17 кастрычніка
(Пасля перасылкі з 17.10)
17 кастрычніка — дзвесце дзевяносты (дзвесце дзевяноста першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← кастрычнік → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
2021 |
ПадзеіПравіць
- 1346: Армія Шатландыі разгромлена англійскімі войскамі ў бітве пад Невілз-Крос; палонены шатландскі кароль Дэвід ІІ.
- 1448: Туркі разбіваюць венгерскія войскі ў другой бітве на Косавым полі
- 1483: Папа Рымскі Сікст IV стварае іспанскую інквізіцыю
- 1604: Войска Ілжэдзмітрыя I перайшло мяжу Маскоўскай дзяржавы
- 1831: Майкл Фарадэй адкрыў з'яву электрамагнітнай індукцыі
- 1869: Генры Стэнлі пасланы газетай «Нью-Йорк Геральд» у Афрыку, на пошукі экспедыцыі Дэвіда Лівінгстона
- 1905: Мікалай II падпісвае Маніфест аб дараванні ліберальных свабод і наданні Дзяржаўнай Думе заканадаўчых паўнамоцтваў
- 1918: Венгрыя аб'явіла аб незалежнасці ад Аўстрыі
- 1919: Зацверджаны статут Беларускага камітэта ў Варшаве
- 1933: Альберт Эйнштэйн прыехаў у Нью-Йорк як бежанец з нацысцкай Германіі
- 1959: Паўднёваафрыканская кампанія «Де Бірс» аб'явіла аб выпуску першых штучных дыяментаў
- 1961: Пачаўся XXII з'езд КПСС (праходзіў да 31 кастрычніка), на якім была аб'яўлена задача пабудовы камуністычнага грамадства да 1980 года
- 1961: у Нью-Йоркскім музеі сучаснага мастацтва выстаўлена карціна Анры Матыса «Човен». Толькі 3 снежня нехта звярнуў увагу на тое, што картына вісіць дагары нагамі
- 1962: Першы выступ «Бітлз» на брытанскім телебачанні
- 1964: Каля Рэчыцы адкрыта першае прамысловае радовішча нафты на Беларусі.
- 1988: у Лондане ўпершыню выканана 10-я сімфонія Людвіга ван Бетховена, якую доўгі час не маглі знайсці. Яна была адрэстаўравана англійскім даследчыкам Бары Куперам на падставе знойдзеных у Берліне папераў вялікага кампазітара
- 1999: "Марш свабоды" ў Мінску з удзелам больш, як 30 тысяч чалавек суправаджаўся сутыкненямі з міліцыяй і вайскоўцамі
- 2004: Рэферэндум, у выніку якога ў Канстытуцыю Беларусі была ўнесена змена, што дазволіла Аляксандру Лукашэнку балатавацца на чарговы прэзідэнцкі тэрмін
НарадзілісяПравіць
- 1696: Аўгуст III, вялікі князь літоўскі, рускі і жамойцкі, кароль Рэчы Паспалітай
- 1727: Джон Уілкіс, брытанскі палітычны рэфарматар, мэр Лондана
- 1729: П'ер Мансіньі, французскі кампазітар, стваральнік камічнай оперы
- 1734: Грыгорый Арлоў, расійскі фэльдмаршал, граф, фаварыт Кацярыны II
- 1760: Клод Анры дэ Руўруа Сен-Сімон, французскі філосаф
- 1785: Тадэвуш Валянскі, польскi гісторык і археолаг, калекцыянер
- 1813: Георг Бюхнер, нямецкі паэт і драматург
- 1865: Люцыян Жалігоўскі, генерал, дзяржаўны і ваенны дзеяч Сярэдняй Літвы і Польшчы.
- 1900: Ібрагім Гембіцкі, беларускі графік (пам. 1.1.1974)
- 1903: Андрэй Грэчка, Маршал Савецкага Саюза, міністр абароны СССР (1967—1976)
- 1912: Ян Павел I, Папа Рымскі
- 1931: Анатоль Прыстаўкін, расійскі пісьменнік («Ночевала тучка золотая», «Кукушата»)
- 1937: Мікалай Чаргінец, беларускі пісьменнік і палітык
ПамерліПравіць
- 535: Ян II, Папа Рымскі
- 1744: Джузэпэ Гварнеры, італьянскі скрыпічны майстар
- 1757: Рэнэ Антуан Рэамюр, французскі прыродазнавец
- 1836: Арэст Кіпрэнскі, расійскі мастак, графік і жывапісец, майстра партрэту
- 1837: Іаган Непамук Гумель, аўстрыйскі кампазітар
- 1849: Фрэдэрык Шапен, польскі кампазітар і піяніст
- 1887: Густаў Кірхгоф, нямецкі фізік
- 1976: Радаслаў Астроўскі, беларускі грамадскі, палітычны дзеяч, настаўнік, дырэктар Віленскай беларускай гімназіі (1924-1936), прэзідэнт Беларускай Цэнтральнай Рады (1943) (нар. 6.11.1887)
- 2011: Манфрэд Герлах, апошні старшыня Дзяржсавета ГДР
СвяткуюцьПравіць
- Дзень Рэспублікі Паўночная Асеція-Аланія.
- Кітай, Ганконг: Фестываль Чанг Юнг.
- Малаві: Дзень маці.
ІншаеПравіць
- ААН: Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю галечы