Вікіпедыя:Запыты да адміністратараў/2022

Дзеянні JerzyKundrat

Ізноў сутыкнуўся с прыступам у адміністратара  JerzyKundrat у шаблоне {{Апошнія навіны}}. Шаблон ізноў зачынены для правак, бо адміністратар лічыць яго асабістай уласнасцю. Мае праўкі адна за другой адкрочаныя, негледзячы на тое, што я прапаноўваў розныя варыянты і не развязваў вайну правак. Звяртацца на СР гэтага адміністратара не лічу мэтазгодным — тут відавочная асабістая непавага ў мой бок. Таму што амаль ва ўсіх абмеркаваннях прасторы «Вікіпедыя:» яго стаўленне менавіта да маіх выказванняў прадузятае. Каб не быць галаслоўным, адзін прыклад: на мой каментар пра існаванне артыкула пра чалавека ў вядомай энцыклапедыі быў адказ аб безгрунтоўнасці такой аргументацыі, пры тым, што ў іншых абмеркавання адміністратар сам сістэматычна выкарыстоўваў гэты ж аргумент.

Прашу незаангажаваных адміністратараў ( Artsiom91,  Belarus2578,  DobryBrat,  Dzianis Niadbajla,  Maksim L.,  Wizardist,  Дзяніс Тутэйшы,  Хомелка,  Чаховіч Уладзіслаў) у рэшце рэшт нешта зрабіць з шаблонам: распрацаваць для абмяркаўвання правілы вынаса навін у шаблон, напрыклад. Гэта не нармальная сітуацыя, калі адзін чалавек кантралюе выгляд Галоўнай старонкі сусветнай энцыклапедыі згодна са сваім асабістым густам негледзячы на меркаванні іншых удзельнікаў.Brubaker610 (размовы) 15:14, 3 снежня 2022 (+03)[адказаць]

Як напісана ў папярэдняй тэме: На гэты момант на ГС у раздзелах "Актуальныя падзеі" і "Ці ведаеце вы, што…" тлустым шрыфтам выдзелены спасылкі на артыкулы, у якія апошнім часам уносіліся істотныя змены. Так было і ёсць, іншых прапаноў не паступала. --JerzyKundrat (размовы) 16:09, 3 снежня 2022 (+03)[адказаць]

Па-першае, папярэдняя тэма не з'яўляецца правілам Вікіпедыі, калі што. Калі ласка, не спасылайцеся на нейкія папярэднія тэмы, каб абгрунтаваць блакіроўкі старонак. Блакіроўкі адбываюцца, калі парушаны правілы Вікіпедыі. Ніякіх правілаў наконт забароны "чырвоных" спасылак у шаблонах няма. Па-другое, прапановы паступаюць кожны раз ад мяне, калі Вы блакуеце шаблон. Таму не трэба казаць, што "прапаноў не паступала". Па-трэцяе, наяўнасць чырвонай спасылкі "правакуе" ўдзельніка стварыць артыкул. Так адбывалася амаль кожны раз у навінным шаблоне - чырвань нехта пераўтвараў у артыкул. Пагартайце архівы шаблона, каб упэўніцца ў гэтым. А сваімі дзеяннямі Вы штучна ствараеце ўмовы для таго, каб у белвікі стваралася меньш артыкулаў. Brubaker610 (размовы) 17:24, 3 снежня 2022 (+03)[адказаць]
Спадар Brubaker610, калі Вы маеце прапановы, як змяніць падыходы, дык сфармулюйце іх неяк канкрэтна. Што мы мусім мець за стандарт замест тлустым шрыфтам выдзелены спасылкі на артыкулы, у якія апошнім часам уносіліся істотныя змены? --JerzyKundrat (размовы) 20:57, 24 снежня 2022 (+03)[адказаць]

Вандал

Удзельнік:Hoa binh. За такія праўкі трэба блакаваць. --Лобачев Владимир (размовы) 01:29, 24 кастрычніка 2022 (+03)[адказаць]

Заблакаваны на год.--Максім Л. (размовы) 11:20, 9 лістапада 2022 (+03)[адказаць]

Віталь Васільевіч Шышоў

Привествую! Скройте правки, плиз. Спасибо заранее!--Станислав Савченко (размовы) 15:54, 17 верасня 2022 (+03)[адказаць]

Вітаю. Наступным разам рабіце гэта на адпаведнай старонцы ВП:Запыты да схавальнікаў і паводле інструкцыі там. Максім Л. (размовы) 11:23, 9 лістапада 2022 (+03)[адказаць]

Пытанне да адміністратараў: вышэйзгаданы шаблон з’яўляецца пляцоўкай працы супольнасці альбо месцам крэатыву аднаго ўдзельніка? У гэтым (дарэчы, і не толькі ў гэтым) шаблоне  JerzyKundrat неаднаразова рабіў праўкі, якія прыводзяць шаблон у выгляд, які яму відавочна больш за усё імпануе з асабістых прычын. Часам, на спробы змяніць тую ці іншую фармуліроўку іншымі ўдзельнікамі рэагуе неадэкватна: адкрочвае змены, альбо вяршыня праявы адкрытасці Вікіпедыі — блакуе старонку. У маім разуменні добрасумленнай працы ў Вікіпедыі, калі ты бачыш праўку (не відавочна вандальную), якая не здаецца табе ідэальнай с пункту гледжання тваіх эстэтычных поглядаў на жыццё, трэба распчаць простую размову з удзельнікам на адпаведнай старонцы, а не рабіць адкат, блок, бан… Да таго адкат гэты ж пад нейкімі прыдуманнымі аргументамі «так у артыкуле», альбо «так у энцыклапедыях». Але дзе прынята правіла, кансенсус, абмеркаванне пра тое, што навінны блок капіруе змест артыкула? А калі артыкул змяшчае памылку, таксама трэба яе пераносіць у навінны шаблон? Дзе правіла, што Вікіпедыя павінна капіраваць іншыя энцыклапедыі? Вікіпедыя:Не папера ўжо не працуе? Навінны шаблон павінен змяшчаць максіму дакладнай інфармацыі і праверыць дакладнасць можна і трэба ў інтэрнэт-рэсурсах. Але ж нельга, бо так даслоўна у артыкуле, ніякіх вонкавых сайтаў, аднак калі яму трэба то можна вывернуць наадварот, пляваць на даслоўную цытату ў артыкуле, усе ўважліва чытаем інтэрнэт. Увогуле, праўкі эстэтычнага характару рабяцца відавочна ад няма чаго рабіць і халера б з імі, але спроба вярнуць фармуліроўку будзе ізноў адзначана блокам старонкі, бо спадару так зручней абараняць яго асабісты шаблон, які вісіць на галоўнай старонцы. Гэта не першая мая прэтэнзія да дадзенага адміністратара і не першая ўвогуле з боку іншых удзельнікаў. Дастаткова паглядзець архівы самых наведвальных старонак (Форум, Да выдалення), каб сваімі вачамі бачыць манеру працы і размовы Яго святой мосці ветэрана-адміністратара з простымі «халопамі», часам халопамі з іншамоўных раздзелаў, што проста як ануча для быка. Няма жадання працаваць у такіх умовах, калі з табой не размаўляюць а «ставяць на месца», маўляў я тут адмін і лепей вем як і цо, а не падоба ці се, то веш где джві. Mrs. Alena (размовы) 20:12, 18 ліпеня 2022 (+03)[адказаць]

(пінг, бо далёка не усе адміністратары заглядаюць сюды  Artsiom91,  Belarus2578,  DobryBrat,  Dzianis Niadbajla,  Maksim L.,  Wizardist,  Дзяніс Тутэйшы,  Хомелка,  Чаховіч Уладзіслаў).

Згаданы шаблон з'яўляецца часткай Галоўнай старонкі Беларускай Вікіпедыі. --JerzyKundrat (размовы) 20:16, 18 ліпеня 2022 (+03)[адказаць]

Лічу, што абодва ўдзельніка ў канфлікце павялі сябе няправільна. Блакаванні і звартанні да адміністратараў з’яўляюцца крайняй мерай, калі не атрымалася дамовіцца. Таму прапаную спачатку пачаць абмеркаванне на старонцы размоў (шаблона або кагосьці з удзельнікаў). Абарону шаблона зняў.--Artsiom91 (размовы) 20:51, 18 ліпеня 2022 (+03)[адказаць]
Фармальна абарона ад правак слушная, бо вайна правак пачалася. Але таксама не разумею, чаму ш:нп5 на АнглВіксу не можа быць, хоць і на Галоўнай старонцы. Пагатоў былі ўжо такія спасылкі на ГС (у раздзелах ВА і ДА). Можа, нехта зацікавіцца і зробіць пераклад, або хоць караценькі артыкул. Т.б. не разумею такой прынцыповай пазіцыі JerzyKundrat'а, але пасля адмены правак, усё ж, Mrs. Alena лепей было б пачаць абмеркаванне, замест адмены і са свайго боку. Разумею эмацыйную афарбоўку сітуацыі. У прыкладах ранейшых правак не бачу благога, па-мойму, яны сутнасці. Так, рэмарка ў апісанні змен "чытайце навіны" пакідае ўражанне непрыязнай. Праблемы са стылем запісаў у радку апісання змен у JerzyKundrat'а ёсць, яму самому варта звярнуць на гэта ўвагу, канфлікты ствараюцца на пустым месцы. Ахову ад правак адмяню, змест можна абмеркаваць, паўтаруся, падтрымліваю варыянт з ш:нп5. Максім Л. (размовы) 21:25, 18 ліпеня 2022 (+03)[адказаць]
Калі хочам, каб нехта зацікавіцца і зробіць пераклад, або хоць караценькі артыкул звяртаемся на Вікіпедыя:Супольнасць. Наконт "чытайце навіны" - гэта ў праект "ВікіНавіны". Галоўная старонка — партал БелВікі, то бок існай тут і зараз энцыклапедыі. --JerzyKundrat (размовы) 21:33, 18 ліпеня 2022 (+03)[адказаць]
то бок, спадар Максім Л., калі з'явіцца адпаведны артыкул, пра яго на ГС і апавясцім. --JerzyKundrat (размовы) 21:41, 18 ліпеня 2022 (+03)[адказаць]
А навошта наогул тады ш:нп5 і падобныя, інтэрвікі таксама. Па-мойму, гіпертэкставаць перавага Вікіпедыі і ўжыванне шаблона адпавядае духу і мэтам праекта. Рэмарак з падобным адценнем варта пазбягаць, варыянт "у навінах іначай даецца", напрыклад, быў бы куды нейтральнейшы. Ёсць жа ўжо досвед ледзь не лаянак праз гэтыя рэмаркі, нікому ж ад гэтага не стала лепей, адно варожасць распальваецца не ў такой і вялікай суполцы. Прыкра. Максім Л. (размовы) 21:47, 18 ліпеня 2022 (+03)[адказаць]
гіпертэкставаць перавага Вікіпедыі, але ГС я б не загрувашчваў чырвонымі спасылкамі, тым больш, калі іх непасрэдна ў мэтавым артыкуле няма. --JerzyKundrat (размовы) 21:55, 18 ліпеня 2022 (+03)[адказаць]

На гэты момант на ГС у раздзелах "Актуальныя падзеі" і "Ці ведаеце вы, што…" тлустым шрыфтам выдзелены спасылкі на артыкулы, у якія апошнім часам уносіліся істотныя змены. Ёсць прапановы выдзяляць шрыфтам спасылкі на нейкія іншыя артыкулы? Нават неіснуючыя? --JerzyKundrat (размовы) 21:49, 18 ліпеня 2022 (+03)[адказаць]

На выпадак, калі хочацца напісаць пра навіну ў Беларускую Вікіпедыю. але нестае магымасцей на асобны артыкул. Артыкул апісвае бягучыя падзеі і мае назву 2022. --JerzyKundrat (размовы) 00:23, 19 ліпеня 2022 (+03)[адказаць]

Трэба выдаліць

У рамках пошуку творчасці спамботаў…

Iluvatar (размовы) 11:21, 17 ліпеня 2022 (+03)[адказаць]

  Зроблена.--Artsiom91 (размовы) 11:52, 17 ліпеня 2022 (+03)[адказаць]

Падаўленне гісторыі

Вітаю, калегі.

Бачу, што надзейна хаваеце гісторыі артыкулаў на «значныя» тэмы. Пакуль што можаце працягваць хаваць іх уласнаруч. Але таксама запрашаю дадаваць іх у спіс User:Wizardist/SuppressionList на аўтаматычнае падаўленне. Таксама, калі ласка, дапамагайце сачыць за новымі ВП:ЗС і дадавайце іх у той спіс, калі ёсць на тое сапраўдная прычына.

Ужо распрацаваны новы софт, каб падаўляць гісторыю. Да канца тыдня ён будзе дапрацаваны, каб хаваць новыя праўкі, як я спадзяюся, не больш як за ±5 секунд ад іх стварэння.

Дзякуй

Wizardist г 21:37, 26 красавіка 2022 (+03)[адказаць]

Вандал

Адмысловае:Contributions/176.59.41.66 Дзякуй--Renvoy (размовы) 21:41, 28 ліпеня 2022 (+03)[адказаць]

Вандалізм (у шаблоне)

Удзельнік:JerzyKundrat руйнуе шаблон

. 90% правак (акрамя правак арфаграфіі) з'яўляюцца вандалізмам, так як вышэзгаданны ўдзельнік, на падставе неаб'ектыўнай аргументацыіі, выдаляе спасылкі на артыкуле па тэме шаблона. Прашу звярнуць увагу на дзеянні вышэйзгаданнага ўдзельніка, тым самым паспрыяўшы аднаўленню шаблона. З павагай --MoniczFrancisak (размовы) 21:49, 19 жніўня 2022 (+03)[адказаць]

Вось зараз, напрыклад, праблема ў тым, што Польска-савецкая вайна пачалася ў 1919 годзе, а 1918 ў шаблоне адпаведна быць не можа. --JerzyKundrat (размовы) 21:55, 19 жніўня 2022 (+03)[адказаць]
Звярніце ўвагу, што вышэйадзначаны паход РСЧА пачаўся ў 1918 і працягнуўся ў 1919 г., у годзе (заўв. 1919), калі пачалася прамая канфарнтацыя Польшчы і Савецкай Расіі. Люты 1919 - год прамой канфрантацыі. У 1918 г. былі створаны структуры і распачаты падзеі, якія прама адносяцца да польска-савецай вайны. P.S. ніхто не аспрэчвае 1919 г. як год пачатка вайны, але ігнараваць Паход РСЧА нельга, так як гэта звязана з польска-савецкай вайной і з'яўляецца як пралогам. MoniczFrancisak (размовы) 22:04, 19 жніўня 2022 (+03)[адказаць]
Гэта было раз. Па другое: чаму былі выдалены астатнія спасылкі на артыкуле па гэтай тэме? (Раздзелы: Франты, Удзельнікі і Спецыяльныя тэмы)? Усе раздзелы 100% звязаны з вайной. MoniczFrancisak (размовы) 22:05, 19 жніўня 2022 (+03)[адказаць]
Ігнараваць нельга шмат чаго, у тым ліку і храналогію. Вайна пачалася ў 1919 годзе. Адкуль у шаблоне 1918? --JerzyKundrat (размовы) 22:08, 19 жніўня 2022 (+03)[адказаць]
Звярніце ўвагу на: Паход РСЧА пачаўся ў 1918 і скончыўся ў 1919 годзе. Вышэйзгаданны паход храналагічна ахоплівае польска-савецкую вайну + з'яўляецца яе Пралогам (рух з боку саветаў і фармаванне Сіл самааховы Беларусі і Літвы з польскага боку). Не мяняйце тэму. Асноўная прэтэнзія: выдаленне вамі падраздзелаў у шаблоне, якія пералічаны Мной вышэй. MoniczFrancisak (размовы) 22:21, 19 жніўня 2022 (+03)[адказаць]
Калі вас так хвалюе гэты паход і яго адлюстраванне ў Вікіпедыі: пагугліце гэты паход у іншамоўных раздзелах Вікіпедыі. MoniczFrancisak (размовы) 22:23, 19 жніўня 2022 (+03)[адказаць]
Вашы разважанні цікавыя, але наконт пралога вайны ў 1918 годзе Ва памыляецесь. --JerzyKundrat (размовы) 22:26, 19 жніўня 2022 (+03)[адказаць]
У мяне складаецца ўраджанне, што вы мэтанакіравана мяне правакуеце. Мая прэтэнзія застаецца той жа: выдаленне JerzyKundrat падраздзелаў у шаблоне, якія пералічаны Мной вышэй (Удзельнікі, Спецыяльныя тэмы, Франты). MoniczFrancisak (размовы) 22:31, 19 жніўня 2022 (+03)[адказаць]
Лічбы 1918 тут быць не можа, бо вайна пачалася ў 1919 годзе. --JerzyKundrat (размовы) 22:32, 19 жніўня 2022 (+03)[адказаць]
Лічба 1918 г. можа быць, так як Паход РСЧА пачаўся ў 1918 г. і працягнуўся ў начальны перыяд польска-савецкай вайны (люты 1919 г.). Далей, паход трансфармаваўся ў паход. Нельга ігнараваць гэту падзею. Адзіны варыянт: Перанесці ў раздзел Спецыяльныя тэмы. Тэма Паход РСЧА закрыта. Прэтэнзія на конт выдалення 80% матэрыялаў з шаблона - актуальна, так як не было аргументавана аб'ектыўна. MoniczFrancisak (размовы) 22:43, 19 жніўня 2022 (+03)[адказаць]
Папраўка: паход трансфармаваўся ў фронт. MoniczFrancisak (размовы) 22:55, 19 жніўня 2022 (+03)[адказаць]
ці мала што ў ва што трансфармавалася: рэвалюцыя 1917 ў замежную інтэрвенцыю, ці Першая сусветная вайна 1914 ў вайну за незалежнасць Польшчы. Польска-савецкая вайна пачалася ў лютым 1919 года, і гэта мае быць зыходным пунктам для напаўнення шаблона пра згаданую падзею. --JerzyKundrat (размовы) 23:00, 19 жніўня 2022 (+03)[адказаць]
Вы мэтанакіравана змяняеце тэму. Мая асноўная прэтэнзія агучана вышэй і не звязана з вашай прэтэнзіяй, якая вычарпана праз перанос узгадкі Паход РСЧА з Асноўных бітваў у Спецыяльныя тэмы (назва сама па сабе адлюстроўвае мэту свайго існавання). Паўторная спроба змены тэмы з маёй прэтэнзіі на тэму Пахода РСЧА = адустнасць аргументаў і мэтанакіраваня спроба змены тэмы дыялогу ў сваіх мэтах. MoniczFrancisak (размовы) 23:25, 19 жніўня 2022 (+03)[адказаць]
Мая прэтэнзія таксама агачуна, 1918 менш за 1919, шкада, што Вы не згодны з гэтым. --JerzyKundrat (размовы) 23:39, 19 жніўня 2022 (+03)[адказаць]
Латвію таксама будзем прыбіраць? --JerzyKundrat (размовы) 23:41, 19 жніўня 2022 (+03)[адказаць]
Гл. Польска-савецкая вайна і Польска-латвійская мяжа. MoniczFrancisak (размовы) 23:43, 19 жніўня 2022 (+03)[адказаць]
То бок, будзем? --JerzyKundrat (размовы) 23:44, 19 жніўня 2022 (+03)[адказаць]
Не (Браслаўскі павет з вамі не згодны) MoniczFrancisak (размовы) 23:45, 19 жніўня 2022 (+03)[адказаць]
У Латвіі ўнізе і так шаблонаў зашмат, яшчэ адзін ды такі дзўны там будзе лішні — з Вамі не згодны звычаі Вікіпедыі. --JerzyKundrat (размовы) 23:48, 19 жніўня 2022 (+03)[адказаць]
Неабавязкова дадаваць гэты шаблон у артыкул Латвія. Узгадка Латвіі ў шаблоне не абавязкова патрабуе дадаванне шаблона ў артыкул Латвія. MoniczFrancisak (размовы) 23:51, 19 жніўня 2022 (+03)[адказаць]
Адпаведна з Вікіпедыя:Шаблоны#Навігацыйныя шаблоны, навігацыйныя шаблоны мусяць стаяць ва ўсіх артыкулах, згаданых у шаблоне, і не стаяць ні ў якіх іншых артыкулах. --JerzyKundrat (размовы) 23:55, 19 жніўня 2022 (+03)[адказаць]
Эм... У артыкуле Латвійская Рэспубліка (1918—1940) адзін шаблон MoniczFrancisak (размовы) 23:56, 19 жніўня 2022 (+03)[адказаць]
Магчыма, Вам трэба шаблон зрабіць не пра гэту вайну вузка, а на шырэйшую нейкую тэму. Каб усе спасылкі былі тэматычныя, бо блок спецыяльныя тэмы займае добрую частку шаблона, але тэмы не тычыцца. Максім Л. (размовы) 23:55, 19 жніўня 2022 (+03)[адказаць]
Па-мойму найперш патрэбны навігацыйны шаблон:Польска-савецкая вайна, толькі са спасылкамі на ўзброеныя сілы краін, а не на самі краіны. --JerzyKundrat (размовы) 23:58, 19 жніўня 2022 (+03)[адказаць]
Гэта мела б сэнс калі б на БелВікі было дастаткова артыкулаў на гэту тэму. Не мае сэнсу ствараць навігацыйна шаблон па артыкулах, якіх няма (ці якіх мізэрна) MoniczFrancisak (размовы) 23:59, 19 жніўня 2022 (+03)[адказаць]
Я больш чым упэўнены, што артыкулы на тэму вайны, але не адносныя да Беларусі, не былі створаны ці былі б створаны толькі ў межах нейкага івента тыпу "Тыдзень Усходняй Еўропы". MoniczFrancisak (размовы) 00:05, 20 жніўня 2022 (+03)[адказаць]
Добры прыклад:Шаблон: MoniczFrancisak (размовы) 00:02, 20 жніўня 2022 (+03)[адказаць]
Маеце рацыю. Але ці мае гэта сэнс? Асноўная частка артыкулаў на БелВікі па гэту вайну звязана прама ці ўскосна пра Беларусь. Прасцей зрабіць шаблон навігацыі па гэтай тэме чым па ўсёй вайне MoniczFrancisak (размовы) 23:58, 19 жніўня 2022 (+03)[адказаць]
Хаця, раз краіны тагачасныя, а не сучасныя, то мабыць і так можна. --JerzyKundrat (размовы) 00:02, 20 жніўня 2022 (+03)[адказаць]
Вы пачынаеце мяне разумець))) MoniczFrancisak (размовы) 00:03, 20 жніўня 2022 (+03)[адказаць]
Але, калі краіны ў картцы ўзброенага канфлікту відаць, навошта ўнізе паўтарацца. --JerzyKundrat (размовы) 00:11, 20 жніўня 2022 (+03)[адказаць]
Не зразумеў. У сэнсе? MoniczFrancisak (размовы) 00:15, 20 жніўня 2022 (+03)[адказаць]
Латвія ўзгадана, так як часткова (разумею што мала, але ж) звязана з беларускім тэатрам баявых дзеянняў (прывітанне, Браслаўшчына) MoniczFrancisak (размовы) 00:16, 20 жніўня 2022 (+03)[адказаць]

Шчыра кажучы, зараз структура і змест шаблона выглядаюць не вельмі добра. Думаю, справа ў тым, што шаблон {{Другая сусветная вайна}}, які браўся за аснову, няўдалы — завялікі, запісана ўсё запар, лёгка заблытацца і цяжка нешта знайсці. Шаблон {{Польска-савецкая вайна}} пакуль не такі вялікі, але патэнцыйна праблемы тыя ж. Навігацыйная мэта мае на ўвазе звязваць блізкія і датычныя тэмы шаблона артыкулы, таму, думаю, раздзелы "Удзельнікі" і "Спецыяльныя тэмы" тут залішнія і непатрэбныя. Асноўныя бітвы і войска (у тым ліку франты) можна збіраць у шаблон, будзе выглядаць і працаваць добра. Звяртаю ўвагу, што фактычна гэта ўжо зроблена ў шаблоне {{Савецка-польская вайна}}, можна яго пашырыць, дадаўшы арміі, па прыкладзе польскамоўнага аналага.--Artsiom91 (размовы) 00:49, 20 жніўня 2022 (+03)[адказаць]

Перанёс, адназначна патрэбны ўцямныя крытэры, што такое ёсць "Спецыяльныя тэмы", пры тым што гатовы падрымаць і спадара Арцёма наконт цалкавітага выкрэслівання пары слупкоў. --JerzyKundrat (размовы) 00:54, 20 жніўня 2022 (+03)[адказаць]
То бок цяпер маем два няўдалых шаблоны пра тую ж самую вайну. А польскамоўны класны, канешне ж. --JerzyKundrat (размовы) 01:04, 20 жніўня 2022 (+03)[адказаць]
Эм...за ўвесь час, была зменена толькі назва шаблона +, цяперашняя назва цалкам неадлюстроўвае змест (змест шаблона: спасылкі на артыкуле па польска-савецкай вайне на тэрыторыі Беларусі). Цяперашняя назва шаблона і яго змест несупадаюць. Варта вярнуць старую назву шаблона і напісать новы шаблон па-за межамі гэтага, а пасля перайменаваць шаблон у Вікі з улікам новага зместа. MoniczFrancisak (размовы) 13:37, 20 жніўня 2022 (+03)[адказаць]
Калі коратка: варта змяняць назву шаблона пасля змены яго зместа, а не проста так (як гэта было зроблена). MoniczFrancisak (размовы) 13:42, 20 жніўня 2022 (+03)[адказаць]