Полк Каліноўскага

беларускае добраахвотніцкае фарміраванне ва Украіне

Полк Каліноўскага (укр.: полк Калиновського), да 21 мая 2022 года батальё́н імя́ Кастуся́ Каліно́ўскага (укр.: Батальйон імені Кастуся Калиновського) — вайсковае фарміраванне ў складзе Нацыянальнай гвардыі Украіны, створанае падчас расійска-ўкраінскай вайны 2022 года для абароны незалежнасці Украіны, у прыватнасці абароны Кіева. Складаецца з беларускіх добраахвотнікаў.

Полк Каліноўскага
укр.: полк Калиновського

Гады існавання з 2022
Краіна
Падпарадкаванне Узброеныя Сілы Украіны
Уваходзіць у Міжнародны легіён тэрытарыяльнай абароны Украіны
Тып Сухапутныя войскі
Складаецца з
  • батальён «Літвін»
  • батальён «Волат»
  • батальён «Western»
  • медычная рота
  • падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцова
Колькасць каля 300 байцоў[1]
Войны Расійска-ўкраінская вайна
Удзел у
Знакі адрознення Беларусь Украіна «Пагоня»
Камандзіры
Дзеючы камандзір Дзяніс Прохараў[2]
Вядомыя камандзіры

 · Вадзім Кабанчук, намеснік камандзіра

 · Аляксей Скобля, намеснік камандзіра[3]
Сайт bel.army
Бела-чырвона-белы сцяг беларускай дыяспары Украіны, з «Калюмнамі» ў форме трызуба, яго таксама выкарыстоўвае полк імя Кастуся Каліноўскага.[4][5]

Названы імем беларускага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага.

Паводле ўласных заяў, полк не ўключаны ў Міжнародны легіён тэрытарыяльнай абароны Украіны, каб захаваць большую аўтаномію.[6]

Гісторыя правіць

 
Трэніроўка байцоў, 2022 год.
 
Нарукаўная нашыўка з Пагоняй.
 
Добраахвотнікі палка.

Перадгісторыя правіць

Беларускія добраахвотнікі ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны з вясны 2014 года[7]. Група беларускіх добраахвотнікаў удзельнічала ў Баях за Пяскі, паблізу Данецкага аэрапорта ў ліпені 2014 года[7]. У тым жа годзе быў створаны атрад «Пагоня»[8]. У чэрвені 2015 года ўтворана тактычная група «Беларусь»[7], якая ўдзельнічала ў баях за Аўдзііўку, Піскы, Валнаваху, Мар’інку[9]. 28 сакавіка 2016 года ў Кіеве адкрыты помнік беларусам, загінулым за Украіну падчас падзей на Еўрамайдане і расійска-украінскай вайны[10].

На другі дзень расійскага ўварвання 2022 года быў створаны Цэнтр дапамогі беларускім добраахвотнікам пры Беларускім Доме[pl] ў Варшаве.[11] Цэнтр узначаліў добраахвотнік Павел Кухта, які раней ужо браў удзел у вайне на Данбасе, брат Мікіты Крыўцова.[12]

3 сакавіка 2022 года беларускі добраахвотнік Ілля «Літвін», які ваяваў за Украіну з 2014 году атрымаў раненне ў баях за Бучу пад Кіевам, ад якога ён памёр у наступны дзень.[13]

Фарміраванне батальёна імя Кастуся Каліноўскага правіць

Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, 9 сакавіка 2022 года беларускія добраахвотнікі заявілі пра аб’яднанне ў батальён Кастуся Каліноўскага[14]. Да батальёна, сярод іншых, далучыліся сябры тактычнай групы «Беларусь», «Маладога Фронту» і «Моладзевага блоку».

25 сакавіка 2022 года батальён увайшоў у склад Узброеных сіл Украіны[15][16].

21 мая 2022 года батальён Кастуся Каліноўскага абвясціў пра фарміраванне беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага, складам з батальёнаў «Ліцвін» і «Волат»[17]. У ліпені стала вядома пра трэці батальён палка — «Тэрор»[18], які 19 жніўня адасобіўся ад палка з захаваннем наймення[19].

Байцы батальёна «Волат» бралі актыўны ўдзел у абароне Севераданэцка[20]. 26 чэрвеня пад Лісічанскам загінула або трапіла ў палон шэсць каліноўцаў[21]. Сярод загінулых камандзір батальёна «Волат» Іван Марчук (пазыўны «Брэст»)[22]. У палон трапілі Ян Дзюрбейка (пазыўны «Тромблі») і Сяргей Дзёгцеў (пазыўны «Клешч»)[23].

У кастрычніку 2022 года стала вядома, што каманда аэраразведкі беларускага палка «Пагоня» перайшла да палка Каліноўскага.[24]

19 лістапада 2022 года стала вядома, што ў палку Каліноўскага з’явілася падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцова.[25]

24 лістапада 2022 года Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю, у якой выказаў падтрымку палку Каліноўскага.[26]

25 верасня 2023 года стала вядома, што полк Каліноўскага стварае новы батальён Western. У яго склад ужо ўвайшлі афіцэры краін НАТА і прафесійныя іншаземцы з баявым досведам.[27]

Вядомыя байцы правіць

Загінулыя байцы правіць

 
Іван Марчук, пазыўны «Брэст».

13 сакавіка 2022 года пад Кіевам загінуў камандзір групы батальёна Аляксей Скобля (пазыўным «Тур», 31 год)[39][40]

26 сакавіка ад баявога ранення каля горада Ірпінь загінуў баец батальёна Зміцер Апанасовіч (пазыўны «Тэрор», 32 года). У гэты дзень батальён знішчыў тры расійскія БМП, аднак Апанасовіч атрымаў цяжкае раненне і загінуў[41][42].

16 мая батальён імя Кастуся Каліноўскага паведаміў пра смяротнае раненне камандзіра роты батальёна Паўла «Волата»[43] падчас вызвалення ўкраінскага сяла.

26 чэрвеня ў баях пад Лісічанскам загінуў камандзір батальёна «Волат» Іван «Брэст»[44]. Імаверна, тым днём таксама загінулі Васіль Парфянкоў («Сябро»), Васіль Грудовік («Атам») і Вадзім Шатроў («Папік»)[45].

28 ліпеня 2022 падчас аперацыі па вызваленні ўкраінскага сяла загінуў баец батальёна «Волат» імя і абставіны смерці якога не агалошваюць на просьбу сваякоў[46].

Прысяга батальёна імя Кастуся Каліноўскага правіць

  Вонкавыя відэафайлы
  Прысяга вернасьці

25 сакавіка ў Дзень Волі байцы батальёна імя Кастуся Каліноўскага прынялі прысягу. Тэкст прысягі на беларускай мове быў напісаны самімі добраахвотнікамі.[47]

Беларусь, маці мая Радзіма. Клянуся вызваляць і бараніць цябе там дзе знаходжуся зараз і куды прывядзе мяне лёс твайго вызвалення. Біцца да перамогі за тваю свабоду. Як біліся нашыя продкі з ардынскім прыгнётам маскавітаў пад Оршай, Смаленскам, Палонкай. Бяслітасна гнаць бязродных апрычнікаў з зямель тваіх. Як гналі ваяры Вялікага Княства Літоўскага і беларускай шляхты, касінеры Касцюшкі і паўстанцы Каліноўскага, жаўнеры Народнай Рэспублікі і партызаны Супраціву. Бараніць кроў тваё нацыі, моц тваёй зямлі і Боскі дух твайго існавання. У шэрагах вольных братоў і ў палоне. На Айчыне і ў выгнанні. І ў баі і ў падполлі. Няхай рукі мае сціскаюць зброю, пакуль шыбеніцы не скончаць сціскаць шыі сыноў Тваіх. Няхай лязгат майго затвору не сціхае, пакуль чутны лязгат кратаў за спінамі герояў тваіх. Няхай хопіць мне жыцця, каб адпомсціць за ўсіх закатаваных, згвалтаваных і забітых дзяцей Тваіх. Да астатняга пляску рэк Тваіх у маіх вачах. Пакуль будзе чутны тупат «Пагоні» ў сэрцы маім. Жыць з табою, памерці за цябе, і адрадзіць веліч тваю. Жыве Беларусь! Жыве вечна!

Рэакцыя правіць

 
Нашыўка палка Каліноўскага.

Лідарка беларускага дэмакратычнага руху Святлана Ціханоўская падтрымала стварэнне батальёна, адзначыўшы што «ўсё больш і больш людзей з Беларусі далучаюцца, каб дапамагчы ўкраінцам абараняць сваю краіну»[48]. Аляксандр Лукашэнка, які ў канфлікце падтрымлівае Уладзіміра Пуціна, крытычна выказаўся пра батальён: «Крычаць усюды „Не — вайне, не — вайне!“, а фармуюць батальёны са звар’яцелых грамадзян. А пад гэта просяць грошы»[49].

26 сакавіка 2022 года намеснік кіраўніка ГУБАЗіК МУС Беларусі Міхаіл Бедункевіч заявіў, што на 50 чалавек з батальёна імя Кастуся Каліноўскага ў Беларусі заведзеная крымінальная справа за ўдзел ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі замежнай дзяржавы (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса)[50]. Па словах групы Кіберпартызаны, якая дапамагае правяраць добраахвотнікаў, у полк Каліноўскага хацелі ўступіць мінімум чатыры супрацоўнікі спецслужбаў[51]. У верасні таго ж года МУС Беларусі прызнала інтэрнэт-рэсурсы палка экстрэмісцкім фарміраваннем[52]. 19 кастрычніка 2023 года ўлады рэжыму Лукашэнкі прызналі словазлучэнне «Полк Каліноўскага» і лацінскімі літарамі «Polk Kalinouskaha» экстрэмісцкімі матэрыяламі[53].

26 красавіка 2022 года радца Офіса Прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч заявіў, што батальён «адна з самых баяздольных часцей Узброеных сілаў Украіны. Чым могуць ганарыцца беларусы — дык гэта сваімі землякамі. Як змагаюцца беларусы — дай Бог змагацца іншым сілам»[54].

У жніўні 2022 года старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла ў звароце да каліноўцаў патлумачыла[55]:

  Я захопленая вашаю адвагаю і вашай верай у найбольшую чалавечую каштоўнасьць, якою ёсьць Свабода, — гаворыцца ў звароце. — Бароніце вы яе для ўсіх нас. Змагаецеся сёньня з самым лютым ворагам ня толькі Ўкраіны, але і беларускага народу. Гэты вораг — расейская імпэрыя, якая стагодзьдзямі зьнішчала імкненьне народаў да свабоды, да волі, да незалежнасьці.  

У кастрычніку 2022 года палітык і грамадскі дзеяч Зянон Пазняк прызнаў полк Каліноўскага адзінай сілай, якая можа нешта вырашыць[56].

Узнагароды правіць

12 красавіка 2022 года Аляксей Скобля, намеснік камандзіра таго часу батальёна імя Кастуся Каліноўскага, быў узнагароджаны медалём «Герой Украіны» пасмяротна[57].

17 чэрвеня 2022 года байцы палка імя Кастуся Каліноўскага атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды «За бойові заслуги», а таксама «Україна понад усе». Адзін з добраахвотнікаў — Зміцер Апанасовіч — узнагароджаны медалём «За бойові заслуги» пасмяротна[58].

1 лютага 2023 года Рада БНР узнагародзіла 22 вайскоўцаў палка імя Кастуся Каліноўскага медалём за баявыя заслугі. Афіцыйнае ўручэнне медалёў адбылося 9 сакавіка 2023 года і стала першай вядомай цырымоніяй уручэння беларускіх дзяржаўных узнагарод за адвагу на полі бою з часоў Рэчы Паспалітай[59].

8 верасня 2023 года, на Дзень беларускай вайсковай славы, Рада БНР узнагародзіла 14 беларускіх добраахвотнікаў, сярод якіх сем байцоў палка Каліноўскага.[60]

Аляксей Скобля, Іван Марчук, Васіль Парфянкоў, Васіль Грудовік, Зьміцер Апанасовіч, Вадзім Шатроў пасмяротна ўзнагароджаны Медалём Ордэна Пагоні ад Рады БНР, Міраслаў Лазоўскі таксама пасмяротна — Ордэнам Жалезнага рыцара[61].

Памяць правіць

У сакавіку 2022 года Юрый Стыльскі з гурта «Дай Дарогу!» напісаў песню, прысвечаную беларускім добраахвотнікам з батальёна імя Кастуся Каліноўскага[62]. У чэрвені 2022 года беларуская спявачка Маргарыта Ляўчук выпусціла песню «Прайду няўхільна цяжкі шлях», прысвечаную ваярам-каліноўцам[63]. У аснове песні вершы Радзівона Батуліна, аўтар музыкі — Канстанцін Яськоў, рэжысёр кліпа — Арцём Лобач.

У красавіку 2022 года стала вядома, што вуліцу Віцебскую ў горадзе Роўна пераназавуць у вуліцу Каліноўскага — у гонар добраахвотніцкага батальёна[64].

28 чэрвеня 2022 года стала вядома, што вуліцу імя Аляксандра Пушкіна ў горадзе Хмяльніцкі пераназавуць у гонар Аляксея Скоблі[65].

Гл. таксама правіць

Крыніцы правіць

  1. Колькі беларускіх добраахвотнікаў ваюе ва Ўкраіне і дзе. Абноўлены гайд па ўсіх фармаваньнях . svaboda.org. Праверана 26 верасня 2023.
  2. Камандзір палка Каліноўскага пра бой у Бучы
  3. Под Киевом героической смертью погиб белорусский доброволец
  4. Білоруси створили в Україні "Білоруський Добровольчий Корпус" (укр.). Мілітарний. Праверана 26 снежня 2022.
  5. Журавель, Дмитро. В Україні з’явився «Білоруський Добровольчий Корпус» (ВІДЕО) (укр.). ШоТам (26 снежня 2022). Праверана 26 снежня 2022.
  6. How Belarusian Fighters in Ukraine Evolved Into Prominent Force Against Russian Invasion
  7. а б в Аляксандр Гелагаеў. Тактычная група «Беларусь» аб'яднае беларускіх дабраахвотнікаў ва Украіне . Наша Ніва. nashaniva.by (7 жніўня 2015). Праверана 14 студзеня 2018.
  8. Участь в АТО візьме добровольчий загін білорусів «Пагоня» (укр.). Еспресо TV (8 ліпеня 2014). Праверана 14 студзеня 2018.
  9. Яна Стемпнєвич (2017-02-21). "Ян Мелнікау: Без вільної України не буде вільної Білорусі". Polskie Radio dla Zagranicy [украінская]. Архівавана з арыгінала 18 лістапада 2018. Праверана 2018-01-14. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2018. Праверана 14 сакавіка 2022.
  10. Мэмарыяльны знак беларусам, якія загінулі за Ўкраіну, адкрыты ў Кіеве (бел.)
  11. Эмігранты з Беларусі дапамагаюць Батальёну імя К. Каліноўскага
  12. Беларусы аб’ядналіся супраць агрэсіі Пуціна
  13. Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Ілля «Літвін»
  14. ЕВРОРАДИО. Белорусы создали батальон имени Калиновского для обороны Киева(нявызн.). euroradio.fm (9 сакавіка 2022).
  15. Батальён беларускіх добраахвотнікаў імя Каліноўскага ўвайшоў у склад Узброеных сіл Украіны. svaboda.org (26 сакавіка 2022).
  16. Белорусский батальон вошел в состав Вооруженных сил (видео)
  17. Батальён Кастуся Каліноўскага абвясьціў аб стварэньні аднайменнага палка. svaboda.org (21 мая 2022).
  18. Полк Каліноўскага фармуе трэці батальён. polskieradio.pl (18 ліпеня 2022).
  19. Адасабленне батальёна "Тэрор". kalinouski.org (19 жніўня 2022).
  20. Бойцы батальона «Волат» полка имени Калиновского защищали Северодонецк. charter97.org (25 чэрвеня 2022).
  21. З-пад Лісічанска не вярнуліся шэсць беларусаў-каліноўцаў. Апошнім паведамленнем было: «На нас едзе танк. Адпрацаваў па ім». nashaniva.com (6 ліпеня 2022).
  22. «Я паставіў на кон усё». Апошняе інтэрв'ю з Іванам «Брэстам», які загінуў каля Лісічанска. nashaniva.com (6 ліпеня 2022).
  23. Загінуў баец батальёна «Волат» палка Каліноўскага
  24. «Мы понимаем, что будем бок о бок вести боевые действия в Беларуси». Полк «Пагоня» прокомментировал переход части бойцов к калиновцам
  25. У палку Каліноўскага з’явілася падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцова
  26. Рэзалюцыя Еўрапарламента: Лукашэнка павінен паўстаць перад трыбуналам
  27. Полк Каліноўскага стварае новы батальён Western(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2023. Праверана 26 верасня 2023.
  28. «Міру не будзе ніколі, пакуль існуе такая грозная імперыя, як Расея». Забіты яшчэ адзін беларус
  29. Дзьмітры Гурневіч. «Гэта будзе армія, якая пазьней вызваліць Беларусь». Былы беларускі АМАПавец стаў добраахвотнікам ва Ўкраіне. svaboda.org (22 сакавіка 2022).
  30. «Верым, што пераможам Расею, а пасля вызвалім Беларусь». У беларускую роту тэрабароны Ўкраіны запісаліся сямёра маладафронтаўцаў
  31. Павел Шурмей: Путин и его холуй Лукашенко должны ответить! | Украина война беларусы добровольцы
  32. Адміністратар суполкі «Мая краіна Беларусь» выратаваўся праз вакно
  33. Сергій Беспалов про мотивацію іноземних добровольців боронити Україну від загарбників
  34. Belarusian Exiles in Ukraine Join the Fight Against a Common Foe: Russia // New York Times, 2022.03.24.
  35. Ян Рудзік: Важна не страціць Каардынацыйную раду
  36. https://mediazona.by/article/2022/03/27/battalion
  37. https://nashaniva.com/?c=ar&i=285591
  38. https://charter97.org/be/news/2022/3/21/460060/
  39. Пад Кіевам загінуў беларускі добраахвотнік
  40. Радыё Свабода. Ва Ўкраіне загінуў беларус, які служыў у элітным украінскім атрадзе . Радыё Свабода (13 сакавіка 2022).
  41. Загінуў баец батальёна Кастуся Каліноўскага. svaboda.org (26 сакавіка 2022).
  42. Служыў у 38-й дэсантнай брыгадзе, снайпэр, ваяр. Хто такі беларус Зьміцер «Тэрор» Апанасовіч, які загінуў ва Ўкраіне, Радыё Свабода, 1 красавіка 2022
  43. Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік
  44. «Я паставіў на кон усё». Апошняе інтэрв’ю з Іванам «Брэстам», які загінуў каля Лісічанска
  45. Полк Каліноўскага выступіў з заявай па стратах, імаверна, трое ваяроў загінулі
  46. Загінуў баец батальёна «Волат» палка Каліноўскага
  47. Байцы батальёна Кастуся Каліноўскага прынялі прысягу (ВІДЭА)
  48. Sviatlana Tsikhanouskaya in Twitter (англ.). Twitter (13 сакавіка 2022).
  49. Лукашэнка адрэагаваў на ўтварэньне ва Ўкраіне беларускага батальёну імя Кастуся Каліноўскага (бел. (тар.)). svaboda.org (15 сакавіка 2022).
  50. ГУБАЗіК завёў крымінальную справу супраць байцоў батальёну імя Каліноўскага. svaboda.org (27 сакавіка 2022).
  51. У полк Каліноўскага хацелі ўступіць мінімум чатыры супрацоўнікі спецслужбаў . euroradio.fm (27 чэрвеня 2022).
  52. МВД признало экстремистскими формированиями ресурсы Полка Калиновского, телеграм-каналы «Движ» и «Баста!»
  53. "Полк Каліноўскага" - аднеслі да "экстрэмісцкіх" матэрыялаў, затрыманні не спыняюцца: хроніка пераследу 25 кастрычніка - Віцебская вясна. vitebskspring.org. Праверана 25 кастрычніка 2023.
  54. Алексей Арестович: Так, как сражаются белорусы, дай Бог сражаться многим. charter97.org (26 красавіка 2022).
  55. Палку Каліноўскага ўручылі сцяг ад імя Рады БНР(недаступная спасылка). racyja.com (9 жніўня 2022). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2022.
  56. Полк Каліноўскага – адзіная арганізаваная сіла, якая можа нешта вырашыць. Інтэрв’ю з Зянонам Пазняком. belsat.eu (4 кастрычніка 2022).
  57. УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ №233/2022 (укр.). president.gov.ua (12 красавіка 2022).
  58. Байцы палка Каліноўскага атрымалі дзяржаўныя ўкраінскія ўзнагароды. belsat.eu (17 чэрвеня 2022).
  59. Медаль БНР за баявыя заслугі. 13.3.2023
  60. Рада БНР узнагародзіла 14 беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць ва Украіне
  61. Рада БНР пасьмяротна ўзнагародзіла Міраслава Лазоўскага ордэнам Жалезнага рыцара — Радыё Свабода, 25.06.2023
  62. Юрый Стыльскі напісаў песню, прысвечаную беларускім добраахвотнікам . euroradio.fm (14 сакавіка 2022).
  63. Маргарыта Ляўчук выпусціла кліп, прысвечаны героям нашага часу, Хартыя’97, 7 чэрвеня 2022 г.
  64. У Роўне з’явіцца вуліца Кастуся Каліноўскага . belsat.eu (5 красавіка 2022).
  65. У Хмяльніцкім вуліцу Пушкіна назавуць у гонар беларуса-каліноўца Аляксея Скоблі

Спасылкі правіць