Лоеў

гарадскі пасёлак у Беларусі
(Пасля перасылкі з Гарадскі пасёлак Лоеў)

Ло́еў[2] (афіц. транс.: Lojeŭ) — гарадскі пасёлак у Гомельскай вобласці Беларусі, цэнтр Лоеўскага раёна. Прыстань на Дняпры ў вусці р. Сож. За 92 км ад Гомеля, 60 км ад чыгуначнай станцыі Рэчыца на лініі ГомельКалінкавічы. Аўтадарогі на Брагін і Рэчыцу. Насельніцтва 6 739 чал. (2017)[1].

Гарадскі пасёлак
Лоеў
Loeu centar.jpg
Лоеў, цэнтр
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Лоева Гара
Гарадскі пасёлак з
Водныя аб'екты
Насельніцтва
6 739 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2347
Паштовы індэкс
247095
Аўтамабільны код
3
Лоеў на карце Беларусі ±
Лоеў (Беларусь)
Лоеў
Лоеў (Гомельская вобласць)
Лоеў

ГісторыяПравіць

Вялікае Княства Літоўскае і Каралеўства ПольскаеПравіць

Паводле археалагічных звестак, у X—XI стагоддзях на Замкавай гары існавала старажытнае паселішча дрыгавічоў, якое ўваходзіла ў склад Чарнігаўскага княства. У XIV стагоддзі Лоеў далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. У гэты час на правым беразе Дняпра збудавалі замак, а вакол размясьцілася паселішча.

Першы пісьмовы ўспамін пра Лоеў (пад назвай Лоева гара) датуецца 1505 годам, калі ён уваходіў у склад Кіеўскага павета[3]. У 1538 годзе Лоеў згаданы як мястэчка Любецкай воласьці[4]. У 1569 годзе, напярэдадні падпісання ўмоваў Люблінскай уніі, апынуўся ў складзе Каралеўства Польскага[3]. 3 жніўня 1576 года прывілеем караля Стэфана Баторыя Лоеву было нададзена Магдэбургскае права[5]:

…Иж мы хотячи местца пустые пограничные людми ωсадити и тое староство нашо Любецкое способнеишое и безпечнеишое учинити, позволили и злецили есмо урожоному Павлови Сопезе, кашталянови киевскому, старосте нашому любецкому и перевалскому, на кгрунте нашомъ влостномъ названомъ Лоевомъ городищу, которое лежитъ ωт замку нашого Любецкого в пяти милях на шляху татарскомъ, замокъ будовати и место ωсажати. Якож позволяемъ тымъ теперешним листомъ нашимъ всимъ вобец подданымъ панствъ наших тамъ на томъ местцу Лоевомъ городищу ωседати и будоватися водле порадку иных местъ нашихъ, яко будет назначоно черезъ того ж кашталяна киевского, старосты любецкого… Надаемъ тежъ им в томъ месте право маидемборское по тому, яко въ иных местах наших пограничныхъ естъ надано. Мают ся ωни сами также и гостеи приеждчихъ перед воитомъ своимъ ω всякие речи судити водлугъ права и порадку иных местъ наших вечными часы…
 
Лоева Гара на карце ВКЛ 1613 г. (фрагмент).

Але толькі ў 1582 годзе кароль прызначыў магдэбургскаму Лоеву войта; ім стаў шляхетны Фёдар Васільевіч Воўк[6][заўв 1]. У 1585 годзе Лоеў стаў цэнтрам староства[7]. Прысутны ён і на карце Вялікага Княства Літоўскага 1613 года.

У 1646 годзе сойм Рэчы Паспалітай далучыў Лоеўскае староства да Старадубскага павета Смаленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. 31 ліпеня 1649 года каля мястэчка адбылася бітва паміж казакамі Хмяльніцкага на чале з Крычэўскім і войскамі Вялікага Княства Літоўскага пад камандаю Януша Радзівіла. У 1651 годзе А. ван Вэстэрфэльд стварыў малюнак «Выгляд Лоева ўлетку 1651», паводле якога можна ўзнавіць выгляд умацаванняў мястэчка. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе казацкае войска Залатарэнкі захапіла і спустошыла Лоеў[3]. Па страце Старадубскага павета ў 1667 годзе Лоеўскае староства ўвайшло ў склад Рэчыцкага павета Менскага ваяводства ВКЛ.

У XVIII стагоддзі Лоеў быў значным гандлёвым цэнтрам, у якім штогод праводзілася 10 кірмашоў. У канцы XVIII ст. мястэчка падзялялася на Верхняе і Ніжняе, мела 90 двароў і 5 вуліцаў — Базарную, Паштовую, Троіцкую, Казярогавую, Супрунову, а таксама Троіцкі завулак. Каля Лоева працавалі вадзяны млын і шкляная гута, будаваліся судны-байдакі, існавалі ганчарны, гарбарны, канатны і іншыя промыслы; дзейнічала паштовая станцыя, прыстань і паромная пераправа на шастох праз Дняпро[3].

Расійская імперыяПравіць

 
Былая сядзіба Юдзіцкіх, 1936 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Лоеў апынуўся ў межах Чарнігаўскага намесьніцтва (губерні), з 1796 года ў складзе адноўленага Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 году Мінскай губерні Расійскай імперыі[8]. У крыніцы, заснаванай на звестках расійскай рэвізіі 1795 года, сказана, што мястэчка Лоеў было самым шматлюдным у Рэчыцкай акрузе. Тут налічвалася 849 мужчын і 879 жанцын. Існавала адна з сямі ў акрузе юдэйскіх школ, але ў адрозненьне ад іншых, яна была мураваная[9]. Дзейнічала найбуйнейшая прыстань Мінскай губерні. Яна ў 1836 годзе загрузіла і адправіла па Дняпры ў Кацярынаслаў, Крамянчуг, Кіеў, Херсон і Пераяслаў 30 суднаў і 37 плытоў з «гарачым віном, рознымі вырабамі, смалою, пянькою». Акрамя таго, праз прыстань у гэтым годзе прайшлі 612 суднаў і 510 плытоў, загружаных у іншых месцах[10].

У 1858 годзе ў Лоеве адбыліся хваляванні сялянаў. У парэформавы перыяд мястэчка — цэнтр воласці Рэчыцкага павета. Паводле вынікаў перапісу 1897 года, у Лоеве быў 251 двор, дзейнічалі дзьве царквы, каталіцкая капліца; працавалі школа, 9 млыноў, паштовая станцыя.

За часамі Першай сусветнай вайны ў лютым 1918 году Лоеў занялі германскія войскі[11].

Найноўшы часПравіць

 
Колішні завод фарбаў Кандакова, 1929 г.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лоеў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з'езду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У снежні 1926 года Лоеў вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёна. У 1938 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус гарадскога пасёлка. У Другую сусветную вайну з 26 жніўня 1941 да 17 кастрычніка 1943 года Лоеў знаходзіўся пад германскай акупацыяй. У 1962—1966 гадах Лоеў уваходзіў у склад Рэчыцкага раёна.

НасельніцтваПравіць

ЭканомікаПравіць

Прадпрыемствы харчовай і будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца.

КультураПравіць

Дзейнічае Музей бітвы за Днепр.

СлавутасціПравіць

Вядомыя асобыПравіць

Гл. таксамаПравіць

ЗаўвагіПравіць

  1. Відавочна, гэта будучы кіеўскі войт, гл.: Білоус Н. О. Привілеї на київське війтівство XVI – першої половини XVII ст. // Архіви України. – 2002. № 1-3 (249). С. 113

ЗноскіПравіць

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 Анісавец М. Лоеў //Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 215.
  4. Кондратьєв І. Любецьке староство (XVІ — середина XVII ст.). — Чернігів: Видавець Лозовий В., 2014. С. 63, 292
  5. Білоус Н. О. Привілей на магдебурзьке право Лоєву від 3 серпня 1576 р. // Днепровский паром. Материалы научно-исследовательского полевого семинара «Культурно-исторический потенциал Восточного Полесья и перспективы развития регионального туризма» (11-12 августа 2016 г., г. Брагин), Международных историко-краеведческих чтений «Днепровский паром» (8-9 августа 2017 г., г. Лоев). Минск, 2017; Білоус Н. Привілеї польського короля Стефана Баторія для Лоєва 1576 та 1582 рр. // Місто: історія, культура, суспільство. Е-журнал урбаністичних студій. – Київ, 2018. Вип. 1 (5). C. 168, 170 – 171
  6. Білоус Н. Привілеї польського короля Стефана Баторія для Лоєва 1576 та 1582 рр. С. 169, 171 – 172
  7. Кондратьєв І. Любецьке староство. С. 124, 292
  8. Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
  9. Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 74, 75
  10. Соркіна, І. Мястэчкі Беларускага Палесся ў XIX - першай трэці XX стст. / Іна Соркіна // ARCHE Пачатак. — 2013. — № 4 (121). — С. 65. Са спасылкай на: Нацыянальны гістарычны музей Беларусі ў Гродне. — Ф. 295. — Воп. 1. — Спр. 545. — Арк. 7 адв.
  11. Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19
  12. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

СпасылкіПравіць