Карл V (ісп.: Carlos I (V), лац.: Carolus V, нідэрл.: Karel V, ням.: Karl V., фр.: Charles V; 24 лютага 1500, Гент, Фландрыя — 21 верасня 1558, Юстэ, Эстрэмадура) — імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі, вядомы ў сваіх Іспанскіх уладаннях, як Карл I.

Карл V Габсбург
фр.: Charles de Habsbourg
манарх Арагона
2 лютага 1516 — 16 студзеня 1556
Папярэднік Фердынанд II Арагонскі
Пераемнік Філіп II Габсбург
кароль Кастыліі і Леона[d]
1516 — 26 студзеня 1556
Сумесна з Хуана I Вар’ятка
Папярэднік Філіп I Прыгожы
Пераемнік Філіп II Габсбург
імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
1519 — 26 студзеня 1556
Папярэднік Максіміліян I Габсбург
Пераемнік Фердынанд I Габсбург
кароль Сардзініі[d]
2 лютага 1516 — 16 студзеня 1556
Сумесна з Хуана I Вар’ятка
Нараджэнне 24 лютага 1500[1][2][…]
Смерць 21 верасня 1558[1][2][…] (58 гадоў)
Месца пахавання
Род Дом Гасбургаў у Іспаніі[d] і Габсбургі
Бацька Філіп I Прыгожы[3]
Маці Хуана I Вар’ятка[3]
Жонка Ізабела Партугальская[3][4]
Дзеці Філіп II Габсбург[3], Марыя Іспанская[3], Infante Fernando of Austria[d][5], Хуана Аўстрыйская[5], Ізабэла Кастыльская[d], Маргарыта Пармская, Тадэя Аўстрыйская[d] і Хуан Аўстрыйскі[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Дзейнасць манарх
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карл быў сынам Філіпа Прыгожага, герцага Бургундcкага і Хуаны, каралевы Кастыліі. Ён даводзіўся ўнукам каталіцкім манархам Іспаніі, Ізабеле, каралеве Кастыліі і Фердынанду, каралю Арагона, а таксама імператару Максіміліяну І.

Карл быў гаспадаром вялікай часткі Еўрапейскага кантынента ад 1519 года да часу свайго адрачэння ад трона ў 1556 годзе. У часы яго кіравання па Еўропе хадзіў жарт, што над яго ўладаннямі ніколі не заходзіла сонца, што мела рацыю, бо, ў той час калі ў Германіі пачыналася ноч, над яго ўладаннямі ў Амерыцы ўзыходзіла сонца. У вялічэзныя абшчары яго зямель уваходзілі Германія, Аўстрыя, Нідэрланды, Паўднёвая Італія, землі Арагона і Кастыліі, а таксама кастыльскія калоніі ў Амерыцы і Філіпінах. Можна казаць, што імперыя Карла V стала першай супер-дзяржавай свету.

Карл V адзначыўся ў гісторыі сваім заўзятым супрацьстаяннем рэлігійнай Рэфармацыі, якая пачалася 31 кастрычніка 1517 года з публікацыі «95 Тэзісаў» Марціна Лютэра, канфліктам з Францыяй і абаронай сваёй цёткі Кацярыны Арагонскай у яе метрыманіяльным дыспуце з Генрыхам VIII, каралём Англіі.

Біяграфія правіць

 
Бернарт ван Орлей. Малады Карл V. Луўр

Карл нарадзіўся ў 1500 годзе ў фламандcкім горадзе Гент. Культура і прыдворнае жыццё бургудcкіх Нідэрландаў у шмат чым паўплывала на яго жыццё. Нарадзіўшыся спадчынікам Бургундcкай дынастыі, нямецкіх Габсбургаў і іспанскіх Трастамара, Карл вольна размаўляў па-галандску, нямецку, іспанску, французску і італьянску. Яму прыпісваюць знакаміты выраз: «Я размаўляю па-іспанску з Богам, па-італьянску з жанчынамі, па-французску з мужчынамі і па-нямецку з маім канём».

Пры гэтым трэба дадаць, што яго роднымі мовамі былі французская і галандская, на якіх ён размаўляў з маленства. Іспанскую ён вывучыў у гады юнацтва, бо гэта была адна з умоў, якія былі пастаўлены перад ім іспанскімі Картэсамі, для атрымання іспанскай кароны. Нягледзячы на тое, што Іспанія з яе магутным флотам і войскам, яе багаццямі заакіянскіх калоній, была галоўнай часткай яго ўладанняў, ён ніколі не стаў абсалютным іспанцам і часта адчуваў сябе чужынцам.

Кіраванне правіць

 
Партрэт Карла V у крэсле працы Тыцыяна

Смерць Фердынанда дазволіла маладому Карлу атрымаць у спадчыну трон пад імем Карла I Кастыльскага і Арагонскага, і апошні стаў заснавальнікам іспанскай манархіі. Яго іспанская спадчына ўключала ўсе іспанскія набыцці ў Новым Свеце і ў Міжземнамор’е. Пасля смерці свайго бацькі ў 1506 годзе па лініі Габсбургаў Карл таксама атрымаў у спадчыну Нідэрланды і Франш-Кантэ, а таксама Фландрыю, дзе ён вырас. У 1519 годзе пасля смерці свайго дзеда Максіміліяна I Карл атрымаў у спадчыну землі Габсбургаў у Германіі і быў у тым жа годзе абраны імператарам Карлам V. Яго маці Хуана заставалася фармальна каралевай Кастыліі да сваёй смерці ў 1555 годзе, але з-за яе душэўнага здароўя і рызыкі, што яна можа прапанаваць кандыдатуру іншага манарха (што здарылася падчас паўстання камунерас), Карл трымаў яе ў няволі.

Такім чынам, імператар і кароль Карл стаў самым магутным чалавекам у хрысціянскім свеце  (англ.). Канцэнтрацыя ў адных руках такой вялікай улады вельмі хвалявала караля Францыі Францыска I, які апынуўся з усіх бакоў акружаны тэрыторыямі Габсбургаў. У 1521 годзе Францыск уварваўся ў іспанскія ўладанні ў Італіі і Навары  (англ.), пачаўшы другі этап франка-іспанскага канфлікту. Вайна завяршылася паражэннем Францыі, армія якой была разбіта пры Бікоцы (1522), Павіі (1525, дзе Францыск патрапіў у палон) і Ландрыяна  (англ.) (1529), пасля чаго Францыск вярнуў Мілан Іспаніі.

 
Тыцыян, Партрэт Карла V з яго сабакам, 1532-33. Палатно, алей, Музей Прада, Мадрыд

Перамога Карла пры Павіі (1525) стала нечаканасцю для многіх у Італіі і Германіі і выклікала заклапочанасць тым, што Карл можа атрымаць яшчэ большую ўладу, чым ён меў. Папа Клімент VII змяніў бок і адправіў свае сілы на дапамогу Францыі і найбольш моцным італьянскім дзяржавам супраць Імператара Габсбурга ў вайне Каньякскай лігі. У 1527 годзе з-за няздольнасці Карла своечасова расплаціцца з салдатамі яго армія ў Паўночнай Італіі збунтавалася і разрабавала Рым выключна з мэтай нажывы, вымусіўшы Клімента і будучых Папаў быць значна больш разважлівымі ў справах са свецкімі ўладамі: адмова Клемента ў 1533 годзе ў ануляванні шлюбу англійскага караля Генрыха VIII з Кацярынай Арагонскай (цёткай Карла) была прамым следствам яго нежадання псаваць адносіны з імператарам і, магчыма, падвяргаць сваю сталіцу рызыцы рабавання другі раз. Барселонскі мір, падпісаны Карлам і Папам у 1529 годзе, усталяваў больш цёплыя адносіны паміж двума лідарамі, што прывяло да таго, што Папа прызнаў Іспанію як абаронца каталіцкай веры і прызнаў Карла каралём Ламбардыі ў абмен на іспанскае ўварванне ў мяцежную Фларэнційскую рэспубліку.

 
Тыцыян. «Конны партрэт Карла V» (1548) быў напісаны ў гонар перамогі імператара над пратэстантамі ў бітве пры Мюльбергу (1547)

У 1543 годзе французскі кароль Францыск I абвясціў пра ўступленне ў беспрэцэндэнтны альянс з асманскім султанам Сулейманам Цудоўным для акупацыі кантралюемай Іспаніяй Ніцы сумесна з турэцкімі сіламі. Англійскі кароль Генрых VIII, які быў больш варожа настроены супраць Францыі, чым злы на імператара за перашкоду ў атрыманні разводу, далучыўся да Карла і ўварваўся ў Францыю. Нягледзячы на тое, што іспанская армія пацярпела разгромнае паражэнне ў бітве пры Чэрэзоле і здала Ніцу, з уступленнем у вайну Генрыха справы пайшлі значна лепш, і Францыя была вымушана падпісаць мір. Аўстрыйцы пад камандаваннем малодшага брата Карла Фердынанда працягнулі вайну з Асманскай імперыяй на ўсходзе. Пасля паражэння Францыі Карл узяўся за вырашэнне старога пытання: барацьбу са Шмалькальдэнскім саюзам.

У 1517 годзе пачалася Рэфармацыя ў Германіі. Карл, у сувязі са сваім становішчам імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі, наяўнасцю значных уладанняў уздоўж мяжы з Германіяй, а таксама блізкімі адносінамі з аўстрыйскімі Габсбургамі, быў зацікаўлены ў захаванні стабільнасці Свяшчэннай Рымскай імперыі. У Германіі ў 1524 годзе разгарэлася Сялянская вайна, якая да часу яе завяршэння ў 1526 годзе канчаткова разарыла краіну; Карл, нават знаходзячыся ўдалечыні ад Германіі, прыкладаў высілкі да захавання парадку і стабільнасці. Пасля Сялянскай вайны пратэстанты стварылі лігу для абароны ад імператара Карла. Пад абаронай Шмалькальдэнскай лігі пратэстанцкія дзяржавы здзейснілі шэраг дзеянняў у шкоду інтарэсам каталіцкай царквы, у тым ліку канфіскавалі некаторыя царкоўныя землі, і адмовіліся падпарадкоўвацца ўладзе імператара.

 
Карта ўладанняў Габсбургаў пасля бітвы пры Мюльбергу (1547), з Кембрыджскага атласа сучаснай гісторыі (1912); Землі Габсбургаў пазначаны зялёным колерам.

Магчыма, найбольш істотным стратэгічным фактарам для караля Іспаніі быў саюз Лігі з Францыяй, што перашкаджала яго імкненню падарваць пазіцыі Лігі ў Германіі. Паражэнне Францыска ў 1544 годзе дазволіла яму ануляваць саюз з пратэстантамі, і Карл скарыстаўся гэтай магчымасцю. Ён распачаў спробу правесці перамовы на Трыдэнцкім саборы ў 1545 годзе, але лідары пратэстантаў, пачуваючыся здраджанымі з-за пазіцыі, заняты каталікамі на Саборы, пачалі ваенныя дзеянні пад правадырствам Саксонскага курфюрста Морыца. У адказ Карл уварваўся ў Германію на чале змяшанай галандска-іспанскай арміі, разлічваючы вярнуць імператарскі аўтарытэт. Імператар асабіста нанёс разгромнае паражэнне пратэстантам у гістарычнай бітве пры Мюльбергу ў 1547 годзе. У 1555 годзе Карл падпісаў Аўгсбургскі рэлігійны мір з пратэстанцкімі дзяржавамі і аднавіў стабільнасць у Германіі на сваім прынцыпе cuius regio, eius religio («чыя ўлада, таго і рэлігія»), вельмі непапулярнага сярод іспанскага і італьянскага духавенства. З гэтага моманту ўдзел Карла ў рашэнні германскіх пытанняў умацавала ролю Іспаніі як гаранта бяспекі каталікоў Габсбургаў у Свяшчэннай Рымскай імперыі; прэцэдэнт узнік сям’ю дзесяцігоддзямі пазней, уцягванне ў вайну канчаткова пазбавіла Іспанію статусу наймацнейшай еўрапейскай дзяржавы.

Вайна з Асманскай імперыяй правіць

 
Джуліа Кловіа. «Карл V сярод зрынутых ворагаў»

У вобразе абаронцы хрысціянства (за што Карл атрымаў мянушку «Божы сцяганосцец») ён ваяваў супраць Турцыі. У канцы 1529 годзе турэцкія войскі аблажылі Вену, ужо маючы за спіной заваяваную Венгрыю. Але зіма прымусіла іх адступіць. У 1532 годзе гэтак жа ні з чым туркі сышлі з-пад крэпасці Кёсэг у заходняй Венгрыі. Выкарыстоўваючы перапынак у вайне, Карл у 1535 годзе адпраўляе флот да берагоў Туніса. Флот Карла ўзяў горад і вызваліў тысячы звернутых у рабства хрысціян. Тут была пабудавана крэпасць і пакінуты іспанскі гарнізон. Аднак гэта перамога была зведзена на нішто зыходам бітвы пры Прэвезе (у Эпіры) у 1538 годзе, калі хрысціянам супрацьстаяў нанова пабудаваны султанам Сулейманам I Цудоўным турэцкі флот. Цяпер туркі зноў панавалі ў Міжземным моры (да бітвы пры Лепанта ў 1571 годзе).

У 1541 годзе Карл спрабаваў з дапамогай флоту ўзяць Алжыр, але караблі раскідала па моры раптоўнай бурай. Карыстаючыся турэцка-персідскім канфліктам, у 1545 годзе Карл падпісаў з султанам перамір’е, а затым і мір (1547) тэрмінам на пяць гадоў. Габсбургам прыйшлося нават выплачваць Сулейману даніну, паколькі ён увесь час пагражаў уладанням Карла ў Іспаніі і Італіі, а таксама ў Аўстрыі.

Адрачэнне правіць

 
Europa regina  (англ.), якая асацыюецца з дамінаваннем Габсбургаў падчас кіравання Карла V.

У 1556 годзе Карл адрокся ад трона, сыйшоўшы ў кляштар Святога Юстына ў Экстрэмадуры. Нягледзячы на тое, што былы імператар не захаваў за сабой аніякай улады, ён, тым не менш, вёў інтэнсіўную перапіску і трымаў сябе ў курсе спраў імперыі. Пасля свайго адрачэння Карл пакінуў свайму сыну, Філіпу II Іспанскаму сваю Іспанскую імперыю, якая ўключала ў сябе саму Іспанію, Нідэрланды, Неапалітанскія землі і Іспанскія ўладанні ў Амерыцы. Брат імператара, Фердынанд атрымаў аўстрыйскія землі і тытул імператара.

Смерць правіць

Карл памёр 21 верасня 1558 года ад малярыі. Праз дваццаць шэсць гадоў пасля яго смерці яго рэшткі былі перавезеныя ў каралеўскі пантэон у Сан Ларэнса дэ Эль Эскарыял.

Шлюб і нашчадства правіць

 
Партрэт Ізабелы Партугальскай, Тыцыян

10 сакавіка 1526 года Карл ажаніўся са сваёй кузінай Ізабелай Партугальскай (іх маці Хуана і Марыя былі сёстрамі). Нягледзячы на тое, што іх шлюб быў дынастычны, Карл і Ізабела падзялялі шчырую прывязнасць адзін да аднаго. Іх шлюб быў адзін з першых блізкароднасных шлюбаў у дынастыі, якія ўрэшце прывялі род іспанскіх Габсбургаў да выраджэння і краху.

Іх дзеці:

  1. Філіп II, кароль Іспаніі (1527—1598)
  2. Марыя Іспанская (1528—1603). Муж — Максіміліян II, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
  3. Фердынанд (1530)
  4. Хуана Аўстрыйская (1535—1573). Муж — Жуан Мануэл, інфант Партугаліі
  5. Хуан (1537—1538)
  6. Хуан (1539)

Заўчасная смерць 36-гадовай Ізабелы 1 мая 1539 года пакінула Карла эмацыйна спустошаным. Пасля яе смерці імператар не насіў іншых колераў акрамя чорнага ў знак жалобы. Карл больш не ажаніўся, але меў шмат палюбоўніц, дзве з якіх нарадзілі яму дзяцей:

ад Іаханы Марыі ван дэр Гейнст:

ад Барбары Бломберг:

Зноскі

  1. а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. а б в г Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 20 мая 2020.
  3. а б в г д Kindred Britain
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. а б Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі правіць

  Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі (да Атона I — «рымскія імператары») (800—1806)
 
800 814 840 843 855 875 877 881 887 891
   Карл I Людовік I  —  Лотар I Людовік II Карл II  —  Карл III  —    
891 894 898 899 901 905 915 924 962 973 983
   Гвіда Ламберт Арнульф  —  Людовік III  —  Берэнгар I  —  Атон I Атон II   
983 996 1002 1014 1024 1027 1039 1046 1056 1084 1105 1111 1125 1133 1137 1155
    —  Атон III  —  Генрых II  —  Конрад II  —  Генрых III  —  Генрых IV  —  Генрых V  —  Лотар II  —    
1155 1190 1197 1209 1215 1220 1250 1312 1313 1328 1347 1355 1378 1410
   Фрыдрых I Генрых VI  —  Атон IV  —  Фрыдрых II  —  Генрых VII  —  Людовік IV  —  Карл IV  —    
1410 1437 1452 1493 1508 1519 1530 1556 1564 1576 1612 1619 1637
   Жыгімонт Фрыдрых III Максіміліян I Карл V Фердынанд I Максіміліян II Рудольф II Маціяс Фердынанд II   
1637 1657 1705 1711 1740 1742 1745 1765 1790 1792 1806
   Фердынанд III Леапольд I Іосіф I Карл VI  —  Карл VII Франц I Іосіф II Леапольд II Франц II   

Каралінгі — Саксонская дынастыя — Салічная дынастыя — Гогенштаўфены — Вітэльсбахі — Габсбургі