Кіраўскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Магілёўскай вобласці Беларусі

Кі́раўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Кіраўск.

Кіраўскі раён
Герб
Герб
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Магілёўская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Кіраўск
Дата ўтварэння 12 лютага 1935
Кіраўнік Міхаіл Уладзіміравіч Гулы[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 69,3 %, руская 29,54 %
Размаўляюць дома: беларуская 39,2 %, руская 56,97 %[2]
Насельніцтва (2009)
22 352 чал.[2] (10-е месца)
Шчыльнасць 17,25 чал./км² (10-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 85,8 %,
рускія — 12,63 %,
іншыя — 1,57 %[2]
Плошча 1 295,20[3]
(14-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
165 м[4]
Кіраўскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Плошча 1300 км². Землі Кіраўскага раёна знаходзяцца на вышыні 160—170 метраў над узроўнем мора. Найвышэйшы пункт раёна 196,4 м размешчаны на паўночным захадзе ад вёскі Казулічы. Паверхню раўнінная, слаба парэзана далінамі.

Асноўныя рэкі — Друць з прытокамі Вепрынка, Хмялінка, БелаяЧарабаміркай), Дабрыца, на захадзе рака — Бярэзіна (прыток ракі Дняпро) з прытокамі Ольса, Ала, Добасна. Іншыя рэкі: Даранка, Дунайка, Чарабамірка, Суша, Рылейка. На тэрыторыі раёна размешчана 16 вадасховішчаў, у тым ліку самае вялікае з якіх — Чыгірынскае (яго частка займае 1014 га плошчы раёна)[5], а таксама Добасна, Скрыпліца.

Карысныя выкапні: торф, мел, жвірова-пясчаныя матэрыялы, пяскі, гліны і суглінкі для грубай керамікі.

Клімат умерана-кантынентальны, сярэдняя тэмпература паветра студзеня −6,9 °C, ліпеня + 18,2 °C. Сярэдняя норма ападкаў 631 мм у год.

Гісторыя правіць

У XIX ст. на месцы Кіраўска існаваў маёнтак Качэрычы Бабруйскага павета.

Кіраўскі раён утвораны 12 лютага 1935 года ў складзе БССР з цэнтрам у пасёлку Кіраўск. Уключаў 16 сельсаветаў: Баравіцкі, Бераснёўскі, Гарадзецкі, Казуліцкі, Капусцінскі нацыянальны рускі, Лешчанскі, Любоніцкі, Мышкавіцкі, Падрэцкі, Паўлавіцкі, Старцаўскі, Харлапавіцкі — з Бабруйскага раёна; Падсёльскі, Чыгірынкаўскі — з Быхаўскага раёна; Грыбавецкі — з Клічаўскага раёна; Асаўніцкі (Асавіцкі) — з Рагачоўскага раёна. У 1937 годзе Капусцінскі нацыянальны рускі сельсавет рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Магілёўскай вобласці. 20 красавіка 1939 года Старцаўскі сельсавет перайменаваны ў Кіраўскі. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў Кіраўскім раёне загінулі 152 мірныя жыхары. 26 чэрвеня 1944 года раён вызвалены войскамі 1-га Беларускага фронту. З 20 верасня 1944 года раён у складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Асаўніцкі, Гарадзецкі, Капусцінскі, Мышкавіцкі, Падрэцкі, Падсельскі, Харлапавіцкі, Чыгірынкаўскі сельсаветы, утвораны Добасненскі і Стайкаўскі сельсаветы, Бераснёўскі сельсавет перайменаваны ў Хвайніцкі. 17 лістапада 1959 года Кіраўску нададзены статус гарадскога пасёлка, Кіраўскі сельсавет скасаваны. 8 ліпеня 1960 года скасаваны Лешчанскі і Хвайніцкі сельсаветы. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Клічаў, Бацэвіцкі, Віркаўскі, Ганчанскі, Дзмітраўскі, Доўгаўскі, Кабылянкаўскі, Каўбчанскі, Нясяцкі сельсаветы скасавнага Клічаўскага раёна. 10 верасня 1964 года Кабылянкаўскі сельсавет перайменаваны ў Акцябрскі. 6 студзеня 1965 года адноўленаму Клічаўскаму раёну перададзены гарадскі пасёлак Клічаў, Акцябрскі, Бацэвіцкі, Віркаўскі, Ганчанскі, Дзмітраўскі (Дзмітрыеўскі), Доўгаўскі, Каўбчанскі, Нясяцкі сельсаветы. 4 чэрвеня 1965 года ўтвораны Скрыпліцкі сельсавет. 20 кастрычніка 1995 года Кіраўскі раён і гарадскі пасёлак Кіраўск аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 10 ліпеня 2001 года Кіраўск аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання, утвораны Мышкавіцкі сельсавет. 23 снежня 2009 года скасаваны Грыбавецкі сельсавет[6], 22 лютага 2013 года — Казуліцкі сельсавет[7].

Насельніцтва правіць

У 2009 г. насельніцтва пасёлка складала 8,7 тыс. жыхароў, насельніцтва раёна складала 23,7 тыс. чалавек. На 01.01.2014 г. у раёне налічваліся 123 населеныя пункты, дзе пражывала 20449 чалавек.

Транспарт правіць

Праз раён праходзяць рэспубліканскія аўтадарогі Магілёў — Бабруйск і Мінск — Гомель .

Славутасці правіць

У аддзеле культуры Кіраўскага райвыканкама мяркуюць, што праектна-рэстаўрацыйныя работы ва Палацава-паркавым комплексе Булгакаў роду Булгакаў у пасёлку Жылічы дазволяць узнавіць у Беларусі адзін з унікальных гісторыка-культурных турыстычных аб’ектаў, так як рэстаўрацыя праводзіцца па арыгінальным чарцяжах і сапраўдным малюнках палаца, зробленым сучаснікам, вядомым мастаком Напалеонам Ордай. Тут таксама будзе пабудавана і цагляная аранжарэя, якую нямецка-фашысцкія акупанты разабралі падчас вайны на ўзвядзенне умацаванняў.[8]

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары правіць

Зноскі

  1. http://kirovsk.gov.by/rukovodstvo-rayispolkoma
  2. а б в Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» Архівавана 25 жніўня 2011. (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  5. Запрашаем на цікавыя экскурсіі!
  6. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 24 лістапада 2015.
  7. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2013 г. № 20-7 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Бобруйского и Кировского районов Могилевской области Архівавана 8 верасня 2021.
  8. У Жылічах рэканструююць палацавы комплекс роду Булгакаў Архівавана 1 лістапада 2017.
  9. Міхалап Якаў Ігнатавіч, кандыдат філалагічных навук, літаратуразнаўства на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 25. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)

Спасылкі правіць