Спіс фіналаў чэмпіянатаў свету па футболе
Чэмпіянат свету — міжнароднае спаборніцтва па футболе, заснаванае ў 1930 годзе. У ім удзельнічаюць мужчынскія футбольныя зборныя краін-членаў Міжнароднай футбольнай федэрацыі (ФІФА), галоўнага футбольнага органа кіравання. Турнір праходзіць кожныя чатыры гады за выключэннем 1942 і 1946 гадоў, калі ён быў адменены ў сувязі з Другой сусветнай вайной. Апошні чэмпіянат свету, які праходзіў у 2018 годзе, выйграла зборная Францыі, якая ў фінале перайграла Харватыю з лікам 4:2[1].
Чэмпіянат свету па футболе
| |
![]() | |
Сучасны трафей чэмпіянату свету «Кубак свету ФІФА», які выкарыстоўваецца з 1974 года. | |
Арганізацыя: | ФІФА |
---|---|
Заснаваны: | 1930 |
Рэгіён: | міжнародны |
Кол-ць каманд: | 204 (кваліфікацыя) 32 (асноўная стадыя) |
Дзеючы чэмпіён: | ![]() |
Найбольш тытулаваная: | ![]() |
Фінал чэмпіянату свету з'яўляецца апошнім матчам спаборніцтва і вызначае, каманда якой краіны стане сусветным чэмпіёнам. Калі пасля 90 хвілін асноўнага часу матчу лік застаецца роўным, назначаецца дадатковы 30-хвілінны перыяд гульні, які называюць дадатковым часам. Калі нічыя паміж камандамі застаецца і пасля дадатковага часу, пераможца фінальнага матчу вырашаецца ў серыі пенальці. Зборная, якая перамагае ў серыі пенальці, абвяшчаецца чэмпіёнам свету[2]. Пераможца турніру вырашаўся ў выніку адзіночнага паядынку заўсёды акрамя 1950 года, калі чэмпіён свету вырашаўся ў выніку фінальнага групавога раўнда, у якім удзельнічалі чатыры зборныя (Уругвай, Бразілія, Швецыя і Іспанія). Матч паміж Уругваем і Бразіліяй быў адным з двух апошніх матчаў чэмпіянату і вырашальным, бо абедзьве каманды ішлі наперадзе паводле ачкоў і каманда, якая перамагала ў гэтым паядынку гарантавала сабе чэмпіёнства. Такім чынам, ФІФА лічыць гэты матч дэ-факта фіналам чэмпіянату свету 1950 года[3].
У 21 чэмпіянаце свету прымалі ўдзел 79 розных зборных, з якіх 13 даходзілі да фінальных матчаў і 8 станавіліся чэмпіёнамі[заўв 1]. З пяццю тытуламі Бразілія з'ўляецца самай паспяховай камандай чэмпіянатаў свету, а таксама адзінай краінай, якая прымала ўдзел ва ўсіх розыгрышах спаборніцтва[5]. Італія і Германія па чатыры разы выйгравалі чэмпіянат свету, Уругвай, Аргенціна і Францыя — па два, а Англія і Іспанія — па адным разе. Каманда, якая перамагае ў фінальным матчы, атрымлівае традыцыйны трафей, а яе імя гравіруецца на ніжняй частцы гэтага трафея[6].
У 21 папярэднім чэмпіянаце свету толькі краіны з Еўропы і Паўднёвай Амерыцы даходзілі да фіналу галоўнага футбольнага першынства. Дзевяць разоў (1934, 1938, 1954, 1966, 1974, 1982, 2006, 2010 і 2018) у фінальным паядынку гулялі дзве еўрапейскія зборныя і толькі два разы (1930 і 1950) — дзве зборныя краін Паўднёвай Амерыкі. Рэкорд па колькасці выхадаў у фінал належыць зборнай Германіі, якая 8 разоў гуляла ў вырашальных паядынках чэмпіянату. Зборныя Італіі (1934—1938) і Бразіліі (1958—1962) з'яўляюцца адзінымі, якія выйгравалі чэмпіёнскія тытулы два разы запар, а зборныя ФРГ (1982—1990) і Бразіліі (1994—2002) адзінымі, якія тройчы запар даходзілі да фіналаў. Фіналы 1970 і 1994 гадоў паміж зборнымі Бразіліі і Італіі, а таксама фіналы 1986, 1990 і 2014 гадоў паміж зборнымі Германіі і Аргенціны з'яўляюцца адзінымі вырашальнымі паядынкамі паміж аднымі камандамі. Фінал 1934 года паміж зборнымі Італіі і Чэхаславакіі застаецца апошнім фіналам чэмпіянату свету, калі абедзьве зборныя ўпершыню дайшлі да фіналу спаборніцтва[заўв 2]. Пяць разоў (1934, 1966, 1978, 2010 і 2014) вынік фіналу вызначаўся ў дадатковы час і яшчэ два разы (1994 і 2006) чэмпіёны свету вызначаліся ў серыі пенальці. Фіналы 1930 і 1966 гадоў з'яўляюцца адзінымі, якія праходзілі не ў нядзелю: першы адбыўся ў сераду, а другі — у суботу.
Месцы правядзенняПравіць
11 разоў фіналы чэмпіянатаў свету праходзілі на тэрыторыі Еўропы, 5 разоў — на тэрыторыі Паўднёвай Амерыкі, 3 разы — у Паўночнай Амерыцы, 1 раз — у Азіі і 1 раз — у Афрыцы. Па два разы фіналы чэмпіянатаў свету праходзілі ў Рыме (1934 і 1990), у Парыжы (1938 і 1998 у камуне Сен-Дэні), у Рыа-дэ-Жанэйра (1950 і 2014) і ў Мехіка (1970 і 1986). У Германіі фіналы праходзілі таксама два разы, але ў розных гарадах — у Мюнхене ў 1974 годзе і ў Берліне ў 2006 годзе.
Спіс фіналаўПравіць
Каманда перамагла ў дадатковы час. |
Каманда перамагла ў серыі пенальці. |
Слупок «Год» азначае год, у які праходзілі матчы асноўнай стадыі чэмпіянату, а спасылкі вядуць да артыкулаў пра адпаведныя чэмпіянаты. Спасылкі да артыкулаў пра фіналы чэмпіянатаў знаходзяцца ў слупку «Лік». Спасылкі ў слупках «Пераможцы» і «Фіналісты» вядуць да артыкулаў пра нацыянальныя зборныя, а не пра краіны.
Статыстыка паводле краінПравіць
Каманда | П | Ф | КФ | Выйграныя турніры | Фіналы |
---|---|---|---|---|---|
Бразілія | 5 | 2 | 7 | 1958, 1962, 1970, 1994, 2002 | 1950, 1998 |
Германія | 4 | 4 | 8 | 1954, 1974, 1990, 2014 | 1966, 1982, 1986, 2002 |
Італія | 4 | 2 | 6 | 1934, 1938, 1982, 2006 | 1970, 1994 |
Аргенціна | 2 | 3 | 5 | 1978, 1986 | 1930, 1990, 2014 |
Францыя | 2 | 1 | 3 | 1998, 2018 | 2006 |
Уругвай | 2 | 0 | 2 | 1930, 1950 | — |
Англія | 1 | 0 | 1 | 1966 | — |
Іспанія | 1 | 0 | 1 | 2010 | — |
Нідэрланды | 0 | 3 | 3 | — | 1974, 1978, 2010 |
Чэхаславакія | 0 | 2 | 2 | — | 1934, 1962 |
Венгрыя | 0 | 2 | 2 | — | 1938, 1954 |
Харватыя | 0 | 1 | 1 | — | 2018 |
Швецыя | 0 | 1 | 1 | — | 1958 |
Статыстыка паводле канфедэрацыйПравіць
Канфедэрацыя | Перамогі | Фіналы | Усяго | КП | АКФ |
---|---|---|---|---|---|
УЕФА | 12 (1934, 1938, 1954, 1966, 1974, 1982, 1990, 1998, 2006, 2010, 2014, 2018) | 16 (1934, 1938, 1954, 1958, 1962, 1966, 1970, 1974, 1978, 1982, 1986, 1994, 2002, 2006, 2010, 2018) | 28 | 5 | 10 |
КАНМЕБОЛ | 9 (1930, 1950, 1958, 1962, 1970, 1978, 1986, 1994, 2002) | 5 (1930, 1950, 1990, 1998, 2014) | 14 | 3 | 3 |
Аўтары галоўПравіць
У агульнай колькасці ў фіналах чэмпіянатаў свету было забіта 77 галоў, аўтарамі якіх сталі 62 футбалістаў. Чацвёра футбалістаў забілі па тры мячы ў вырашальных паядынках: бразільцы Вава і Пеле, англічанін Джэфры Херст і француз Зінедзін Зідан. Пры гэтым толькі Херст аформіў хет-трык у фінальным матчы, а іншыя гульцы забівалі ў двух фіналах. Шасцёра футбалістаў забілі па два галы ў фіналах чэмпіянатаў свету: немцы Паўль Брайтнер і Гельмут Ран, італьянцы Джына Калаусі і Сільвіа Піёла, аргенцінец Марыа Кемпес і бразілец Раналду. Пры гэтым Брайтнер (разам з Вавам, Пеле і Зіданам) з'яўляецца адным з чатырох гульцоў, якія забівалі галы ў двух фіналах. Пяцёра астатніх бамбардзіраў (разам з Вавам, Пеле і Зіданам) уваходзяць у васьмёрку аўтараў дубляў у фінальных матчах і (разам з Херстам) у дзявятку футбалістаў, якія забівалі больш за адзін гол у фінальным паядынку. Сярод бамбардзіраў фінальных матчаў 10 немцаў, 10 бразільцаў, 9 італьянцаў, 7 аргенцінцаў, 6 уругвайцаў, 5 французаў, 4 венгры, 2 англічаніны, 2 харваты, 2 чэхаславакі, 2 нідэрландцы, 2 шведы і 1 іспанец. Найбольшая колькасць галоў была забіта бразільцамі (15), немцамі (12), італьянцамі (11) і аргенцінцамі (8). Харват Марыа Манджукіч у 2018 годзе стаў адзіным аўтарам аўтагола ў фіналах чэмпіянатаў свету.
ЗаўвагіПравіць
- ↑ У адпаведнасці з афіцыйнай пазіцыяй ФІФА вынікі зборных ФРГ і Германіі аб'ядноўваюцца і лічацца разам.[4]
- ↑ Тэхнічна зборныя Бразіліі і Швецыі гулялі ў сваім першым фінале ў 1958 годзе, але вырашальны матч чэмпіянату свету 1950 года паміж Бразіліяй і Уругваем лічыцца за першы фінал зборнай Бразіліі.
- ↑ Пасля двух таймаў лік быў 1:1.
- ↑ На чэмпіянаце свету 1950 года адсутнічаў фінал, замест якога быў вырашальны групавы раўнд з чатырма камандамі (Уругваем, Бразіліяй, Швецыяй і Іспаніяй). Тым не менш, ФІФА лічыць матч паміж Бразіліяй і Уругваем вырашальным паядынкам чэмпіянату.
- ↑ Пасля двух таймаў лік быў 2:2.
- ↑ Пасля двух таймаў лік быў 1:1.
- ↑ Пасля двух таймаў лік быў 1:1, у дадатковы час галоў забіта не было.
- ↑ Пасля двух таймаў лік быў 0:0.
- ↑ Пасля двух таймаў лік быў 0:0.
КрыніцыПравіць
- ↑ 1,0 1,1 France beat Croatia in thrilling six-goal World Cup final . BBC Sport (15 ліпеня 2018). Праверана 15 July 2018.
- ↑ Laws of the Game (PDF) (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2015. Праверана 9 February 2009.
- ↑ 3,0 3,1 FIFA World Cup Finals since 1930 (PDF) (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2019. Праверана 3 February 2009.
- ↑ All-time FIFA World Cup Ranking 1930-2010 (PDF) (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2014. Праверана 30 January 2013.
- ↑ World Cup Spotlight on Brazil (недаступная спасылка). CNN. Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2013. Праверана 29 January 2007.
- ↑ Taça da Copa do Mundo chega ao Brasil (World Cup trophy arrives in Brazil) , Globo TV (21 April 2014). Праверана 22 April 2014.
- ↑ 1930 FIFA World Cup Uruguay (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2016. Праверана 26 January 2009.
- ↑ World Cup history – Uruguay 1930 , BBC Sport (British Broadcasting Corporation) (4 May 2006). Праверана 26 January 2009.(недаступная спасылка)
- ↑ 1934 FIFA World Cup Italy (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2018. Праверана 26 January 2009.
- ↑ World Cup history – Italy 1934 , BBC Sport (British Broadcasting Corporation) (4 May 2006). Праверана 26 January 2009.(недаступная спасылка)
- ↑ 1938 FIFA World Cup France (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2018. Праверана 26 January 2009.
- ↑ World Cup history – France 1938 , BBC Sport (British Broadcasting Corporation) (4 May 2006). Праверана 26 January 2009.
- ↑ 1950 FIFA World Cup Brazil (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2017. Праверана 26 January 2009.
- ↑ World Cup history – Brazil 1950 , BBC Sport (British Broadcasting Corporation) (4 May 2006). Праверана 26 January 2009.(недаступная спасылка)
- ↑ 1954 FIFA World Cup Switzerland (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2017. Праверана 26 January 2009.
- ↑ World Cup history – Switzerland 1954 , BBC Sport (British Broadcasting Corporation) (4 May 2006). Праверана 26 January 2009.
- ↑ 1958 FIFA World Cup Sweden (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2015. Праверана 26 January 2009.
- ↑ World Cup history – Sweden 1958 , BBC Sport (British Broadcasting Corporation) (4 May 2006). Праверана 26 January 2009.(недаступная спасылка)
- ↑ 1962 FIFA World Cup Chile (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 26 January 2009.
- ↑ World Cup history – Chile 1962 , BBC Sport (British Broadcasting Corporation) (4 May 2006). Праверана 26 January 2009.(недаступная спасылка)
- ↑ 1966 FIFA World Cup England (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2017. Праверана 26 January 2009.
- ↑ World Cup history – England 1966 , BBC Sport (British Broadcasting Corporation) (4 May 2006). Праверана 26 January 2009.(недаступная спасылка)
- ↑ 1970 FIFA World Cup Mexico (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2015. Праверана 26 January 2009.
- ↑ World Cup history – Mexico 1970 , BBC Sport (British Broadcasting Corporation) (4 May 2006). Праверана 26 January 2009.(недаступная спасылка)
- ↑ 1974 FIFA World Cup Germany (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2015. Праверана 26 January 2009.
- ↑ World Cup history – West Germany 1974 , BBC Sport (British Broadcasting Corporation) (4 May 2006). Праверана 26 January 2009.(недаступная спасылка)
- ↑ 1978 FIFA World Cup Argentina (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2018. Праверана 26 January 2009.
- ↑ World Cup history – Argentina 1978 , BBC Sport (British Broadcasting Corporation) (4 May 2006). Праверана 26 January 2009.(недаступная спасылка)
- ↑ 1982 FIFA World Cup Spain (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2016. Праверана 26 January 2009.
- ↑ World Cup history – Spain 1982 , BBC Sport (British Broadcasting Corporation) (4 May 2006). Праверана 26 January 2009.(недаступная спасылка)
- ↑ 1986 FIFA World Cup Mexico (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2015. Праверана 26 January 2009.
- ↑ World Cup history – Mexico 1986 , BBC Sport (British Broadcasting Corporation) (4 May 2006). Праверана 26 January 2009.(недаступная спасылка)
- ↑ 1990 FIFA World Cup Italy (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 15 November 2013. Праверана 26 January 2009.
- ↑ World Cup history – Italy 1990 , BBC Sport (British Broadcasting Corporation) (4 May 2006). Праверана 26 January 2009.(недаступная спасылка)
- ↑ 1994 FIFA World Cup USA (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2017. Праверана 26 January 2009.
- ↑ World Cup history – USA 1994 , BBC Sport (British Broadcasting Corporation) (4 May 2006). Праверана 26 January 2009.(недаступная спасылка)
- ↑ 1998 FIFA World Cup France (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2015. Праверана 26 January 2009.
- ↑ World Cup history – France 1998 , BBC Sport (British Broadcasting Corporation) (4 May 2006). Праверана 26 January 2009.(недаступная спасылка)
- ↑ 2002 FIFA World Cup Korea/Japan (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2018. Праверана 26 January 2009.
- ↑ World Cup history – Japan & South Korea 2002 , BBC Sport (British Broadcasting Corporation) (4 May 2006). Праверана 26 January 2009.(недаступная спасылка)
- ↑ 2006 FIFA World Cup Germany (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2015. Праверана 26 January 2009.
- ↑ Zidane off as Italy win World Cup , BBC Sport (British Broadcasting Corporation) (4 May 2006). Праверана 26 January 2009.
- ↑ 2010 FIFA World Cup South Africa (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2015. Праверана 12 May 2012.
- ↑ Netherlands 0–1 Spain (aet) , BBC Sport (British Broadcasting Corporation) . Праверана 12 May 2012.
- ↑ Estadio Do Maracana, Rio de Janeiro (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association) (18 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2018. Праверана 4 June 2014.
- ↑ McNulty, Phil. England 1–0 Argentina , BBC Sport, British Broadcasting Corporation (13 July 2014). Праверана 19 July 2014.
- ↑ 2018 Fifa World Cup Russia (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association) (15 ліпеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2018. Праверана 16 ліпеня 2018.
СпасылкіПравіць
- Афіцыйны сайт Архівавана 20 лістапада 2013.
Гэты спіс уваходзіць у лік выдатных спісаў беларускамоўнага раздзела Вікіпедыі. |