25 мая
(Пасля перасылкі з 25 траўня)
25 мая (25 траўня) — сто сорак пяты (сто сорак шосты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← Май → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 | ||
2024 |
Падзеі
правіць- 1083: Кароль Альфонса VI Храбры захапіў Таледа, які раней належаў маўрам, і перанёс туды сваю сталіцу.
- 1104: Войскі Іерусалімскага каралеўства захапілі горад Ака пасля дваццацідзённай аблогі.
- 1500: Знік без вестак партугальскі мараплавец Барталамеў Дыяш.
- 1792: Геранёны (цяпер Іўеўскі раён) атрымалі герб.
- 1907: У Вільні адбыўся з’езд настаўнікаў, на якім быў створаны Беларускі настаўніцкі саюз.
- 1938: У Мінску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета (зараз Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета).
- 1946: Іарданія абвешчана незалежнай дзяржавай.
- 1963: На 1-й канферэнцыі ўрадаў афрыканскіх краін у Адыс-Абебе створана Арганізацыя афрыканскага адзінства.
- 1979: Прэм’ера навукова-фантастычнага фільма жахаў «Чужы» адбылася ў ЗША.
- 1991: У Мінску пачаўся I Міжнародны кангрэс беларусістаў (зав. 27.5).
- 1992: Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Кувейтам.
- 2001: Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Ісландыяй.
- 2014: Пётр Парашэнка абраны прэзідэнтам Украіны.
Нарадзіліся
правіць- 1616: Карла Дольчы, фларэнційскі мастак
- 1802: Фёдар Фёдаравіч Брант, расійскі заолаг
- 1803: Ралф Уолда Эмерсан, амерыканскі эсэіст, паэт, філосаф (пам. 27.4.1882)
- 1845: Эжэн Грасэ, французскі і швейцарскі мастак
- 1889: Ігар Сікорскі, рускі і амерыканскі авіяканструктар, вучоны, вынаходнік
- 1892: Іосіп Броз Ціта, югаслаўскі вайсковы і палітычны дзеяч, шматгадовы лідар Югаславіі (пам. 4.5.1980)
- 1897: Джын Тані, амерыканскі баксёр
- 1931: Георгій Грэчка, савецкі касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюза
- 1933: Рамуальд Клім, беларускі спартсмен, рэкардсмен свету
- 1937: Сяргей Сідор, беларускі географ, прафесар БДУ (пам. 17.7.1998)
- 1963: Майк Маерс, канадскі акцёр
Памерлі
правіць- 992: Мешка I, князь палян з дынастыі Пястаў
- 1085: Рыгор VII, Папа Рымскі
- 1261: Аляксандр IV, Папа Рымскі
- 1555: Гема Фрызіус, нідэрландскі матэматык, урач
- 1681: Педра Кальдэрон дэ ла Барка, іспанскі драматург
- 1798: Асмус Якаб Карстэнс, дацкі і нямецкі мастак
- 1917: Максім Багдановіч, беларускі паэт, публіцыст, літаратурны крытык (нар. 9.12.1891)
- 1942: Іван Замоцін, беларускі літаратуразнаўца (нар. 1.11.1873)
- 1964: Васіль Залатароў, беларускі кампазітар і педагог (нар. 7.3.1872)
- 1968: Францішак Кушаль, беларускі грамадскі і вайсковы дзеяч (нар. 16.2.1895)
- 1970: Мікола Абрамчык, беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, прэзідэнт БНР (нар. 16.8.1903)
- 1983: Ідрыс I, кароль Лівіі (нар. 12.3.1890)
- 1987: Аўген Калубовіч (Каханоўскі), беларускі гісторык, палітычны дзеяч, настаўнік (нар. 5.3.1910)
- 2007: Уладзімір Каткоўскі, вядомы карыстальнік беларускага Сеціва, заснавальнік Беларускай Вікіпедыі (нар. 19.6.1976)
Святкуюць
правіць- Афрыканскі Саюз: Дзень Афрыкі
- Іарданія: Дзень незалежнасці