German Masters 2014 (снукер)
German Masters 2014 — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 29 студзеня па 2 лютага 2014 года на арэне Тэмпадром, у Берліне, Германія. Турнір стаў восьмым розыгрышам German Masters, заснаванага ў 1995 годзе і адноўленага ў 2011 годзе. Прызавы фонд турніру склаў €335,000 (на €35,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх €80,000 атрымаў пераможца (на €20,000 больш, чым у мінулым годзе).
German Masters 2014 | |
Сезон | 2013/2014 |
---|---|
Тэрміны | 29 студзеня — 2 лютага 2014 |
Арэна | Тэмпадром |
Горад | Берлін |
Краіна | Германія |
Арганізацыя | WPBSA |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | €335,000 |
Прызавыя пераможцы | €80,000 |
Мінулы чэмпіён | Алістэр Картэр |
Фінал | |
Пераможца | Дзін Цзюньхуэй |
Фіналіст | Джад Трамп |
Лік | 9:5 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 64 (+64) |
Колькасць матчаў | 62 (+64) |
Колькасць фрэймаў | 446 (+448) |
Колькасць соценных серый | 30 (+23) |
Найвышэйшая серыя | 143 (Майкл Холт) (кваліфікацыя: 147 (Дэчават Пумджаенг, |
←2013 ● German Masters ● 2015→ | |
Снукерны сезон 2013/2014 | |
←Shoot-Out | Адкрыты чэмпіянат Гдыні→ |
Турнір уключаў у сябе адзін кваліфікацыйны раўнд, які праходзіў на працягу двух дзён 11 і 12 снежня 2013 года (за паўтара месяцы да асноўнай стадыі) і ў якім гулялі ўсе 128 удзельнікаў (64 матчы). Пераможцы аўтаматычна траплялі ў асноўную стадыю, дзе, пачынаючы з 1/32 фіналу, гулялі на выбыванне. Турнір стаў першым розыгрышам German Masters, дзе ў асноўнай стадыі выступалі 64 удзельнікі (да гэтага асноўная стадыя заўсёды складалася з 32 гульцоў). Па гэтай прычыне ў першых раўндах (аж да чвэрцьфінальных паядынкаў) выкарыстоўвалася 8 гульнявых сталоў: 7 на «Вялікай арэне» і 1 на «Малой арэне».
У кваліфікацыйным раўндзе турніру было выканана два максімальныя брэйкі: Дэчават Пумджаенг зрабіў 101-ю серыю ў 147 ачкоў у гісторыі снукера ў матчы супраць Зака Сурэці, а на наступны дзень гэты вынік паўтарыў Гэры Уілсан, чыім праціўнікам быў Рыкі Уолдэн. Леташні чэмпіён турніру Алістэр Картэр уступіў у першым жа раўндзе тайскаму снукерысту Дэчавату Пумджаенгу з лікам 4:5, таксама як і фіналіст German Masters 2013 Марка Фу, які прайграў у першым матчы асноўнай стадыі Полу Дэвісану — 2:5. Шэсць з васьмі першых нумароў пасеву выбылі да трэцяга раўнда, уключаючы аўстралійца Ніла Робертсана (прайграў Цяню Пэнфэю — 1:5) і Марка Сэлбі (прайграў Курту Мэфліну — 3:5), якія займалі першыя месцы ў сусветным рэйтынгу і выбылі ў 1/16 фіналу, а таксама дзеючага чэмпіёна свету Роні О'Салівана, які ў кваліфікацыі саступіў тайцу Цепчае Ун-Нуху з лікам 4:5. Таксама ў другім крузе вылецеў двухразовы пераможца турніру Джон Хігінс, прайграўшы Дамініку Дэйлу — 3:5. Два гульца з топ-8 сеяных, якія прайшлі ў 1/8 фінала, Дзін Цзюньхуэй і Джад Трамп, дайшлі да фіналу першынства. Найвышэйшую серыю ў асноўнай стадыі турніру, 143 ачкі, зрабіў Майкл Холт у матчы 1/8 фіналу супраць Алана МакМануса з Шатландыі.
Пераможцам турніру стаў кітайскі снукерыст Дзін Цзюньхуэй, які абыграў на сваім шляху да тытула Кірэна Уілсана ў кваліфікацыі (5:2), Майка Дана (5:1), валійцаў Марка Уільямса і Дамініка Дэйла (5:1 і 5:3 адпаведна), Джо Пэры (5:2), Раяна Дэя (6:5) і Джада Трампа ў фінальным паядынку з лікам 9:5. Гэтая перамога стала дзясятым рэйтынгавым поспехам Дзіна, а таксама чацвёртым рэйтынгавым тытулам кітайца ў сезоне. Такім чынам, ён стаў першым гульцом, які выйграў больш за тры рэйтынгавыя першынствы, з сезона 1990/1991, калі сяміразовы чэмпіён свету шатландзец Стывен Хендры выйграў пяць турніраў рэйтынгавага ўзроўню.
Турнір
правіцьGerman Masters 2014 стаў восьмым розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1995 годзе пад назвай адкрытага чэмпіянату Германіі (англ.: German Open) і праходзіў да 1998 года. У 2011 годзе першынства было адноўлена і з таго часу праходзіць штогод. German Masters 2014 праходзіў на арэне Тэмпадром, у Берліне, Германія.[1][2]
German Masters 2014 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з’яўляўся сёмым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2013/2014.[3]
Матчы турніру гуляліся на васьмі сталах арэны Тэмпадром, уключаючы 7 сталоў на «Вялікай арэне» і 1 — на «Малой арэне», а кваліфікацыя спаборніцтва праходзіла амаль за паўтара месяцы да гэтага на арэне Метрадром у Барнслі, Англія.
Прызавыя грошы
правіцьПрызавы фонд турніру склаў €335,000, г.зн. на €35,000 больш, чым у мінулым годзе. Таксама на €20,000 у параўнанні з German Masters 2013 атрымаў пераможца турніру — €80,000. Акрамя таго, Дэчават Пумджаенг і Гэры Уілсан, якія зрабілі па максімальным брэйку ў кваліфікацыі, падзялілі паміж сабой £2,500[4][5]. Па правілах прыза за серыю ў 147 ачкоў абавязацельствы па выплаце прызавых за максімум бярэ на сябе турнір, у рамках якога была аформлена гэтая серыя.
Дасягненне | Прызавыя |
---|---|
Пераможца | |
Фіналіст | |
Паўфіналісты | |
Чвэрцьфіналісты | |
1/8 фіналу | |
1/16 фіналу | |
1/32 фіналу | |
Вышэйшы брэйк | |
Агульны прызавы фонд |
Рэйтынгавыя ачкі
правіцьGerman Masters 2014 меў мінімальна магчымае сярод паўнавартасных рэйтынгавых турніраў размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, пры якім пераможца атрымаў 5000 балаў. Аналагічнае размеркаванне ачкоў было толькі на адкрытых чэмпіянатах Аўстраліі, Індыі і Уэльса.[7]
Дасягненне | Ачкі |
---|---|
Пераможца | |
Фіналіст | |
Паўфіналісты | |
Чвэрцьфіналісты | |
1/8 фіналу | |
1/16 фіналу | |
1/32 фіналу | |
1/64 фіналу (квал.) |
Фармат турніру
правіцьНа German Masters 2014 прыняло ўдзел 128 гульцоў, з якіх 118 — удзельнікі мэйн-тура і 10 — аматары. Усе гульцы пачалі турнір з адзінага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне, які праходзіў на працягу двух дзён 11 і 12 снежня 2013 года (за паўтара месяцы да асноўнай стадыі) на арэне Метрадром у Барнслі, Англія. Першыя 64 сеяныя снукерысты гулялі супраць астатніх удзельнікаў. Такім чынам, у асноўную стадыю выйшла 64 гульцы (упершыню на German Masters).
64 пераможцы кваліфікацыйнага этапа гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы гульцоў топ-32 раней за 1/16 фіналу, гульцоў топ-16 раней за 1/8 фіналу, гульцоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, гульцоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу German Masters. Шэсць раўндаў асноўнай стадыі праходзілі на працягу пяці дзён (1/8 фіналу і чвэрцьфіналы ў адзін дзень) на арэне Тэмпадром у Берліне, Германія.
Стадыя | Тэрміны | КФ | НДП |
---|---|---|---|
Кваліфікацыйны раўнд | 11—12 снежня | 9 | 5 |
1/32 фіналу | 29—30 студзеня | 9 | 5 |
1/16 фіналу | 30 студзеня | 9 | 5 |
1/8 фіналу | 31 студзеня | 9 | 5 |
1/4 фіналу | 31 студзеня | 9 | 5 |
1/2 фіналу | 1 лютага | 11 | 6 |
Фінал | 2 лютага | 17 | 9 |
Кваліфікацыя
правіцьКваліфікацыйныя матчы
правіцьПасеў гульцоў на German Masters 2014 быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 9 снежня 2013 года (пасля чэмпіянату Вялікабрытаніі 2013 года)[10]. Першы і другі нумары пасеву атрымалі дзеючы чэмпіён (Алістэр Картэр) і чэмпіён свету (Роні О’Саліван) адпаведна.
Соценныя серыі
правіцьУ кваліфікацыі было выканана два максімальныя брэйкі. 11 снежня Дэчават Пумджаенг з Тайланда аформіў свой першы максімум у матчы супраць Зака Сурэці. На наступны дзень, 12 снежня, свой першы максімальны брэйк зрабіў англічанін Гэры Уілсан у паядынку супраць Рыкі Уолдэна. Гэтая серыя Уілсана стала 102-й максімальнай серыяй ў гісторыі снукера, а таксама пятай у сезоне 2013/2014 і шостай у 2013 годзе, уключаючы максімум Пумджаенга.[4][5]
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя брэйкі кожнага гульца[11].
Гулец | 100+ | Усе серыі 100+ |
---|---|---|
Гэры Уілсан | 2 | 147, 135 |
Дэчават Пумджаенг | 1 | 147 |
Алан МакМанус | 1 | 141 |
Сяа Гадун | 1 | 122 |
Дамінік Дэйл | 1 | 120 |
Мэцью Стывенс | 1 | 118 |
Напон Саенхам | 1 | 115 |
Марк Сэлбі | 1 | 115 |
Пітэр Эбдан | 1 | 113 |
Майкл Холт | 1 | 111 |
Ніл Робертсан | 1 | 111 |
Джад Трамп | 1 | 110 |
Джо Пэры | 1 | 109 |
Бары Хокінс | 1 | 107 |
Марк Кінг | 1 | 107 |
Энтані МакГіл | 1 | 106 |
Дэйв Харальд | 1 | 105 |
Робін Хал | 1 | 103 |
Рос М’юр | 1 | 102 |
Сэм Бэйрд | 1 | 101 |
Майкл Уайт | 1 | 100 |
Марка Фу | 1 | 100 |
Увогуле | 23 | Найвышэйшы брэйк: 147 (Гэры Уілсан, Дэчават Пумджаенг) |
Удзельнікі
правіцьУ асноўнай стадыі German Masters упершыню прыняло ўдзел 64 удзельнікі, што выйгралі матчы кваліфікацыйнага раўнда. Тры гульцы з першых шаснаццаці сеяных не патрапілі на турнір: Роні О’Саліван (2), Рыкі Уолдэн (13) і Роберт Мілкінс (15).[8]
Пераможца German Masters 2011 году Марк Уільямс з Уэльса прыняў удзел у восьмым (з васьмі) розыгрышы турніру, абнавіўшы такім чынам свой рэкордны паказчык.
Павелічэнне колькасці ўдзельнікаў выклікала таксама вялікую колькасць дэбютантаў турніру. У 2014 годзе на German Masters удзельнічаў 21 дэбютант: Лян Вэньбо (24), Майкл Уайт (32), Бэн Вуластан (34), Фергал О’Браен (35), Дэвід Гілберт (36), Марк Джойс (39), Лю Чуан (48), Джымі Робертсан (51), Цаа Юйпэн (56), Джэрард Грын (60), Цянь Пэнфэй (61), Адыт’я Мехта (62), Цепчая Ун-Нух (70), Джоэль Уолкер (85), Гэры Уілсан (87), Дэвід Морыс (88), Джэймі О’Ніл (91), Лі Хан (92), Напон Саенхам (99), Рачаёцін Ятарак (110) і Цаа Сіньлун (114).
Джон Хігінс з Шатландыі два разы станавіўся пераможцам турніру, які тады называўся адкрытым чэмпіянатам Германіі, у 1995 і 1997 гадах. Апроч яго, сярод удзельнікаў розыгрышу 2014 года чэмпіёнамі спаборніцтва былі Марк Уільямс у 2011 годзе і Алістэр Картэр у 2013 годзе.
Самым узроставым удзельнікам асноўнай стадыі German Masters 2014 года стаў 56-гадовы Стыў Дэвіс. Джымі Уайту падчас турніру быў 51 год, а Дэйву Харальду — 47. Самымі маладымі ўдзельнікамі German Masters 2014 сталі 18-гадовыя Рачаёцін Ятарук і Лука Брэсэль. Джоэлю Уолкеру падчас спаборніцтва было 19 гадоў, а Напону Саенхаму — 21.
Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах German Masters.
[12][13][14][15][16][17][18][19][20][21][22][23][24][25]
Леташні пераможца |
Чэмпіён свету |
Дэбютант турніру |
П | Р | Гулец | ДН | Дэбют | Найлепшы вынік | АС | М | В | П | %М | Ф | ВФ | ПФ | %Ф | 50+[у 1] | 100+[у 1] | НС[у 1] | Ф/50+[у 1] | Ф/100+[у 1] | ПГ (£)[у 2] |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | 17 | Алістэр Картэр | 25.07.1979 | 2011 | Перамога (2013) | 3 | 8 | 6 | 2 | 75 % | 69 | 40 | 29 | 58 % | 23 | 3 | 129 | 3 | 23 | 60,341 |
3 | 1 | Ніл Робертсан | 11.02.1982 | 2011 | Паўфінал (2013) | 3 | 7 | 4 | 3 | 57,1 % | 51 | 27 | 24 | 52,9 % | 11 | 1 | 141 | 4,64 | 51 | 22,064 |
4 | 2 | Марк Сэлбі | 19.06.1983 | 2011 | Фінал (2011) | 3 | 11 | 8 | 3 | 72,7 % | 88 | 52 | 36 | 59,1 % | 26 | 4 | 114 | 3,38 | 22 | 40,563 |
5 | 3 | Дзін Цзюньхуэй | 01.04.1987 | 2011 | Чвэрцьфінал (2011) | 3 | 6 | 3 | 3 | 50 % | 41 | 22 | 19 | 53,7 % | 19 | 3 | 124 | 2,16 | 13,67 | 14,601 |
6 | 4 | Джад Трамп | 20.08.1989 | 2011 | Чвэрцьфінал (2012) | 3 | 5 | 2 | 3 | 40 % | 38 | 20 | 18 | 52,6 % | 12 | 1 | 111 | 3,17 | 38 | 13,042 |
7 | 5 | Стывен Магуайр | 13.03.1981 | 2011 | Фінал (2012) | 3 | 9 | 6 | 3 | 66,6 % | 66 | 40 | 26 | 60,6 % | 27 | 5 | 130 | 2,44 | 13,2 | 34,954 |
8 | 6 | Бары Хокінс | 23.04.1979 | 2012 | Паўфінал (2013) | 2 | 5 | 3 | 2 | 60 % | 38 | 23 | 15 | 60,5 % | 15 | 4 | 122 | 2,53 | 9,5 | 18,299 |
9 | 7 | Сцюарт Бінэм | 21.05.1976 | 2012 | 1/8 фіналу (2012) | 2 | 3 | 1 | 2 | 33,3 % | 21 | 8 | 13 | 38,1 % | 7 | 1 | 128 | 3 | 21 | 8,652 |
10 | 8 | Шон Мёрфі | 10.08.1982 | 2011 | Паўфінал (2012) | 3 | 9 | 6 | 3 | 66,6 % | 71 | 36 | 35 | 50,7 % | 24 | 5 | 133 | 2,96 | 14,2 | 25,369 |
11 | 9 | Марка Фу | 08.01.1978 | 2011 | Фінал (2013) | 2 | 8 | 6 | 2 | 75 % | 70 | 40 | 30 | 57,1 % | 23 | 6 | 142 | 3,04 | 11,67 | 41,681 |
12 | 10 | Марк Ален | 22.02.1986 | 2011 | 1/8 фіналу (2012, 2013) | 3 | 5 | 2 | 3 | 40 % | 37 | 16 | 21 | 43,2 % | 11 | 1 | 100 | 3,36 | 37 | 12,064 |
14 | 12 | Джон Хігінс | 18.05.1975 | 1995 | Перамога (1995, 1997) | 6 | 18 | 15 | 3 | 83,3 % | 148 | 92 | 56 | 62,2 % | 51 | 6 | 143 | 2,9 | 24,67 | 114,554 |
16 | 14 | Марк Дэвіс | 12.08.1972 | 1996 | Чвэрцьфінал (1996) | 2 | 4 | 2 | 2 | 50 % | 24 | 12 | 12 | 50 % | 3 | 0 | 97 | 8 | — | 13,685 |
17 | 15 | Джо Пэры | 13.08.1974 | 2011 | Чвэрцьфінал (2011) | 3 | 6 | 3 | 3 | 50 % | 42 | 19 | 23 | 45,2 % | 11 | 3 | 103 | 3,82 | 14 | 16,454 |
18 | 16 | Грэм Дот | 12.05.1977 | 1997 | Паўфінал (2011) | 4 | 9 | 5 | 4 | 55,6 % | 67 | 38 | 29 | 56,7 % | 27 | 3 | 140 | 2,48 | 22,33 | 26,143 |
19 | 18 | Марк Уільямс | 21.03.1975 | 1995 | Перамога (2011) | 7 | 17 | 11 | 6 | 64,7 % | 127 | 73 | 54 | 57,5 % | 43 | 6 | 140 | 2,95 | 21,17 | 79,133 |
20 | 19 | Мэцью Стывенс | 11.09.1977 | 2011 | Чвэрцьфінал (2012, 2013) | 3 | 7 | 4 | 3 | 57,1 % | 50 | 28 | 22 | 56 % | 14 | 0 | 89 | 3,57 | — | 20,257 |
21 | 20 | Майкл Холт | 07.08.1978 | 2013 | Чвэрцьфінал (2013) | 1 | 3 | 2 | 1 | 66,6 % | 21 | 12 | 9 | 57,1 % | 5 | 1 | 144 | 4,2 | 21 | 7,826 |
22 | 21 | Раян Дэй | 23.03.1980 | 2011 | 1/16 фіналу (2011, 2012) | 2 | 2 | 0 | 2 | 0 % | 14 | 4 | 10 | 28,6 % | 2 | 1 | 142 | 7 | 14 | 7,580 |
23 | 22 | Пітэр Эбдан | 27.08.1970 | 1995 | 1/8 фіналу (1995, 2011) | 6 | 8 | 2 | 6 | 25 % | 59 | 24 | 35 | 40,7 % | 10 | 2 | 110 | 5,9 | 29,5 | 22,571 |
24 | 23 | Лян Вэньбо | 05.03.1987 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 2,565 |
25 | 25 | Марк Кінг | 28.03.1974 | 1995 | 1/8 фіналу (1995, 2013) | 3 | 5 | 2 | 3 | 40 % | 36 | 18 | 18 | 50 % | 6 | 1 | 105 | 6 | 36 | 14,569 |
26 | 26 | Сяа Гадун | 10.02.1989 | 2013 | 1/16 фіналу (2013) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0 % | 9 | 4 | 5 | 44,4 % | 1 | 0 | 65 | 9 | — | 2,391 |
27 | 27 | Том Форд | 17.08.1983 | 2012 | 1/16 фіналу (2012) | 1 | 2 | 1 | 1 | 50 % | 15 | 9 | 6 | 60 % | 6 | 1 | 100 | 2,5 | 15 | 5,690 |
28 | 28 | Эндру Хігінсан | 13.12.1977 | 2011 | 1/8 фіналу (2013) | 3 | 4 | 1 | 3 | 25 % | 29 | 13 | 16 | 44,8 % | 6 | 1 | 140 | 4,83 | 29 | 10,189 |
29 | 29 | Дамінік Дэйл | 29.12.1971 | 2011 | 1/8 фіналу (2011) | 2 | 2 | 0 | 2 | 0 % | 14 | 4 | 10 | 28,6 % | 3 | 0 | 98 | 4,67 | — | 9,483 |
31 | 31 | Маркус Кэмбэл | 22.09.1972 | 2012 | 1/16 фіналу (2012, 2013) | 2 | 2 | 0 | 2 | 0 % | 12 | 2 | 10 | 16,7 % | 1 | 0 | 58 | 12 | — | 8,522 |
32 | 32 | Майкл Уайт | 05.07.1991 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 1,250 |
33 | 33 | Кен Доэрці | 17.09.1969 | 1995 | Фінал (1995) | 6 | 16 | 10 | 6 | 62,5 % | 125 | 64 | 61 | 51,2 % | 37 | 4 | 127 | 3,38 | 31,25 | 55,457 |
34 | 34 | Бэн Вуластан | 14.05.1987 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 1,304 |
35 | 35 | Фергал О’Браен | 08.03.1972 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 6,184 |
36 | 36 | Дэвід Гілберт | 12.06.1981 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
37 | 37 | Джэк Лісоўскі | 25.06.1991 | 2011 | 1/16 фіналу (2011) | 1 | 2 | 1 | 1 | 50 % | 14 | 7 | 7 | 50 % | 5 | 0 | 70 | 2,8 | — | 3,151 |
39 | 39 | Марк Джойс | 11.08.1983 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 1,304 |
40 | 40 | Джэймі Бёрнэт | 16.09.1975 | 1996 | Чвэрцьфінал (1997) | 3 | 5 | 2 | 3 | 40 % | 38 | 18 | 20 | 47,4 % | 8 | 0 | 94 | 4,75 | — | 12,561 |
41 | 41 | Энтані МакГіл | 05.02.1991 | 2011 | 1/16 фіналу (2011) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0 % | 6 | 1 | 5 | 16,7 % | 1 | 0 | 52 | 6 | — | 4,401 |
42 | 42 | Энтані Хэмілтан | 29.06.1971 | 1996 | Чвэрцьфінал (1997) | 5 | 10 | 5 | 5 | 50 % | 74 | 35 | 39 | 47,3 % | 15 | 4 | 127 | 4,93 | 18,5 | 25,910 |
43 | 43 | Алан МакМанус | 21.01.1971 | 1995 | Паўфінал (1995) | 4 | 8 | 4 | 4 | 50 % | 60 | 31 | 29 | 51,7 % | 15 | 0 | 78 | 4 | — | 25,790 |
48 | 49 | Лю Чуан | 06.06.1990 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 2,554 |
49 | 50 | Род Лоўлер | 12.07.1971 | 1995 | Чвэрцьфінал (1995) | 1 | 3 | 2 | 1 | 66,6 % | 20 | 13 | 7 | 65 % | 4 | 0 | 77 | 5 | — | 10,184 |
50 | 51 | Курт Мэфлін | 08.08.1983 | 2013 | 1/8 фіналу (2013) | 1 | 2 | 1 | 1 | 50 % | 17 | 8 | 9 | 47,1 % | 6 | 1 | 115 | 2,83 | 17 | 3,913 |
51 | 52 | Джымі Робертсан | 03.03.1986 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 1,261 |
53 | 54 | Дэйв Харальд | 09.12.1966 | 1995 | Чвэрцьфінал (1996) | 4 | 6 | 2 | 4 | 33,3 % | 47 | 22 | 25 | 46,8 % | 12 | 3 | 122 | 3,92 | 15,67 | 14,877 |
54 | 55 | Пітэр Лайнс | 11.12.1969 | 2013 | 1/8 фіналу (2013) | 1 | 2 | 1 | 1 | 50 % | 16 | 8 | 8 | 50 % | 3 | 0 | 56 | 5,33 | — | 7,793 |
56 | 57 | Цаа Юйпэн | 27.10.1990 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
57 | 58 | Стыў Дэвіс | 22.08.1957 | 1995 | 1/8 фіналу (1995, 1996) | 4 | 6 | 2 | 4 | 33,3 % | 43 | 19 | 24 | 44,2 % | 5 | 1 | 121 | 8,6 | 43 | 15,466 |
58 | 59 | Джымі Уайт | 02.05.1962 | 1995 | 1/8 фіналу (1997) | 4 | 5 | 1 | 4 | 20 % | 34 | 12 | 22 | 35,3 % | 3 | 0 | 97 | 11,33 | — | 15,404 |
59 | 60 | Дэчават Пумджаенг | 11.07.1978 | 2013 | 1/16 фіналу (2013) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0 % | 7 | 2 | 5 | 28,6 % | 0 | 0 | 40 | — | — | 2,391 |
60 | 61 | Джэрард Грын | 12.11.1973 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 2,726 |
61 | 62 | Цянь Пэнфэй | 16.08.1987 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 1,304 |
62 | 63 | Адыт’я Мехта | 31.10.1985 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
63 | 64 | Майк Дан | 20.11.1971 | 2012 | Уайлдкард раўнд (2012) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0 % | 8 | 3 | 5 | 37,5 % | 2 | 1 | 102 | 4 | 8 | 3,790 |
70 | 71 | Цепчая Ун-Нух | 18.04.1985 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 1,304 |
71 | 72 | Лука Брэсэль | 08.03.1995 | 2011 | Уайлдкард раўнд (2011) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0 % | 7 | 2 | 5 | 28,6 % | 0 | 0 | — | — | — | 0 |
73 | 74 | Пол Дэвісан | 01.10.1971 | 2012 | 1/16 фіналу (2012) | 1 | 2 | 1 | 1 | 50 % | 13 | 6 | 7 | 46,2 % | 2 | 0 | 78 | 6,5 | — | 3,125 |
84 | 85 | Дэніэл Уэлс | 21.07.1988 | 2011 | 1/16 фіналу (2011) | 1 | 2 | 1 | 1 | 50 % | 14 | 7 | 7 | 50 % | 5 | 0 | 96 | 2,8 | — | 1,304 |
85 | 86 | Джоэль Уолкер | 16.03.1994 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
87 | 89 | Гэры Уілсан | 11.08.1985 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
88 | 90 | Дэвід Морыс | 27.11.1988 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
91 | 95 | Джэймі О’Ніл | 19.08.1986 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
92 | 96 | Лі Хан | 04.10.1990 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
99 | 104 | Напон Саенхам | 15.07.1992 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
110 | 116 | Рачаёцін Ятарак | 13.12.1995 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
114 | 121 | Цаа Сіньлун | 16.08.1981 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
Рэферы
правіцьМатчы асноўнай стадыі German Masters 2014 абслугоўвала 15 рэферы. Упершыню ў гісторыі снукера ўсе чвэрцьфінальныя матчы прафесійнага турніру абслугоўваліся нямецкімі рэферы: Тэа Сэлбярцінгерам, Торстэнам Мюлерам, Інгам Шмітам і Майке Кеслер.
Рэферы | Матчы, якія абслугоўваў |
---|---|
Ян Вярхаас | Фінал |
Марсэль Экарт | Паўфінал, 1 матч 1/8 фіналу, 1 матч 1/16 фіналу і 3 матча 1/32 фіналу |
Эйрыян Уільямс | Паўфінал |
Майке Кеслер | Чвэрцьфінал, 1 матч 1/8 фіналу, 1 матч 1/16 фіналу і 3 матча 1/32 фіналу |
Інга Шміт | Чвэрцьфінал, 1 матч 1/8 фіналу, 1 матч 1/16 фіналу і 2 матча 1/32 фіналу |
Торстэн Мюлер | Чвэрцьфінал, 1 матч 1/8 фіналу, 2 матча 1/16 фіналу і 1 матч 1/32 фіналу |
Тэа Сэлбярцінгер | Чвэрцьфінал, 1 матч 1/8 фіналу, 2 матча 1/16 фіналу і 1 матч 1/32 фіналу |
Юрген Грусон | 1 матч 1/8 фіналу, 1 матч 1/16 фіналу і 1 матч 1/32 фіналу |
Алекс Крыжан | 1 матч 1/8 фіналу, 1 матч 1/16 фіналу і 3 матча 1/32 фіналу |
Хільдэ Моэнс | 1 матч 1/8 фіналу, 1 матч 1/16 фіналу і 3 матча 1/32 фіналу |
Ніка Дэ Вос | 1 матч 1/16 фіналу і 3 матча 1/32 фіналу |
Ян Шырс | 1 матч 1/16 фіналу і 3 матча 1/32 фіналу |
Аліўе Мартэль | 2 матча 1/16 фіналу і 2 матча 1/32 фіналу |
Бэн Уільямс | 1 матч 1/16 фіналу і 3 матча 1/32 фіналу |
Грэг Канілья | 1 матч 1/16 фіналу і 3 матча 1/32 фіналу |
Ход турніру
правіцьЗняўся: Цаа Сіньлун (114)
Яшчэ да пачатку гульняў асноўнай стадыі German Masters стаў вядомы першы ўдзельнік другога круга: ім стаў валіец Раян Дэй, супернік якога, кітайскі снукерыст Цаа Сіньлун, зняўся з турніру.
Першы дзень (29 студзеня)
правіцьВыбылі: Джымі Уайт (58), Лі Хан (92), Рачаёцін Ятарак (110), Марка Фу (11), Алістэр Картэр (1), Маркус Кэмбэл (31), Адыт’я Мехта (62), Бэн Вуластан (34), Том Форд (27), Майк Дан (63), Джымі Робертсан (51), Дэвід Морыс (88), Майкл Уайт (32), Дэвід Гілберт (36), Сцюарт Бінэм (9), Цепчая Ун-Нух (70), Лю Чуан (48), Джэрард Грын (60), Лука Брэсэль (71), Эндру Хігінсан (28), Марк Ален (12), Стыў Дэвіс (57), Пітэр Эбдан (23)
29 студзеня ў Берліне на арэне «Тэмпадром» прайшло 23 матчы (з 31) першага раўнда German Masters. Гульні праходзілі за васьмю сталамі на працягу трох сесій. Першым завершаным паядынкам стала знішчальнае паражэнне шасціразовага фіналіста чэмпіянату свету 51-гадовага Джымі Уайта, які саступіў кітайцу Сяа Гадуну з лікам 1:5. Акрамя таго, у першай жа сесіі адбылося дзве сенсацыі — з турніру выбылі леташнія фіналісты: Алістэр Картэр і Марка Фу. Ганконгец саступіў Полу Дэвісану з лікам 2:5, а дзеючы чэмпіён турніру прайграў у вырашальнай партыі тайцу Дэчавату Пумджаенгу — 4:5. Дзевятнадцацігадовы англічанін Джоэль Уолкер вырваў перамогу ў індыйскага гульца Адыт'і Мехты, саступаючы па ходу матча 0:3 і 2:4. У другой сесіі ўпэўненыя перамогі атрымалі фаварыты турніру — Марк Сэлбі і Дзін Цзюньхуэй, якія займалі другі і трэці радкі сусветнага рэйтынга адпаведна. Марк абыграў Джымі Робертсана, а Дзін — Майка Дана (абодва з лікам 5:1). Пераможца турніру 2011 года Марк Уільямс таксама прайшоў у другі круг, перайграўшы ірландца Дэвіда Морыса — 5:1. А ў матчы, які завяршыўся апошнім у сесіі, сёмы нумар рэйтынга Сцюарт Бінэм саступіў Пітэру Лайнсу з лікам 3:5. У трэцяй сесіі пуцёўкі ў другі раўнд атрымалі лідар сусветнага рэйтынга Ніл Робертсан з Аўстраліі, які перамог кітайца Лю Чуана з лікам 5:1, зрабіўшы свой 78-ы сэнчуры брэйк у сезоне, і двухразовы пераможца турніру Джон Хігінс, які атрымаў перамогу над паўночнаірландцам Джэрардам Грынам — 5:2. Суайчыннік Грына Марк Ален, які займаў дзясяты радок у рэйтынга, саступіў 22-гадоваму шатландцу Энтані МакГілу з лікам 3:5[8][26][27].
Другі дзень (30 студзеня)
правіцьВыбылі: Дэніэл Уэлс (84), Напон Саенхам (99), Кен Доэрці (33), Джэймі О’Ніл (91), Фергал О’Браен (35), Марк Джойс (39), Цаа Юйпэн (56), Дэйв Харальд (53), Марк Уільямс (19), Ніл Робертсан (3), Джэк Лісоўскі (37), Пітэр Лайнс (54), Джоэль Уолкер (85), Бары Хокінс (8), Дэчават Пумджаенг (59), Марк Кінг (25), Энтані МакГіл (41), Грэм Дот (18), Гэры Уілсан (87), Джон Хігінс (14), Марк Сэлбі (4), Стывен Магуайр (7), Пол Дэвісан (73), Мэцью Стывенс (20)
Другі дзень, як і першы, складаўся з трох сесій за васьмю сталамі. У першай сесіі было згуляна восем пакінутых матчаў першага раўнда, сярод якіх 3 паядынкі з удзелам гульцоў топ-16. Хутка завяршылася сустрэча паміж шостым сеяным Джадам Трампам і Напонам Саенхамам з Тайланда: англічанін атрымаў перамогу з лікам 5:1. Не менш упэўнена завяршылі свае матчы сёмы і дзесяты нумары пасеву Стывен Магуайр з Шатландыі і Шон Мёрфі. Магуайр абыграў Марка Джойса, а Мёрфі — фіналіста першага адкрытага чэмпіянату Германіі Кена Доэрці (абодва з лікам 5:1). Чвэрцьфіналіст двух апошніх розыгрышаў турніру — Мэцью Стывенс з Уэльса — таксама прайшоў у другі круг, перайграўшы ірландца Фергала О'Браена — 5:1. У другой і трэцяй сесіях была згуляна стадыя 1/16 фіналу. Першым гульцом, які выйшаў ў трэці раўнд, стаў кітайскі снукерыст Дзін Цзюньхуэй, які выйграў ужо тры рэйтынгавыя турніры ў сезоне 2013/2014. Кітаец адолеў двухразовага чэмпіёна свету 38-гадовага Марка Уільямса з лікам 5:1. У трэцім фрэйме Дзін спрабаваў зрабіць максімальны брэйк, але дапусціў памылку на чорным шары, набраўшы 89 ачкоў. Іншы кітайскі гулец, Цянь Пэнфэй, здолеў здзейсніць сенсацыю, нанёсшы сакрушальнае паражэнне аўстралійцу Нілу Робертсану, які займаў першы радок у рэйтынгу (5:1). 43-гадовы шатландзец Алан МакМанус, саступаючы 0:2, здолеў выйграць пяць фрэймаў запар у маладога англічаніна Джэка Лісоўскі і таксама выйшаў у 1/8 фіналу. Валіец Раян Дэй, саступаючы ў ліку 1:4, выйграў чатыры партыі і нанёс паражэнне шостаму нумару сусветнага рэйтынгу Бары Хокінсу. Чацвёрты нумар сусветнага рэйтынга Джад Трамп, які ўжо выйграў адзін матч у гэты дзень, усухую абыграў свайго суайчынніка Марка Кінга — 5:0. Валійскі снукерыст Дамінік Дэйл, які незадоўга да German Masters выйграў запрашальны турнір Shoot-Out, абгуляў чатырохразовага чэмпіёна свету Джона Хігінса з Шатландыі. Ведучы ў ліку 4:0, Дэйл выпусціў тры фрэймы запар, але здолеў вырваць перамогу ў доўгай пятай партыі і прайсці ў трэці круг. Услед за Нілам Робертсанам з турніру выбыў і другі нумар рэйтынга Марк Сэлбі, які прайграў з лікам 3:5 Курту Мэфліну, які прадстаўляў Нарвегію. Лян Вэньбо з Кітая аказаўся мацнейшым за шатландца Стывена Магуайра — 5:3. Апошнім матчам, які завяршыўся ў другі дзень, стала сустрэча паміж фіналістамі чэмпіянату свету 2005 года — Шонам Мёрфі і Мэцью Стывенсам. Брэйкі ў 92 і 70 ачкоў дапамаглі валійцу выйсці наперад з лікам 4:1, але Мёрфі, здзейсніўшы выдатны камбэк з чатырох партый, давёў матч да перамогі з лікам 5:4 і выйшаў у 1/8 фіналу на Джада Трампа. Такім чынам, пасля двух гульнявых дзён на турніры засталося толькі тры гульцы з топ-8 сусветнага рэйтынга: Дзін Цзюньхуэй ,Джад Трамп і Шон Мёрфі.[28][29][30]
Трэці дзень (31 студзеня)
правіцьВыбылі: Курт Мэфлін (50), Лян Вэньбо (24), Джэймі Бёрнэт (40), Дамінік Дэйл (29), Шон Мёрфі (10), Алан МакМанус (43), Энтані Хэмілтан (42), Цянь Пэнфэй (61), Майкл Холт (21), Джо Пэры (17), Сяа Гадун (26), Марк Дэвіс (16)
Трэці гульнявы дзень на German Masters 2014 уключаў у сябе матчы трэцяга раўнда, якія праходзілі на васьмі сталах у першай сесіі, а таксама чвэрцьфінальныя матчы ў другой сесіі. Курт Мэфлін, які абыграў Марка Сэлбі, не здолеў навязаць барацьбу англічаніну Джо Пэры, выйграўшы толькі адну партыю. Чатырнаццаты нумар сусветнага рэйтынга Марк Дэвіс таксама прайшоў у чвэрцьфінал, абыграўшы кітайскага снукерыста Ляна Вэньбо — 5:2. Пяты сеяны турніру Дзін Цзюньхуэй няўпэўнена пачаў матч супраць валійца Дамініка Дэйла, які здолеў давесці лік да 3:1, але, узяўшы сябе ў рукі, выйграў чатыры партыі адна за адной і пуцёўку ў чвэрцьфінал. Адзіным матчам раўнда, дзе перасекліся два гульцы з топ-16, стаў паядынак паміж англічанамі Шонам Мёрфі і Джадам Трампам. Маладзейшы снукерыст узяў верх з лікам 5:2. У матчы супраць шатландца Алана МакМануса дваццаць першы сеяны Майкл Холт выканаў найвышэйшы брэйк турніру ў 143 ачкі, перасягнуўшы рэзультат кітайца Сяа Гадуна ў 138 балаў, а таксама ўпэўнена атрымаў перамогу — 5:2. Адзіным паядынкам 1/8 фіналу, які звёўся да вырашальнага фрэйма, стала сустрэча паміж 49-м сеяным турніру Родам Лоўлерам і 61-м — Цянем Пэнфэем. Кітайскі гулец, які за дзень да гэтага разграміў лідара сусветнага рэйтынгу Ніла Робертсана, саступіў матч на апошнім ружовым шары і ня здолеў выйсці ў чвэрцьфінальную стадыю. У другой сесіі кожны з гульцоў павінен быў згуляць другі матч за дзень. Першым снукерыстам, які выйшаў у паўфінал, стаў англічанін Джад Трамп, які не аддаў ніводнай партыі свайму суайчынніку дваццатаму нумару рэйтынга Майклу Холту і выйграў матч з лікам 5:0 усяго за 63 хвіліны. Яшчэ адзін гулец з топ-8 Дзін Цзюньхуэй таксама выйшаў у 1/2 фіналу, абыграўшы семнаццатага сеянага Джо Пэры з лікам 5:2 з вышэйшай брэйкам у 107 балаў. 22-і нумар пасеву Раян Дэй з Уэльса выйшаў у свой першы рэйтынгавы паўфінал з 2009 года, атрымаўшы перамогу над кітайцам Сяа Гадунам — 5:2. Апошнім паўфіналістам турніру стаў 42-гадовы Род Лоўлер, які ўпершыню з 1996 года выйшаў у паўфінал рэйтынгавага турніру. У чвэрцьфінальным матчы, які доўжыўся больш за тры з паловай гадзіны, Лоўлер перайграў Марка Дэвіса на апошніх каляровых шарах у вырашальным фрэйме. Род бліскучым ударам забіў апошні руды, да якога дадаў сіні і ружовы шары, і выйшаў у 1/2 фіналу на Джада Трампа.[31][32]
Матчы 1/8 фіналу | ||
Джо Пэры (17) Англія |
5:1 | Курт Мэфлін (50) Нарвегія |
21:102 (102), 63:52 (57), 68:55, 79:28 (74), 91:1 (88), 12:0 | ||
Марк Дэвіс (16) Англія |
5:2 | Лян Вэньбо (24) Кітай |
74:1, 68:24, 60:69 (57 Дэвіс, 55 Лян), 94:28 (88), 106:7 (55, 51), 0:129 (89), 71:1 (71) | ||
Сяа Гадун (26) Кітай |
5:1 | Джэймі Бёрнэт (40) Шатландыя |
72:7 (64), 105:8 (67), 0:67 (60), 136:0 (130), 62:47, 127:0 (114) | ||
Дзін Цзюньхуэй (5) Кітай |
5:3 | Дамінік Дэйл (29) Уэльс |
0:67 (65), 20:81, 79:20, 40:79 (56), 81:0 (81), 62:53, 68:6, 85:0 (85) | ||
Джад Трамп (6) Англія |
5:2 | Шон Мёрфі (10) Англія |
77:28 (63), 40:60, 69:27, 71:33 (56), 5:73, 106:14 (96), 52:34 | ||
Майкл Холт (21) Англія |
5:2 | Алан МакМанус (43) Шатландыя |
97:0 (97), 62:45, 21:89, 143:0 (143), 67:38 (51), 0:87 (58), 70:29 (59) | ||
Энтані Хэмілтан (42) Англія |
3:5 | Раян Дэй (22) Уэльс |
36:86, 0:78 (59), 82:15, 10:66 (50), 4:76 (54), 91:0 (84), 64:19, 26:75 (65) | ||
Цянь Пэнфэй (61) Кітай |
4:5 | Род Лоўлер (49) Англія |
0:131 (91), 43:71 (52), 1:70 (52), 51:72, 96:33, 56:9, 136:0 (108), 62:13, 43:67 |
31 студзеня. Рэферы: Тэа Сэлбертынгер | ||
Джад Трамп (6) Англія |
5:0 | Майкл Холт (21) Англія |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
59:33, 73:13 (61), 82:0 (69), 72:0 (72), 77:0 (72) |
31 студзеня. Рэферы: Інга Шміт | ||
Дзін Цзюньхуэй (5) Кітай |
5:2 | Джо Пэры (17) Англія |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
111:18 (107), 56:70 (55 Дзін), 81:0 (81), 93:0 (92), 13:113 (91), 74:61 (52 Дзін), 78:28 (70) | ||
Соценныя серыі: Дзін: 107 |
31 студзеня. Рэферы: Майке Кеслер | ||
Сяа Гадун (26) Кітай |
3:5 | Раян Дэй (22) Уэльс |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
6:113 (52), 32:67, 29:66 (51), 88:4 (88), 88:0 (71), 29:75 (63), 47:56 |
31 студзеня. Рэферы: Торстэн Мюлер | ||
Род Лоўлер (49) Англія |
5:4 | Марк Дэвіс (16) Англія |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
68:6, 39:71, 17:62, 117:4 (57), 59:34, 1:64 (63), 67:7, 57:59, 68:54 |
Чацвёрты дзень (1 лютага)
правіцьВыбылі: Раян Дэй (22), Род Лоўлер (49)
Фармат чацвёртага гульнявога дня на German Masters уключаў у сябе два паўфінальныя матчы ў двух сесіях, якія праходзілі да 6 перамог. У першай сесіі да стала выйшлі кітайскі снукерыст Дзін Цзюньхуэй і валіец Раян Дэй. Да гэтага, гульцы тройчы перасякаліся паміж сабой на рэйтынгавых турнірах, і адзіная перамога кітайца адбылася на чэмпіянаце Вялікабрытаніі ў 2006 годзе. У сваю чаргу Дэй абыгрываў суперніка на двух найбуйнейшых рэйтынгавых турнірах у 2012 годзе: на чэмпіянаце свету і чэмпіянаце Вялікабрытаніі.[33] Аднак, Дзін выйграў ужо тры турніры рэйтынгавага ўзроўню ў сезоне 2013/2014, тады як валійскі гулец не даходзіў да рэйтынгавых фіналаў з Гран-пры 2008 года. Кітайскі снукерыст упэўнена пачаў паядынак, зрабіўшы серыю ў 97 балаў у першым фрэйме. Раян Дэй адказаў брэйкам ў 64 ачкі, які дапамог яму зраўняць лік. Затым, гульцы абмяняліся цяжкімі партыямі, і лік стаў 2:2. Пяты фрэйм застаўся за Дзінам, дзякуючы выніковым падыходам у 44 і 29 ачкоў. Трэці нумар сусветнага рэйтынга меў шанцы на перамогу ў шостай партыі, але дапусціў памылку, набраўшы 39 ачкоў. Дэй зрабіў клірэнс, 77 ачкоў, і зноў зраўняў лік у матчы — 3:3. Валіец мог упершыню выйсці наперад у матчы, калі пры ліку 52:28 выйшаў на фінальную серыю, аднак, набраўшы ўсяго 6 ачкоў, дапусціў недаравальную памылку пры гульні чырвонага шара. Дзін Цзюньхуэй зачысціў стол і выйграў чацвёртае ачко. Ён выйграў і восьмы фрэйм, зрабіўшы першы соценны брэйк у матчы — 121. Раян адказаў сваёй соценнай серыяй ў 109 балаў і звёў адставанне да ліку 4:5. У дзясятай партыі валіец скарыстаўся памылкай суперніка пры гульні ў сярэднюю лузу і, сабраўшы 58 ачкоў, вывеў паядынак у вырашальную партыю — 5:5. У апошнім фрэйме Дэй першым атрымаў магчымасць пачаць серыю, але памыліўся, набраўшы ўсяго 17 балаў. Валійскі снукерыст пайшоў на рызыкоўны ўдар у сярэднюю лузу і дапусціў яшчэ адну памылку, аддаўшы пазіцыю Дзіну. Кітаец скарыстаў сваю магчымасць і, зрабіўшы брэйк у 79 ачкоў, стаў першым паўфіналістам турніру.[34]
- Вырашальны фрэйм паўфінальнага матча German Masters 2014 (Раян Дэй — Дзін Цзюньхуэй)
- Брэйк Дзіна Цзюньхуэя ў 121 ачко
- Брэйк Раяна Дэя ў 109 ачкоў
У другім паўфінальным матчы гулялі прадстаўнікі Англіі — 24-гадовы Джад Трамп і 42-гадовы Род Лоўлер. Да гэтага гульцы чатыры разы перасякаліся на рэйтынгавых турнірах і выйгралі па два матчы, але ўсе іх паядынкі праходзілі на стадыях кваліфікацыі, уключаючы апошнюю сустрэчу на адкрытым чэмпіянаце Уэльса ў 2011 годзе, выйграную Лоўлерам з лікам 4:1.[35] Апошні рэйтынгавы поспех Джада прыйшоўся на International Championship ў лістападзе 2012 года, калі ён стаў першым нумарам сусветнага рэйтынга. Але пасля гэтага адбыўся спад у яго гульні, і ён больш не даходзіў да фіналаў рэйтынгавых спаборніцтваў. Аднак, на German Masters Трамп паказаў высакаякасны снукер, прайграўшы ўсяго тры фрэймы ў чатырох згуляных матчах. Род Лоўлер паспяхова пачаў гульню, аформіўшы паўсоценны брэйк у 66 ачкоў, які дазволіў яму адкрыць лік у матчы. Ён таксама атрымаў шанец пачаць серыю ў другой партыі, але памыліўся, набраўшы ўсяго 15 балаў. Рэшта паядынку прайшла пад значным лідарствам Трампа, які дазволіў суперніку набраць усяго 14 ачкоў у астатніх партыях. Сам Джад, у сваю чаргу, паказваў серыйны снукер, набраўшы 66 і 48 ачкоў у другім фрэйме, 127 балаў — у трэцім фрэйме і 122 ачкі — у чацвёртым фрэйме, і выйшаў наперад з лікам 3:1. Пятую партыю Трамп пачаў з чарговага паўсоценнага брэйка, 57 ачкоў, але дапусціў памылку, даўшы, такім чынам, вопытнаму суперніку шанец на працяг барацьбы. Але Лоўлер, які знаходзіўся ў цяжкай псіхалагічнай сітуацыі, не змог наладзіць гульню і выпусціў чарговы фрэйм. Серыя Джада Трампа ў 117 балаў, якую ён аформіў у шостай партыі, дазволіла яму ўмацаваць сваё лідарства ў паядынку, а два падыходы ў 13 і 46 ачкоў у сёмым фрэйме вывелі шостага сеянага ў фінал турніру.[36]
1 лютага. Рэферы: Марсэль Экарт | ||
Раян Дэй (22) Уэльс |
5:6 | Дзін Цзюньхуэй (5) Кітай |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
0:97 (97), 85:4 (64), 44:58, 63:21, 9:86, 78:39 (77), 58:68, 0:121 (121), 109:0 (109), 74:18 (58), 21:83 (79) | ||
Соценныя серыі: Дэй: 109; Дзін: 121 |
1 лютага. Рэферы: Эйрыян Уільямс | ||
Род Лоўлер (49) Англія |
1:6 | Джад Трамп (6) Англія |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
70:22 (61), 15:114 (66), 0:128 (127), 1:125 (122), 7:85 (57), 0:125 (117), 6:59 | ||
Соценныя серыі: Трамп: 127, 122, 117 |
Пяты дзень (2 лютага)
правіцьВыбыў: Джад Трамп (6)
Заключны пяты гульнявы дзень на турніры быў прысвечаны фінальнаму паядынку German Masters паміж Дзінам Цзюньхуэем з Кітая, пасеяным пад пятым нумарам, і Джадам Трампам з Англіі, пасеяным пад шостым нумарам. Фінал гуляўся да дзевяці перамог у партыях на працягу дзвюх сесій (8 фрэймаў у першай сесіі і тыя, што засталіся — у другой). Гульцы правялі паміж сабой 10 матчаў, і абодва выйгралі па 5 з іх. На рэйтынгавым узроўні яны гулялі толькі двойчы, прычым іх першы матч адбыўся ў кваліфікацыі да чэмпіянату Вялікабрытаніі 2005 года, у якім шаснаццацігадовы Джад Трамп не змог навязаць барацьбу свайму васемнаццацігадоваму суперніку і саступіў з лікам 2:9. А іх адзіным паядынкам у асноўнай стадыі рэйтынгавага турніру быў паўфінал чэмпіянату свету ў 2011 годзе, дзе англічанін аказаўся мацнейшым — 17:15[37]. Да German Masters Дзін выйграў ужо тры рэйтынгавыя турніры ў сезоне 2013/2014 і можа выйграць свой дзесяты рэйтынгавы тытул у кар’еры. У сваю чаргу Трамп выйграў тры рэйтынгавыя турніры ў сваёй кар’еры, але ўпершыню выйшаў у рэйтынгавы фінал з лістапада 2012 года. Акрамя таго, англічанін прайграў усяго чатыры фрэймы ў пяці матчах, згуляных на German Masters 2014. Абодва гульца ўпэўнена пачалі паядынак абмяняўшыся паўсоценнымі серыямі: 80 ачкоў аформіў Джад у першым фрэйме і 87 балаў набраў Дзін у другім. Англічанін больш паспяхова правёў наступныя фрэймы і выйшаў наперад з лікам 3:1. Кітайскі гулец скараціў адставанне дзякуючы брэйку ў 76 ачкоў. У шостай партыі Трамп атрымаў пазіцыю пры ліку 43:41 і двух чырвоных на стале і змог забіць усе шары да апошняга ружовага, выйграўшы чацвёртае ачко. Кітаец здолеў скарыстаць памылкі суперніка і скараціў адставанне да ліку 3:4, зрабіўшы паўсоценны брэйк — 51. Ён таксама павёў серыю ў заключнай партыі першай сесіі, забіўшы далёкі чырвоны шар, і, набраўшы 81 ачко, зраўняў лік у матчы — 4:4.[38]
Пасля перапынку кітайскі снукерыст цалкам дамінаваў ля стала, выйграўшы тры фрэймы запар з серыямі ў 125, 101 і 72 ачкі, і давёў лік да 7:4. Акрамя таго, да канца адзінаццатай партыі Дзін набраў 460 неўзаемных ачкоў запар (Джад Трамп не забіваў шароў у чатырох фрэймах з восьмага па адзінаццаты). У дванаццатым фрэйме англічанін здолеў перапыніць гегемонію суперніка і пачаць серыю, але дапусціў памылку на чорным шары, набраўшы 38 балаў. Пры ліку 48:23 Трамп зрабіў няўдалы адыгрыш і дазволіў Дзіну аформіць клірэнс ў 39 ачкоў і выйграць шостую партыю запар (чацвёртую пасля перапынку). У наступным фрэйме Джад давёў сваю перавагу да ліку 48:8 і даў кітайцу шанец на брэйк, але Дзін Цзюньхуэй памыліўся пры гульні рудога шара і адным чырвоным на стале. Пазней, кітайскі гулец дапусціў памылку пры выхадзе са снукера і пакінуў Трампу свабодны шар, што дазволіла англічаніну скараціць адставанне да трох ачкоў. У наступнай партыі Дзін павёў з лікам 47:8 і дапусціў памылку пры гульні чырвонага у дальні вугал. Джад атрымаў магчымасць выйграць яшчэ адзін фрэйм, але, забіўшы апошні чырвоны ў сярэднюю лузу, памыліўся пры гульні сіняга шара ў процілеглы і выпусціў апошнюю партыю ў матчы. Забіўшы ўсе каляровыя шары да ружовага, кітайскі гулец выйграў свой чацвёрты рэйтынгавы тытул у сезоне. Фактычна, Дзін Цзюньхуэй выйграў чатыры рэйтынгавых турніру з пяці апошніх, прайграўшы толькі на стадыі 1/8 фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі Рыкі Уолдэну.[39]
- Апошні фрэйм фінальнага матча German Masters 2014 (Дзін Цзюньхуэй — Джад Трамп)
- Брэйк Дзіна Цзюньхуэя ў 125 ачкоў
- Брэйк Дзіна Цзюньхуэя ў 101 ачко
2 лютага. Рэферы: Ян Верхаас | ||
Дзін Цзюньхуэй (5) Кітай |
9:5 | Джад Трамп (6) Англія |
Статыстыка ігракоў і асабістыя сустрэчы падаюцца ніжэй ↓ | ||
Дзённая сесія: 0:80 (80), 87:0 (87), 14:65, 31:69, 92:0 (76), 48:76, 71:42 (51), 81:0 (81) Вячэрняя сесія: 125:0 (125), 101:0 (101), 83:0 (72), 62:48, 31:83, 67:46 | ||
Соценныя серыі: Дзін: 125, 101 |