Адкрыць галоўнае меню

Спіс фіналаў чэмпіянатаў свету па снукеры

спіс атыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя
Гэта старонка — інфармацыйны спіс.

Чэмпіянат свету па снукеры (англ.: World Snooker Championship) — найбуйнейшы і найстарэйшы прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які быў заснаваны ў 1927 годзе[1]. Турнір праходзіць на працягу 17 дзён у канцы красавіка і пачатку мая і ў храналагічным сэнсе з'яўляецца трэцім турнірам трайной снукернай кароны з сезона 1977/1978, калі ў календары з'явіўся чэмпіянат Вялікабрытаніі. Чэмпіянат свету не праводзіўся з 1941 па 1945 гады ў сувязі з Другой сусветнай вайной[2] і з 1958 па 1963 гады ў сувязі з зніжэннем цікавасці да гэтага віда спорту[1]. Спаборніцтва праходзіла ў розных гарадах Англіі, а таксама на востраве Джэрсі (1957), у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы (1965) і ў Аўстраліі (1971, 1975) да таго як у 1977 годзе не пераехала ў тэатр Крусібл у Шэфілдзе, дзе з таго часу праводзіцца штогод[1]. Кіруючым органам, які ў цяперашні час арганізуе гэтае мерапрыемства з'яўляецца сусветная асацыяцыя прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association (WPBSA)). Да таго, як WPBSA узяла кантроль над прафесійным снукерам у 1968 годзе, чэмпіянат свету арганізоўвала асацыяцыя і кіруючы савет більярда (англ.: Billiards Association and Control Council (BACC)), за выключэннем шасці гадоў (1952—1957), калі пасля спрэчкі з арганізацыяй гульцы арганізавалі сваю замену чэмпіянату — Professional Matchplay Championship[1].

Трафей чэмпіянату свету.

Правілы турніру пацярпелі мноства змен з першага розыгрышу. З 1927 па 1951 гады чэмпіянат свету праходзіў па сістэме плэй-оф, пры гэтым у 1928 і 1932 гадах дзеючы чэмпіён турніру адразу гуляў у фінале з пераможцам папярэдніх раундаў, а ў 1931 і 1934 гадах у чэмпіянаце прымалі ўдзел толькі па два снукерысты: дзеючы чэмпіён і прэтэндэнт на тытул. У выніку канфлікту паміж гульцамі і BACC у 1952 годзе было праведзена два чэмпіянату: чэмпіянат, арганізаваны BACC, і чэмпіянат, арганізаваны самімі снукерыстамі (Professional Matchplay Championship)[2]. Пасля гэтага, з 1953 па 1957 гады Professional Matchplay Championship заняў месца чэмпіянату свету, аднак з-за нізкай папулярнасці і недахопу грошай пасля 1957 года чэмпіянат не праводзіўся[1]. У 1964 годзе турнір адрадзіўся ў выглядзе чэлендж-матчаў: чэмпіянат складаўся з аднаго матча, у якім дзеючы чэмпіён турніру абараняў тытул у паядынку з прэтэндэнтам (з 1964 па 1968 гады было згуляна 7 чэлендж-матчаў)[2]. З 1969 года чэмпіянат свету зноў стаў праходзіць па сістэме плэй-оф, якая дзейнічае па сённяшні дзень. У 1980 годзе канчаткова была зацверджана колькасць фрэймаў у фінальным матчы чэмпіянату — 35 (да 18 перамог)[2]. З 1982 года ў турніры прымаюць удзел 32 снукерысты, якія гуляюць на выбыванне пачынаючы з 1/16 фіналу, а першы нумар пасеву атрымлівае леташні пераможца[2].

Прызавы фонд першага чэмпіянату свету ў 1927 годзе склаў £6.10 (6 фунтаў і 10 шылінгаў)[3], а ў 1973 годзе ён складаў ужо £6,600, з якіх пераможца атрымаў £1,500, пасля чаго стаў хутка расці ў сувязі з з'яўленнем буйнога спонсару ў 1976 годзе — цыгарэтнага брэнду Embassy, які спансаваў турнір да 2005 года[1], а з 1978 года канал BBC пачаў штодзённыя трансляцыі гульняў чэмпіянату[2]. У 2003 годзе прызавы фонд турніру склаў рэкордныя на той момант £1,815,250, пасля чаго знізіўся з-за забароны тытунёвым кампаніям спансіраваць спартыўныя падзеі на тэрыторыі Вялікабрытаніі і сыходу Embassy[2]. На змену былому спонсару з 2006 года прыйшлі букмекерскія кампаніі і казіно, а ў 2014 годзе першы прыз снукернага турніру ўпершыню ў гісторыі дасягнуў £300,000 і працягвае расці, склаўшы ў 2018 годзе рэкордную суму ў £425,000[4]. Апроч таго, прызавы фонт чэмпіянату ў 2018 годзе стаў рэкордным у гісторыі снукера — £1,968,000[5].

Джо Дэвіс, які выйграў 15 першых чэмпіянатаў свету (1927—1946), па сённяшні дзень з'яўляецца рэкардсменам па колькасці тытулаў турніру і па колькасці тытулаў, выйграных запар. Фрэд Дэвіс выйграў 3 чэмпіянаты ў 1948, 1949 і 1951 гадах, а таксама 5 турніраў Professional Matchplay Championship (1952—1956), стаўшы васьміразовым чэмпіёнам свету. Джон Палмэн выйграў апошні Professional Matchplay Championship у 1957 годзе, пасля чаго абараняў тытул ва ўсіх 7 чэлендж-матчах (1964—1968), зраўняўшыся з Фрэдам Дэвісам па колькасці перамог. Пасля замацавання сістэмы плэй-оф у 1969 годзе Рэй Рыярдан (1970, 1973—1976, 1978) і Стыў Дэвіс (1981, 1983—1984, 1987—1989) выйгралі па 6 сусветных перышнстваў, а Стывен Хендры стаў рэкардсменам па колькасці чэмпіёнскіх тытулаў у сучаснай снукернай эры з 7 перамогамі (1990, 1992—1996, 1999) і па колькасці чэмпіёнскіх тытулаў у сучаснай снукернай эры, выйграных запар, — 5 (1992—1996). Джон Хігінс, які выйграў свой першы тытул у 1998 годзе, у 2000-х гадах выйграў яшчэ тры чэмпіянаты (2007, 2009, 2011), стаўшы чатырохразовым чэмпіёнам свету, а Роні О'Саліван перамог на пяці сусветных першынствах (2001, 2004, 2008, 2012—2013)[1][2].

ФіналыПравіць


Фармат Арганізацыя
Плэй-оф BACC
Дзеючы чэмпіён пачынаў чэмпіянат адразу з фіналу BACC
Professional Matchplay Championship Незалежны
Чэлендж-матчы BACC
Плэй-оф WPBSA


Год Сезон Месца правядзення Спонсар Пераможца Фіналіст Фінальны лік
1927 Бірмінгем, Англія   Джо Дэвіс   Том Дэніс 20:11[6][7][8]
1928 Бірмінгем, Англія   Джо Дэвіс   Фрэд Лоўрэнс 16:13[7]
1929 Нотынгем, Англія   Джо Дэвіс   Том Дэніс 19:14[7]
1930 Лондан, Англія   Джо Дэвіс   Том Дэніс 25:12[7]
1931 Нотынгем, Англія   Джо Дэвіс   Том Дэніс 25:21[7]
1932 Лондан, Англія   Джо Дэвіс   Кларк Мак-Конэкі 30:19[7]
1933 Чэстэрфілд, Англія   Джо Дэвіс   Вілі Сміт 25:18[7]
1934 Нотынгем, Англія   Джо Дэвіс   Том Ньюмэн 25:23[7]
1935 Лондан, Англія   Джо Дэвіс   Вілі Сміт 25:20[7]
1936 Лондан, Англія   Джо Дэвіс   Хорас Ліндрум 34:27[7]
1937 Лондан, Англія   Джо Дэвіс   Хорас Ліндрум 32:29[7]
1938 Лондан, Англія   Джо Дэвіс   Сідней Сміт 37:24[7]
1939 Лондан, Англія   Джо Дэвіс   Сідней Сміт 43:30[7]
1940 Лондан, Англія   Джо Дэвіс   Фрэд Дэвіс 37:36[7]
1941—1945 не праводзіліся з-за Другой сусветнай вайны
1946 Лондан, Англія   Джо Дэвіс   Хорас Ліндрум 78:67[7]
1947 Лондан, Англія   Уолтэр Дональдсан   Фрэд Дэвіс 82:63[7]
1948 Лондан, Англія   Фрэд Дэвіс   Уолтэр Дональдсан 84:61[7]
1949 Лондан, Англія   Фрэд Дэвіс   Уолтэр Дональдсан 80:65[7]
1950 Блэкпул, Англія   Уолтэр Дональдсан   Фрэд Дэвіс 51:46[7]
1951 Лондан, Англія   Фрэд Дэвіс   Уолтэр Дональдсан 58:39[7]
1952 Манчэстэр, Англія   Хорас Ліндрум[заўв 1]   Кларк Мак-Конэкі 94:49[7]
1952 Блэкпул, Англія   Фрэд Дэвіс   Уолтэр Дональдсан 38:35[7]
1953 Лондан, Англія   Фрэд Дэвіс   Уолтэр Дональдсан 37:34[7]
1954 Манчэстэр, Англія   Фрэд Дэвіс   Уолтэр Дональдсан 39:21[7][9]
1955 Блэкпул, Англія   Фрэд Дэвіс   Джон Палмэн 37:34[7]
1956 Блэкпул, Англія   Фрэд Дэвіс   Джон Палмэн 38:35[7]
1957 Востраў Джэрсі   Джон Палмэн   Джэйкі Ры 39:34[7]
1958—1963 не праводзіліся
1964 Лондан, Англія   Джон Палмэн   Фрэд Дэвіс 19:16[7]
1964 Лондан, Англія   Джон Палмэн   Рэкс Уільямс 40:33[7]
1965 Лондан, Англія   Джон Палмэн   Фрэд Дэвіс 37:36[7]
1965 ПАР   Джон Палмэн   Рэкс Уільямс 25:22 (лік па матчах)[7][заўв 2]
1965 ПАР   Джон Палмэн   Фрэд ван Рэнсбург 39:12[7]
1966 Ліверпул, Англія   Джон Палмэн   Фрэд Дэвіс 5:2 (лік па матчах)[7][заўв 2]
1968 Болтан, Англія   Джон Палмэн   Эдзі Чарльтан 39:34[7]
1969 Лондан, Англія Player's No. 6   Джон Спэнсэр   Гары Оўэн 37:24[7]
1970 Лондан, Англія Player's No. 6   Рэй Рыярдан   Джон Палмэн 37:33[7]
1971 Сідней, Аўстралія   Джон Спэнсэр   Уорэн Сімпсан 37:29[7]
1972 Бірмінгем, Англія Park Drive   Алекс Хігінс   Джон Спэнсэр 37:32[7]
1973 Манчэстэр, Англія Park Drive   Рэй Рыярдан   Эдзі Чарльтан 38:32[7]
1974 1973/1974 Манчэстэр, Англія Park Drive   Рэй Рыярдан   Грэм Майлс 22:12[7]
1975 1974/1975 Мельбурн, Аўстралія   Рэй Рыярдан   Эдзі Чарльтан 31:30[7][10]
1976 1975/1976 Манчэстэр, Англія Embassy   Рэй Рыярдан   Алекс Хігінс 27:16[7]
1977 1976/1977 Шэфілд, Англія Embassy   Джон Спэнсэр   Кліф Торбурн 25:21[7]
1978 1977/1978 Шэфілд, Англія Embassy   Рэй Рыярдан   Пэры Мэнс 25:18[7]
1979 1978/1979 Шэфілд, Англія Embassy   Тэры Грыфітс   Дэніс Тэйлар 24:16[7]
1980 1979/1980 Шэфілд, Англія Embassy   Кліф Торбурн   Алекс Хігінс 18:16[7]
1981 1980/1981 Шэфілд, Англія Embassy   Стыў Дэвіс   Дуг Маўнджой 18:12[7]
1982 1981/1982 Шэфілд, Англія Embassy   Алекс Хігінс   Рэй Рыярдан 18:15[7]
1983 1982/1983 Шэфілд, Англія Embassy   Стыў Дэвіс   Кліф Торбурн 18:6[7]
1984 1983/1984 Шэфілд, Англія Embassy   Стыў Дэвіс   Джымі Уайт 18:16[7]
1985 1984/1985 Шэфілд, Англія Embassy   Дэніс Тэйлар   Стыў Дэвіс 18:17[7]
1986 1985/1986 Шэфілд, Англія Embassy   Джо Джонсан   Стыў Дэвіс 18:12[7]
1987 1986/1987 Шэфілд, Англія Embassy   Стыў Дэвіс   Джо Джонсан 18:14[7]
1988 1987/1988 Шэфілд, Англія Embassy   Стыў Дэвіс   Тэры Грыфітс 18:11[7]
1989 1988/1989 Шэфілд, Англія Embassy   Стыў Дэвіс   Джон Пэрат 18:3[7]
1990 1989/1990 Шэфілд, Англія Embassy   Стывен Хендры   Джымі Уайт 18:12[7]
1991 1990/1991 Шэфілд, Англія Embassy   Джон Пэрат   Джымі Уайт 18:11[7]
1992 1991/1992 Шэфілд, Англія Embassy   Стывен Хендры   Джымі Уайт 18:14[7]
1993 1992/1993 Шэфілд, Англія Embassy   Стывен Хендры   Джымі Уайт 18:5[7]
1994 1993/1994 Шэфілд, Англія Embassy   Стывен Хендры   Джымі Уайт 18:17[7]
1995 1994/1995 Шэфілд, Англія Embassy   Стывен Хендры   Найджэл Бонд 18:9[7]
1996 1995/1996 Шэфілд, Англія Embassy   Стывен Хендры   Пітэр Эбдан 18:12[7]
1997 1996/1997 Шэфілд, Англія Embassy   Кен Доэрці   Стывен Хендры 18:12[7]
1998 1997/1998 Шэфілд, Англія Embassy   Джон Хігінс   Кен Доэрці 18:12[7]
1999 1998/1999 Шэфілд, Англія Embassy   Стывен Хендры   Марк Уільямс 18:11[7][11]
2000 1999/2000 Шэфілд, Англія Embassy   Марк Уільямс   Мэцью Стывенс 18:16[7][12]
2001 2000/2001 Шэфілд, Англія Embassy   Роні О'Саліван   Джон Хігінс 18:14[7][13]
2002 2001/2002 Шэфілд, Англія Embassy   Пітэр Эбдан   Стывен Хендры 18:17[7][14]
2003 2002/2003 Шэфілд, Англія Embassy   Марк Уільямс   Кен Доэрці 18:16[7][15]
2004 2003/2004 Шэфілд, Англія Embassy   Роні О'Саліван   Грэм Дот 18:8[7][16]
2005 2004/2005 Шэфілд, Англія Embassy   Шон Мёрфі   Мэцью Стывенс 18:16[7][17]
2006 2005/2006 Шэфілд, Англія 888.com   Грэм Дот   Пітэр Эбдан 18:14[7][18]
2007 2006/2007 Шэфілд, Англія 888.com   Джон Хігінс   Марк Сэлбі 18:13[7][19]
2008 2007/2008 Шэфілд, Англія 888.com   Роні О'Саліван   Алістэр Картэр 18:8[7][20][21]
2009 2008/2009 Шэфілд, Англія Betfred   Джон Хігінс   Шон Мёрфі 18:9[7][22][23]
2010 2009/2010 Шэфілд, Англія Betfred   Ніл Робертсан   Грэм Дот 18:13[7][24][25]
2011 2010/2011 Шэфілд, Англія Betfred   Джон Хігінс   Джад Трамп 18:15[7][26]
2012 2011/2012 Шэфілд, Англія Betfred   Роні О'Саліван   Алістэр Картэр 18:11[27][28]
2013 2012/2013 Шэфілд, Англія Betfair   Роні О'Саліван   Бары Хокінс 18:12[29][30]
2014 2013/2014 Шэфілд, Англія Dafabet   Марк Сэлбі   Роні О'Саліван 18:14[31][32]
2015 2014/2015 Шэфілд, Англія Betfred   Сцюарт Бінэм   Шон Мёрфі 18:15[33][34]
2016 2015/2016 Шэфілд, Англія Betfred   Марк Сэлбі   Дзін Цзюньхуэй 18:14[35][36]
2017 2016/2017 Шэфілд, Англія Betfred   Марк Сэлбі   Джон Хігінс 18:15[37][38]
2018 2017/2018 Шэфілд, Англія Betfred   Марк Уільямс   Джон Хігінс 18:16[39][40]

ГалерэяПравіць

Статыстыка фіналістаўПравіць

Гулец П Ф КФ Выйграныя турніры Фіналы
  Джо Дэвіс 15 0 15 1927, 1928, 1929, 1930, 1931, 1932, 1933, 1934,
1935, 1936, 1937, 1938, 1939, 1940, 1946
  Фрэд Дэвіс 8[заўв 3] 6 14 1948, 1949, 1951, 1952, 1953, 1954, 1955, 1956 1940, 1947, 1950, 1964, 1965, 1966
  Джон Палмэн 8[заўв 3] 3 11 1957, 1964, 1964, 1965, 1965, 1965, 1966, 1968 1955, 1956, 1970
  Стывен Хендры 7 2 9 1990, 1992, 1993, 1994, 1995, 1996, 1999 1997, 2002
  Стыў Дэвіс 6 2 8 1981, 1983, 1984, 1987, 1988, 1989 1985, 1986
  Рэй Рыярдан 6 1 7 1970, 1973, 1974, 1975, 1976, 1978 1982
  Роні О'Саліван 5 1 6 2001, 2004, 2008, 2012, 2013 2014
  Джон Хігінс 4 3 7 1998, 2007, 2009, 2011 2001, 2017, 2018
  Марк Уільямс 3 1 4 2000, 2003, 2018 1999
  Марк Сэлбі 3 1 4 2014, 2016, 2017 2007
  Джон Спэнсэр 3 1 4 1969, 1971, 1977 1972
  Уолтэр Дональдсан 2 6 8 1947, 1950 1948, 1949, 1951, 1952, 1953, 1954
  Алекс Хігінс 2 2 4 1972, 1982 1976, 1980
  Хорас Ліндрум 1 3 4 1952 1936, 1937, 1946
  Кліф Торбурн 1 2 3 1980 1977, 1983
  Кен Доэрці 1 2 3 1997 1998, 2003
  Пітэр Эбдан 1 2 3 2002 1996, 2006
  Грэм Дот 1 2 3 2006 2004, 2010
  Шон Мёрфі 1 2 3 2005 2009, 2015
  Дэніс Тэйлар 1 1 2 1985 1979
  Джо Джонсан 1 1 2 1986 1987
  Тэры Грыфітс 1 1 2 1979 1988
  Джон Пэрат 1 1 2 1991 1989
  Сцюарт Бінэм 1 0 1 2015
  Ніл Робертсан 1 0 1 2010
  Джымі Уайт 0 6 6 1984, 1990, 1991, 1992, 1993, 1994
  Том Дэніс 0 4 4 1927, 1929, 1930, 1931
  Эдзі Чарльтан 0 3 3 1968, 1973, 1975
  Вілі Сміт 0 2 2 1933, 1935
  Сідней Сміт 0 2 2 1938, 1939
  Кларк Мак-Конэкі 0 2 2 1932, 1952
  Рэкс Уільямс 0 2 2 1964, 1965
  Мэцью Стывенс 0 2 2 2000, 2005
  Алістэр Картэр 0 2 2 2008, 2012
  Фрэд Лоўрэнс 0 1 1 1928
  Том Ньюмэн 0 1 1 1934
  Джэйкі Ры 0 1 1 1957
  Фрэд ван Рэнсбург 0 1 1 1965
  Гары Оўэн 0 1 1 1969
  Уорэн Сімпсан 0 1 1 1971
  Грэм Майлс 0 1 1 1974
  Пэры Мэнс 0 1 1 1978
  Даг Маўнджой 0 1 1 1981
  Найджэл Бонд 0 1 1 1995
  Джад Трамп 0 1 1 2011
  Бары Хокінс 0 1 1 2013
  Дзін Цзюньхуэй 0 1 1 2016

Статыстыка паводле краінПравіць

Гл. таксамаПравіць

ЗаўвагіПравіць

  1. Згодна з пагадненнем з кіруючым снукерным органам, Ліндрум і Мак-Конэкі былі адзінымі ўдзельнікамі гэтага чэмпіянату ў той час, як большасць прафесіяналаў гулялі на турніры Professional Matchplay Championship. У выніку чэмпіёнскі тытул Ліндрума часта ігнаруецца, а Кліфа Торбурна (Канада), Кена Доэрці (Ірландыя) і Ніла Робертсана (Аўстралія) звычайна называюць адзінымі чэмпіёнамі свету не з Вялікабрытаніі.
  2. 2,0 2,1 Пераможца вырашаўся не па выйграных фрэймах, а ў серыі невялікіх матчаў.
  3. 3,0 3,1 Кніга рэкордаў Гінэса не ўлічвае вынікі турніру Professional Matchplay Championship у сваіх рэкордах, у выніку чаго згодна з ёй Фрэд Дэвіс мае толькі тры чэмпіёнскія тытулы, а Джон Палмэн — 7.

ЗноскіПравіць

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 Цёрнэр, Крыс World Professional Championship. cajt.pwp.blueyonder.co.uk. Chris Turner's Snooker Archive. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2013.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 2,7 Гісторыя чэмпіянату. Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2009.
  3. History of the World Snooker Championship. worldsnooker.com. World Professional Billiards and Snooker Association. Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2013.
  4. Indicative Prize Money Rankings Schedule 2016/2017 Season. Праверана 10 студзеня 2017.
  5. Betfred World Championship.
  6. World Championship – Roll of Honour. Global Snooker. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2012.
  7. 7,00 7,01 7,02 7,03 7,04 7,05 7,06 7,07 7,08 7,09 7,10 7,11 7,12 7,13 7,14 7,15 7,16 7,17 7,18 7,19 7,20 7,21 7,22 7,23 7,24 7,25 7,26 7,27 7,28 7,29 7,30 7,31 7,32 7,33 7,34 7,35 7,36 7,37 7,38 7,39 7,40 7,41 7,42 7,43 7,44 7,45 7,46 7,47 7,48 7,49 7,50 7,51 7,52 7,53 7,54 7,55 7,56 7,57 7,58 7,59 7,60 7,61 7,62 7,63 7,64 7,65 7,66 7,67 7,68 7,69 7,70 7,71 7,72 7,73 7,74 7,75 7,76 Embassy World Championship. Snooker Scene. Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2013.
  8. Embassy World Championship. Snooker Scene. Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2012.
  9. Davis retains snooker title (8 сакавіка 1954). Праверана 8 мая 2013.
  10. 1975 World Championships Results. Snooker Database. Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2014.
  11. Seventh title for Hendry , BBC News (4 мая 1999).
  12. Williams wins epic snooker final , BBC News (1 мая 2000).
  13. Framewatch: O'Sullivan v Higgins , BBC News (7 мая 2001).
  14. Ebdon wins Crucible thriller , BBC Sport (18 лютага 2003).
  15. Уорэн, Дэн. Williams wins Crucible thriller , BBC Sport (5 мая 2003).
  16. O'Sullivan wins World crown , BBC Sport (3 мая 2004).
  17. Qualifier Murphy wins world title , BBC Sport (2 мая 2005).
  18. Dogged Dott wins epic world final , BBC Sport (2 мая 2006).
  19. Higgins beats brave Selby in epic , BBC Sport (8 мая 2007).
  20. O'Sullivan completes world hat-trick. worldsnooker.com. World Professional Billiards and Snooker Association. Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2008.
  21. O'Sullivan wins third world title , BBC Sport (5 мая 2008).
  22. Эйшэндэн, Марк. Higgins earns third world crown , BBC Sport (4 мая 2009).
  23. Higgins wins World Championship final , The Sydney Morning Herald (5 мая2009).
  24. Спек, Іван Aussie Rules! Neil Robertson crowned World Champion after marathon win over Graeme Dott. Daily Mail (4 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2011.
  25. Aussie Neil Robertson beats Dott to win world title , BBC Sport (4 мая 2010).
  26. Эйшдэн, Марк. Higgins beats Trump to win fourth title , BBC Sport (2 мая 2011).
  27. Superb O'Sullivan claims fourth world title. Eurosport (7 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2012.
  28. Дырс, Бен World Snooker final 2012: Ronnie O'Sullivan wins fourth title. BBC Sport (7 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2014.
  29. Дырс, Бен Ronnie O'Sullivan beats Barry Hawkins to retain World title. BBC Sport (6 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2015.
  30. O'Sullivan masterful in retaining world title against spirited Hawkins. Eurosport Australia. Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2013.
  31. Mark Selby beats Ronnie O'Sullivan 18–14 to win world snooker final. The Guardian (5 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2014.
  32. Mark Selby dedicates World Championship title to late father. BBC Sport (5 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2014.
  33. Stuart Bingham shocks Shaun Murphy in World Snooker Championship final. The Guardian (4 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2015.
  34. World Snooker Championship: Bingham beats Murphy 18-15. BBC Sport (4 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2015.
  35. Mark Selby beats Ding Junhui to win World Snooker Championship. BBC Sport (2 мая 2016). Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2016.
  36. Mark Selby clinches second world title with 18-14 win over Ding Junhui. The Guardian (2 мая 2016). Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2016.
  37. Mark Selby beats John Higgins to defend his World Championship title. BBC Sport (1 мая 2017). Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2017.
  38. SELBY CONQUERS THE CRUCIBLE AGAIN. World Snooker (1 мая 2017). Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2017.
  39. World Championship: Mark Williams beats John Higgins to win third title. BBC Sport (7 мая 2018). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2018.
  40. WILLIAMS CONQUERS CRUCIBLE. World Snooker (7 мая 2018). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2018.