ.) . UK Parliament. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 6 января 2011.
  23. Дамова аб Уніі 1706 (англ.) . Scottish History online. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 3 февраля 2011.
  24. Ferguson, Niall (2004). Империя: Рост и падение Британского мирового порядка и уроки для глобальных сил. Нью-Йорк: Basic Books. ISBN 0465023282. 
  25. Loosemore, Jo (2007). Плавание против рабства. BBC Devon.(англ.) 
  26. Библиотека Конгресса, «Уплыў Амерыканскай рэвалюцыі за межамі». с.73.
  27. Акт об Унии (англ.) . Act of Union Virtual Library. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 15 мая 2006.
  28. Tellier, L.-N. (2009). «Городская История Мира: Экономическая и Географическая Перспектива». Квебек: PUQ. с. 463. ISBN 2-7605-1588-5
  29. Sondhaus, L. (2004). «Флоты в Современной мировой истории». Лондон: Reaktion Books. с. 9. ISBN 1-86189-202-0
  30. Porter, Andrew (1998). Девятнадцатый Век, Оксфордская История Британской Империи Том III. Oxford University Press. p. 332. ISBN 0-19-924678-5. http://books.google.com/?id=oo3F2X8IDeEC. Retrieved on 22 июля 2009. 
  31. Мастерская Мира. BBC History. Проверено 11 мая 2011.(англ.) 
  32. Porter, Andrew (1998). Девятнадцатый Век, Оксфордская История Британской Империи Том III. Oxford University Press. p. 8. ISBN 0-19-924678-5. http://books.google.com/?id=oo3F2X8IDeEC. Retrieved on 22 июля 2009. 
  33. Marshall, P.J. (1996). Кембриджская Иллюстрированная История Британской Империи. Cambridge University Press. pp. 156–57. ISBN 0-521-00254-0. http://books.google.com/?id=S2EXN8JTwAEC. Retrieved on 22 июля 2009. 
  34. Tompson, Richard S. (2003). Великобритания: справочный путеводитель от Ренессанса до современности. Нью-Йорк: Facts on File. p. 63. ISBN 9780816044740. http://books.google.com/?id=H5kcJqmXk2oC&pg=PA63&dq=britain+19th+century+widening+franchise#v=onepage&q&f=false. Retrieved on 5 июля 2011. 
  35. Hosch, William L. (2009). Первая мировая война: Люди, Политика и Силаr. America at War. Нью-Йорк: Britannica Educational Publishing. p. 21. ISBN 9781615300488. 
  36. Turner, John (1988). «Британия и Первая мировая война». Лондон: Unwin Hyman. сс. 22-35. ISBN 978-0-04-445109-9.
  37. 37,0 37,1 Westwell, I.; Cove, D. (eds) (2002). «История Первой мировой войны, Том 3». Лондон: Marshall Cavendish. сс. 698 и 705. ISBN 0-7614-7231-2.
  38. Turner, J. (1988). «Британия и Первая мировая война». Абингдон: Routledge. с. 41. ISBN 0-04-445109-1.
  39. SR&O 1921, No. 533 от 3 мая 1921.
  40. The Anglo-Irish Treaty, 6 December 1921 (англ.) . CAIN. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 7 кастрычніка 2013.
  41. Британия сделает последний платёж по кредиту Второй мировой войны от США (англ.) , The New York Times (2006-12-28). Праверана 7 кастрычніка 2013.