Плошча Незалежнасці (Мінск)

Мінск
(Пасля перасылкі з Плошча Незалежнасці, Мінск)

Плошча Незалежнасці (руск.: площадь Независимости, да 1991 года — плошча Леніна) — цэнтральная і найбуйнейшая плошча Мінска. Размешчана ў пачатку праспекта Незалежнасці.

Плошча Незалежнасці
d=p242
На карце населенага пункта
Агульная інфармацыя
Горад Мінск
Раён Маскоўскі
Ранейшыя назвы Плошча Леніна
Станцыі метро Плошча Леніна

Забудова правіць

 
Касцёл Святога Сімяона і Святой Алены (Чырвоны касцёл)
 
Дом урада

На заходнім боку плошчы размешчаны Дом урада (1929—1934, архітэктар І. Лангбард) з помнікам У. І. Леніну, касцёл Святых Сімяона і Алены (Чырвоны касцёл) (1908—1910, архітэктар Т. Пайздэрскі пры ўдзеле архітэктараў У. Марконі, Г. Гая), былыя даходныя жылыя дамы Абрампольскага (1912, архітэктар С. Гайдукевіч) і Уніхоўскага (пачатак XX ст., архітэктар Г. Гай), на паўночным боку знаходзіцца гасцініца «Мінск» (1958, архіт. Г. Баданаў). На ўсходнім боку будынак Мінскага гарвыканкама (1964, архітэктары С. Мусінскі, Г. Сысоеў), інжынерны корпус Мінскага метрапалітэна (1984, архітэктары Ю. Грыгор’еў, Д. Кудраўцаў) і выхад станцыя метро «Плошча У. I. Леніна», галоўны корпус Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1962, архітэктары А. Духан, М. Бакланаў, інжынер Н. Мароз), на паўднёвым боку знаходзіцца будынак Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта[1] (1931, архітэктары І. Запарожац, Г. Лаўроў; 1990, архітэктары Г. Заборскі, В. Нікіцін, І. Марчанка, інжынер Г. Басінкевіч)[2]. У падземнай частцы плошчы размешчаны 3-павярховы гандлёвы цэнтр «Сталіца» і 4-павярховы паркінг на 500 месцаў.

Гісторыя правіць

 
Конкурсны праект Дома ўрада і плошчы перад ім. Іосіф Лангбард

Плошча пачала забудоўвацца ў пачатку 1930-х гадоў па праекце архітэктара І. Р. Лангбарда як галоўная плошча сталіцы і першапачаткова насіла імя Леніна. На ёй быў пабудаваны Дом Урада БССР і пастаўлены помнік Леніну. З 1934 г. на плошчы праводзіліся парады Чырвонай Арміі.

Падчас акупацыі Мінска нямецка-фашысцкімі войскамі помнік быў знішчаны (адноўлены ў 1945 г.). Дом Урада і Чырвоны касцёл апынуліся сярод нямногіх будынкаў Мінска даваеннай забудовы, не разбураных падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Пасля вайны плошча Леніна забудоўвалася па новым генеральным плане Мінска. Ад яе пачыналася галоўная вуліца сталіцы — праспект Сталіна (пазней Ленінскі, Францыска Скарыны, цяпер праспект Незалежнасці). Пры гэтым функцыі галоўнай плошчы сталіцы перайшлі да Цэнтральнай плошчы, на ёй з 1950-х гадоў праходзілі парады і дэманстрацыі.

 
Плошча Леніна з партэрным скверам і аўтастаянкай, 1970-я

У 1964 годзе плошча была рэканструявана па праекце архітэктара В. Анікіна, інжынераў І. Шпіта і Р. Абразцовай[3]. Плошча Леніна стала ўяўляць сабой прамавугольнік памерамі 450×160 м, вакол плошчы быў арганізаваны кругавы рух аўтатранспарту. Паўночную частку плошчы займалі сквер партэрнага тыпу і адкрытая пляцоўка перад Домам урада, якая выкарыстоўвалася для стаянкі аўтатранспарту[1].

 
Паўднёвы бок плошчы з будынкам БДПУ
 
Плошча Незалежнасці ўначы

З 1984 г., з пачаткам будаўніцтва на Кастрычніцкай плошчы Палаца Рэспублікі, плошча Леніна зноў стала месцам правядзення святочных дэманстрацый працоўных і ваенных парадаў[1].

У 1991 г. плошча перайменавана ў плошчу Незалежнасці. У 1990-я гг. была прапанавана канцэпцыя рэканструкцыі плошчы Незалежнасці. На конкурс распрацавана 12 прапаноў, з якіх выбралі два прынцыповыя кірункі. У час грамадскага абмеркавання і горадабудаўнічых саветаў гэтыя кірункі былі ўхвалены. Канцэпцыю рэканструкцыі плошчы распрацоўваў праектны інстытут «Мінскпраект» сумесна з інстытутамі «Мінскграда», «Мінскінжпраект» і «Мінскметрапраект». Першая чарга рэканструкцыі была завершана ў 2002 годзе. Зменена транспартная схема плошчы, рух аўтатранспарту быў спрамлены, два падземныя пераходы, створаныя ў час рэканструкцыі, у будучыні мусілі стаць часткай падземнага гандлёвага цэнтра. Было прадугледжана будаўніцтва некалькіх паркінгаў на прылеглай да плошчы тэрыторыі[2].

У 2006 годзе адкрыты падземны гандлёвы цэнтр «Сталіца» з паркінгам. Надземная частка плошчы стала зонай адпачынку са святломузычным фантанам.

Помнікі правіць

 
Звон Нагасакі

Перад Домам урада ў 1933 годзе ўстаноўлены помнік Леніну (скульптар М. Манізер, архітэктар І. Лангбард), каля Чырвонага касцёла знаходзяцца Звон Нагасакі (2000), скульптура Арханёла Міхаіла (1996, скульптар І. Голубеў), памятны знак на месцы гібелі падпольшчыка У. С. Амельнюка (1980, скульптар А. Анікейчык, архітэктары Ю. Градаў, Л. Левін), каля дома № 19 скульптура Дойлід (2007, скульптар У. Жбанаў).

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць