Беларусы ў Афганскай вайне

У складзе АКСВА ўдзел у Афганскай вайне 1979—1989 гадоў прынялі каля 30 тысяч ураджэнцаў БССР і будучых грамадзян Рэспубліка Беларусь, з якіх больш за 700 загінулі.

Беларуская паштовая марка 2009 года, прымеркаваная да 20-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана.

Удзел у канфлікце

правіць

Колькасць беларусаў, якія пабывалі ў зоне баявых дзеянняў, абапіраючыся на даныя 1999 года Рэспубліканскай кнігі памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, склала 28 832 чалавек[1]. Аналагічныя звесткі змяшчаюцца ў зборніку 2014 года «Афганская вайна (1979-1989 гг.): ключавыя аспекты сучаснага асэнсавання» за аўтарствам кафедры сацыяльна-палітычных і гістарычных дысцыплін БрДТУ[2]. На сайце Беларускага саюза ветэранаў паведамляецца пра больш за 32 000 беларусаў-«афганцаў»[3]. На 1 студзеня 2016 года, згодна з інфармацыяй Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у Беларусі пражывала 25 900 ветэранаў канфліктаў на тэрыторыі іншых дзяржаў (у асноўным гэта ўдзельнікі Афганскай вайны)[4]. Выданне «Мінская праўда» заяўляла пра крыху больш за 30 000, з якіх да лютага 2023 года засталося 22[5].

Па даных БЕЛТА, у «гарачай кропцы» загінуў 771 беларус (у тым ліку 4 жанчыны), 1500 былі паранены, 718 засталіся інвалідамі, 12 прапалі без вестак[4]. У бібліяграфічным даведніку 2019 года «Афганістан. Памяць і боль» адносна інвалідаў ёсць іншая лічба — 702[6]. Паводле аўтараў зборніка БрДТУ, у Афганістане загінулі 723 беларусы[2].

Актыўны ўдзел у канфлікце прынялі вайскоўцы Беларускай ваеннай акругі. Найбольш вызначыліся 103-я гвардзейская паветрана-дэсантная дывізія і 334-ы асобны атрад спецыяльнага прызначэння, створаны на базе 5-й брыгады. Ад ВПС у Афганістане змагалія байцы 927-га знішчальнага авіяцыйнага палка, 206-га штурмавога авіяцыйнага палка, 50-га асобнага змешанага авіяцыйнага палка, 181-га[7], 65-га, 330-я і 276-га асобных верталётных палкоў[8]. За дзевяць гадоў вайны баявы вопыт атрымалі экіпажы і падраздзяленні 12 верталётных часцей. Больш за 2500 авіятараў служылі ў ДРА (60% з’яўляліся верталётчыкамі[9]). Унікальны вопыт атрыманы ў Афганістане падраздзяленнямі 7-й асобнай трубаправоднай брыгады, якая на працягу некалькіх гадоў ажыццяўляла транспарціроўку ўсіх відаў паліва[7].

Вопыт вайны паказаў напрамкі развіцця формаў і спосабаў проціборства, шмат у чым прадвызначыў развіццё ваеннай справы ў будучыні, змяніўшы ранейшыя погляды на сутнасць канфліктаў і ўзброенай барацьбы. У наступным ён апынуўся выключна важным і актыўна выкарыстоўваўся ў будаўніцтве і развіцці арміі незалежнай Беларусі. Нават у канцы 2010-х у шэрагу воінскіх часцей, асабліва ў падраздзяленнях ВПС і войск СПА, яшчэ служылі афіцэры, якія ваявалі ў ДРА[7].

За гады вайны ад БССР звання Героя Савецкага Саюза атрымалі чацвёра:

Імя Нацыяналь
насць
Месца
нараджэння
Дата
Указа
Род
войск
Пасада Званне Годы жыцця Старонка на сайце
«Героі краіны»
Андрэй Аляксандравіч Мельнікаў беларус горад Магілёў 28.06
1988
 
Паветрана-дэсантныя войскі
кулямётчык гвардыі радавы 11 красавіка 1968 — 8 студзеня 1988 года 1983
Васіль Васілевіч Піменаў рускі горад Віцебск 13.06
1984
 
Паветрана-дэсантныя войскі
камандзір батальёна гвардыі маёр 27 сакавіка 1954 — 29 верасня 2005 года 3040
Мікалай Пятровіч Чэпік беларус вёска Первы Май
Пухавіцкі раён
Мінскай вобласці
28.04
1980
 
Паветрана-дэсантныя войскі
намеснік камандзіра ўзвода гвардыі старшы сяржант 16 красавіка 1960 — 29 лютага 1980 года 2265
Васіль Васілевіч Шчарбакоў беларус вёска Казімірава
Полацкі раён
Віцебскай вобласці
28.04
1980
 
камандзір эскадрыллі маёр 20 красавіка 1951 — 28 чэрвеня 2010 года 2260

Пасля вываду войск

правіць

Пасля заканчэння савецкага ўдзелу ў канфлікце, ужо ў постсавецкі перыяд, некаторыя беларусы-«афганцы» трапілі ў іншыя зоны баявых дзеянняў, як, напрыклад, Кот-д’Івуар (Юрый Сушкін, у Афганістане — камандзір эскадрыллі Су-25) і Лівія (Вячаслаў Качура, у Афганістане — начальнік штаба 334-га атрада СпП).

«Прысутнічаюць у краіне [Лівіі] і супрацоўнікі беларускага ГРУ. Большай часткай гэта афіцэры былога 334-га атрада спецназа, дыслакаванага ў Мар’інай Горцы пад Мінскам. [...] Многія служылі яшчэ ў Афганістане, а потым праходзілі службу ў элітных часцях Мінабароны Беларусі. [...] У самім жа Мінску, як расказалі «КП» дасведчаныя крыніцы, існуе своеасаблівая «біржа працы» для адстаўных вайскоўцаў, гатовых прымяніць свой баявы вопыт за мяжой. Месцы для камандзіровак — Венесуэла, Кот-д’Івуар, Лівія...»

— «Камсамольская праўда» ў артыкуле пра ўдзел беларусаў у лівійскім канфлікце. 6 красавіка 2011[10].

Са снежні 2010 па красавік 2011 года на тэрыторыі Афганістана ў складзе кааліцыі ISAF знаходзіўся ўраджэнец Баранавічаў Андрэй Жук, які служыў у Французскім замежным легіёне[11].

У жніўні 2021 года, у сувязі з захопам Кабула талібамі, беларускія дыпламаты арганізавалі эвакуацыю з краіны расійскімі і ўкраінскімі самалётамі 9 суайчыннікаў і асоб з відам на жыхарства ў Беларусі[12].

Мастацкая літаратура

правіць

Падзеі 1979—1989 гадоў былі адлюстраваны ў творах беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, так, напрыклад, у паэзіі Юрася Свіркі («Вяртаюцца нашы сыны»), Артура Вольскага («Суседаў сын вярнуўся»), Рамана Тармола-Мірскага («Балючая балада»), Мікола Кусянкова («Рэквіем»)[13].

Адным з першых, хто пісаў пра Афганістан, быў Іван Сяргейчык, што больш за дваццаць гадоў аддаў арміі. Прама з «гарачай кропкі» ён даслаў свой аповяд «Апошні рэйс» у часопіс «Маладосць». Тут, як і ў вершы Яўгеніі Янішчыц «Верш, напісаны ў цырульні», закладзены пратэст супраць вайны. Святлана Алексіевіч у кнізе «Цынкавыя хлопчыкі» і Вячаслаў Дубінка ў вершы «Капітан запасу» адлюстравалі цяжар вайны і дэфармацыю маральна-псіхічнага стану чалавека. У першым творы таксама мелася крытыка цынізму і абыякавасці грамадства, якое не прымусіла савецкі ўрад спыніць адпраўку салдат тэрміновай службы ў Афганістан. Раман Івана Шамякіна «Злая зорка» адлюстроўвае тое, як чалавек апынуўся закладнікам палітыкі[13].

Некалькі іншага плана аповяд Васіля Хомчанкі «Маштарак». Аўтарам з гонарам адзначаецца, што савецкія вайскоўцы праяўлялі мужнасць, адвагу, гатоўнасць на самаахвяраванне[13].

У вершы Віктара Карамазава «Супраць неба — на зямлі» распавядаецца пра пакалечанага ветэрана вайны, які вярнуўся ў родную вёску, дзе спадзяецца духоўна адновіцца. Тэма перажыванняў маці салдата тэрміновай службы закранута гэтым жа аўтарам у аповедзе «Жанчына ў чорным і Афган»[13].

Ветэранскае аб’яднанне

правіць

13 сакавіка 1993 года было заснавана грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане». Станам на 1 студзеня 2023 года ў ім складаліся 12306 чалавек, з якіх у Брэсцкай вобласці — 1580, Віцебскай вобласці — 1594, Гомельскай вобласці – 1678, Гродзенскай вобласці — 1759, Мінскай вобласці — 2552, Магілёўскай вобласці — 1727, горадзе Мінску – 1416. Старшыня саюза на той момант з’яўляўся генерал-маёр Валерый Гайдукевіч[14].

У гутарцы з карэспандэнтам «СБ. Беларусь сегодня» Максімам Осіпавым кіраўнік аб’яднання адзначыў, што асноўнымі пытаннямі, якія хвалююць ветэранаў, сталі адсутнасць палітычнай ацэнкі канфлікту, сацыяльная дапамога (на 2020 год у Мінску 100 удзельнікаў канфлікту не былі забяспечаны жыллём), памеры пенсіі (як казаў Гайдукевіч, «вайскоўцы, якія прыйшлі ў Афганістан са школьнай лавы, не маючы ніводнага дня працоўнага стажу, і атрымалі там раненне, сёння могуць разлічваць толькі на мінімальную пенсію — з нулявым каэфіцыентам»; такіх у Беларусі налічвалася 300 чалавек), недастатковая ўвага да грамадзянскага персаналу АКСВА з боку дзяржавы і грамадства, грэблівае стаўленне да інвалідаў-«афганцаў» з боку асобных службовых асоб[15].

Памяць

правіць

15 лютага, у дзень вываду савецкіх войск з Афганістана, у Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў (зацверджаны прэзідэнцкім указам № 157 ад 1998 года[16]). У краіне праходзяць урачыста-жалобныя і патрыятычныя мерапрыемствы. Ветэраны канфлікту праводзяць сустрэчы, каб успомніць службу і памянуць загінуўшых[6].

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 712 ад 4 снежня 2001 года 5-й пагранічнай заставе 86-й пагранічнай групы прысвоена імя Героя Савецкага Саюза, удзельніка вайны Івана Барсукова[17].

Помнікі, мемарыялы і манументы воінам-інтэрнацыяналістам, якія змагаліся і загінулі ў Афганістане, устаноўлены ў шэрагу гарадоў. Сярод іх:

Горад Фотаздымак Месца
  Мінск   Востраў Мужнасці і Смутку ля Траецкага прадмесця[18]
  Брэст [1] Парк воінаў-інтэрнацыяналістаў[18]
  Віцебск [2] скрыжаванне вуліц Воінаў-інтэрнацыяналістаў і Чкалава[18]
  Гомель [3] вуліца 60 гадоў СССР[19]
  Гродна [4] Сквер памяці воінаў-афганцаў[18] ля вуліц Курчатава і Горкага[20]
  Магілёў [5] вуліца Вялікая Чавуская[18]
  Астравец   вуліца Ленінская[21]
  Светлагорск   Плошча Пераможцаў[22]
  Круглае   Алея Герояў[23]
  Баранавічы   скрыжаванне вуліц Дзяржынскага і Пірагова[24]
  Мар’іна Горка [6](недаступная спасылка) н/д[25]
  Узда [7] н/д[26]
  Бяроза [8] н/д[27]
  Барысаў [9] вуліца Гагарына[28]
  Глубокае [10] Парк Перамогі[29]
  Іўе   Камсамольская плошча[30]
  Любань [11] вуліца Першамайская[31]
  Наваполацк [12] скрыжаванне вуліц Алімпійскай і Маладзёжнай[32]
  Бабруйск [13](недаступная спасылка) на рагу вуліц Сацыялістычнай і Інтэрнацыянальнай[33]
  Навагрудак   цэнтральны парк[34]

З нагоды гадавін завяршэння канфлікту заснаваны юбілейныя медалі.

Медаль Выява Стужка
Юбілейны медаль «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана»    
Юбілейны медаль «20 год вываду савецкіх войскаў з Афганістана»    
Юбілейны медаль «У памяць 25-годдзя заканчэння баявых дзеянняў у Афганістане» няма  
Юбілейны медаль «30 год вываду савецкіх войскаў з Афганістана»    

Зноскі

правіць
  1. Республиканская книга памяти воинов-интернационалистов / Г. П. Пашков [и др.]. — Минск: Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки, 1999 — С. 5—6.
  2. а б «Афганская война (1979-1989 гг.): ключевые аспекты современного осмысления», 2014, стр. 8.
  3. ИСТОРИЧЕСКАЯ СПРАВКА О ВОЙНЕ В АФГАНИСТАНЕ
  4. а б Около 30 тыс. граждан Беларуси приняли участие в войне в Афганистане // Белта : информационное агентство. — 12 февраля 2016.
  5. Андрей Мегас. «Страна песков и серых скал»: белорусский след в Афганистане // Мінская праўда : газета. — 15 февраля 2023.
  6. а б «Афганистан. Память и боль», 2019, стр. 5
  7. а б в «Армия Белорусского народа», 2018, стр. 103—106.
  8. «Афганская война (1979-1989 гг.): ключевые аспекты современного осмысления», 2014, стр. 31—33.
  9. «Афганская война (1979-1989 гг.): ключевые аспекты современного осмысления», 2014, стр. 34.
  10. На стороне Каддафи воюют белорусские партизаны // Комсомольская правда : газета. — 6 апреля 2011.
  11. Mort au Mali, Andreï Jouk avait servi en Guyane // franceguyane.fr. — 2019. — 28 Novembre. (фр.)
  12. МИД: В Афганистане остаются трое белорусов и одна женщина с видом на жительство
  13. а б в г «Афганская война (1979-1989 гг.): ключевые аспекты современного осмысления», 2014, стр. 9—13.
  14. Віктар Іванчыкаў. Беларускаму саюзу ветэранаў вайны ў Афганістане — 30 гадоў! Архівавана 15 кастрычніка 2023. // Звязда : газета. — 16 сакавіка 2023.
  15. Максим Осипов. Афганская кампания: оценки с позиций сегодняшнего дня // СБ. Беларусь сегодня : газета. — 11 февраля 2020.
  16. «Афганистан. Память и боль», 2019, стр. 6
  17. Пограничники-белорусы и уроженцы Беларуси, погибшие в Афганистане
  18. а б в г д Памятники воинам-интернационалистам в Беларуси
  19. Мемориал воинам-интернационалистам(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2023. Праверана 22 сакавіка 2023.
  20. «Афганистан. Память и боль», 2019, стр. 7
  21. В ОСТРОВЦЕ ОТКРЫЛИ ПАМЯТНЫЙ ЗНАК "ВОИНАМ-ИНТЕРНАЦИОНАЛИСТАМ" (ФОТО)
  22. ПАМЯТНИК ВОИНАМ-ИНТЕРНАЦИОНАЛИСТАМ В СВЕТЛОГОРСКЕ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2023. Праверана 17 сакавіка 2023.
  23. АЛЛЕЯ ГЕРОЕВ В КРУГЛОМ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2023. Праверана 17 сакавіка 2023.
  24. ПАМЯТНИК ВОИНАМ-АФГАНЦАМ В БАРАНОВИЧАХ
  25. В Горках Провели Митинг В Память О Воинах-Афганцах – Фото(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2020. Праверана 22 сакавіка 2023.
  26. Памятники
  27. Мемориал Воинам-Интернационалистам (Берёза, Республика Беларусь, Июнь 2017)
  28. Памятник воинам-интернационалистам
  29. Памятник воинам-интернационалистам, г. Глубокое
  30. Памятник погибшим воинам-интернационалистам Ивье
  31. Сведения о военно-исторических памятниках Любанского района
  32. Памятник воинам-интернационалистам в Новополоцке
  33. Памятник воинам-интернационалистам // Историко-культурное наследие Бобруйска(недаступная спасылка). — Бобруйск, 2006. — С. 20.
  34. Памятник воинам-интернационалистам в Новогрудке

Літаратура

правіць
  • Республиканская книга памяти воинов-интернационалистов / Г. П. Пашков [и др.]. — Минск: Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки, 1999.
  • Авторский коллектив. Афганская война (1979-1989 гг.): ключевые аспекты современного осмысления: Материалы региональной научно-практической конференции, Брест, БрГТУ, 11 февраля 2014 года / Под ред. М.В. Стрельца, Ю.Д. Данилова. – Брест: УО «БрГТУ», 2014.
  • Авторский коллектив. Армия Белорусского народа. // Минск. — «Беларусь». — 2018 — с. 264.
  • Авторский коллектив. Афганистан. Память и боль // Биобиблиографический справочник / составитель И. Н. Илюшина. — Гродно: Гродненская городская центральная библиотека имени А. Е. Макаёнка, 2019. — 44 с.

Спасылкі

правіць