Мастоўскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гродзенскай вобласці Беларусі

Мастоўскі раён — раён у складзе Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на захадзе Гродзенскай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 года, ліквідаваны 25 снежня 1962 года, адноўлены 6 студзеня 1965 года. Плошча раёна — 1,3 тыс.км².

Мастоўскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гродзенская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Масты
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Кіраўнік Юрый Мікалаевіч Валеваты[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 80,85 %, руская 17,34 %
Размаўляюць дома: беларуская 52,06 %, руская 36,67 %[2]
Насельніцтва (2018)
28 233 чал. (8-е месца)
Шчыльнасць 25,26 чал./км² (7-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 74,74 %,
палякі — 18,69 %,
рускія — 5,14 %,
іншыя — 1,43 %[2]
Плошча 1 342,04[3]
(12-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
105 м[4]
Мастоўскі раён на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да Цэнтральнабеларускага масіву Беларускай антэклізы. У рэльефе фундамента выдзяляецца прыўзняты Мастоўскі купал. Сучасную паверхню складаюць алювіяльныя адклады поймы і надпоймавай тэрасы даліны Нёмана. Адзначаецца звужэнне даліны ля г. Масты да 0,4-0,9 км. Паабапал ляжаць марэнныя раўніны і ўзвышшы з камамі.

Тэрыторыя раёна размешчана ў межах Верхнянёманскай нізіны. Рэльеф — раўнінны, пераважна пласкахвалісты, агульны нахіл з поўдня на поўнач да даліны ракі Нёман. Пераважае вышыня (80 %) 120 метраў над узроўнем мора. Самы высокі пункт — 167 метраў (за 2 км на поўдзень ад вёскі Вялікая Рагозніца).

Карысныя выкапні: мел, гліны і суглінкі, торф, пясчана-жвіровы матэрыял. Сярэдняя тэмпература студзеня −5,1 °C, ліпеня +18 °C. Ападкаў выпадае 540 мм у год. Вегетацыйны перыяд — 198 сутак.

Працякаюць рэкі Дубніца, Нёман з прытокамі Шчара з Сіпай, Зальвянка, Рось, Ельня. На тэрыторыі раёна пракладзены меліярацыйныя каналы Нацква, Ланцавічы, Міклашоўскі.

Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя, поймавыя (алювіяльныя), тарфяна-балотныя.

 
Машаны лес, Ліпічанская пушча

Лясы хваёвыя, яловыя, чорнаальховыя, бярозавыя, дубовыя, грабавыя, ясянёвыя, займаюць 33 % тэрыторыі раёна.

Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння: катлавіны Гумнішча і Падбярэззе, Пабоеўскі валун з ямкамі, Княжаводскае і Пашынскае агаленні старажытных адкладаў, роў Яна і Цэцыліі, Дубненскае і Пескаўскае агаленні азёрных і рачных адкладаў. Зоны адпачынку — Масты, Воўпа, Скідзель. Балоты: Багна-Схеда.

Гісторыя правіць

 
Мастоўскі раён у складзе Баранавіцкай вобласці. 1940

Мастоўскі раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска (з 12 кастрычніка 1940 года гарадскі пасёлак) Масты. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 11 сельсаветаў: Азёркаўскі, Бялавіцкі, Занёманскі, Курылавіцкі, Малькевіцкі, Мастоўскі, Мікелеўшчынскі, Мілявіцкі, Пескаўскі, Рагозніцкі, Самуйлавіцкі. З 20 верасня 1944 года раён у складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Занёманскі і Рагозніцкі сельсаветы, Бялавіцкі сельсавет перайменаваны ў Зарудаўеўскі (Заруддзеўскі). 22 ліпеня 1955 года гарадскі пасёлак Масты атрымаў статус горада раённага падпарадкавання. 5 красавіка 1960 года да раёна далучаны Дубненскі сельсавет Скідзельскага раёна. 25 лютага 1961 года Самуйлавіцкі сельсавет перайменаваны ў Пацавіцкі. 17 красавіка 1962 года да раёна далучаны Дзярэчынскі і Марачынскі сельсаветы скасаванага Зэльвенскага раёна, Галубоўскі сельсавет скасаванага Жалудоцкага раёна. 25 снежня 1962 года Мастоўскі раён скасаваны, Галубоўскі, Дубненскі, Мастоўскі, Мікелеўшчынскі сельсаветы перададзены Шчучынскаму раёну, Азёркаўскі, Дзярэчынскі, Зарудаўеўскі, Курылавіцкі, Малькевіцкі, Марачынскі, Мілявіцкі, Пацавіцкі, Пескаўскі сельсаветы — Ваўкавыскаму раёну. 6 студзеня 1965 года Мастоўскі раён адноўлены, уключаў гарадскі пасёлак Зэльва, Азёркаўскі, Воўпаўскі, Гудзевіцкі, Дзярэчынскі, Зарудаўеўскі, Зэльвенскі, Курылавіцкі, Малькевіцкі, Марачынскі, Мілявіцкі, Пацавіцкі, Пескаўскі сельсаветы Ваўкавыскага раёна, Багатырэвіцкі, Лунненскі, Русінавецкі сельсаветы Гродзенскага раёна, Галубоўскі, Дубненскі, Мастоўскі, Мікелеўшчынскі сельсаветы Шчучынскага раёна. 23 ліпеня 1965 года Русінавецкі сельсавет перайменаваны ў Харціцкі. 30 ліпеня 1966 года гарадскі пасёлак Зэльва, Дзярэчынскі, Зэльвенскі, Марачынскі сельсаветы перададзены адноўленаму Зэльвенскаму раёну, 28 ліпеня 1967 года Воўпаўскі сельсавет — Ваўкавыскаму раёну. 18 чэрвеня 1973 года Малькевіцкі сельсавет перайменаваны ў Малькавіцкі. 26 жніўня 1974 года скасаваны Мілявіцкі сельсавет. 22 верасня 1975 года Багатырэвіцкі сельсавет перайменаваны ў Глядавіцкі. 28 мая 2001 года скасаваны Малькавіцкі сельсавет, 26 лютага 2013 года — Галубоўскі і Глядавіцкі сельсаветы[5], 28 жніўня 2013 года — Азёркаўскі, Зарудаўеўскі, Мікелеўшчынскі, Пацавіцкі і Харціцкі сельсаветы[6].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва раёна — 28,2 тыс. чалавек, гарадское насельніцтва складае 45 %. Сярэдняя шчыльнасць — 31 чалавек на 1 кв.км. Цэнтр раёна — горад Масты. У складзе раёна 154 сельскія населеныя пункты, 6 сельсаветаў. У 1995 годзе насельніцтва Мастоўскага раёна налічвала 43,5 тыс. чал.[7]

Гаспадарка правіць

Агульная плошча сельгасугоддзяў 68,4 тыс. га, з іх асушаных 22,3 тыс. га. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, буракаводства, вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры, бульбу.

Прадпрыемствы: харчовая (крухмал, маянэз) прамысловасць, металаапрацоўка (рамонтны завод у вёсцы Пескі) і дрэваапрацоўка (мэбля, піламатэрыялы), вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, ГЭС каля вёскі Пацавічы.

Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгуначныя лініі Ліда — Масты — Ваўкавыск і Гродна — Масты, аўтадарогі Шчучын — Масты — Ваўкавыск, Масты — Слонім, Масты — Гродна.

Адукацыя і культура правіць

У раёне ёсць 19 сярэдніх, 9 базавых, 4 пачатковыя, 1 музычная, 23 дашкольныя ўстановы, 32 клубы, 37 бібліятэк, 6 бальніц, 5 амбулаторый, 22 фельчарска-акушэрскія пункты. На тэрыторыі раёна знаходзіцца Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей, мастоўскі музей «Лёс і чалавек».

Памятныя мясціны правіць

Архітэктурныя помнікі:

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары правіць

Кіраўніцтва раёна правіць

Старшыні раённага камітэт КПБ правіць

Зноскі

  1. http://mosty.grodno-region.by/ru/grafik_priema-ru/
  2. а б Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  5. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 222 Об упразднении Голубовского и Глядовичского сельсоветов и об изменении границ Куриловичского и Лунненского сельсоветов Мостовского района Гродненской области
  6. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 252 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мостовского района Гродненской области Архівавана 17 чэрвеня 2021.
  7. Беларусь 1995.
  8. Імі ганарыцца Светлагоршчына // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі: У 2 кн. / [Уклад. П. П. Рабянок; Рэдкал.: У. Дз. Бурачонак [і інш.]; Мастак Э. Э. Жакевіч. Кн. 2. — Мн.: Беларусь, 2003. — 749, [1] с. — С. 585. — ISBN 985-01-0255-1.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Мастоўскі раён // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 469. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.