Спіс жанчын-лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

У дадзеным спісе пералічаныя жанчыны, якія былі ўзнагароджаны Нобелеўскай прэміяй (у тым ліку і прэміяй памяці Нобеля па эканоміцы).

Размеркаванне жанчын-лаўрэятаў Нобелеўскай прэміі па гадам

У 2019 годзе было падлічана, што Нобелеўскія прэміі былі прысуджаныя ў агульнай складанасці 866 мужчынам, 53 жанчынам і 24 арганізацыям (лічачы тых, хто атрымаў некалькі прэмій толькі адзін раз)[1].

Пры гэтым, першая жанчына-лаўрэат Марыя Кюры атрымала прэмію двойчы: у 1903 годзе па фізіцы (сумесна з П’ерам Кюры і Анры Бекерэлем) і ў 1911 годзе па хіміі. Дачка Марыі Кюры Ірэн Жаліё-Кюры таксама была ўзнагароджана Нобелеўскай прэміяй па хіміі ў 1935 годзе. Самай маладой лаўрэаткай з’яўляецца Малала Юсуфзай з Пакістану, якая атрымала Нобелеўскую прэмія міру 2014 года ў 17 гадоў; самай старэйшай — брытанка Дорыс Лесінг (Нобелеўская прэмія па літаратуры ў 2007), 88 гадоў. Лаўрэатка прэміі міру 1991 года Аун Сан Су Чжы атрымала прэмію знаходзячыся пад арыштам. Найбольшая колькасць жанчын (5 лаўрэатак) з’явілася ў 2009 годзе. Таксама Нобелеўская прэмія прысуджалася адразу некалькім жанчынам у 1976, 1991, 2004, 2011, 2014, 2015, 2018, 2020, 2022 і 2023 гадах.

Размеркаванне лаўрэатак па катэгорыях Нобелеўскай прэміі
Катэгорыя Колькасць
лаўрэатак
Гады прысуджэння[2]
Нобелеўская прэмія міру
19
1905, 1931, 1946, 1976 (двое), 1979, 1982, 1991, 1992, 1997, 2003, 2004, 2011 (трое), 2014, 2018, 2021, 2023
Нобелеўская прэмія па літаратуры
17
1909, 1926, 1928, 1938, 1945, 1966, 1991, 1993, 1996, 2004, 2007, 2009, 2013, 2015, 2018, 2020, 2022
Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне
13
1947, 1977, 1983, 1986, 1988, 1995, 2004, 2008, 2009 (двое), 2014, 2015, 2023
Нобелеўская прэмія па хіміі
8
1911, 1935, 1964, 2009, 2018, 2020 (двое), 2022
Нобелеўская прэмія па фізіцы
5
1903, 1963, 2018, 2020, 2023
Нобелеўская прэмія па эканоміцы
3
2009, 2019, 2023

Размеркаванне лаўрэатак па краінах

правіць
Краіна Колькасць
лаўрэатак
  ЗША 22
  Францыя 7
  Вялікабрытанія 4
  Швецыя 3
    Аўстрыя 2
  Італія 2
  Іран 2
  Канада 2
  Ліберыя 2
  Германія 2
  Нарвегія 2
  Польшча 2
  Аўстралія 1
  Беларусь 1
  Гватэмала 1
  Венгрыя 1
  Емен 1
  Ізраіль 1
  Індыя 1
  Ірак 1
  Кенія 1
  Кітай 1
  М’янма 1
  Пакістан 1
  ПАР 1
  Філіпіны 1
  Чылі 1

Спіс лаўрэатак

правіць
Год Партрэт Імя Краіна Галіна Абгрунтаванне Пр.
1903   Марыя Кюры (¼)
(1867—1934)
(Сумесна з П’ерам Кюры і Анры Бекерэлем)
  Францыя Фізіка У знак прызнання выключных заслуг, якія яны аказалі навуцы сумеснымі даследаваннямі з’яў радыяцыі, адкрытай прафесарам Анры Бекерэлем
[3]
1905   Берта фон Зутнер
(1843—1914)
  Аўстра-Венгрыя Міру За яе смеласць супрацьстаяць жахам вайны
[4]
1909   Сельма Лагерлёф
(1858—1940)
  Швецыя Літаратура У знак удзячнасці за высокі ідэалізм, яркае ўяўленне і духоўнае ўспрыманне, якія характарызуюць яе творы
[5]
1911   Марыя Кюры
(1867—1934)
  Францыя Хімія За выдатныя заслугі ў развіцці хіміі: адкрыццё элементаў радыя і палонія, вылучэнне радыя і вывучэнне прыроды і злучэнняў гэтага выдатнага элемента
[6]
1926   Грацыя Дэледа (↓)
(1871—1936)
  Італія Літаратура За яе ідэалістычна натхнёныя творы, якія з пластычнай яснасцю малююць жыццё на яе родным востраве і з глыбінёй і спачуваннем вырашаюць чалавечыя праблемы ў цэлым
[7]
1928   Сігрыд Унсет
(1882—1949)
  Нарвегія Літаратура За запамінальнае апісанне скандынаўскага сярэднявечча
[8]
1931   Джэйн Адамс (½)
(1860—1935)
(Сумесна з Нікаласом Батлером)
  ЗША Міру За іх старанныя намаганні адрадзіць ідэал міру і адрадзіць дух міру ў сваёй нацыі і ва ўсім чалавецтве[9]
[10]
1935   Ірэн Жаліё-Кюры (½)
(1897—1956)
(Сумесна з Фрэдэрыкам Жаліё-Кюры)
  Францыя Хімія За выкананы сінтэз новых радыеактыўных элементаў
[11]
1938   Перл Бак
(1892—1973)
  ЗША Літаратура За шматграннае, сапраўды эпічнае апісанне жыцця кітайскіх сялян і за біяграфічныя шэдэўры
[12]
1945   Габрыела Містраль
(1889—1957)
  Чылі Літаратура За паэзію праўдзівага пачуцця, што зрабіла яе імя знакам ідэалістычнага памкнення для ўсёй Лацінскай Амерыкі
[13]
1946   Эмілі Грын Болч (½)
(1867—1961)
(Сумесна з Джонам Мотам)
  ЗША Міру За яе працу на працягу ўсяго жыцця дзеля міру[14]
[15]
1947   Герці Тэрэза Коры (¼)
(1896—1957)
(Сумесна з Карлам Фердынандам Коры і Бернардам Альберта Усай)
  ЗША Фізіялогія і медыцына За адкрыццё каталітычнага пераўтварэння глікагену
[16]
1963   Марыя Гёперт-Маер (¼)
(1906—1972)
(Сумесна з Юджынам Вігнерам і Гансам Енсенам)
  ЗША Фізіка За адкрыцці, якія тычацца абалонкавай структуры ядра
[17]
1964   Дораці Кроўфут-Ходжкін
(1910—1994)
  Вялікабрытанія Хімія За вызначэнне з дапамогай рэнтгенаўскіх прамянёў структур біялагічна актыўных рэчываў
[18]
1966   Нэлі Закс (½)
(1891—1970)
(Сумесна з Шмуэлям Іосефам Агнанам)
  Швецыя Літаратура За яе выбітныя лірычныя і драматычныя творы, што даследуюць лёс яўрэйскага народа
[19]
1976   Бэці Уільямс (½) (↓)
(1943—2020)
(Сумесна з Мэйрыд Карыган)
  Вялікабрытанія Міру За смелыя намаганні ў заснаванні руху, які паклаў канец гвалтоўнаму канфлікту ў Паўночнай Ірландыі[20][21]
[22]
  Мэйрыд Карыган (½) (↓)
(нар. 1944)
(Сумесна з Бэці Уільямс)
  Вялікабрытанія
1977   Разалін Сасмэн Ялау (½)
(1921—2011)
(Сумесна з Эндру Віктарам Шалі і Гілемэн Ражэ Гіймэнам)
  ЗША Фізіялогія і медыцыне За развіццё радыёімуных метадаў вызначэння пептыдных гармонаў
[23]
1979   Маці Тэрэза
(1910—1997)
  Індыя Міру За яе працу па аказанні дапамогі пакутнаму чалавецтву[24]
[25]
1982   Альва Мюрдаль (½)
(1902—1986)
(Сумесна з Альфонса Гарсіяй Роблесам)
  Швецыя Міру За працу па раззбраенні і зонах свабодных ад ядзернай і няядзернай зброі[26]
[27]
1983   Барбара Мак-Клінтак
(1902—1992)
  ЗША Фізіялогія і медыцына За адкрыццё мабільных генетычных элементаў
[28]
1986   Рыта Леві-Мантальчыні (½)
(1909—2012)
(Сумесна з Стэнлі Коэнам)
  Італія
  ЗША
Фізіялогія і медыцына За адкрыццё фактараў росту
[29]
1988   Гертруда Бэл Элаян (⅓)
(1918—1999)
(Сумесна з Джэймсам Блэкам і Джорджам Хітчынгсам)
  ЗША Фізіялогія і медыцына За адкрыццё важных прынцыпаў медыкаментознай тэрапіі
[30]
1991   Аун Сан Су Чжы
(нар. 1945)
  М’янма Міру За яе негвалтоўную барацьбу за дэмакратыю і правы чалавека
[31]
  Надзін Гордымер
(1923—2014)
  Паўднёвая Афрыка Літаратура Якая сваім пышным эпасам прынесла велізарную карысць чалавецтву
[32]
1992   Рыгаберта Менчу
(нар. 1959)
  Гватэмала Міру У знак прызнання працы ў дачыненні да сацыяльнай справядлівасці і этнакультурнага прымірэння, заснаванага на павазе да правоў карэнных народаў
[33]
1993   Тоні Морысан
(1931—2019)
  ЗША Літаратура Якая ў сваіх поўных мары і паэзіі раманах ажывіла важны аспект амерыканскай рэальнасці
[34]
1995   Хрысціяна Нюслайн-Фольхард (⅓)
(нар. 1942)
(Сумесна з Эдвардам Льюісам і Эрыкам Вішаўсам)
  Германія Фізіялогія і медыцына За адкрыцці, якія тычацца генетычнага кантролю на ранніх стадыях эмбрыянальнага развіцця
[35]
1996   Віслава Шымборска
(1923—2012)
  Польшча Літаратура За паэзію, якая з іранічнай дакладнасцю адлюстроўвае гістарычныя і біялагічныя з’явы ў кантэксце рэальнасці чалавецтва
[36]
1997   Джодзі Уільямс (½)
(нар. 1950)
(Сумесна з Міжнародным рухам за забарону супрацьпіхотных мін)
  ЗША Міру За іх працу па забароне і абясшкоджванню супрацьпяхотных мін
[37]
2003   Шырын Эбадзі
(нар. 1947)
  Іран Міру За яе намаганні ў справе дэмакратыі і правоў чалавека. Яна асабліва засяродзілася на барацьбе за правы жанчын і дзяцей
[38]
2004   Вангары Маатаі
(1940—2011)
  Кенія Міру За яе ўнёсак ва ўстойлівае развіццё, дэмакратыю і мір
[39]
  Лінда Бак (½)
(нар. 1947)
(Сумесна з Рычардам Экселам)
  ЗША Фізіялогія і медыцына За даследаванні нюхальных рэцэптараў і арганізацыі сістэмы органаў нюху
[40]
  Эльфрыдэ Елінек
(нар. 1946)
  Аўстрыя Літаратура За яе музычную плынь галасоў і водгаласкаў у раманах і п’есах, якія з незвычайным моўным запалам раскрываюць абсурднасць сацыяльных клішэ і іх падпарадкавальную сілу
[41]
2007   Дорыс Лесінг
(1919—2013)
  Вялікабрытанія Літаратура Тая эпістка жаночага досведу, якая са скептыцызмам, агнём і далягляднай сілай падвяргае ўважліваму агляду падзеленую цывілізацыю
[42]
2008   Франсуаза Барэ-Сінусі (¼)
(нар. 1947)
(Сумесна з Люкам Мантанье і Харальдам цур Хаўзеном)
  Францыя Фізіялогія і медыцына За вывучэнне папіломавірусаў, якія выклікаюць рак шыйкі маткі
[43]
2009   Ада Ёнат (⅓)
(нар. 1939)
(Сумесна з Томасом Стейцам і Венкатраманам Рамакрышнанам)
  Ізраіль Хімія За даследванне структуры і функцыі рыбасомы
[44]
  Элінар Острам (½)
(1933—2012)
(Сумесна з Оліверам Уільямсанам)
  ЗША Экономіка За аналіз эканамічнага кіравання, асабліва асноў
[45]
  Элізабет Блэкбёрн (⅓)
(нар. 1948)
(Сумесна з Кэрал Грэйдэр і Джэкам Шостакам)
  ЗША
  Аўстралія
Фізіялогія і медыцына За адкрыццё механізму абароны храмасом целамерамі і ферментам целамеразай
[46]
  Кэрал Грэйдэр (⅓)
(нар. 1961)
(Сумесна з Элізабет Блэкбёрн і Джэкам Шостакам)
  ЗША
  Герта Мюлер
(нар. 1953)
  Германія Літаратура Хто з засяроджанасцю ў паэзіі і шчырасцю ў прозе апісвае жыццё абяздоленых
[47]
2011   Элен Джонсан-Серліф (⅓)
(нар. 1938)
(Сумесна з Леймай Гбові і Тавакуль Карман)
  Ліберыя Міру За негвалтоўную барацьбу за бяспеку жанчын і за правы жанчын на паўнапраўны ўдзел у пабудове міру
[48]
  Лейма Гбові (⅓)
(нар. 1972)
(Сумесна з Элен Джонсан-Серліф і Тавакуль Карман)
  Тавакуль Карман (⅓)
(нар. 1979)
(Сумесна з Леймай Гбові і Элен Джонсан-Серліф)
  Емен
2013   Эліс Манро
(1931—2024)
  Канада Літаратура Майстру сучаснага кароткага аповеда
[49]
2014   Май-Брыт Мозер (¼)
(нар. 1963)
(Сумесна з Джонам О’Кіфам і Эдвардам Мозэрам)
  Нарвегія Фізіялогія і медыцына За адкрыццё клетак мозгу, якія адказваюць за сістэму арыентацыі чалавека ў прасторы
[50]
  Малала Юсуфзай (½)
(нар. 1997)
(Сумесна з Кайлашам Сацьяртхі)
  Пакістан Міру За барацьбу супраць прыгнёту дзяцей і моладзі і права дзяцей на адукацыю
[51]
2015   Ту Юю (½)
(нар. 1930)
(Сумесна з Уільямам Кэмпбэлам і Сатосі Омурай)
  Кітай Фізіялогія і медыцына За адкрыцці, якія тычуцца лячэння малярыі
[52]
  Святлана Алексіевіч
(нар. 1948)
  Беларусь [53] Літаратура За шматгалосую творчасць — помнік пакутам і мужнасці ў наш час
[54]
2018   Дона Стрыкленд (¼)
(нар. 1959)
(Сумесна з Артуром Эшкінам і Жэрарам Муру)
  Канада Фізіка За метад генерацыі высокаінтэнсіўных ультракароткіх аптычных імпульсаў
[55]
  Фрэнсіс Арнольд (½)
(нар. 1956)
(Сумесна з Джорджам Смітам і Грэгары Уінтэрам)
  ЗША Хімія За даследванне эвалюцыі фермантаў
[56]
  Надзя Мурад (½)
(нар. 1993)
(Сумесна з Дэнісам Муквегэ)
  Ірак Міру За іх спробу спыніць выкарыстанне сексуальнага гвалту ў якасці зброі ў войнах і ўзброеных канфліктах
[57]
  Вольга Такарчук (↓)
(нар. 1962)
  Польшча Літаратура За апавядальнае ўяўленне, якое з энцыклапедычным запалам адлюстроўвае скрыжаванне межаў, як форму жыцця
[58]
2019   Эстэр Дзюфло (⅓)
(нар. 1972)
(Сумесна з Абхіджытам Банерджы і Майклам Крэмером)
  Францыя
  ЗША
Эканоміка За эксперыментальны падыход да барацьбы з глабальнай беднасцю
[59]
2020   Андрэа Гез (¼)
(нар. 1965)
(Сумесна з Роджэрам Пэнроўзам і Райнгардам Генцэлем)
  ЗША Фізіка За адкрыццё звышмасіўнага кампактнага аб’екта ў цэнтры нашай галактыкі
[60]
  Эманюэль Шарпанцье (½)
(нар. 1968)
(Сумесна з Джэніфер Даўдна)
  Францыя Хімія За развіццё метаду рэдагавання генома
[61]
  Джэніфер Даўдна (½)
(нар. 1964)
(Сумесна з Эманюэль Шарпанцье)
  ЗША
  Луіза Глюк
(1943—2023)
  ЗША Літаратура За беспамылковы паэтычны голас, які сваёй строгай прыгажосцю робіць індывідуальнае існаванне ўніверсальным
[62]
2021   Марыя Рэса (½)
(нар. 1963)
(Сумесна з Дзмітрыем Муратавым)
  Філіпіны Міру За намаганні па абароне свабоды выказвання, што з’яўляецца перадумовай дэмакратыі і трывалага міру
[63]
2022   Каралін Бертоцы (⅓)
(нар. 1966)
(Сумесна з Бары Шарплесам і Мортэнам Мельдалем)
  ЗША Хімія За развіццё клік-хіміі і біяартаганальнай хіміі
[64]
  Анні Эрно (нар. 1940)   Францыя Літаратура За мужнасць і клінічную вастрыню, з якімі яна раскрывае карані, адчужанасць і калектыўныя абмежаванні асабістай памяці
[65]
2023   Наргіз Махамадзі
(нар. 1972)
  Іран Міру За барацьбу з гвалтам іранскага рэжыму і за роўныя правы і свабоды для ўсіх
[66]
  Каталін Карыко (½) (нар. 1955)
(Сумесна з Дру Вайсманам)
  Венгрыя   ЗША Фізіялогія і медыцына За адкрыцці, якія датычаць мадыфікацый нуклеазідных асноў, што дазволілі распрацаваць эфектыўныя мРНК-вакцыны супраць COVID-19
[67]
  Анн Л’Юе (⅓) (нар. 1958)
(Сумесна з Ферэнцам Краусам і П’ерам Агасціні)
  Францыя   Швецыя Фізіка За эксперыментальныя метады, якія генеруюць атасекундныя імпульсы святла для вывучэння дынамікі электронаў у рэчыве
[68]
  Клаўдзія Голдзін (нар. 1946)   ЗША Эканоміка За тое, што палепшыла наша разуменне вынікаў жаночага рынку працы
[69]

Крыніцы

правіць
  1. Nobel Prize facts. NobelPrize.org. Праверана 17 кастрычніка 2018.
  2. Барбара Маранзані. 7 рэчаў, якія павінны ведаць пра Нобелеўскую прэмію. History.com (10 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 7 жніўня 2013. (англ.)
  3. Нобелеўская прэмія па фізіцы 1903 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  4. Нобелеўская прэмія міру 1905 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  5. Нобелеўская прэмія па літаратуры 1909 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  6. Нобелеўская прэмія па хіміі 1911 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  7. Нобелеўская прэмія па літаратуры 1926 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  8. Нобелеўская прэмія па літаратуры 1928 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  9. Джейн Аддамс — Факты. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 7 жніўня 2013. (англ.)
  10. Нобелеўская прэмія міру 1931 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  11. Нобелеўская прэмія па хіміі 1935 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  12. Нобелеўская прэмія па літаратуры 1938 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  13. Нобелеўская прэмія па літаратуры 1945 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  14. Эмілі Грын Болч — Факты. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 7 жніўня 2013. (англ.)
  15. Нобелеўская прэмія міру 1946 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  16. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі ці медыцыне 1947 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  17. Нобелеўская прэмія па фізіцы 1963 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  18. Нобелеўская прэмія па хіміі 1964 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  19. Нобелеўская прэмія па літаратуры 1966 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  20. Бэці Уільямс — Факты. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 7 жніўня 2013. (англ.)
  21. Мэйрыд Карыган — Факты. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 7 жніўня 2013. (англ.)
  22. Нобелеўская прэмія міру 1976 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  23. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі ці медыцыне 1977 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  24. Маці Тэрэза — Факты. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 7 жніўня 2013. (англ.)
  25. Нобелеўская прэмія міру 1979 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  26. Альва Мюрдаль — Факты. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 7 жніўня 2013. (англ.)
  27. Нобелеўская прэмія міру 1982 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  28. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі ці медыцыне 1983 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  29. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі ці медыцыне 1986 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  30. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі ці медыцыне 1988 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  31. Нобелеўская прэмія міру 1991 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  32. Нобелеўская прэмія па літаратуры 1991 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  33. Нобелеўская прэмія міру 1992 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  34. Нобелеўская прэмія па літаратуры 1993 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  35. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі ці медыцыне 1995 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  36. Нобелеўская прэмія па літаратуры 1996 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  37. Нобелеўская прэмія міру 1997 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  38. Нобелеўская прэмія міру 2003 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  39. Нобелеўская прэмія міру 2004 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  40. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі ці медыцыне 2004 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  41. Нобелеўская прэмія па літаратуры 2004 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  42. Нобелеўская прэмія па літаратуры 2007 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  43. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі ці медыцыне 2008 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  44. Нобелеўская прэмія па хіміі 2009 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  45. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2009 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  46. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі ці медыцыне 2009 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  47. Нобелеўская прэмія па літаратуры 2009 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  48. Нобелеўская прэмія міру 2011 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013. (англ.)
  49. Нобелеўская прэмія па літаратуры 2013 года. Nobelprize.org. Праверана 11 кастрычніка 2013. (англ.)
  50. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі ці медыцыне 2014 года. Nobelprize.org. Праверана 6 кастрычніка 2014. (англ.)
  51. Нобелеўская прэмія міру 2014 года. Nobelprize.org. Праверана 12 кастрычніка 2014. (англ.)
  52. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі ці медыцыне 2015 года. Nobelprize.org. Праверана 5 кастрычніка 2015. (англ.)
  53. Алексіевіч на Дні Волі. nn.by. Праверана 25 сакавіка 2021. (бел.)
  54. Нобелеўская прэмія па літаратуры 2015 года. Nobelprize.org. Праверана 8 кастрычніка 2015. (англ.)
  55. Нобелеўская прэмія па фізіцы 2018 года. Nobelprize.org. Праверана 2 кастрычніка 2018. (англ.)
  56. Нобелеўская прэмія па хіміі 2018 года. Nobelprize.org. Праверана 3 кастрычніка 2018. (англ.)
  57. Нобелеўская прэмія міру 2018 года. Nobelprize.org. Праверана 5 кастрычніка 2018. (англ.)
  58. Нобелеўская прэмія па літаратуры 2018 года. Nobelprize.org. Праверана 10 кастрычніка 2019. (англ.)
  59. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2019 года. Nobelprize.org. Праверана 14 кастрычніка 2019. (англ.)
  60. Нобелеўская прэмія па фізіцы 2020 года. Nobelprize.org. Праверана 6 кастрычніка 2020. (англ.)
  61. The Nobel Prize in Chemistry 2020. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize (7 кастрычніка 2020). Праверана 7 кастрычніка 2020. (англ.)
  62. Нобелеўская прэмія па літаратуры 2020 года. Nobelprize.org. Праверана 8 кастрычніка 2020. (англ.)
  63. Нобелеўская прэмія міру 2021 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize. (англ.)
  64. Нобелеўская прэмія па хіміі 2022 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize. (англ.)
  65. Нобелеўская прэмія па літаратуры 2022 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize (6 кастрычніка 2022). Праверана 6 кастрычніка 2022. (англ.)
  66. Нобелеўская прэмія міру 2023 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize. (англ.)
  67. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 2023 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize. Праверана 12 кастрычніка 2023. (англ.)
  68. Нобелеўская прэмія па фізіцы 2023 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize. Праверана 12 кастрычніка 2023. (англ.)
  69. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2023 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize. Праверана 12 кастрычніка 2023. (англ.)