Ружаны
Ружа́ны[3] (трансліт.: Ružany, руск.: Ружаны) — гарадскі пасёлак у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, на р. Ружанка. На скрыжаванні аўтамабільных дарог Пружаны — Слонім і Ваўкавыск — Косава. За 45 км ад Пружан, 130 км ад Брэста і 38 км ад чыгуначнай станцыі Івацэвічы на лініі Баранавічы — Брэст. Насельніцтва 3 023 чал. (2017)[4].
Гарадскі пасёлак
Ружаны
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Этымалогія
правіцьІснуе некалькі версій датычна паходжання тапоніма «Ружаны». Паводле першай з іх, якой прытрымліваецца большасць гісторыкаў, мястэчка атрымала сваю назву ў гонар ружы — кветкі, якая асабліва шануецца хрысціянамі.
Згодна з другой версіяй назва паселішча пайшла ад словаў «рог», «раздарожжа», што сведчыла пра яго аддаленае размяшчэнне.
Таксама існуе легенда, паводле якой назву мястэчку даў яго ўладар у гонар сваіх улюбёных дачок — Ружы і Ганны[5].
У мінулыя часы паселішча называлася Ражаная, Ражана, Ружана.
Гісторыя
правіцьВялікае Княства Літоўскае
правіцьВядомыя з 1552 года як Рожаны, уладанне Тышкевічаў. З 1598 года належалі Сапегам, тут размяшчалася адна з галоўных рэзідэнцый роду. Уваходзілі ў Слонімскі павет Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Праз паселішча праходзіла так званая Вітаўтава дарога, што злучала Оршу з Люблінам. Пазней гэтая дарога завецца «гасцінцам вялікім»[6].
Паводле ўскосных звестак, ужо ў XVI стагоддзі у Ружанах была вялікая яўрэйская грамада[7].
У 1598 годзе вялікалітоўскі канцлер Леў Сапега набыў Ружаны з суседнімі фальваркамі за 30 000 коп грошаў ад Барташа Брухнальскага, каб стварыць тут адну з галоўных рэзідэнцый роду.
20 чэрвеня 1637 года кароль Уладзіслаў Ваза надаў Ружанам магдэбургскае права і герб: «у срэбным полі вянок чырвоных руж, у цэнтры — постаць Св. Казіміра з крыжам і лілеяй у руках»[8]. Новыя ўласнікі збудавалі свой замак на ўзгорку каля мястэчка. Ужо ў 1644 годзе вялікалітоўскі падканцлер Казімір Леў Сапега прымаў у ім караля Уладзіслава Вазу, у гонар чаго паставілі памятную шыльду. У 1655 годзе, у часы вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў, Віленскі капітул, ратуючыся ад маскоўскіх захопнікаў, змясціў у палацы мошчы св. Казіміра — нябеснага заступніка Вялікага Княства Літоўскага.
Станам на 1687 год у Ружанах 427 будынкаў і 2 рынкі; царква, касцёл з невялікім шпіталем, базыльянскі манастыр, кляштары дамініканцаў і кармелітаў (1617, у 1850 разбураны), базыльянская школа, кафельны і цагляны заводы.
У 1698 годзе разбураныя падчас грамадзянскай вайны шляхты з Сапегамі.
У Паўночную вайну 1700—1721 мястэчка ізноў разбуранае, пацярпеў у тым ліку і палац Сапегаў. У 1706 годзе ў Ружанах спыняўся Карл XII.
За Аляксандрам Міхалам Сапегам мястэчка стала асяродкам вялікасвецкага жыцця для ўсіх вакольных земляў. Для замежных гасцей, якія праяжджалі праз Ружаны ў Пецярбург і назад, ладзіліся шыкоўныя балі, салюты, феерверкі. Архітэктар Ян Самуэль Бекер разбудаваў Ружанскі палац у познебарочным стылі. Цягам 1765—1791 гадоў тут дзейнічаў адзін з найслыннейшых тэатраў Літвы, таксама працавалі паперня, скураная і палатняная мануфактуры, карэтная фабрыка, вырабляліся дываны. 3 разы на год ладзіліся кірмашы. У 1784 канцлер Аляксандр Міхал Сапега прымаў у палацы караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Пад уладай Расійскай імперыі
правіцьУ 1795 годзе ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Ружаны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Слонімскага павета Слонімскай, з 1797 года Літоўскай, урэшце з 1801 — Гродзенскай губерняў.
У 1812 годзе французскія войскі разрабавалі і спустошылі мястэчка.
Пасля задушэння вызваленчага паўстання ў 1831 годзе расійскія ўлады канфіскавалі ў Сапегаў ружанскія ўладанні (у тым ліку ўнікальную бібліятэку і архіў), а ў 1834 годзе размясцілі ў палацы ткацкае прадпрыемства.
У часы нацыянальна-вызваленчага паўстання ў 1863 годзе каля Ружанаў адбыўся бой з расійскімі карнікамі. У 1875 годзе ў мястэчку адбыўся пажар, які доўжыўся пяць гадзін і знішчыў у тым ліку яўрэйскую сінагогу XVI ст.[7].
У XIX ст. у мястэчку працавалі 2 гарбарныя заводы, палатняная і 3 суконныя фабрыкі, 2 вадзяныя млыны; 2 праваслаўныя царквы, школа, касцёл. Станам на 1897 год было 769 дамоў, 5 дробных прадпрыемстваў, народнае вучылішча.
Станам на 1910 год у Ружанах дзейнічала Талмуд Тора, у 1914 годзе было 26 прадпрыемстваў. У Першую сусветную вайну ў жніўні 1914 года пажар знішчыў галоўны корпус палаца.
Пад уладай Польшчы
правіцьУ студзені 1919 мястэчка на некалькі дзён занялі бальшавікі. 29 студзеня 1919 Ружаны з рук бальшавікоў адбіў Віленскі аддзел Польскага войска пад камандаю ротмістра Уладзіслава Дамброўскага[9]. 7 чэрвеня 1919 мястэчка ўвайшло ў склад Брэсцкай акругі Грамадзянскай Управы Усходніх Зямель — часовай польскай адміністрацыйнай адзінкі[10]. У 1920—1921 дзейнічаў лагер для інтэрнаваных № 18, дзе знаходзіліся салдаты 3 Данскога казацкага палка і грамадзянскія асобы (850—900 чалавек). Пасля пераводу інтэрнаваных у Остраў-Камарова лагер быў зачынены[11].
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Ружаны апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Косаўскага павета Палескага ваяводства.
Беларусь
правіцьУ 1939 Ружаны ўвайшлі ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 атрымалі статус пасёлка гарадскога тыпу і сталі цэнтрам раёна. У 1940 годзе 678 дамоў, працавалі электрастанцыя, 2 прадзільныя фабрыкі, 2 гарбарныя кустарныя прадпрыемствы, 6 лесазаводаў, 4 млыны, 4 цагельныя, 2 бетонныя, 2 шкіпінарныя заводы, 2 фабрыкі калёснай мазі, кустарная вытворчасць глінянага і драўлянага посуду. 2 школы, клуб, амбулаторыя, аптэка, кінатэатр, лазня, пошта, тэлеграф.
У Другую сусветную вайну з 23 чэрвеня 1941 да 13 ліпеня 1944 года мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. Тут было створана гета, насельнікі якога пасля былі знішчаны ў лагеры смерці Трэблінка. У 1944 пажар знішчыў будынкі тэатра і манежа палацавага комплекса.
З 1962 у Пружанскім раёне.
-
Рынак, касцёл
-
Рынак, царква
-
Палац, агульны выгляд
-
Палац, брама
-
Палац, фрагмент
-
Палац, фрагмент
-
Касцёл Св. Казіміра
-
Кляштар базыльянаў
Эканоміка
правіцьПрадпрыемствы дрэваапрацоўчай і паліўнай прамысловасці. Гасцініца «Ружанская». Цэнтр ганчарнага рамяства, так званай ружанскай керамікі. Цэнтр турызму нацыянальнага значэння. Праз мястэчка праходзяць турыстычна-экскурсійныя маршруты «На радзіму Тадэвуша Касцюшкі», «Архіпелаг Сапегаў», «Сядзібы, палацы, замкі», «Старонкі каменнага летапісу» і інш.[12] Спыніцца можна ў атэлі «Ружанскі» (вул. Леніна, 1).
Насельніцтва
правіць- 1801 год — 3,4 тыс. чал.;
- 1830 год — 884 муж., з іх шляхты 10, духоўнага саслоўя 6, мяшчан-іўдзеяў 581, мяшчан-хрысціян і сялян 285, жабракоў 2[13];
- 1888 год — 2 767 чал. (1 398 муж. і 1 369 жан.), у тым ліку 1 895 іўдзеяў[14];
- 1897 год — 5 016 чал.
- 1914 год — 6 815 чал., з іх 44 % пісьменных;
- 1921 год — 3 622 чал.;
- 1940 год — 4 250 чал.;
- 1959 год — 2 875 чал.;
- 1999 год — 3,7 тыс. чал.[15]
- 2003 год — 3,4 тыс. чал.;
- 2005 год — 3 326 чал.;
- 2006 год — 3,3 тыс. чал.;
- 2008 год — 3,3 тыс. чал.;
- 2009 год — 3 153 чал.[16] (перапіс);
- 2015 год — 3 005 чал.[17];
- 2016 год — 3 006 чал.[18];
- 2017 год — 3 023 чал.[4]
Інфраструктура
правіцьАдукацыя
правіцьУ Ружанах працуюць сярэдняя, музычная і дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, 2 дашкольныя ўстановы.
Медыцына
правіцьМедыцынскія паслугі надае местачковая бальніца.
Культура
правіцьДзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі.
Славутасці
правіць
- Ружанскі палацавы комплекс
- Ружанскі Траецкі касцёл
- Ружанская Петра-Паўлаўская царква
- Кляштар базыльянаў, Ружаны
- Ружанская сінагога (2-я пал. 19 ст.)
Страчаная спадчына
правіць- Кляштар кармелітаў (1617)
-
Палац Сапегаў
-
Адноўленая брама і флігелі палаца
-
Тэатральны корпус
-
Касцёл Найсв. Тройцы
-
Сінагога
-
Былая ўніяцкая царква
-
Базыльянскі кляштар
-
Касцёл Св. Казіміра
Вядомыя асобы
правіць- Ар’е Абілеа (1885—1985) — ізраільскі піяніст, музычны педагог.
- Эфраім Абілеа (1881—1953) — ізраільскі кампазітар.
- Ян Фёдаравіч Густыр (1904—1937) — беларускі навуковец.
- Луіс Леан Рыбак (1902—1979) — амерыканскі мастак.
- Іцхак Шамір (1915—2012) — ізраільскі палітык.
- Мелех Эпштэйн (1889—1979) — амерыканскі журналіст і гісторык.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
правіць- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Руслан Ананьеў. Ружаны: скарбы старыя і новыя(недаступная спасылка) // «Народная газета» № 139—140 (4263—4264), 23 чэрвеня 2006.
- ↑ Первые владельцы местечка «Рожаная» (руск.). Всё о Ружанах (29 лютага 2012).
- ↑ а б Sokolovsky M. History of the City of Ruzhany // {{{загаловак}}} / Edited by: Meir Sokolowsky. — Tel Aviv, 1957. — С. 7.
- ↑ Ружаны // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- ↑ Lech Wyszczelski. Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. — Warszawa: Bellona, 2010. ISBN 978-83-11-11934-5. — S. 52—53.
- ↑ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 41.
- ↑ История Ружан (XX в.). 1900—1938 гг. (руск.). Всё о Ружанах (29 лютага 2012).
- ↑ Ружаны // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9.
- ↑ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 414.
- ↑ Różana // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. S. 852.
- ↑ Міхась Клімец. Ружаны // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 129.
- ↑ Перепись населения — 2009. Брестская область Архівавана 18 верасня 2010.. (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. — 608 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0388-7.
- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Różana // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. S. 852—853.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ружаны
- Ружаны на Radzima.org
- «Усё пра Ружаны» (руск.)