«Прывід» (англ.: The Ghost Writer) — палітычны трылер рэжысёра Рамана Паланскі 2010 года[7], экранізацыя рамана «Прывід» Роберта Харыса, які выступіў у ролі суаўтара сцэнарыя[8]. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Юэн Мак-Грэгар, Пірс Броснан і Алівія Уільямс[7].

ПрывідM:
англ.: The Ghost Writer
Постар фільма
Жанр палітычны трылер[d], экранізацыя рамана[d], фільм-драма[d][4] і крымінальны фільм[d][5]
Рэжысёр
Прадзюсар Раман Паланскі
Роберт Бенмуса
Ален Сард
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Працягласць 128 хв.
Бюджэт $ 45 млн[1]
Зборы $ 60 млн[1]
Краіна
Мова англійская
Год 2010, 18 лютага 2010[2] і 15 ліпеня 2010[3]
IMDb tt1139328

Прэм’ера фільма адбылася 12 лютага 2010 года ў межах конкурснай праграмы 60-га Берлінскага кінафестывалю(англ.) бел.[9].

Фільм быў высока ацэнены кінакрыткамі і ўзнагароджаны мноствам прэстыжных кінаўзнагарод, у тым ліку «Сярэбраным мядзведзем» за найлепшую рэжысуру на Берлінскім кінафестывалі і 6 Еўрапейскімі кінапрэміямі ў галоўных намінацыях, сярод якіх прэмія за найлепшы фільм.

СюжэтПравіць

Галоўны герой фільма — «пісьменнік-прывід» (Юэн Мак-Грэгар). Яго імя застаецца невядомым. Практычна нічога не вядома і пра яго мінулае. Ён халасцяк з Лондана, які зарабляе на хлеб напісаннем мемуараў для знакамітасцяў. Ён мае багаты пісьменніцкі вопыт, віртуозна валодае пяром, але вядомы толькі ў самых вузкіх кругах. Такое рэзюмэ ідэальна падыходзіць для працы, якую прапануе яму выдавецкая фірма Райнхарт: завяршыць мемуары нядаўна пакінуўшага свой пост брытанскага прэм’ер-міністра Адама Ланга (Пірс Броснан). Папярэднік «прывіда» — памочнік Ланга Майк Мак-Ара — нядаўна загінуў ад утаплення.

Пісьменнік неадкладна вылятае ў Злучаныя Штаты і паромам перабіраецца на востраў, дзе зараз пражывае Адам Ланг са сваёй жонкай Рут (Алівія Уільямс), сакратаркай Амеліяй Блай (Кім Кэтрал) і іншымі прыбліжанымі. Патрапіўшы ў ультрасучасны асабняк экс-прэм’ера са шклянымі сценамі і халодна-абстрактным дызайнам ён пачынае працу над рукапісамі, якія патрабуюць немалой дапрацоўкі. Амелія забараняе пісьменніку выносіць рукапісы Мак-Ары з катэджа, падкрэсліваючы, што яны ўяўляюць сабой пагрозу дзяржаўнай бяспецы.

Прыезд «прывіда» на востраў супадае з пачаткам палітычнага скандала. Былы міністр замежных спраў Рычард Райкарт (Роберт П’ю) выступае з публічным абвінавачваннем Ланга ў санкцыянаванні незаконнага захопу падазраваных у тэрарызме і іх перадачы ў рукі ЦРУ, дзе да іх прымяняліся катаванні, што з’яўляецца ваенным злачынствам. Цяпер за межамі Злучаных Штатаў Лангу пагражае пераслед Міжнароднага крымінальнага суда, юрысдыкцыю якога прызнаюць практычна ўсе краіны свету. Ужо назаўтра востраў запаўняюць натоўпы пратэстуючых і рэпарцёраў. Насуперак парадам сваёй жонкі, Ланг з сакратаркай адпраўляецца з візітам у Вашынгтон. Тым часам «прывід», каб не стаць ахвярай праследаванняў пратэстуючых, вымушаны пераехаць у асабняк Лангаў і заняць пакой свайго папярэдніка па напісанні мемуараў. У пакоі Мак-Ары ён выпадкова знаходзіць схаваныя рэчы, якія ўказваюць на існаванне нейкай таямніцы. Сярод іх ёсць канверт з фотаздымкамі маладога Ланга. На адным з іх запісаны нумар тэлефона: «прывід» тэлефануе і, даведаўшыся, што гэта тэлефон Райкарта, не ўступае ў размову.

Падчас шпацыру на ровары, «прывід» выпадкова сутыкаецца з мясцовым старажылам (Ілай Уолак), які ў размове пераканаўча даводзіць, што цячэнне ні ў якім разе не магло выкінуць цела Мак-Ары ў тым месцы, дзе яго знайшлі. Між іншага ён сцвярджае, што яго суседка бачыла святло ліхтароў на пляжы ў ноч, калі загінуў Мак-Ара, але потым звалілася з лесвіцы і цяпер ляжыць у коме. У той жа дзень падчас вячэры паміж «прывідам» і Рут заходзіць размова пра смерць Мак-Ары і пісьменнік вырашае падзяліцца з Рут гісторыяй, пачутай ад старога. Рут моцна ўсхвалявана, яна прызнаецца, што таксама мела падазрэнні наконт смерці Мак-Ары. Знянацку яна выбягае пад дождж «прачысціць мазгі», просячы пакінуць яе адну. Сярод ночы наскрозь прамоклая Рут прыходзіць да «прывіда» ў спальню і распавядае, што перад смерцю Мак-Ары ён моцна пасварыўся з Лангам, але прычыны ёй невядомы. Рут моцна ўсхвалявана і растроена, і пісьменнік дазваляе ёй застацца з ім. Яны праводзяць ноч разам.

На наступную раніцу «прывід» бярэ машыну для гасцей, якой раней часта карыстаўся Мак-Ара, і адпраўляецца назад у гатэль, але спадарожнікавы навігатар настойліва рэкамендуе ехаць у іншае месца. Здагадваючыся, што навігатар можа ўказаць апошні маршрут, па якім ездзіў Мак-Ара, «прывід» вырашае ехаць, як кажа навігатар. Так ён трапляе на паром, перапраўляецца на «вялікую зямлю» і, прыбыўшы да нейкага асабняка, высвятляе, што гэта дом прафесара Пола Эмета (Том Уілкінсан). Гэта імя не незнаёма пісьменніку: імя Эмета фігуруе ў рукапісе мемуараў, а на двух фотаздымках з тайніка Мак-Ары Ланг і Эмет разам. Нягледзячы на фотаздымкі, Эмет адмаўляе блізкае знаёмства з Лангам. Калі пісьменнік выказвае здагадку, што Мак-Ара прыязджаў да Эмета ў ноч перад гібеллю, Эмет адмаўляе сустрэчу з Мак-Арам і дае зразумець пісьменніку, што не збіраецца размаўляць на гэту тэму. «Прывід» пакідае асабняк Эмета і выпраўляецца ў зваротны шлях, знячэўку ў пагоню за ім пускаецца невядомы чорны аўтамабіль. «Прывіду» ўдаецца адарвацца ад «хваста» і паспець на апошні паром. Аднак перад самым адплыццём на паром прыязджаюць і яго пераследнікі. «Прывід» ратуецца бегствам і, пакінуўшы машыну на пароме, сыходзіць на бераг і спыняецца на ноч у невялікім матэлі на паромнай прыстані.

«Прывіду» няма да каго звярнуцца па дапамогу, і ён вырашае набраць нумар Райкарта. Той згаджаецца на сустрэчу. Чакаючы Райкарта, пісьменнік шукае даныя на Эмета ў інтэрнэце і трапляе на інфармацыю, якая звязвае яго з ЦРУ. Падчас сустрэчы Райкарт сцвярджае, што менавіта Мак-Ара прадставіў яму дакументы, што злучаюць Ланга з «катавальнымі палётамі». Між іншага Райкарт сцвярджае, што Мак-Ара перад самай смерцю знайшоў нешта надзвычай важнае і зашыфраваў у «пачатку» рукапісаў. Райкарт праглядвае пачатак рукапісу, які атрымаў ад «прывіда», але нічога асаблівага не знаходзіць. У сваю чаргу пісьменнік дзеліцца інфармацыяй пра магчымую сувязь Эмета і Ланга, а Райкарт тлумачыць, як рашэнні Ланга ў часы, калі той быў прэм’ерам, былі на карысць ЗША. Тым часам «прывіду» тэлефануе сам Ланг і прапануе падабраць яго на прыватным самалёце. Падчас палёту пісьменнік абвінавачвае Ланга ў тым, што ён завербаваны Эметам агент ЦРУ. Ланг высмейвае гэтыя падазрэнні і прапануе працягнуць гэтую размову па вяртанні. Аднак пры выхадзе з самалёта Ланга забівае адзін з пратэстуючых.

Тым не менш, пісьменніку прапануюць скончыць кнігу для пасмяротнага выдання, якое цяпер бясспрэчна стане бестсэлерам. Амелія запрашае «прывіда» на прэзентацыю кнігі ў Лондане, дзе ў размове прыгадвае, што амерыканцы сапраўды лічылі кнігу пагрозай нацыянальнай бяспекі, і што гэта неяк тычылася «пачаткаў». Пісьменнік заўважае, што на прэзентацыі прысутнічае Пол Эмет, і Амелія тлумачыць, што ён быў выкладчыкам Рут у Гарвардзе. Знянацку «прывід» робіць адкрыццё: таямніца была зашыфравана першымі словамі кожнага раздзела ў рукапісе. Склаўшы словы ў сказ «прывід» чытае: «Жонка Ланга Рут была завербавана ў якасці агента ЦРУ прафесарам Полам Эметам з Гарвардскага ўніверсітэта». Ён прыходзіць да высновы, што Рут з’яўлялася сувязным звяном паміж ЦРУ і прэм’ерам.

«Прывід» перадае запіску Рут, дэманструючы сваё адкрыццё. Калі яна разгортвае запіску і бачыць пісьменніка, той падымае келіх, каб паказаць, што ўсё ведае. Рут імгненна перагаварвае з Эметам і іншымі сваімі памочнікамі. Пісьменнік выходзіць з будынку і спрабуе ўзяць таксі, але беспаспяхова. Калі ён перасякае вуліцу чорны аўтамабіль на поўным хаду збівае яго. Старонкі рукапісу разлятаюцца па вуліцы.

Акцёрскі складПравіць


 Акцёр   Персанаж 
Юэн Мак-Грэгар Прывід.
Пірс Броснан Адам Пітэр Бэнэт Ланг — былы брытанскі прэм’ер-міністр.
Алівія Уільямс[en] Рут Ланг — жонка Адама Ланга.
Кім Кэтрал[en] Амелія Блай — асабісты сакратар Адама Ланга.
Цімаці Хатан[en] Сідні Крол — амерыканскі адвакат Адама Ланга.
Том Уілкінсан[en] Пол Эмет — прафесар Гарвардскага ўніверсітэта.
Джон Бернтал[en] Рык Рыкардэлі — агент Прывіда.
Джэймс Белушы[en] Джон Мэдакс — прадстаўнік выдавецтва Райнхарт у Нью-Ёрку.
Роберт П’ю[en] Рычард Райкарт — пасланнік ААН, адстаўны міністр замежных спраў Вялікабрытаніі.
Цім Прыс[en] Рой Квіглі — кіраўнік па справах выдавецтва Райнхарт у Лондане.
Дэвід Рынтул[en] незнаёмец, чалавек, які стаціў сына на вайне ў Афганістане.
Ілай Уолак старажыл на воставе.

ВытворчасцьПравіць

Праца над сцэнарыемПравіць

Фільм заснаваны на рамане Роберта Харыса «Прывід[en]», які быў упершыню апублікаваны ў 2007 годзе. У цэнтры сюжэту «пісьменнік-прывід», які піша мемуары адстаўнога брытанскага прэм’ер-міністра, правобразам якога паслужыў Тоні Блэр[10]. Вобраз жонкі экс-прэм’ера спісаны з энергічнай жонкі Блэра Шэры Бут. Харыс у свой час сімпатызаваў гэтаму палітыку, але перайшоў у стан апанентаў Блэра пасля таго, як той уцягнуў краіну ў Іракскую вайну. Па словах Харыса, ён свядома пасяліў свайго экс-прэм’ера на выспе ў Атлантыцы — паміж Вялікабрытаніяй і ЗША, у Новай Англіі. Паланскага кніга прыцягнула тым, што па ўзроўні саспенса яна не саступае раманам Рэйманда Чандлера[11].

Паланскі ў сваім фільме вырашыў зрабіць вобраз больш абагуленым і адмовіўся надаць экс-прэм’еру партрэтнае падабенства з брытанскім палітыкам. Паводле слоў Юэна Мак-Грэгара, фільм быў бы асуджаны на правал, калі б яго стваральнікі прыняліся выдаваць паказаныя падзеі за рэальныя ці паспрабавалі б зрабіць Адама Ланга як мага больш падобным на Блэра[12]. Па сваёй манеры трымацца і знешнім выглядзе герой Броснана шматлікім рэцэнзентам нагадаў хутчэй Рональда Рэйгана. Просталінейнасць кіраўніка дзяржавы, замаскіраваная прывабнай усмешкай, у рэцэнзента сайта «AllMovie» выклікала ў памяці вобраз Джорджа Буша-малодшага: «Сучаснае ўвасабленне банальнасці зла, чалавек без прынцыпаў, абмежаванай фантазіі і інтэлекту»[13]. У той жа час былы міністр замежных спраў сваёй знешнасцю нагадвае Робіна Кука (міністра, які не ладзіў з Блэрам па многіх пытаннях), а прамільгнуўшая на тэлеэкране віцэ-прэзідэнт ЗША — дзяржсакратара Кандалізу Райс[14].

Падбор акцёраўПравіць

На ролю «прывіда» першапачаткова быў зацверджаны Нікалас Кейдж, на ролю жонкі экс-прэм’ера — Цільда Суінтан[15].

СаўндтрэкПравіць

Прывід
Саўндтрэк Аляксандра Дэспла
Дата выпуску 23 лютага 2010[16]
Жанр Акадэмічная музыка
Працягласць 42:12[16]
Краіна   ЗША[17]
Лэйбл Varèse Sarabande[en]

Саўндтрэк да фільма «Прывід», напісаны французскім кампазітарам Аляксандрам Дэспла, быў выпушчаны 23 лютага 2010 года[16]. За музыку да фільма Дэспла быў адзначаны шэрагам кінематаграфічных узнагарод, у тым ліку прэміяй «Сезар» і «Еўрапейскай кінапрэміяй»[18].

Назва Працягласць
1. «The Ghost Writer» 1:41
2. «Rhinehart Publishing» 0:58
3. «Travel to the Island» 2:28
4. «Lang’s Memories» 1:43
5. «Chase on the Ferry» 2:31
6. «Suspicion» 2:49
7. «Investigation» 2:07
8. «Hidden Documents» 2:09
9. «The Old Man» 1:17
10. «In the Woods» 3:40
11. «Prints» 1:45
12. «The Predecessor» 2:28
13. «Pr Paul Emmett» 5:39
14. «Bicycle Ride» 1:52
15. «Lang and the CIA» 2:21
16. «The Truth About Ruth» 4:55
17. «The Ghost Writer (Reprise)» 1:49

Пракат і зборыПравіць

Прэм’ера фільма адбылася 12 лютага 2010 года ў межах конкурснай праграмы 60-га Берлінскага кінафестывалю[en][9]. Апроч таго фільм дэманстраваўся на кінафестывалях у Бялградзе (25 лютага), Ганконгу (27 сакавіка), Сіднеі (13 чэрвеня), Мельбурне (25 ліпеня), Токіа (27 кастрычніка)[9].

Упершыню карціна выйшла ў шырокі пракат у Германіі і нямецкамоўнай частцы Швейцарыі 18 лютага 2010 года[9]. Агулам у сусветным пракаце фільм сабраў больш за 60 мільёнаў долараў[1][19].

КрытыкаПравіць

Кінастужка была высока ацэнена кінакрытыкамі. Паводле дадзеных агрэгатара крытычных аглядаў «Rotten Tomatoes» сярод 199 рэцэнзентаў 166 далі станоўчую ацэнку фільму, што складае 83%[20]. На сайце прыводзіцца наступны кансэнсус крытыкаў:

Хаця яму можа не хапаць адкрыццяў, уласцівых найлепшым з фільмаў Паланскага, „Прывід“ выігрывае сваёй стыльнай рэжысурай, напружаным сцэнарыем і моцнай акцёрскай ігрой Юэна Мак-Грэгара[20]

Іншы агрэгатар крытычных аглядаў, «Metacritic», дае фільму ўсярэдненую ацэнку ў 77% на аснове 35 рэцэнзій[21].

Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых, адзначыўшы, што «гэты фільм з’яўляецца працай чалавека, які ведае, як здымаць трылер»[14].

УзнагародыПравіць

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 33 кінаўзнагародамі і яшчэ 55 намінацыямі[18].

Кінапрэмія / Кінафестываль Дата і месца Катэгорыя / Узнагарода Намінант Вынік Сп.
60-ы[en] Берлінскі кінафестываль 11—21.02.2010 «Залаты мядзведзь» Раман Паланскі Намінацыя [22]
«Сярэбраны мядзведзь» за найлепшую рэжысуру Раман Паланскі Перамога
10-я «Сусветная прэмія саўндтрэкаў» 23.10.2010 Кінакампазітар года Аляксандр Дэспла Перамога [23]
23-я «Еўрапейская кінапрэмія» 04.12.2010 Найлепшы еўрапейскі фільм «Прывід» Перамога [24][25]
Найлепшы еўрапейскі рэжысёр Раман Паланскі Перамога
Найлепшы еўрапейскі акцёр Юэн Мак-Грэгар Перамога
Найлепшы еўрапейскі сцэнарый Роберт Харыс, Раман Паланскі Перамога
Найлепшы еўрапейскі мантажор Эрвэ дэ Люз Намінацыя
Найлепшы еўрапейскі мастак-пастаноўшчык Альбрэхт Конрад Перамога
Найлепшы еўрапейскі кампазітар Аляксандр Дэспла Перамога
Прыз глядацкіх сімпатый за найлепшы еўрапейскі фільм «Прывід» Намінацыя
15-я[en] прэмія «Спадарожнік[en]» 19.12.2010 Найлепшы фільм — Драма[en] «Прывід» Намінацыя [26]
Найлепшы рэжысёр[en] Раман Паланскі Намінацыя
Найлепшы адаптаваны сцэнарый[en] Роберт Харыс, Раман Паланскі Намінацыя
Найлепшая мужчынская роля другога плана[en] Пірс Броснан Намінацыя
16-я[en] прэмія «Люм’ер[en]» 14.01.2011 Найлепшы фільм[en] «Прывід» Намінацыя [27]
Найлепшы рэжысёр[en] Раман Паланскі Перамога
Найлепшы сцэнарый[en] Роберт Харыс, Раман Паланскі Перамога
25-я[en] прэмія «Гоя» 13.02.2011 Найлепшы еўрапейскі фільм[en] «Прывід», Раман Паланскі Намінацыя [28]
36-я прэмія «Сезар» 25.02.2011 Найлепшы фільм[en] «Прывід» Намінацыя [29]
Найлепшая рэжысура[en] Раман Паланскі Перамога
Найлепшая адаптацыя[en] Роберт Харыс, Раман Паланскі Перамога
Найлепшая аператарская праца[en] Павел Эдэльман Намінацыя
Найлепшы мантаж[en] Эрвэ дэ Люз Перамога
Найлепшы гук[en] Жан-Мары Бландэль[fr], Thomas Desjonquieres, Dean Humphreys Намінацыя
Найлепшая музыка Аляксандр Дэспла Перамога
Найлепшая праца мастака пастаноўшчыка Альбрэхт Конрад Намінацыя
13-я[pl] Польская кінапрэмія «Арлы» 07.03.2011 Найлепшы еўрапейскі фільм «Прывід», Раман Паланскі Перамога [30]
16-я[en] прэмія «Імперыя[en]» 27.03.2011 Найлепшая актрыса[en] Алівія Уільямс Намінацыя [31]

ЗноскіПравіць

  1. 1,0 1,1 1,2 The Ghost Writer (2010). Сайт «Box Office Mojo». Праверана 5 красавіка 2020.
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 20 жніўня 2016.
  3. http://nmhh.hu/dokumentum/158992/2010_filmbemutatok_osszes.xlsx
  4. (unspecified title) Праверана 27 мая 2019.
  5. (unspecified title) Праверана 28 мая 2019.
  6. 6,0 6,1 6,2 https://web.archive.org/web/20200301180716/https://www.europeanfilmawards.eu/en_EN/film/the-ghost-writer.7832 Праверана 1 сакавіка 2020.
  7. 7,0 7,1 The Ghost Writer (2010) — IMDb (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 14 кастрычніка 2018.
  8. Gregg Kilday. Roman Polanski's 'Ghost' adds two (англ.) . «The Hollywood Reporter» (21 студзеня 2009). Праверана 8 сакавіка 2018.
  9. 9,0 9,1 9,2 9,3 The Ghost Writer — Release Info (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 14 кастрычніка 2018.
  10. Barbara Plett. How realistic is new Polanski film The Ghost? (англ.) . Сайт «BBC News» (19 сакавіка 2010). Праверана 2 жніўня 2020.
  11. Marc-André Lussier. The Ghost Writer: Polanski en mode thriller (фр.) . Сайт «La Presse» (13 сакавіка 2010). Праверана 2 жніўня 2020.
  12. Sheila Roberts. Ewan McGregor Interview, The Ghost Writer (англ.) . Сайт «MoviesOnline» (15 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2012. Праверана 11 мая 2011.
  13. Bruce Eder. The Ghost Writer (2010) — Review by Bruce Eder (англ.) . Сайт «AllMovie». Праверана 2 жніўня 2020.
  14. 14,0 14,1 Роджэр Эберт. The Ghost Writer (англ.) . Роджэр Эберт (24 лютага 2010). Праверана 27 сакавіка 2018.
  15. Michael Fleming. Cage, Brosnan see Polanski’s ‘Ghost’ (англ.) . Сайт «Variety» (25 чэрвеня 2008). Праверана 2 жніўня 2020.
  16. 16,0 16,1 16,2 The Ghost Writer Soundtrack (2010) (англ.) . Сайт «Soundtrack.Net». Праверана 14 кастрычніка 2018.
  17. Alexandre Desplat — The Ghost Writer (англ.) . Сайт «Discogs». Праверана 14 кастрычніка 2018.
  18. 18,0 18,1 The Ghost Writer — Awards (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 14 кастрычніка 2018.
  19. The Ghost Writer (2010) — JPBox Office (фр.) . Сайт «JPBox Office». Праверана 15 жніўня 2020.
  20. 20,0 20,1 The Ghost Writer (англ.) . Сайт «Rotten Tomatoes». Праверана 14 кастрычніка 2018.
  21. The Ghost Writer (англ.) . Сайт «Metacritic». Праверана 27 сакавіка 2018.
  22. Prizes & Honours 2010 (англ.) . Сайт «Берлінскага кінафестывалю». Праверана 10 сакавіка 2018.
  23. Alexandre Desplat wins Award for Film Composer and Best Film Score of the Year (англ.) . Сайт «Сусветнай прэміі саўндтрэкаў» (23 кастрычніка 2010). Праверана 18 мая 2020.
  24. European Film Academy: Nominations 2010 (англ.) . Сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Праверана 1 жніўня 2018.
  25. European Film Academy: Winners 2010 (англ.) . Сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Праверана 1 жніўня 2018.
  26. 2010 — Categories — International Press Academy (англ.) . Сайт «International Press Academy». Праверана 18 мая 2020.
  27. Fabien Lemercier. Of Gods and Men crowned Best Film at Lumières (англ.) . Сайт «Cineuropa». Праверана 2 жніўня 2020.
  28. Estas son las nominaciones de los Premios Goya 2011 (ісп.) . Сайт прэміі «Гоя». Праверана 18 мая 2020.
  29. The Ghost Writer (англ.) . Сайт кінапрэміі «Сезар». Праверана 10 сакавіка 2018.
  30. Orły: Laureaci wg roku – 2011 (польск.) . Сайт кінапрэміі «Арлы». Праверана 4 чэрвеня 2020.
  31. Simon Reynolds. In Full: Empire Awards 2011 Winners (англ.) . Сайт «Digital Spy» (27 сакавіка 2011). Праверана 2 жніўня 2020.

СпасылкіПравіць